Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
У сваім падручніку па конегадоўлі П. Н. Куляшоў прадметна паказвае ўмовы, неабходныя для развіцця маладняку пры яго вырошчванні. «Калі, — піша ён, — палавіна поспеху ў конегадоўлі залежыць ад спадчыннасці, то другая палавіна несумненна залежыць ад правільнага выхавання і кармлення жарабят». I далей: «Правільнае раевіццё органаў магчыма толькі пры дастатковай колькасці пажыўнага кор.му і руху жарабяці» 3. Указваючы на ролю
1 П. Н. Куляшоў. Выбраныя работы, Дзяржвыдавецтва, 1949, лтар. 30 — 31.
2 Там-жа, стар. 30.
3 П. Н. Куляшоў. Конегадоўля, Дзяржвыдавецтва, 1924, стар. 270.
і значэнне вольнага руху, аўтар адзначае добратворны ўплыў на жарабя пашавага ўтрымання.
Наколькі вялікае значэнне П. Н. Куляшоў надаваў пытанням трэніроўкі жывёл, у тым ліку і перш за ўсё коней, можна меркаваць па таму ўжо, што ў 1895 годзе ён пераводзіць на рускую мову і выдае кнігу «Трэніроўка рысакоў». У гэтай кнізе выкладаюцца існаваўшыя тады метады і спосабы трэніроўкі рысістых коней.
П. Н. Куляшоў прызнаваў, што без практыкавання, без трэніроўкі не можа ўдасканальвацца парода. «... з двух вытворнікаў, роўных па якасці крыві, той, як.і мае развітую шпаркасць, будзе больш праўдзіва перадаваць свае якасці, чым той, у якога шпаркасць не выпрацавана практыкаваннем і трэніроўкай». I далей: «...развіццё прадукцыйнасці. г. зн. удасканальванне рысістай пароды і трэніроўка коней ідуць поруч» Ч
Прыведзеныя выказванні П. Н. Куляшова, а таксама яго ўвага да раснрацоўкі пытанняў трэніроўкі рысакоў, прапаганды гэтых пытанняў у рускай зоатэхніі дазваляе зрабіць вывад, што ён усебакова даказаў значэнне і практычную неабходнасць скарыстання трэніроўкі як для накіраванага выхавання жывёл, так і для далейшага ўдасканальвання пароды. Успомнім, якое значэнне Ламарк, а затым Дарвін надавалі практыкаванню органаў.
У сваіх працах па апісанню парод сельскагаспадарчых жывёл П. Н. Куляшоў заўсёды разглядае шырокі круг умоў іх фарміравання.
Атрыманне ў спадчыну набытых у працэсе развіцця ўласцівасцей. Ламарк, а потым Дарвін прыйшлі да вываду аб пастаяннай эвалюцыі арганічнай прыроды на аснове змянення і ўдасканальвання арганізмаў праз атрыманне ў спадчыну набытых у працэсе развіцця ўласцівасцей.
Вядома, што антыэвалюцыяністы імкнуліся «крытыкаваць» эвалюцыйную тэорыю Дарвіна перш за ўсё з пазіцыі немагчымасці атрымання ў спадчыну набытых уласцівасцей і «бездаказальнасці» гэтага асноўнага матэрыялістычнага палажэння дарвінізма.
Далейшае раізвіццё і скарыстанне ў практычнай зоатэхніі гэтага палажэння вучэння Дарвіна мела і мае велізарнае практычнае і агульнабіялагічнае значэнне.
У сваім артыкуле аб атрыманні ў спадчыну набытых уласцівасцей Куляшоў спыняецца на тых довадах і доказах, якія гавораць за атрыманне ў спадчыну набытых адзнак. Ен указвае, што клімат, цеплыня, вільготнасць і адрозненні ва ўмовах кармлення маюць непасрэдны ўплыў, без усякай дапамогі падбору, на змяненні арганізмаў, што гэтыя змяненні перадаюцца патомству і што адзнакі, набытыя ў выніку практыкавання або непрактыкавання органаў, перадаюцца ў спадчыну. Далей П. Н. Куляшоў прыводзіць серыю доказаў атрымання ў спадчыну набытых уласцівасцей і адзнак у свойскіх жывёл. Пытанне магчымасці атрымання ў спадчыну набытых у працэсе развіцця ўласцівасцей Куляшоў лічыў цэнтральным звяном як змянення, пераробкі, так і далейшага ўдасканальвання жывёльных форм.
1 П. Н. К у л я ш о ў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 55—56.
Дарэчы заўважым, што марганісты патрабавалі праяўлення набытых уласцівасцей незалежна ад умоў развіцця.
У працах П. Н. Куляшова сустракаем наступнае: «Калі жывёла набыла працяглым практыкаваннем якасці, то яны будуць тым больш надзейна перадавацца і праяўляцца, чым энергічней падтрымліваюцца практыкаваннем як у бацькоў, так і ў патомстве» '.
Такім чынам, атрыманне ў спадчыну набытых уласцівасцей звязваецца з умовамі развіцця, а не з простай перадачай адзнак і якасцей, як гэта мысліла марганісцкая біялогія. У гэтай частцы трактоўка П. Н. Куляшова цалкам супадае з тым, што гаворыць у цяперашні час мічурынская генетыка па гэтаму пытанню.
Значэнне прац П. Н. Куляшова для ацэнкі парод сельскагаспадарчых жывёл. Работа з пародай, яе ўдасканальванне, стварэнне новых парод чалавекам немагчыма без шырокай арганізацыі племянной работы.
Пад племянной работай разумеецца комплекс мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў гаспадарцы. У гэты комплекс уваходзіць: арганізацыя правільнага накіраванага выхавання маладняку і кармлення дарослых жывёл, адпаведны комплекс умоў утрымання жывёлы, адбор лепшых і выбракоўка горшых жывёл, адпаведны падбор пры спароўванні.
Дарвін здолеў паказаць ролю натуральнага адбору і падбору ў прыродзе, здолеў ускрыць значэнне штучнага адбору і падбору, якія праводзяцца чалавекам. Але ён не ставіў і не мог ставіць пытанне: якую жывёлу трэба лічыць лепшай? Дарвін выдатна прадэманстраваў, што штучны адбор ажыццяўляецца пад кантролем чалавека, які ацэньвае карысныя якасці жывёлы. Пытанне індывідуальнай ацэнкі сельскагаспадарчых жывёл для зоатэхнічнай тэорыі і практыкі з’яўляецца яшчэ нераспрацаваным пытаннем, але вельмі неабходным з пункту гледжання арганізацыі племянной работы з пародай.
У прадмове к дапаможніку па ацэнцы сельскагаспадарчых жывёл, напісанага на аснове лекцый, прачытаных у 1886 годзе, Куляшоў підаў, што ўмелы адбор прызначаных для племянных мэт жывёл з’яўляецца адным з самых магутных фактараў у справе паляпшэння парод.
Складзены ім дапаможнік для ацэнкі сельскагаспадарчых жывёл па знадворных формах, або экстэр’еру, прызначан для работы аграномаў і зоатэхнікаў па адбору племянных жывёл. У гэтым дапаможніку вельмі выразна ўказваецца на ролю акружаючых умоў пры фарміраванні ў цэлым жывёльнага арганізма і яго знадворных форм. «Можна лічыць зусім даказаным, — гаворыць Куляшоў, — што клімат і корм на працягу многіх генерацый змянілі састаў крыві, будову касцей, дзейнасць сэрца, дыхальных органаў і нервовай сістэмы»2. Гэта звачыць, што не толькі знадворныя
1 П. Н. К у л я ш о ў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 54.
2 П. Н. Куляшоў. Выбар жывёлы, авечак і свівей па экстэр’еру, Дзяржвыдавецтва, 1926, стар. 13.
формы, але і.сам змест усіх працэсаў жыццедзейнасці жывёлы падпарадкаван уплыву клімату і корму ў шырокім сэнсе гэтага слова.
Айчынная класічная зоатэхнічная навука з першапачатковых этапаў свайго развіцця прызнавала, такім чынам, цэласнасць арганізма і яго адзінства ў сувязі з асноўнымі фарміруючымі ўмовамі і галоўным чынам кліматам, кормам, практыкаваннямі органаў і г. д.
Вучэнне аб цэласнасці арганізма знайшло шырокую распрацоўку і асвятленне ў працах П. Н. Куляшова аб канстытуцыі сельскагаспадарчых жывёл. Гаворачы аб канстытуцріі жывёл, П. Н. Куляшоў устанаўлівае, што ўсе асаблівасці (тэмперамент, састаў крыві, уласцівасць тканак, будова касцей, фізіялагічныя функцыі арганізма, дзейнасць органаў і нервовай сістэмы) вызначаюць той комплекс, які называецца канстытуцыяй, камплекцыяй. Усе асаблівасці вызначаюцца фізіялагічнай дзейнасцю ўсіх органаў жывёлы. Такім чынам, канстытуцыя і экстэр’ер, паводле выразу П. Н. Куляшова, вызначаецца фізіялагічнай дзейнасцю ўсіх органаў цела. А гэта значыць, што патрэба стварае орган, г. зн. вызначаючай з’яўляецца функцыя, якая стварае форму. Разам з тым у вучэнні аб тыпах канстытуцыі П. Н. Куляшоў выразіў адзінства формы і зместу, экстэр’еру і ўсяго комплексу фізіялагічных адпраўленняў, на якія здолен арганізм.
Сваё вучэнне аб канстытуцыі Куляшоў пабудаваў на дарвінаўскім прынцыпе развіцця арганізма як цэласнай сістэмы, дзе ўсё ўзаемазвязана, узаемаабумоўлена, на аснове палажэння аб карэлятыўнай, узаемаабумоўленай зменлівасці тканкі і органаў.
Дыялектычны матэрыялізм вучыць, што форма і змест — катэгорыі матэрыялістычнай дыялектыкі, якія маюць важнае значэнне для разумення працэсаў развіцця. Разам з гэтым дыялектычны матэрыялізм разглядае форму і змест у адзінстве, у якім вызначаючым з’яўляецца змест. Мы маем права сказаць, што ў вучэнні аб канстытуцыі сельскагаспадарчых жывёл П. Н. Куляшоў ускрыў дыялектыку фарміравання канстытуцыі ў працэсе развіцця арганізма.
Вывучаючы развіццё скуры, падскурнай злучальнай клятчаткі, мускульнай, касцявой тканкі і стрававальных органаў, Куляшоў ускрыў агульныя законамернасці суадноснага развіцця ўказаных тканак і органаў у розных па канстытуцыі і напрамку прадукцыйнасці жывёл. П. Н. Куляшоў распрацаваў вядомую ўсім класіфікацыю тыпаў канстытуцыі сельскагаспадарчых жывёл, якая і скарыстоўваецца пры ацэнцы сельскагаспадарчых жывёл, пры іх адборы і падборы.
Вучэнне аб тыпах канстытуцыі сельскагаспадарчых жывёл — гэта сапраўды творчае развіццё Куляшовым асноў дарвінізма ў дапасаванні да зоатэхнічнай тэорыі і практыкі. Вядома, што класіфікацыя тыпаў па канстытуцыі, распрацаваная ім яшчэ ў 1886 годзе, да гэтага часу не трацйдь свайго тэарэтычнага і практычнага значэння, ёю карыстаецца совецкая зоатэхнічная навука. Сярод іншых класіфікацый, прадстаўленых і распрацаваных як у нас, так і за граніцай, не знайшлося ні адной, якая атрымала-б такую папулярнасць, як класіфікацыя П. Н. Куляшова.
У вучэнні аб знадворных формах жывёлы — экстэр’еры Куляшоў рэзка
пратэставаў супроць развітага тады ў нямецкай зоатэхніі фармалізму, шкоднага з пункту гледжання правільнай ацэнкі жывёл. У сваім падручніку па конегадоўлі ён адзначае, што для якой-бы мэты не пакідаўся конь, ва ўсякім выпадку важна не яго знадворная прыгожасць, або так званая прапарцыянальнасць частак, а важна яго большая або меншая прыгоднасць для пэўных мэт, якая толькі да некаторай ступені можа быць вызначана знадворным аглядам, але канчаткова распазнаецца пробай або выпрабаваннем каня. Пры ацэнцы каня маюць значэнне толькі тыя заганы.або недахопы, якія шкодзяць яго прадукцыйнасці.
У вучэнні аб экстэр’еры праф. Куляшоў дае ацэнку асобных стацей арганізма ў карэлятыўнай залежнасці іх ад іншых стацей і ў цэлым ад тыпу канстытуцыі і напрамку прадукцыйнасці жывёлы. Навуковая распрацоўка вучэння аб канстытуцыі і ацэнцы экстэр’еру сельскагаспадарчых жывёл з’явілася першым звяном у ланцугу ператварэння жывёлагадоўчага майстэрства ў зоатэхнічную навуку, здольную аказаць практыцы пасільную дапамогу пры адборы і падборы і пры ўдасканальванні парод сельскагаспадарчых жывёл.