Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Вось чаму я прызнаю, што неапалітанская свіння адыграла вялікую ролю ў паляпшэнні ўсёй сусветнай свінагадоўлі. Пачынаецца 1750 год. Без руля і без вятрыл, па нейкаму несвядомаму спосабу адбору, узнікае беркшырская парода. Калі-б гэтай пароды не было, не было-б і культурных парод свіней у Еўропе. Нягледзячы на тое, што ніякай сістэмы, апрача дарвінаўскага несвядомага падбору, або накаплення драбнейшых каштоўных асаблівасцей, не было, узнікае гэтая выдатная парода.
Такім чынам, Еўропа не мае ніякага права ганарыцца, што
яна стварыла культурную жывёлагадоўлю. Гэтую жывёлагадоўлю яна атрымала з Азіі ў выглядзе ўсходняга каня, кітайскай свінні, мерыноса і каракуля. Значыцца, тры чвэрці работы, і нават больш, было зроблена дзесьці ў Азіі. Толькі галандская жывёла і бельгійскія коні былі створаны ў Еўропе; астатняе было перанесена з усходу.
Цяпер пераходжу да другой групы жывёл, якіх я назваў універсальнымі пародамі. Дзяленне парод на групы і іх наменклатура, як вядома, надзвычай рознастайны. Тое, што я прапаную, зразумела, рэзка адрозніваецца ад наменклатуры, якая была прынята іншымі спецыялістамі. I ўсё-такі я думаю, што маю поўную падставу адстойваць гэтую наменклатуру. Адзнака гэтай універсальнай пароды надзвычай простая. Парода, якая заваявала сабе месца амаль ва ўсім свеце, — універсальная парода. Што такія пароды ёсць, не падлягае сумненню, і гэта ведае кожны зоатэхнік. Чаму-ж утварыліся гэтыя пароды? Зразумела, усякі шукае магчымасці скарыстаць гатовае замест таго, каб ствараць новае. Ёсць выраз славутага Г. Натузіуса, што няма чаго выдумляць порах другі раз. Гэты гатовы порах і прадстаўляюць універсальныя пароды, якія далі штуршок да паляпшэння ўсіх іншых парод ва ўсіх відах жывёлагадоўлі.
Універсальныя пароды, нягледзячы на тое, што адзнакі іх самыя простыя, не заўсёды л^гка выдзеліць або адасобіць ад іншых. Да гэтага пытання трэба падыходзіць з вялікай асцярожнасцю. Калі я перайшоў да вывучэння каня, то сустрэўся з цяжкасцямі, і пасля працяглага абмеркавання я прызнаў унівеосальнымі ўсяго толькі дзве пароды: англійскага кроўнага (bloodhorse, thoroughbredhorse) і бельгійскага каня, у яго сучасным заводскім культурным тыпе, які расшчапляецца на дзве лініі: дробнага, або ардэнскага, і буйнога, або брабансонскага, каня. Але, ва ўсякім выпадку, сучасны бельгійскі конь з’яўляецца самым культурным, замацаваным у сваіх адзнаках рабочым канём.
3 трэцяй групы, з палепшаных парод, якія атрымліваліся пад уплывам універсальных парод, многія пароды хочуць пранікнуць ва ўніверсальныя, хочуць стаць сусветнымі паляпшальнікамі. Зараз такі намер мае першэрон. Ён прабіраецца ва ўніверсальную пароду і амаль ужо атрымаў распаўсюджанне па ўсяму свету: распаўсюджан у Еўропе, перабраўся ў Амерыку, дзе цяпер больш першэронаў, чым у Францыі, перабраўся ў Аргенціну, Канаду, Аўстралію, да нас і нават у Англію. Пасля таго як пачалася вайна, першэрон аказаўся сярод англійскіх культурных коней.
Маючы тры славутыя пароды коней, англічане палічылі для сябе выгадным увесці і першэрона, таму што ён мае лепшы збыт, чым англійскія пароды, і ён падабаецца англічанам як конь без ' 18 Зак. 473
усякіх непрыемных ухіленняў, якія не прызнаюцца на кантыненце Еўропы.
Быў калісьці час, калі і рускі рысак прабіраўся ва ўніверсальную пароду. Калі я пачаў сваю зоатэхнічную дзейнасць, я бачыў яго ў Германіі, Аўстрыі, усюды бачыў рускага рысака, і яму ўдзялялася там вялікая ўвага. У Парыжы ён зрабіў фурор на скачках і выстаўках і там лічылі, што лепш рускага рысака няма запражнога каня. Прыехаўшы ў Амерыку, я знайшоў у заводскіх канюшнях некаторых штатаў рускіх рысакоў. Я запытаўся ў людзей, добра знаёмых з амерыканскай конегадоўляй, чаму гэта так, і яны мне адказалі прыблізна наступнае: «наш рысак, зразумела, бяжыць лепш за вашага, але ён драбнаваты ростам і непрыгожы». Але прайшло гадоў 40, і рускі рысак страціў месца не толькі за граніцай, але нават у нас саміх. Мы прызналі самі, што амерыканскі рысак больш выгадны для продажу, і. самі пахавалі сваю ўласную пароду, якая ўзняла ўсю рускую конегадоўлю. Бо да рускага рысака ў нас не было ні аднаго каня вышэй двух аршын. Гэты рысак зрабіў нашу конегадоўлю прыгоднай для самых рознастайных мэт і нават для сельскай гаспадаркі. I, нягледзячы на гэта, самі мы прызналі лепшым амерыканскага рысака і мелі намер зусім ліквідаваць нашага рускага рысака.
Я-ж стаю на іншым пункце гледжання, з прычыны чаго я ў лік універсальных парод і не ўнёс ні амерыканскага рысака, ні першэрона.
Але факты, якія я тут паведаміў, паказваюць, што першэрон прабіраецца ўжо з палепшаных парод ва ўніверсальныя, а потым за ім ідзе і амерыканскі рысак, які пачынае заваёўваць, як запражны гарадскі конь, месца і ў Амерыцы, і ў Еўропе, і ў іншых частках свету.
Цяпер адносна буйной рагатай жывёлы. Я прызнаю, што галандская парода захавала сваё месца паміж універсальнымі і палепшанымі пародамі і не толькі захавала, але дзякуючы ўдзелу амерыканцаў у развядзенні гэтай пароды, яна атрымала шырокія перспектывы. Амерыканцы даказалі высокую здольнасць гэтай пароды не толькі ў вытворчасці малака, але таксама і масла, і, нарэшце, здольнасць яе змяняць свае якасці малака. Аказваецца, што амерыканскія галандскія каровы даюць малако з 4% тлушчу і прадукцыйнасць іх па маслу даведзена да вялікіх размераў. Слава галандскай пароды, дзякуючы амерыканцам, узрасла ў многа разоў. Яны праславілі гэтую пароду.
Галандская парода з’яўляецца ўніверсальнай у поўным сэнсе слова. Тое-ж можна сказаць аб шартгорне, як аб мясной жывёле. Існуюць і іншыя мясныя пароды, але ўсе яны маюць мізэрнае значэнне. I ў штатах П. Амерыкі і ў Аргенціне 90% жывёлы паляпшаецца пры дапамозе шартгорнаў — пароды, якая паходзіць ад той-жа галандскай. Дастаткова адзін раз скрыжаваць з шарт-
горнскім быком якую-небудзь самую прымітыўную простую карову, і вы атрымаеце выдатную мясную жывёлу, якая іншы раз бывае ніколькі не горш за чыстакроўнага шартгорна. Наогул у Англіі склалася нават думка, што поўкроўкі мясных парод бываюць нават лепш за чыстакроўных. Метысы вельмі часта атрымліваюць вышэйшыя ўзнагароды на галоўных. мясных выстаўках Лондана і Чыкаго.
Застаецца яшчэ адна парода, якую можна з поўнай падставай унесці ў разрад парод універсальных, — гэта альдэрнейская жывёла. Я, для зручнасці абагульнення тэрміна, называю яе той назвай, якая ў Англіі доўгі час для яе ўтрымлівалася; у цяперашні час яе называюць жывёлай астравоў Брытанскага канала. Самая цікавая па карыснасці парода будзе гернзеііская. якая разводзіцца цяпер як высокакультурная ў Англіі, Амерыцы і Аўстраліі; больш дробная і далікатная жывёла разводзіцца на Джэрзейскім востраве — жнвёла джэрзейская.
Парода гэтая з’яўляецца высокай выражальніцай тых якасцей, якія мае поўночная жывёла, а іменна схільнасць да вытворчасці дастатковай колькасці малака і, галоўным чынам, з вялікай яго тлустамалочнасцю. У гэтай групе астраўной жывёлы, якую не варта раздзяляць на пароды, замацавана тлустамалочнасць прыблізна ў 5% тлушчу ў малацэ замест 3%, як у іншых буйных пародах, або 3,2%. Гэта такая асаблівасць, якую, зразумела, нельга не скарыстаць.
Джэрзейская і гернзейская пароды заслугоўваюць права быць запісанымі сярод універсалыіых парод.
3 шматлікіх пародных адгалінаванняў іспанскай авечкі мы пакідаем у нашай схеме, як універсальную пароду толькі рамбулье, буйнога мерыноса з доўгай камвольнай воўнай і даволі здавальняючай здольнасцю да выгаднай вытворчасці мяса і да скораспеласці. Рамбулье, або французскі мерынос, ёсць найвышэйшае дасягненне ў групе мерыносавых пародных адгалінаванняў. Ен дае сельскаму гаспадару ўсё тое, што можа даць добрая шэрсна-мясная авечка. He толькі ў нас, але і ва ўсіх іншых краінах лічаць рамбучзе самай культурнай пародай, г. зн. іменна ўніверсальнай пародай.
He трэба забываць велізарнага культурнага значэння мерыносаў: усе авечкі з аднароднай воўнай атрымаліся ад іх. Схема прафесара Юарта наглядна паказвае, што ў Англіі ад мерыносаў атрымаліся vce лепшыя мясныя пароды з аднароднай воўнай. У групу парод універсальных я выдзеліў з трыццаці лепшых англійскіх парод усяго толькі пяць, якія атрымалі, сапраўды, сусветнае распаўсюджанне: саутсдаунскую, лестэрскую, гемпшырскую, шрапшырскую і лінкольнскую. Гэтыя пяць парод палепшылі ўсе іншыя англійскія пароды, і ад іх-жа адрадзілася, значна павысілася колькасна і якасна авечкагадоўля ў Францыі, Герма18*
ніі і часткова ў іншых еўрапейскіх дзяржавах, а таксама ў Амерыцы і Аўстраліі.
Што-ж датычыць свіней, то застаюцца толькі дзве ўніверсальныя пароды — беркшыр і йаркшыр. Я называю другую пароду йаркшыр, а не так, як называюць яе звычайна — буйная белая, таму што тады трэба было-б сказаць і дробная і сярэдняя белая, а калі мы гаворым йаркшырская, то мы злучаем разам усе тры групы.
Пералічанымі тут пародамі вычэрпваюцца ўсе ўніверсальныя пароды. Якое значэнне маюць універсальныя пароды і як яны ствараюць палепшаныя пароды, ясна гаворыць паказаная мною табліца.
Універсальныя пароды выпрацаваны з старажытных майстэрствам Роберта Беквеля ў залаты век еўрапейскай жывёлагадоўлі; метадамі заводскага маіістэрства, як. вядома, была палепшана жывёлагадоўля ўсяго свету. Нядаўна было 200-годдзе з дня нараджэння славутага Роберта Беквеля. Дзейнасць яго па жывёлагадоўлі пачалася, калі яму было з невялікім 30 гадоў. На заводзе свайго бацькі ён пачаў праводзіць эксперыменты, якія праславілі яго і Англію і далі нам метады заводскага майстэрства, якімі мы кіруемся да гэтага часу; гэтыя метады даюць бліскучыя вынікі. Шляхам прымянення гэтых метадаў былі атрыманы ўніверсальныя пароды, якімі цяпер паляпшаюць усе астатнія.
У нашай табліцы пад універсальнымі пародамі знаходзіцца спіс парод, якія я называю палепшанымі. Пад палепшанымі я падразумяваю пароды мясцовага значэння, якія па свайму паходжанню з’яўляюцца ў большасці выпадкаў поўкроўкамі ад універсальных. Слова «поўкроўны» я прымаю не ў сэнсе 50% крыві ад універсальных, але пры ўсякім працэнце паляпшаючай крыві. Так прынята ў адносінах да кроўных коней. Усе лепшыя пароды коней утварыліся ад двух універсальных парод; з табліцы відаць, што група палепшаных парод коней атрымалася велізарная. Для чаго-ж трэба было ствараць гэтыя новыя пароды? Чаму самі ўніверсальныя пароды не служылі як карыстальныя жывёлы? Па-першае, таму, што іх мала было, а па-другое, яшчэ і таму, што яны менш практычны, чым іх метысы, якія бываюць мацнейшыя і больш вынослівыя. Таму ўзнікла маса палепшаных парод ад універсальных, і гэтыя палепшаныя пароды лічацца больш прыгоднымі.