• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    З’ява спадчыннасці сама па сабе ёсць адна з найвялікшых таямніц прыроды. Калі мы прымем пад увагу загадкавасць і складанасць гэтай з’явы, то мы павінны адкрыта запытаць у сябе: ці ёсць якая-небудзь надзея на высвятленне гэтай таямніцы, на дакладнае разуменне самой з’явы, на раскрыццё яе законаў і прычын? «Калі справядліва, — гаворыць той-жа аўтар, — што ў яйцы ўсе функцыі і ўласцівасці жывёлы, якая развілася з яго, знаходзяцца ў скрыты.м стане без адпаведных органаў, то ці не павінны мы прызнаць спадчыннасць за таямніцу, непасільную для вырашэння, або як нешта, што павінна быць прынята без навуковага тлумачэння» (43, стар. 11). I жывёлазаводчык сапраўды прымае як аксіёму, што патомкі перадаюць у спадчыну ўласці-
    васці бацькоў, і ён нават не можа ўявіць сабе, каб жывёлы былі зусім другога тыпу, чым іх бацькі або прабацькі, таму што супроць падобнага дапушчэння гаворыць штодзённы вопыт. «Мы можам на падставе вопыту, — заўважае праф. Вількенс, — устанавіць правіла, што ўсе ўласцівасці бацькоў, звязаныя з будовай арганізма, перадаюцца дзецям; але з гэтага бываюць выключэнні» (159, стар. 131).
    Атрыманне ў спадчыну адзнак бацькоў патомкамі лічыцца наогул законам жывёльнай арганізацыі, і хоць сапраўды ёсць многа ўяўных выключэнняў з гэтага закону, але дакладнае вывучэнне фактаў атрымання ў спадчыну будовы і асаблівасцей, паказвае, што гэты закон дзейнічае нязменна і што выключэнні — гэта толькі вынікі пераважаючага ўплыву іншых прычын, якія зацямняюць дзеянне спадчыннасці, але не ўстараняюць яе зусім.
    Падабенства патомка з бацькамі распаўсюджваецца не толькі на знешнія асаблівасці, але таксама на ўнутраную будову оргакаў, на іх функцыянальную дзейнасць, нервовую сістэму, стрававальныя органы, органы размнажэння, звычкі, схільнасці і тэмперамент, касцяк, мускулы, здолыіасць да вынослівасці — усе гэтыя адзнакі перадаюцца патомкам без усякага істотнага змянення. Дзеці падобны да сваіх бацькоў не толькі ў галоўнейшых відавых або пародзістых асаблівасцях, але нават фамільныя і індывідуальныя адзнакі пер^даюцца часам з упорствам на працягу многіх пакаленняў. Так, у людзей назіраецца нярэдка дзіўнас падабенства дзяцей да бацькоў у рысах твару, афарбоўцы вачэй, валасоў, скуры, у формах носа, а таксама ў паходцы, жэстах, голасе і нават у почырку пісьма L Наогул трэба прызнаць перадачу адзнак за правіла, а неперадачу за выключэнне.
    Гэтае правіла нават можа быць дастасавана ў адносінах спадчыннасці хвароб і некаторых выродлівасцей або новаўтварэнняў (132, стар. 1).
    Натуралісты прызнаюць назіранні над спадчыннасцю вельмі недастатковымі, каб вывесці з іх пэўныя навуковыя законы. Гэтыя назіранні дастаўлены амаль выключна жывёлазаводчыкамі і садаводамі. «У навуцы, — гаворыць Гензен, — вядома вельмі мала станоўчага адносна спадчыннасці; да гэтага часу сабраны толькі асобныя найбольш выдатныя выпадкі, з якіх зроблена заключэнне. Усе галоўнейшыя даныя здабыты жывёлазаводчыкамі; але гэты матэрыял в'ельмі мала даступны і цяжка паддаецйа крытычнай праверцы» (68).
    1 Бываюць выпадкі дзівоснага атрымання ў спадчыну якой-небудзь асаблівасці, уласцівай толькі аднаму з бацькоў і якая тым не менш заўважаецца ў некалькіх пакаленняў. Славуты англійскі жарабец Экліпс меў цёмную пляму на левым капыце. Гэтая асаблівая адзнака сустракаецца ў некаторых яго праўнукаў, нягледзячы на тое, што кабылы, з якімі ён спароўваўся, не мелі гэтай адзнакі (Натузіус, 18, стар. 139).
    Галоўны недахоп практычных назіранняў заключаецца ў тым, што жывёлавод нярэдка звяртае ўвагу толькі на адну якую-небудзь адзнаку, якая мае для яго асаблівае значэнне, і, мяркуючы па ступені перадачы гэтай адзнакі патомству, выводзіць заключэнне аб параўнальнай сіле спадчыннасці ў бацькоў наогул. Часам здараецца і так, што жывёлазаводчыка здзіўляе ўзмоцненая перадача толькі адной адзнакі, нават і бескарыснай у гаспадарчым сэнсе, напрыклад, масці, і ён зноў-такі робіць няправільнае заключэнне аб большай спадчыннай сіле аднаго з полаў або адной з парод. На самай-жа справе аб ступені спадчыннай сілы трэба было-б меркаваць па перадачы карысных і чыста заалагічных адзнак ва ўсёй іх сукупнасці, што, несумненна, упускалася з-пад увагі ў многіх выпадках. Прыкладаў, якія пацвярджаюць сказанае, можна было-б указаць вельмі многа з літаратуры па жывёлагадоўлі, але дастаткова і тых, якія будуць прыведзены ніжэй па пытанню аб гібрыдызацыі і метызацыі відаў і парод свойскіх жывёл
    Недакладнасцю практычных назіранняў тлумачацца рознагалоссі ў думках жывёлазаводчыкаў па асобных пытаннях і адрозненні ў тэорыях аб атрыманпі ў спадчыну адзнак. Калі-б уся літаратура складалася выключна з падобнага матэрыялу, то ён не меў-бы зусім ні навуковага, ні нават практычнага значэння. Але справа ў тым, што мы маем яшчэ думкі вопытных жывёлазаводчыкаў, якія грунтуюцца на масе зусім згодных назіранняў. Гэтыя думкі, або, правільней, правілы жывёлазаводскага майстэрства, маюць несумненную цану, таму што жывёлазаводчыкі, карыстаючыся вывадамі з сваіх назіранняў, дасягнулі адчувальных вынікаў, утварыўшы многа культурных парод, прызначаных для розных гаспадарчых мэт. Прыклады Кулэ, Беквеля, Колінгаў, Сібрайта, Эльмана і многіх іншых вядомы ўсім, і ні адзін вопытны жывёлазаводчык не сумняваецца ў справядлівасці правіл або прынцыпаў, устаноўленых гэтымі аўтарытэтамі па жывёлазаводству. Паколькі ў аснове вучэння аб жывёлазаводскім майстэрстве ляжаць назіранні над з’явамі спадчыннасці, то з гэтага вынікае, што факты, здабытыя практыкай жывёлаводаў, маюць таксама і навуковае значэнне. Пры сучасным стане нашых ведаў толькі крыху большую надзею падаюць два другія метады даследавання
    1	Наколькі дзіўныя могуць быць заключэнні, калі прымаецца пад увагу перадача толькі адной адзнакі, пакажа, між іншым, наступны факт. Гальтоп праводзіў скрыжаванне розных парод трусоў, прычым аказалася, што трусы серабрыста-шэрай масці перадавалі гэтую адзнаку з такой упартасцю, што, нягледзячы на значнае прыліццё крыві іншых парод (да 50%), усе 86 метысаў мелі серабрыста-шэрую масць. 3 гэтага факту можна было толькі вывесці аб стойкасці адзначанай масці перадавацца ў спадчыну, між тым Гальтон робіць заключэнне аб выключнай спадчыннасці адной з парод і нават думае, што. гэты факт служыць несумненным абвяржэннем дактрыны пангенезіса.
    з’яў спадчыннасці: біялагічны і статыстычны. Звернемся спачатку да разгляду біялагічнага метаду.
    Яшчэ славуты Векерлін у сваім творы аб развядзенні свойскіх жывёл указвае’на безгрунтоўнасць біялогіі ў растлумачэнні тых з’яў спадчыннасці, якія назіраюцца на практыцы. «Калі-б фізіёлагі, — гаворыць ён, — былі ў той-жа час і жывёлаводамі, калі-б яны ведалі, наколькі мала дастасавальны іх навуковыя факты і як мала карысці прынеслі практычнай справе размнажэння жывёл прапанаваныя імі погляды, напрыклад, аб яйцы і яго апладненні, аб семені, палавых органах, савакупленні, а таксама гіпотэзы аб спадчыннасці і інш., то, вядома, яны былі-б больш памяркоўныя ў сваіх прыгаворах» (2, стар. 27).
    Яшчэ больш пэўна выказваецца па гэтаму поваду Герман Натузіус у сваіх лекцыях аб жывёлагадоўлі і пазнанні парод. 3 таго, што адбываецца пры ўзнаўленні (зараджэнні) і пры развіцці зародка ў маці, — гаворыць ён, — навука да гэтага часу не атрымала ніякай апоры для вучэння аб атрыманні ў спадчыну. Назіранні над мужчынскім семенем, утварэннем яйца ў самках, апладненнем яйца, яго развіццём да нараджэння — усе гэтыя назіранні не даставілі такіх фактаў, з якіх можна было-б зрабіць заключэнне аб спосабе і ўмовах атрымання ў спадчыну. Hi вывучэнне сперматазоідаў, або так званых семянных жыўчыкаў, ні вывучэнне неаплодненых яец, ні вывучэнне першага развіцця і наступных працэсаў яго не далі да гэтага часу магчымасці разважаць аб індывідуальных адрозненнях. А ў гэтых вось адносінах і было-б важна для заводчыка вучэнне аб атрыманні ў спадчыну. Таму зусім бескарысна пачынаць выкладанне вучэння аб атрыманні ў спадчыну анатоміяй і фізіялогіяй палавога апарата. Мы і тут, як і ў многіх іншых выпадках, — гаворыць Г. Натузіус, — павінны кіравацца назіраннем, калі можна так выразіцца, гатовых з’яў; мы можам назіраць дзеянні, а не прычыны. Адносна гэтага аўтарытэтныя даследчыкі, якія прысвяцілі сваё жыццё падобным даследаванням, зусім згодны між сабой, і ні адзін з іх не рабіў спроб пабудаваць тэорыю атрымання ў спадчыну; да гэтага часу падобныя спробы рабіліся толькі тымі, якія, схапіўшы вярхушкі, замаскіроўваюць імі тыя прабелы, якія відавочны для кожнага сапраўднага даследчыка (18, стар. 114).
    Метад статыстычны атрымаў у апошні час вялікае прымяненне для даследавання пытання аб атрыманні ў спадчыну асобных адзнак. Так, у Германіі зроблена было многа статыстычных назіранняў над атрыманнем у спадчыну масцей і полаў, назіранняў, якія цяпер даюць нам некаторыя станоўчыя ўказанні. Але ці можа прымяняцца статыстычны метад ва ўсіх выпадках і ці можа ён прынесці карысць для практыкі заводскай справы, у гэтых адносінах многія аўтарытэтныя людзі выказваюцца з недавер’ем.
    Статыстычны метад даследавання атрымаў асабліва іпырокае
    прымяненне ў медыцыне. Пытанне аб спадчыннасці хвароб вырашаецца часцей за ўсё статыстычным шляхам. Звычайна схільны лічыць хваробу спадчыннай, калі яна ўзнаўляецца на працягу некалькіх наступных генерацый. Чым часцей хвароба паяўляецца ў наступных пакаленнях, тым больш рашуча далучаюць яе да спадчынных На самай-жа справе ўзнаўленне хваробы ў патомкаў нічога не даказвае; хваробы, якія на гэтай падставе лічыліся доўгі час спадчыннымі, цяпер ужо не прызнаюцца такімі. Для прыКладу можна прывесці каросту чалавека, якая, як вядома, выклікаецца карослівым кляшчом; далей — лішай (Favus), хвароба, якая носіць у Германіі назву спадчыннай паршы, але выклікаецца, як паказалі адкрыцці Шэйнлейна, асаблівым грыбком; тое-ж самае аказалася і ў адносінах да многіх іншых хвароб, якія лічыліся спадчыннымі.
    Можна сказаць, што ні ў адной галіне так не выявіліся недахопы статыстыкі, як тут, і іменна таму, што прыходзіцца мець справу з надзвычай няроўнымі велічынямі, што адносіцца да ўсіх выпадкаў спадчыннасці. Адзін назіральнік пры яго статыстычных даследаваннях мае на ўвазе толькі прамую спадчыннасць, другі прымае пад увагу таксама і атавізм і атрыманне ў спадчыну па бакавой лініі, і, нарэшце, некаторыя, наадварот, маюць на ўвазе толькі аднародную або рознахарактэрную спадчыннасць. Пасля гэтага нельга здзіўляцца, што ў адносінах даных аб спадчыннасці хвароб існуюць значныя ваганні; так, напрыклад, душэўныя хваробы, паводле Эскіроля, выяўляюцца на патомках у колькасці 30—34%, паводле Марэля, частата іх паяўлення — 20%, паводле Жарві — 4%, паводле Буро — 85, 71% і паводле Маро — 90%. Грэйзінгер, які прымаў пад увагу толькі тыя выпадкі, калі адзін з бацькоў у момант узнаўлення быў душэўнахворы, лічыць спадчыннасць такіх выпадкаў не больш 5—6%. Гэтыя велізарныя адрозненні ў лікавых даных, якія паўтараюцца і ў іншых хворых, паказваюць, несумненна, якое абмежаванае значэнне мае статыстыка ў даным выпадку (132, стар. 8).