• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    наступныя вынікі: трыбушына і сеткд	 6430	см3
    кніжка і сычуг	 5075	»
    Адносіны першага і другога страўніка да трэцяга і чацвёртага былі як 1 : 0,79. Разам з тым Вількенс зрабіў даследаванні над цялушкай, якая разам з малаком падкормлівалася яшчэ травой і сенам. За 48 дзён цела павялічылася на 66 ф., або ў дзень на 1,4 ф. Пасля гэтага цялушка яшчэ 14 дзён кармілася адным раслінным кормам (пойла і сена). Жывая вага цялушкі была 160 ф., а ўбойная 81,5; адносіны першай да другой як 1 : 0,509. Вымярэнне страўнікаў паказала значныя ўхіленні:
    трыбушына і сетка	 15000	см3
    кніжка і сычуг	 7820	»
    Значыцца, адносіны першага і другога страўніка да трэцяга і чацвёртага былі як 1 :0,52. 3 усіх даследаванняў Вількенса, a таксама і Wollny вынікае:
    1)	што працэнтныя адносіны ўбойнай вагі да жывой знаходзяцца ў адваротных адносінах да аб’ёму страўнікаў і
    2)	што ўбойная вага тым большая, чым меншая розніца паміж аб’ёмам двух першых страўнікаў да двух апошніх. Далей з гэтых доследаў выявілася, што малако і іншыя канцэнтраваныя харчовыя рэчывы павялічваюць галоўным чынам аб’ём сычуга (чацвёртага страўніка); з развіццём-жа гэтага апошняга жывёла ставіцца ў спрыяльныя ўмовы для інтэнсіўнага жыўлення, а значыцца, і для хуткага развіцця мускулаў і тлушчавай тканкі; апрача таго, у жывёл, якія доўга карміліся малаком, і абсалютная велічыня страўнікаў нязначная, а таму для іх непрыгодны грубы корм; наадварот, корм, багаты бялковымі рэчывамі, скарыстоўваецца імі лепш, чым жывёламі з аб’ёмістым страўнікам. Калі схільнасць да больш хуткага выспявання жывёлы перадаецца ў спадчыну, то, з другога боку, трэба памятаць, што толькі пры адпаведным кармленні гэтая здольнасць поўнасцю праяўляецца. У рагатай жывёлы скораспеласць залежыпь перш за ўсё ад развіцця сычуга за кошт першых трох страўнікаў, a такія адносіны страўнікаў маюць месца толькі ў жывёл, якія карміліся ў маладым узросце малаком або іншым канцэнтраваным кормам.
    Нарэшце, надзвычай цікавым з’яўляецца ўплыў корму на змяненне чэрапа, як гэта ўдалося прасачыць Натузіусу над свіннямі. Вось што гаворыць аб гэтым сам Натузіус: «я атрымліваў штогод у сваёй гаспадарцы да 100 штук свіней беркшырскай пароды. Мой статак бярэ пачатак ад лепшых племянных рассаднікаў у Беркшыры. Я не імкнуўся да дасягнення скораспеласці ў свіннях, але жадаў атрымаць менш патрабавальных і прыгодных для пашы жывёл, ад гэтага мае свінні ўжо не мелі такой кароткай галавы і вертыкальнага лба, як іх прабацькі. Чэрап маіх свіней быў, наадварот, падобны да чэрапа простай свойскай свінні. 19зак. 473
    Восенню 1862 года нарадзілася парася, якое праз два месяцы стала дрэнна засвойваць ежу; я яго прызначыў для доследу. Хоць гэтае парася столькі-ж ела, як і іншыя, але было прыкметна, што яно мала асіміліравала з прынятай ежы. У 19-месячным узросце жывёла адзначалася доўгай, вузкай і вялікай галавой, была худая і высоканогая. Прычынай дрэннага засваення корму жывёлай, як аказалася пры ўскрыцці, было пашкоджанне страўніка». Для параўнання форм чэрапа гэтага парасяці (якое дрэнна засвойвала корм) з формамі чэрапа парасяці, якое добра каріМІлася, Натузіус прыводзіць наступную табліцу вымярэнняў:
    Вымярэнні даўжыні чэрапа
    *
    ІІарася, якое добра кармілася,
    Парася, якое дрэнна кармі~ лася
    Адлегласць ад вялікай патылічнай
    
    
    дзіркі да сашніка	
    53 мм
    45 мм
    Ад канца міжсківічных касцей да
    
    
    патылічнай дзіркі	
    266 »
    268 »
    Ад канца паднябення да патылічнай
    
    
    * дзіркі	
    89 »
    83 »
    Ад канца міжсківічных касцей да
    
    
    канца пярэднесківічных касцей . .
    178 »
    186 »
    Даўжыня паднябення па карэнных
    
    
    зубах 	
    126 »
    132 »
    Разцовая частка паднябення ....
    52 »
    54 »
    Даўжыня насавых касцей	
    130 »
    139 »
    »	ад асновы насавых касцей
    
    
    да патылічнага грэбеня	
    135 »
    132 »
    Адлегласць ад канца носа да патыліч-
    
    
    нага грэбеня 	
    263,5 »
    270 »
    Вымярэнні шырыні чэрапа
    
    
    Найбольшы папярэчнік скулавой дугі
    161 мм
    149 мм
    »	»	ілба
    105 »
    99 »
    »	»	над першым
    
    
    карэнным зубам
    64 »
    61,5 »
    Вышыня галавы, пастаўленай на зад-
    
    
    нюю сківіцу 		
    214 »
    189 »
    Вышыня скулавой дугі	
    41 »
    34,5 »
    3	гэтых вымярэнняў відаць, што ў жывёлы, якая дрэнна кармілася, параўнальна большыя ўсе вымярэнні даўжыні тварнай часткі чэрапа, а ў парасяці, якое кармілася добра, усе вымярэнні чэрапа большыя ў шырыню. Такім чынам, з даследавання Натузіуса вынікае, што чэрап свінні зусім выразна змяняецца пад
    уплывам кармлення: пры добрым кармленні ён робіцца кароткім, але шырокім і з перпендыкулярна пастаўленым ілбом; адным словам, формы яго будуць такія-ж, якія мы бачым ва ўсіх культурных парод свіней.
    Мы вычарпалі амаль увесь строга фактычны матэрыял, які вытлумачвае ўплыў корму на формаўтварэнне свойскіх жывёл і на характар іх прадукцыйнасці. Практычныя даныя, як нельга болып, пацвярджаюць тое-ж самае. У цяперашні час мы маем дзве пароды буйной рагатай жывёлы, на якіх ярка адбіўся ўплыў корму. Я прывяду ў прыклад шартгорнскую і галандскую жывёлу. Гэты прыклад ясна паказвае, што інтэнсіўнае кармленне змяняе не толькі формы, але і карысную прадукцыйнасць жывёлы. Як вядома, шартгорнская жывёла з першых дзён і да спынення росту карыстаецца надзвычай багатым кормам. Цяля доўгі час— месяцаў да трох, пояць уволю нязнятым малаком; потым дабаўляюць авёс, бабовую муку і знятае малако. Гэтыя кармавыя рэчывы даюцца да 10-месячнага ўзросту. Ад такога выхавання стрававальныя органы слаба развіваюцца ў аб’ёме, сярэдняя частка тулава скарачаецца, косці канечнасцей робяцца танчэйшыя і карацейшыя, галава таксама змяншаецца. Але, з другога боку, інтэнсіўнае кармленне садзейнічае значнаму адкладанню мяса і тлушчу; большая частка пажыўнага матэрыялу ідзе на ўтварэнне тлушчавай і мускульнай тканкі, усе-ж іншыя функцыі арганізма падаўляюцца. Інтэнсіўнае кармленне, як паказалі гэтыя шматлікія назіранні, асабліва шкодна дзейнічае на малочнасць жывёлы: тлушчавыя масы, якія адклаліся ў вымі, могуць канчаткова падавіць секрэцыйную дзейнасць малочнага органа. Зусім інакш вядзецца выхаванне галандскай жывёлы. Цяля хутка пачынаюць прывучаць да грубага аб’ёмістага корму, ад якога павялічваецца стрававальны канал маладой жывёлы і асабліва два першыя страўнікі. Тулава такога цяляці робіцца бочкападобным, выцягнутым, тлушчавая тканка і мускулы слаба развіваюцца. Пры такіх умовах дзейнасць малочнай залозы ставіцца ў болып спрыяльныя ўмовы. I сапраўды, практычныя даныя пераконваюць нас у тым, што толькі пры кармленні болып аб’ёмістымі кармамі можна атрымаць добрых малочных жывёл. Але схільнасць як да адкормлівання, так і да малочнасці падтрымліваецца толькі адпаведным кармленнем; у адваротным выпадку шартгорнская жывёла траціць здольнасць хутка адкормлівацца, а галандская карова — малочнасць.
    Петроўска-Разумоўскае,	Друкуецца па тэксту, апублікавана
    1879 г., 24 снежня	му ў «Йзвестнях Петровской земле-
    дельческой н лесной академнн», выпуск III, 1879 г.
    АДНОСІПЫ ЎБОЙЯАЙ ВАГІ ДА ЖЫВОЙ, ЯК СРОДАК ДЛЯ АЦЭНКІ МЯСНОЙ ЖЫВЁЛЫ
    Без перабольшання можна сказаць, што збыт прадуктаў з’яўляецца адным з найбольш слабых бакоў сучаснага сельскагаспадарчага промыслу. Пастаянна то там, то тут чуюцца скаргі суііраць нездавальняючага стану сельскагаспадарчых рынкаў, скаргі ў многіх выпадках справядлівыя і ўказваючыя на неабходнасць радыкальных змяненняў у арганізацыі як знешняга, так і ўнутранага гандлю. Каму невядома, што ў многіх месцах Расіі мясная жывёлагадоўля з’яўляецца адной з вельмі важных галін сельскагаспадарчай вытворчасці, а між тым цяжкасці, якія сустракаюцца гаспадару ў час закупкі і асабліва продажу мясной жывёлы, прымушаюць яго часта адмаўляцца ад гэтага пачынання на шкоду ўсёй гаспадарцы. Часцей за ўсё сельскія гаспадары, калі і вядуць мясную жывёлагадоўлю, то прадаюць адкормленую жывёлу на месцы, пазбаўляючы сябе такім чынам значнай часткі прыбытку. Яны зусім справядліва думаюць, што галоўныя цяжкасці сустрэнуць пры перамяшчэнні жывёлы і ў час продажу яе на сталічных рынках. У цяперашні час з’явілася вельмі грунтоўнае даследаванне аб гандлі жывёлай п. Бліоха *, у якім указваецца на многія цёмныя бакі гэтага пытання і нават прапануюцца меры, якія аблягчаюць, напрыклад, перавозку жывёлы па чыгунцы; але ў праграму гэтага твора не ўвайшлі многія пытанні першараднай важнасці. Адным з такіх пытанняў з’яўляецца пытанне аб расцэнцы мясной жывёлы. Гэтаму пытанню і прысвячаецца даная заметка. Падставай для правілыіай ацэнкі мясной жывёлы служыць дакладнае вызначэнне ўбойнай вагі (г. зн. вагі мяса і сала); але да цяперашняга часу на нашых цэнтральных рынках выключна практыкуецца вокамерны спосаб, які не гарантуе ні прадаўца, ні пакупніка. «Амаль усюды ў нас, — гаворыць п. Бажанаў, — убойная жывёла купляецца на вокамер без усякага ўзважвання, і таму без вызначэння жывой вагі, а з гэтага і выходзіць тое, што жывёлаўладальнік не ведае, ці пра-
    * «Даследаванне па пытаннях гандл. перамяшчэння жывёлы», СПБ,
    1876 г.
    вільную ён бярэ цану пры продажы ці не» Навык у вокамернай ацэнцы набываецца шляхам шматгадовага вопыту, і таму робіцца выключным здабыткам спецыялістаў-жывёлапрамыслоўцаў. Жывёлаўладальніку (асабліва калі ён сельскі гаспадар) застаецца толькі адно: даверыцца сумленнасці пакупніка; канкурэнцыя на сталічных мясных рынках амаль не робіць уплыву на вышыню ацэнкі, таму што амаль увесь рынак знаходзіцца ў руках двух або трох жывёлапрамыслоўцаў. Мала таго, нам даводзілася не раз чуць пратэст супраць вокамернага спосабу ацэнкі нават ад пастаянных гандляроў жывёлай; нягледзячы на шматгадовую вопытнасць, імі робяцца вельмі часта грубыя памылкі, якія вядуць іх у далейшым да разарэння. He так даўно на старонках нашых перыядычных сельскагаспадарчых выданняў2 вельмі горача рэкамендаваўся іншы спосаб для вызначэння як жывой, так і ўбойнай вагі; гэта—вымяральная метода Штраавіца. Аўтарам гэтых артыкулаў не выказана ніякіх новых даных у абарону вымяральных спосабаў, а таму мы лічым тут лішнім уваходзіць у палеміку і абмяжуемся толькі ўказаннем на № 5 «Газеты Скотовод», стар. 4, дзе сам аўтар раіць «...лічыць за лепшае вагу і з мэтай пазбегнуць памылковых вызначэнняў у анамальна складзеных жывёл». Тое-ж самае гаворыцца' і ў канцы артыкула ў № 6 тойжа газеты. Праўда, пры аднатыповасці жывёл некаторыя з вымяральных спосабаў (напрыклад Штраавіца і Прэслера) могуць даваць дастаткова дакладныя вынікі, але пры паўнейшай амаль адсутнасці падбору ў нашай жывёлагадоўлі гэтай аднатыповасці пакуль не існуе, і таму мы павінны звярнуцца да найбольш дакладнага спосабу для вызначэння ўбойнай вагі; такім спосабам з’яўляецца вызначэнне пры дапамозе ўзважвання жывой вагі і вылічэнне ўбойнай вагі на падставе доследных даных, знойдзеных для кожнай пароды жывёлы. Для высвятлення мы прывядзем наступны прыклад3: бык у 1 400 ф. жывой вагі, худы; на падставе вопыту ўстаноўлена, што ў такога быка туша (г. зн. мяса з ныркавым салам) складае 45% жывой вагі, а сала 3,5% і скура 6%, тады мы атрымаем наступныя лічбы: