Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
«Для паляпшэння мясных якасцей валахскіх авечак іх праба’ валі скрыжоўваць, — паведамляюць яшчэ памершы праф. Н. П. Чырвінскі і Вл. Б. Елагін, — з англійскімі пародамі, пераважна з аксфардшырамі. Помесі атрымліваліся выдатныя і здольныя так хутка расці, што к гадавому ўзросту жывёлы дасягалі ўбойнай спеласці. Метысы даволі добра пераносілі сухі клімат поўднёвай Расіі» У далейшым мае доследы і назіранні, а потым
1 Н. П. Чырвінскі і Вл. Б. Елагін. Пароды грубашэрсных авечак, 1915 г., стар. 69.
доследы і вывады праф. М. Ф. Іванова поўнасцю пацвердзілі высокую эфектыўнасць метызацыі нашых мясцовых авечак з культурнымі мясашэрснымі пародамі.
У апошні час умовы авечкагадоўлі ва ўсім свеце, а таксама і ў СССР, патрабавалі абавязкова найлепшага скарыстання бараніны, таму што на яе трацілася большая частка корму авечкі.
«Калі руская авечкагадоўля стаіць у даны момант на самай нізкай ступені сваёй эканамічнай выгаднасці, — пісаў даўно ўжо Я. Я. Палфераў, — то гэтым яна абавязана няпоўнаму выкарыстанню галоўнага прадукту авечкі — мяса. Без выг'аднай рэалізацыі асноўнага прадукту — мяса — нельга разлічваць на тое, каб авечкагадоўля зрабілася галіной эканамічна выгаднай».
Нават у Аўстраліі і Амерыцы толькі мясашэрсныя авечкі даюць добры даход, а авечкі чысташэрсныя ледзь акупляюць сваё ўтрыманне. Утрыманне мясашэрсных авечак у Поўночнай Амерыцы, напрыклад, абыходзілася толькі на 70 кап. у год даражэй, чым авечак шэрсных, а валавы даход ад першых быў 12 руб. з галавы, а ад другіх толькі 7 руб. Па гэтай прычыне значная частка мерыносавай авечкагадоўлі ў заакіянскіх краінах была ператворана ў поўкроўную і нават многакроўную (grades) ад англійскіх авечак. Найлепшыя вынікі давалі пры гэтым метысы ад лінкольнаў і гемпшыраў.
Адносна метадаў развядзення, прыгодных пры паляпшэнні нашай свінагадоўлі і конегадоўлі, застаецца толькі нямнога дадаць да ўсяго ўжо сказанага вышэй.
Найлепшыя вынікі дае паглынанне крыві рускай простай свінні і ўсякага метыса ад яе крывёй белай пароды; у некаторых месцах поўдня СССР добрыя вынікі атрымліваюцца пры дапамозе паляпшэння чорнай беркшырскай, якая, як патомак свінні неапалітанскай, некалькі лепш прыстасавана да гарачага сухога клімату поўдня, чым белая. Коні рабочага сельскагаспадарчага тыпу паляпшаюцца, несумненна, як паказваюць шматлікія доследы цэлых раёнаў СССР і Амерыкі, лёгкі тып — рысакамі, цяжкі тып — бельгійскімі шайрамі, клейдэсдалямі і першэронамі. Для поўнага поспеху справы зноў-такі неабходна некалькі генерацый паглынання паляпшаючай крыві, і толькі пасля таго магчыма развядзенне многакроўных метысаў па ўстаноўленаму стандарту саміх у сабе.
У многіх раёнах цэнтральнай часткі РСФСР утварыўся палепшаны, рослы і моцны рабочы конь. Дабаўленнем новых порцый паляпшаючай крыві (шайроў або клейдэсдаляў) і адборам леппіых, адобраных вытворнікаў і матак, неабходна стварыць у гэтых месцах на базе конегадоўчых соўгасаў і калгасаў рабочую конегадоўлю для забеспячэння сельскагаспадарчым канём астатніх раёнаў, дзе такіх коней яшчэ няма.
Для артылерыі і ваенных абозаў найболып прыгоднымі з’яў-
ляюцца метысы ад рысакоў са стэпавымі сельскагаспадарчымі маткамі; конь-жа кавалерыйскі, баявы, можа быць атрыман толькі ад англійскіх кроўных і высокакроўных жарабцоў са стэпавымі і поўрысістымі маткамі. Паколькі чыстакроўных жарабцоў у нас вельмі мала, то неабходна стварыць заводы для вырошчвання высокакроўных вытворнікаў скакавой і рабочай парод. Для апошняй мэты асабліва прыгодны поўкроўныя маткі, рысістыя і верхавыя моцна выражанага тыпу.
Надзейных вынікаў пры масавай вытворчасці баявога каня і рабочага каня можна чакаць толькі ад жарабцоў, якія маюць не менш 15Лб чыстай крыві
Паляпшаючым матэрыялам для нашай конегадоўлі будуць, такім чынам, наступныя культурныя пароды: кроўны скакавы конь, рысак і заходні культурны рабочы конь. Неабходна цяпер-жа ў адпаведных раёнах СССР добра абсталяваць племянным складам гэтых парод дзяржаўныя конныя заводы.
У пачатку гэтай кнігі было сказана, што разумнае прымяненне метадаў развядзення, умелае выхаванне маладняку, добры догляд за ім і адбор лепшых экземпляраў на племя па экстэр’еру або пасля выпрабавання ступені іх прадукцыйнасці забяспечваюць поспех заводскай справы. Гэта палажэнне бясспрэчна правільнае, але, нажаль, мы не мелі да гэтага часу дастаткова яснага ўяўлення або адноснай важнасці ўсіх пералічаных фактараў. Да высвятлення гэтага цікавага пытання стараюцца падысці ў апошні час некаторыя амерыканскія даследчыкі.
Спецыяліст па жывёлагадоўлі пры Вашынгтонскім дэпартаменце земляробства Джон Молер спыніўся на высвятленні, шляхам анкеты паміж лепшымі жывёлаводамі, прычын з’яўлення недаразвітых, няўдалых асобін — заморышаў (Runts)—сярод усіх відаў свойскай жывёлы. Па падліку Молера, такіх заморышаў, недаросткаў нараджаецца нават у Амерыцы не менш 7%, што складае для ўсіх відаў жывёлы (200 мільёнаў галоў) каля 14 мільёнаў галоў штогод. На падставе 783 адказаў лепшых жывёлазаводчыкаў Амерыкі аказваецца, што галоўнымі фактарамі поспеху жывёлазаводства будуць, перш за ўсё, якасць мужчынскіх вытворнікаў і добрае кармленне маладняку; значна меншае значэнне маюць паразіты, памяшканне, павальныя хваробы, догляд за маткамі. На падставе адказаў на анкету Дэпартамента земляробства значэнне ўказаных фактараў можа быць падана ў працэнтах такім чынам:
1 Пад чыстай крывёю разумею чыстакроўнага скакуна, чыстапародных жарабцоў рабочых парод Заходняй Еўропы і рысістых.
За ўплыў якасці вытворнікаў на атрыманне патомства выказалася фермераў 31,6
За недастатковае кармленне ў маладосці . . 30,4
За ўплыў паразітаў і насякомых .... 15,1
За дрэннае памяшканне 12,4
За павальныя хваробы 4,9
За дрэнны догляд за маткамі 5,7
За выпадковыя прычыны 2,7
Агульны вывад лепшых амерыканскіх коневодаў і жывёлаводаў той, што толькі чыстапародныя самцы даюць карыснае прадукцыйнае патомства, якое добра акупляе затрачаны на яго корм.
Адзін вядомы жывёлавод думае на падставе яго шматгадовага вопыту, што яму ўдалося, дзякуючы карыстанню чыстапароднымі вытворнікамі, добрым кармленнем і добрым памяшканнем, скараціць за тры гады колькасць дрэннага прыплоду з 40 да 10%.
Другі жывёлавод паведамляе, што за 10 гадоў яго заводскай работы ён амаль не меў няўдалых замораных цялят і жарабят па той прычыне, што заўсёды карыстаўся толькі лепшымі рэгістраванымі самцамі.
Патомкі чыстапародных вытворнікаў пры недастатковым кармленні ў першы перыяд іх жыцця могуць адстаць у росце, але потым усё-ж выраўноўваюцца і развіваюцца ў добрых жывёл; патомкі-ж нячыстапародных самцоў застаюцца дрэннымі, нават і пры добрым іх выхаванні. Спадчыннасць з’яўляецца, значыцца, галоўным фактарам правільнага развіцця маладняку і яго скораспеласці; што-ж датычыць добрага кармлення, то яно асабліва важна ў першы год жыцця для коней і буйной рагатай жывёлы і ў першыя 4—5 месяцаў для свіней, авечак і птушак.
ЦІП
ПАРОДЫ СВОЙСКІХ ЖЫВЁЛ У ГІСТАРЫЧНАЙ ПАСЛЯДОЎНАСЦІ IX РАЗВІЦЦЯ
1926 г.
Літаратура. у якой апісваюцца адначасова ўсе пароды свойскай жывёлы, невялікая. Зразумела, многія пісалі і пішуць аб пародах, але гістарычнае і гаспадарчае даследаванне ўсіх парод было зроблена, на мой погляд, толькі двума аўтара*мі: Чарльзам Дарвіным у 50-х гадах мінулага стагоддзя і Чарльзам Плембам, праф. універсітэта ў Огайо, у 1906 годзе. Задачы і размер таго і другога твора былі надзвычай розныя.
Дарвін закранаў гісторыю паходжання парод і біялагічныя пытанні спадчыннасці, зменлівасці і штучнага падбору. Племб дае вельмі дакладныя ўказанні аб паходжанні парод, штучным падборы, але не закранае зусім такіх пытанняў, як спадчыннасць, зменлівасць і т. п., лічачы, што гэтыя пытанні ўжо вырашаны практыкамі-жывёлаводамі.
Я выбраў тэму свайго даклада1: даследаванне парод у гістарычнай паслядоўнасці іх развіцця. Думаю, што такое даследа■ванне навядзе нас на вырашэнне многіх пытанняў, якія цікавяць практыкаў-жывёлаводаў. Пароды я падзяляю на чатыры групы па іх гістарычнаму значэнню і кожную групу дзялю на чатыры віды жывёл: пароды коней, буйной рагатай жывёлы, авечак і свіней.
Першая група называецца старажытнымі пародамі Азіі, Афрыкі і Еўропы, якія паслужылі к паляпшэнню жывёлагадоўлі да 1700—1750 гг. Да гэтага часу было перакананне, што Англія, гэты маленькі востраў Еўропы, працавала для ўсіх краін на працягу паўтара — двух стагоддзяў і што на гэтым востраве стваралася ўсё тое, што мы маем карыснага ў сэнсе культурных парод. Зразумела, гэта няправільна. Абвергнуць гэтую памылку заўсёды было маёй задачай.
Галоўныя культурныя пароды былі створаны раней, чым у англічан. I вось гэтых асноўных старажытных парод, па маіх даследаваннях, аказваецца ўсяго сем.
У адносінах коней мы маем арабска-варварыйскую пароду, або, проста, усходняга каня, у самых лепшых яго прадстаўніках. Адносна паходжання ўсходняга каня і гісторыі ўзнікнення яго мы не маем абсалютна ніякага дакладнага матэрыялу, таксама як і аб паходжанні многіх іншых свойскіх жывёл.
1 Даклад П. Н. Куляшова зроблен на другой Усерасійскай нарадзе па жывёлагадоўлі і конегадоўлі ў Маскве ў красавіку 1926 г. Рэд.
Пароды
жывёлы ў гістарычнай паслядоўнасці іх развіцця
Пароды коней
Пароды буйной рагатай жывёлы
Пароды авечак
Пароды свіней
I. Старажытныя пароды Азіі і Еўропы, якія паслужылі к паляпшэнню жывёлагадоўлі да 1700—1750 гг.
Арабская-варварый ская
Бельгійская
Галандская
Іспанская або мерыносавая
Каракульская
Кітайская
Неапалітанс
II. Універсальныя пароды, выпрацаваныя са старажытных майстэрствам Роберта Беквеля і іншых у залаты век еўрапейскай жывёлагадоўлі (1750—1850). Скарыстаннем універсальных парод і метадаў заводскага майстэрства была палепшана жывёлагадоўля ўсяго свету.
Англійская кроўная (скакавая)
Галандская
Шартгорнская
Альдэрнейская
(жывёла астравоў Брытанскага канала)
Рамбулье Саутсдауны Лестэры Шрапшыры Гемпшыры Лінкольны
Беркшырская
Йаркшырская (белыя англійскія свінні)
III. Палепшаныя пароды мясцовага значэння, якія па іх паходжанню з'яўляюцца ў большасці выпадкаў поўкроўкамі
ад універсальных.
Гонтэр
Альдэнбургская
Рамней-маршская
Тэмворская
Гакне