Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
He станем падрабязна разбіраць метады развядзення, распрацаваныя П. Н. Куляшовым, але адзначым, што іменна ён здолеў паказаць «разумнае скарыстанне метадаў развядзення». Разумнае скарыстанне сваяцкага развядзення, паглынальнай метызацыі і т. д. — знайшло адлюетраванне як у яго тэарэтычных працах, так і ў практычнай рабоце па авечкагадоўлі. «Яснае разуменне мэты, для якой выводзіцца парода, умелы падбор вытворнікаў, умелае кармленне і трэніроўка ствараюць штучныя пароды коней», — піша Куляшоў у сваім артыкуле «Як захаваць арлоўскую рысістую пароду» 2. Гаворачы аб стварэнні новых парод, ён падкрэсліваў, што парода, якая ствараецца штучна, толькі тады мае права на існаванне, калі яна лепш, чым існуючыя ўжо заводскія пароды, задавальняе якую-небудзь патрэбу чалавека.
На працягу доўгай гісторыі развіцця культурнай жывёлагадоўлі, на працягу гісторыі акультурвання мясцовых парод у розных краінах, у тым ліку і ў Расіі, заўсёды стаяла пытанне, якой пародай паляпшаць мясцовую жывёлу: ці пародай вузкаспецыялізаванай, ці пародай з камбінавай прадукцыйнасцю? Гэтае пытанне не страціла свайго значэння для паляпшэння мясцовай жывёлы ў нас і да цяперашняга часу. У сваім дакладзе «Як захаваць арлоўскую рысістую пароду» на I Усерасійскім з’ездзе конназаводчыкаў у 1910 годзе П. Н. Куляшоў дае выразны адказ на гэтае пытанне: «Для ўдасканалення якой-небудзь адной асаблівасці некультурных парод чыстакроўны верхавы конь або шартгорны могуць аказацца больш прыгоднымА, але з гэтага яшчэ не вынікае, што пароды са шматбаковай прадукцыйнасцю менш карысныя, чым пароды з прадукцыйнасцю аднабаковай; мы нават маем. поўнае права думаць, на падставе шматлікіх назіранняў, што апошнія вельмі мала прыгодны для ўдасканальвання прымітыўных парод, якія стаянь Цф
1 П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлдгадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 124.
2 П. Н. Куляшоў. Выбраныяработы, Дзяржвыдавецтва, 1949, стар.81.
нізкай ступені дасканаласці» *. I далей для пацверджання выказанай думкі ён растлумачвае: «Факты ў наяўнасці: сіменталы і швіцы аказваюцца ў Сярэдняй Еўропе і ў нас больш прыгоднымі для паляпшэння туземных парод, чым шартгорны, герэфорды або джэрзеі; ...тракенскі конь, ганаверскі, арлоўскі рысак і дробны бельгійскі даюць пры скрыжоўванні з нашым дробным туземным канём (стэпавым і сялянскім) лепшыя вынікі, чым чыстакроўны верхавы, арабскі або шайргрос. Са сказанага вынікае, што штучныя пароды з рознабаковай прадукцыйнасцю маюць у некаторых выпадках яшчэ большае права на існаванне, чым пароды з прадукцыйнасцю аднабаковай» 2.
Прыведзеныя палажэнні П. Н. Куляшова знайшлі сваё поўнае пацверджанне ва ўсёй гісторыі паляпшэння жывёлагадоўлі ў нашай краіне. Болып таго, мічурынская біялогія ўскрыла сутнасць тых пераваг, якія маюць пароды шматбаковай у параўнанні з пародамі аднабаковай прадукцыйнасці.
Пароды шматбаковай прадукцыйнасці (малочна-мясная або мяса-малочная жывёла, рысакі, больш лёгкія цяжкавозы і т. д.) маюць больш багатую спадчынную прыроду, у выніку чаго яны адзначаюцца большай прыстасаванасцю і большай жыццёвасцю, чым пароды вузкай спецыялізацыі. Ды і гісторыя развіцця культурнай жывёлагадоўлі спачатку ішла па шляху стварэння вузкаспецыялізаваных парод, а затым па шляху перабудовы іх у пароды камбінаванага напрамку. Пароды камбінаванага напрамку аказаліся і эканамічна больш выгаднымі, чым пароды вузкаспецыялізаваныя.
Навуковыя вывады П. Н. Куляшова аб ролі і значэнні парод камбінаванага напрамку сапраўды з’яўляліся навукова абгрунтаванымі і ў цяперашні час шырока скарыстоўваюцца пры якасным паляпшэнні жывёл, пры рабоце па стварэнню ў нас новых айчынных парод жывёлы.
Мы спыніліся на асноўных пытаннях развіцця зоатэхнічнай тэорыі ў працах П. Н. Куляшова.
Заслугі П. Н. Куляшова перад айчыннай зоатэхнічнай навукай не вычэрпваюцца вышэй указанымі палажэннямі. Яго пяру належыць звыш 200 друкаваных прад і падручнікаў, у якіх аўтар распрацоўваў важнейшыя прынцыпы зоатэхнічнай тэорыі і практыкі з пазіцыі творчага дарвінізма. П. Н. Куляшоў вывучыў стан жывёлагадоўлі ў нашай краіне, вывучыў жывёлагадоўчыя рэсурсы нашай радзімы, даў вычарпальную ацэнку як айчынным, так і многім іншым пародам жывёл, правёў вялікую работу па паляпшэнню мясцовых парод сельскагаспадарчых жывёл.
3 1888 года П. Н. Куляшоў выдае арыгінальныя падручнікі па ўсіх галінах прыватнай жывёлагадоўлі, і гэтым самым ён закладвае фундамент айчыннай зоатэхнічнай навукі. Па падручніках П. Н. Куляшова вучыцца наша моладзь 1 ў цяперашні час, Такім чынам, ужо адна гэтая работа ставіць П. Н. Куляшова ў лік буйнцх вучоных, прапагандыстаў і стваральнікаў айчыннай зоатэхнічнай навукі.
1 П. Н. Куляшоў. Выбраныя работы, Дзяржвыдавецтва, 1949, <стар. 83 — 84.
2 Там-жа, стар. 84.
Куляшоў развіў дарвінаўскія думкі аб магутным уздзеянні знешніх умоў і ў асаблівасці кармлення на жывёльны арганізм. Прызнаючы і даказваючы атрыманне ў спадчыну набытых у працэсе развіцця ўласцівасцей, ён дэманструе ў сваіх работах гэтую аснову творчага дарвінізма, паказваючы ўплыў умоў выхавання, трэніроўкі і лрактыкавання.
Куляшоў развіў дарвінаўскія думкі аб творчай ролі адбору і падбору і паказаў значэнне гэтых катэГорый у адзінстве з умовамі развіцця парод. ГІрызнаючы, што культурныя пароды ёсць справа рук чалавека, П. Н. Куляшоў стварае работы аб гістарычным паходжанні парод сельскагаспадарчых жывёл і гэтым самым канкрэтызуе матэрыялістычныя палажэнні Дарвіна.
Іменна гістарычны падыход да вывучэння прыроды, у тым ліку і парод сельскагаспадарчых жывёл, становіцца характэрным для ўсіх класікаў айчыннай зоатэхнічнай думкі. У вучэнні аб канстытуцыі сельскагаспадарчых жывёл Куляшоў творча скарыстаў дарвінаўскія палажэнні аб суадносным — карэлятыўным развіцці арганізма, вучэнне аб цэласнасці арганізма ў сувязі з умовамі існавання. 3 пачатку сваёй навуковай дзейнасці і да канца сваіх дзён ён не толькі прапагандаваў дарвінізм, не толькі развіў яго ў зоатэхнічнай тэорыі і прымяняў творча на практыцы, але і быў заўзятым абаронцам дарвінізма, вызваляючы «жывёлазаводчае майстэрства» ад усяго метафізічнага, змагаючысяз марганізмам, які нараджаўся тады, ствараючы навуковую тэорыю племянной справы, тэорыю, даступную для шырокіх колаў спецыялістаў, здольных ажыццявіць тэорыю на практыцы, здольных у нашых умовах дапамагаць практыцы соцыялістычнай жывёлагадоўлі.
Партыя, урад, совецкая навука высока ацанілі працы П. Н. Куляшова. ён адзіны з вучоных-зоатэхнікаў быў выбран у члены-карэспандэнты Акадэміі навук Саюза ССР.
Многія з тых ду.мак і палажэнняў, якія развіваліся ў працах П. Н. Куляшова, увайшлі ў скарбніцу мічурынскай біялогіі, совецкага творчага дарвінізма.
Кандыдат сельск.агаспадарчых навук.
I. АРЛОУСКІ
АД АЎТАРА
У паляпшэнні свойскіх жывёл шляхам падбору трэба адрозніць два моманты, або два паслядоўныя прыёмы. Калі жывёлавод мае ў сваім распараджэнні пэўную групу жывёл, карысную прадукцыйнасць якіх ён хоча палепшыць, то першае, што ён павінен зрабіць, — гэта адабраць асобін найбольш прадукцыйных або найлепш адпавядаючых яго мэце; другі прыём заключаецца ў адпаведным спароўванні самцоў з самкамі, таму што несумненна, што і пры самым лепшым адборы ўсё-ж будуць існаваць значныя індывідуальныя адрозненні ў прадукцыйнасці і выяўленасці асобных адзнак у гэтых жывёл.
Адносна адбору або бракоўкі жывёл не існуе ніякага рознагалосся ў думках жывёлаводаў, бо відавочна, што чым больш дасканалымі з’яўляюцца адабраныя жывёлы і чым больш яны адпавядаюць мэце жывёлаводаў, тым больш надзейна забяспечан поспех паляпшэння. Але што датычыць спароўвання або адпаведнага падбору самцоў да самак, то па гэтаму пытанню погляды жывёлаводаў даволі істотна разыходзяцца. Жывёлаводы англійскай школы прытрымліваюцца прынцыпу спароўвання жывёл як мага больш падобных; наадварот, многія нямецкія жывёлаводы рэкамендуюць метад ураўнавання, які абавязкова патрабуе пэўнай ступені непадабепства паміж самцом і самкай. Гэтае адрозненне ў прынцыпах падбору павяло да таго, што англійскія жывёлазаводчыкі абараняюць нават кроўнае спароўванне, між тым як паслядоўнікі другога з метадаў лічаць скрыжаванне прыгодным для племяннога жывёлазаводства, а таксама і для вывядзення новых парод. Найбольшае прымяненне метад ураўнавання атрымаў у мерыносавай авечкагадоўлі, дзе ён і да гэтага часу практыкуецца яшчэ значнай часткай авечкаводаў Расіі і Германіі.
Пачаўшы сваю практычную дзейнасць па авечкагадоўлі як вучань нямецкіх баніцёраў, я ўвесь час сустракаў толькі факты, якія гавораць супроць гэтага метаду. Доследы ў аўчарнях, якія знаходзяцца ў маім загадванні, поўнасцю, пераканалі мяне, што спосаб ураўнавання, або гетэрагеннага спароўвання, таксама не-
прыгодны ў тонкаруннай авечкагадоўлі, як і ва ўсіх іншых выпадках развядзення племянных жывёл.
Каб даказаць з дастатковай пераканальнасцю адзначанае палажэнне, мне здавалася неабходным звярцуцца да фактаў, якія датычаць спадчыннасці наогул, да пытання аб скрыжаванні і аб кроўным развядзенні, і на падставе ўсяго гэтага, а таксама і асабістых назіранняў устанавіць правілы падбору пры развядзенні авечак.
Літаратура па пытанню аб спадчыннасці такая вялікая, што ў гэтым раздзеле майго твора, безумоўна, сустрэнуцца, магчыма, і важныя прабелы; але абмежаванасць сродкаў тых бібліятэк, якімі я меў магчымасць карыстацца, можа служыць дастаткова апраўдальным для мяне матывам.
У заключэнне лічу прыемным для сябе абавязкам выразіць маю ўдзячнасць прафесарам A. А. Ціхаміраву, Л. 3. Марахаўцу і пп. Н. В. Петрову і Н. В. Насонаву за розныя ўказанні і прыязнае садзейнічанне па дастаўцы літаратурнага матэрыялу.
Масква, 15 жніўня 1889 года.
НАВУКОВЫЯ 1 ПРАКТЫЧНЫЯ АСНОВЫ
ПАДБОРУ ПЛЕМЯННЫХ ЖЫВЁЛ У АВЕЧКАГАДОЎЛІ
(1890 г.)
Раздзел п е р ш ы
АБ СПАДЧЫННАСЦІ НАОГУЛ
Спадчыннасць ёсць агульная ўласцівасць жывёл. — Усе асаблівасці здольны перадавацца ў спадчыну.— Недахопы практычных назіранняў. — Біялагічны і статыстычны метады даследавання. — Тэорыі О. Гертвіга і Брукса. — Доследы адваротнага скрыжоўвання. — Гібрыды ад асла і каня. — Законы спадчыннасці.
Здольнасць жывёл перадаваць патомкам свае ўласцівасці называецца спадчыннасцю. З’ява гэтая настолькі агульная, што, мабыць, многія спрактыкаваныя жывёлазаводчыкі ніколі не задумваліся над значэннем сілы спадчьГннасці, хоць сваімі поспехамі яны, галоўным чынам, абавязаны дзеянню гэтай сілы. «Для жывёлавода, — гаворыць Брукс, — спадчыннасць прадстаўляецца законам, які дазваляе яму відазмяняць, ствараць і ўдасканальваць пароды свойскіх жывёл» (43, стар. 5). Наадварот, для натураліста гэтае слова мае больш глыбокае значэнне, і замест таго каб звяртаць яго ўвагу на асобныя факты або выпадковыя праяўленні спадчыннасці, яно цікавіць яго ў цэлым, як найбольш выдатная з’ява арганічнага свету, якая заключаецца ў тым, што з простага яйца паходзіць жывёла з усімі найдрабнейшымі відавымі асаблівасцямі, будовай і функцыямі органаў.