• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    1-е. Натуральныя ўласцівасці жывёлы, якія складаюць, так сказаць, фундамент яе формы, атрымліваюцца ў спадчыну наогул, у цэлым, надзейна. Сюды адносіцца, напрыклад, расавы тып чэрапа, а затым іншыя асаблівасці шкілета. Гэтыя заалагічныя асаблівасці, як вельмі правільна заўважае Натузіус, звычайна маюць мала або зусім не маюць значэння для заводчыка, а таму ў большасці выпадкаў не прадстаўляюць тых артыкулаў, на якія звяртаецца ўвага пры штучным падборы
    2-е. Тыя ўласцівасці, якія Натузіус назваў фізіялагічна абумоўленымі, да некаторай ступені хоць і атрымліваюцца ў спадчыну ў выглядзе імкненнасці, схільнасці да іх, аднак, каб яны дасягнулі развіцця, неабходна, каб гэтая схільнасць была падтрымана адпаведным кармленнем і ўтрыманнем жывёлы.
    3-е. Індывідуальныя ўласцівасці, якія ўзнікаюць выпадкова, зусім не атрымліваюцца ў спадчыну, а калі атрымліваюцца ў спадчыну, то да таго незвычайна рэдка, што гэта не мае ніякага значэння для практыкі заводскага майстэрства. Сюды належаць таксама і ўсе выпадковыя або наўмысныя выпадкі не-
    1 3 гэтага поваду лічым патрэбным заўважыць, што асаблівасці воўны і некаторыя ўласцівасці канстытуцыі складаюць хоць і заалагічную асаблівасць многіх парод, але з’яўляюцца адзнакамі, істотна важнымі для заводчыка.
    даразвіцця, прыгнечання (напрыклад, укарочванне хвастоў, вушэй і т. п.).
    Нарэшце, 4-е. Схільнасці да так званых спадчынных хвароб атрымліваюцца ў спадчыну патомкамі да таго ўпарта, што ў ліку важнейшых правіл заводскага майстэрства павінна быць пастаўлена ўжыванне для завода толькі такіх жывёл, якія былі-б, па магчымасці, свабодныя ад хвароб і схільнасці да іх (18, стар. 118).
    Р а з д з е л д р у г і
    РОЗПАЯ ЗДОЛЬНАСЦЬ АДЗНАК ПЕРАДАВАЦЦА Ў СПАДЧЫНУ
    Дзяленне адзнак па Г. Натузіусу. — Адзнакі заалагічныя і гаспадарча карысныя. — Адзнакі набытыя. — Няяснасць у падраздзяленні адзнак. — Індывідуальныя варыяцыі. — Атрыманне ў спадчыну заалагічных адзнак. — Атрыманне ў спадчыну вГ&рмальных індывідуальных варыяцый. — Індывідуальная патэнцыя. — Прычыны слабага атрымання ў спадчыну адзнак. — Набытыя адзнакі: нармальныя і паталагічныя; здольнасць гэтых адзнак перадавацца ў спадчыну.
    Факты гавораць аб тым, і ўсе даследчыкі згодны з гэтым, што ў многіх выпадках адзнакі або асаблівасці жывёл у атрыманні ў спадчыну маюць розную стойкасць, якая зусім не залежыць ад пародзістых і відавых адрозненняў. Нават адзнакі аднаго і таго-ж парадку ў адной і той-жа пароды жывёл маюць розную здольнасць утрымлівацца ў патомстве. Прычыны гэтай з’явы ў большасці выпадкаў нельга растлумачыць, але самыя факты прымушаюць нас устанавіць як мага болып дакладную групоўку адзнак, і гэта тым больш неабходна, што не толькі сельскагаспадарчыя пісьменнікі, але і заолагі не прытрымліваюцца пэўнай наменклатуры.
    Падраздзяленнё адзнак, прапанаванае Г. Натузіусам, на адзнакі марфалагічна і фізіялагічна абумоі/лены.я бадай ці можа быць прынята наогул і з’яўляецца зуоім нязручным у даным выпадку. Да адзнак заалагічных, або марфалагічна абумоўленых, належаць як адзнакі відавыя або расавыя, атрыманыя ў спадчыну ад бацькоў, так аднолькава і адзнакі, якія ўзніклі ў выглядзе выпадковых варыяцый, але належаць па свайму характару да адзнак марфалагічных і нават складаючых адзнаку пароды. Паколькі-ж ступень перадачы ў спадчыну тых і другіх адзнак увогуле значна розная, то мы і не можам злучыць іх у адну групу.
    Устанаўленне адзнак фізіялагічна абумоўленых у адрозненне ад адзнак марфалагічных з'яўляецца няправільным ужо таму, што функцыя органа, яго фізіялагічная дзейнасць абавязкова звязана
    з колькасным і якасным змяненнем структуры органа або цэлага арганізма. Зусім справядліва, што адзнакі, «фізіялагічна абумоўленыя», патрабуюць пэўных умоў кармлення і практыкавання для свайго поўнага развіцця, але гэтая акалічнасць не дае ўсё-такі ніякага права адмаўляць у гэтых адзнаках марфалагічную аснову. Нам вельмі добра вядома, што развіццё малочнасці звязана цесна не толькі з павелічэннем малочнай залозы, але і са змяненнем будовы ўсяго арганізма і экстэр’еру жывёлы; развіццё шпаркасці ў каня вядзе за сабой непазбежна змяненне ўласцівасцей мускулаў, касцей, лёгкіх, сэрца, а разам з тым і ўсіх знадворных форм і т. д. Устанаўляючы такое падраздзяленне, Натузіус меў на ўвазе ўказаць, што адзнакі заалагічныя не маюць істотнага значэння для гаспадароў, а адзнакі фізіялагічныя, наадварот, асабліва важныя; але паколькі заалагічныя адзнакі могуць разам з тым мець вялікае гаспадарчае значэнне, то і з гэтага пункту гледжання т^кое падраздзяленне не мае за сабой практычных пераваг.
    Калі глядзець на адзнакі з гаспадарчага пункту гледжання, то іх правільней будзе падраздзяліць на адзнакі гаспадарча-карысныя і на адзнакі чыста заалагічныя, якія не маюць значэння для гаспадара. Першыя могуць быць стойкай асаблівасцю пароды, напрыклад, воўна авечак; але часцей за ўсё гаспадарча карысныя адзнакі выпрацоўваюцца свядома, штучным падборам, адпаведным выхаваннем, кармленнем жывёлы і практыкаваннем органаў, бо ў натуральных, некультурных пародах гэтыя адзнакі выражаны вельмі слаба. Ва ўсіх амаль выпадках для далейшага ўдасканалення або мэт зоатэхнічнай культуры выбіраліся такія пароды, якія мелі ўжо да таго прыроджаныя задаткі; але трэба думаць, што і гэтыя задаткі развіваліся ў некультурных парод пад уплывам спрыяльных натуральных умоў існавання, а таксама і часткова бессвядомага падбору з боку чалавека.
    Другія, г. зн. адзнакі чыста заалагічныя, могуць часам складаць прадметы штучнага падбору пры развядзенні так званых парод спорту або любіцельскіх парод, якія не служаць задавальненню неабходнейшых патрэб чалавека. Адзнакі, фізіялагічна абумоўленыя, паводле Натузіуса, адпавядаюць тэрміну «набытых адзнак», да якіх адносяць як нармальныя асаблівасці жывёлы (малочнасць, шпаркасць бегу, здольнасць да адкормлівання), так аднолькава і хваробы, здольныя перадавацца ў патомства. У гэтых адносінах, як мы бачылі, Натузіус таксама ўхіляецца ад агульнапрынятай класіфікацыі, выдзяляючы хваробы ў асобную групу. Аднак у іншых аўтараў у групоўцы адзнак існуе яшчэ большая няяснасць. Бом, напрыклад, да набытых якасцей разам са скораспеласцю і здольнасцю скарыстоўваць корм адносіць таксама вытворчасць высокароднай воўны, а таксама магчыма большую вагу руна і лічыць наогул усе якасці набытымі, пры-
    вітымі майстэрствам заводчыка, не адрозніваючы пры гэтым былі гэтыя якасці выпрацаваны падборам ці практыкаваннем функцыі органа (35, стар. 232). Гэтак-жа сама Бом, як відаць, не робіць ніякага адрознення паміж адзнакамі набытымі і так званымі прыроджанымі выродлівасцямі, або выродлівымі новаўтварэннямі (35, стар. 268).
    Другі вядомы пісьменнік па зоатэхніі, праф. М. Вількенс, адносіць таксама выродлівасці і новаўтварэнні да адзнак набытых, указваючы на анконскіх і машанскіх авечак як на прыклады перадачы набытых адзнак патомству. Гэтакімі-ж шматлікімі з’яўляюцца, гаворыць ён далей, выпадкі перадачы набытых адзнак скуры і валасоў, з чаго зноў-такі ясна вынікае, што Вількенс змешвае прыроджаныя асаблівасці з набытымі (159, стар. 132). Гекель, які даў і ў гэтым выпадку, як і заўсёды, надзвычай дакладнае вызначэнне адзнак, невядо.ма на якой падставе адносіць атрыманне ў спадчыну шасціпаласці і многіх іншых выродлівасцей да атрымання ў спадчыну адзнак набытых (64, стар. 191).
    3 усіх вядомых нам пісьменнікаў праф. Вейсман устанаўляе найбольш выразнае адрозненне паміж адзнакамі набытымі 'і прыроджанымі. «Паняцце аб набытых адзнаках, як здаецца, — гаворыць ён, — асабліва ў медыкаў, лёгка змешваецца з больш шырокім паняццем аб новаўзнікшых адзнаках наогул. Толькі тыя новаўзнікшыя адзнакі мы можам назваць набытымі, якія ўтварыліся пад уплывам знешніх прычын, што дзейнічаюць пры жыцці, але не тыя адзнакі, паходжанне якіх павінна быць растлумачана загадкавым узаемадзеяннем спадчынных уплываў, закладзеных у самім зародку. Гэтыя апошнія ёсць не набытыя, а прыроджаныя адзнакі, бо хоць продкі гэтых асобін і не мелі гэтых асаблівасцей, але, несумненна, заключалі ў сабе асобныя элементы, якія выклікалі адпаведныя выродлівасці. Гэты род новаўзнікшых асаблівасцей недаступны пакуль ніякаму аналізу, і мы павінны задаволіцца толькі тым, што прызнаць за ім магчымасць паяўлення; набытыя-ж якасці для тэорыі атрымання ў спадчыну маюць рашучае значэнне, а разам з тым і для працэсу змянення відаў (154, 155, 156).
    Да адзнак прыроджаных трэба аднесці таксама і колькасныя варыяцыі тых адзнак, якія ўжо існуюць у пародзе, або так званыя індывідуальныя варыяцыі.
    Такім чынам, мы можам устанавіць тры групы адзнак: 1) адзнакі, атрыманыя ў спадчыну, куды адносяцца відавыя, пародзістыя і фамільныя асаблівасці; 2) адзнакі індывідуальныя, выродлівасці і новаўтварэнні наогул і 3) адзнакі набытыя як нармальныя, так і паталагічныя, так і ўзнікшыя ад механічных уплываў. Падзел адзнак на гэтыя тры групы значна аблягчае далейшы разгляд, бо ступень спадчыннасці для адзнак гэтых трох груп наогул даволі розная. Розныя ўласцівасці маюць рознае
    значэнне, у залежнасці, па-першае, ад таго, як глыбока карэняцца яны ў натуры жывёлы і, значыцца, наколькі моцна яны здольны ўтрымлівацца ў наступных генерацыях, і, па-другое, ад таго, якую важнасць яны маюць для гаспадарчых мэт (18, стар. 136).
    У той час як многімі заолагамі 'і многімі жывёлаводамі прызнаецца вялікая стойкасць пародзістых і відавых асаблівасцей да атрымання ў спадчыну, адзнакі другой групы некаторымі лічацца малаздольнымі да атрымання ў спадчыну, а іншымі, наадварот, такімі, якія асабліва ўпорна перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Што-ж датычыць адзнак трэцяй групы, то жывёлаводы, медыкі і некаторыя заолагі лічаць іх здольнымі перадавацца ў спадчыну толькі ў слабай ступені або ў выглядзе нахілу, а некаторыя заолагі зусім адмаўляюць здольнасць набытых адзнак перадавацца патомству. Цяпер мы пяройдзем да больш падрабязнага разгляду фактаў, якія датычаць кожнай з трох указаных груп у паасобку.
    Было-б лішнім даказваць вялікую стойкасць атрымання ў спадчыну заалагічных адзнак, бо гэта трэба прызнаць агулы-іавядомай з’явай, што таксама відаць з намеру заолагаў прызнаць стойкую перадачу відавых і пародзістых асаблівасцей адным з законаў спадчыннасці. Тут мы хочам толькі ўказаць на тое, што заалагічныя адзнакі аднаго і таго-ж роду маюць розную здольнасць перадачы ў патомства. У гэтых адносінах надзвычай цікавыя факты даюць назіранні над атрыманнем у спадчыну масцей у жывёл і раслін. Дарвін з назіранняў над раслінамі прыходзіць да заключэння, што белыя рознавіднасці перадаюць белы колер значна больш пастаянна, чым усе іншыя. «Факт гэты, хутчэй за ўсё, — гаворыць ён, — знаходзіцца ў цеснай сувязі з назіраннямі Верло, а іменна, што кветкі, у нармальным стане белага колеру, рэдка змяняюцца ў іншы колер. Я знайшоў, што белыя рознавіднасці галубкоў і мацыёл самыя пастаянныя, а ружовыя і блакітныя зусім не такія пастаянныя». Тое-ж самае пацвярджаюць і іншыя назіранні над раслінамі (4, т. 2, стар. 21).