• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Роля падбору па Куляшову. Дарвін адкрыў дзеянне асноўнага закону падбору як у натуральных, так і ў штучных умовах.
    Калі падвесці вынік тым думкам, якія развівае Дарвін у пытаннях падбору, то неабходна зрабіць наступныя вывады: падборам забяспечваецца атрыманне жыццездольнага прыплоду, падтрыманне ўласцівасцей, якасцей і прызнакаў пароды, сорту, накопліванне новых уласцівасцей, пераробка і ўдасканальванне пароды.
    Дарвін не здолеў ускрыць магчымасцей па кіраванню развіццём арганізмаў праз падбор пар у сувязі з тым, што ён не высветліў да канца ролі ўмоў у развіцці, не высветліў адзінства арганізма з умовамі існавання. Гэтыя пытанні ў шырокім плане вырашаны ў працах I. В. Мічурына і Т. Д. Лысенка. Мічурын даказаў, што падбор пар заўсёды павінен суправаджацца падборам адпаведных умоў фарміравання і толькі пры такім кіраванні падборам чалавек зможа накіравана развіваць і ўдасканальваць арганізмы.
    П. Н. Куляшоў у сваіх працах асабліва падкрэслівае значэнне дарвінаўскага прынцыпу магчымасцей накаплення якасцей у патомстве шляхам падбору. «Вопыт паказвае, — піша ён, — што для атрымання карысных варыяцый павінен быць ужыты метад... спароўвання найбольш падобных жывёл па прадукцыйнасці... — гэта ёсць самы надзейны шлях для ўзмацнення карысных варыяцый у патомстве».
    Куляшоў ніколі не змяншаў пры гэтым значэння саміх умоў развіцця: «... пры аднародным спароўванні, адпаведным кармленні і практыкаванні орканаў, карысныя варыяцыі выяўляюцца ў патомстве часцей і ў больш выражанай ступені»1. I далей: «Жывёлазаводчыкі добрым кармленнем і практыкаваннем органаў імкнуцца ўзмацніць функцыю карысных органаў,
    1 П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар 36 — 37.
    не толькі з мэтаю павысіць прадукцыйнасць данай жывёлы, але таксама маючы на ўвазе, што такое ўзмацненне прадукцыйнасці перадаецца патомству гэтай жывёлы». Адсюль робіцца вельмі пэўны вывад, які пацвярджае дарвінаўскі прынцып накоплівання адзнак: «Вопытныя жывёлазаводчыкі лічаць спароўванне аднатыповых або падобных паміж сабой жывёл за галоўную прычыну, якая прымушае патомства гэтых жывёл вар’іраваць яшчэ больш значна ў тым-жа напрамку, як і яны самі». «Калі сустракаюцца пажаданыя якасці ў пэўнай пары жывёл, хоць-бы яшчэ і нязначна ў іх развітыя, то звычайна, як паказвае вопыт, пры адсутнасці неспрыяльных умоў гэтыя якасці ўзмацняюцца і часам вельмі хутка» Ч
    П. Н. Куляшоў быў яркім прыхільнікам дарвінаўскіх поглядаў на магчымасць павольнага ўдасканальвання парод сельскагаспадарчых жывёл праз скарыстанне накапліваючага дзеяння падбору; лічыў магчымым накопліваючае дзеянне падбору толькі пры наяўнасці адпаведных умоў развіцця, г. зн. ролю падбору і яго значэнне ён трактаваў так, як трактуе гэтае пытанне мічурынская біялогія.
    Што датычыць пытання аб павольным дзеянні падбору, то Куляшоў тлумачыць яго поўнасцю па Дарвіну: «Авечкаводы і наогул жывёлазаводчыкі глыбока ўпэўнены, што поспех у заводскай справе дасягаецца вельмі павольна, а не скачком, дзякуючы толькі скарыстанню якой-небудзь выпадковай варыяцыі...» 2 і, што «...з’яўленне феноменаў у сапраўднасці не прадстаўляе асабліва буйнога скачка ў гісторыі паляпшэння пароды» 3.
    У працах П. Н. Куляшова прыводзіцца прыклад павольнага ўдасканальвання рэзвасці ў рысакоў.
    Есць рад відаў сельскагаспадарчых жывёл, у якіх удасканальванне ішло, сапраўды, вельмі марудна, такім прыкладам і можа служыць рэзвасць рысакоў, скакуноў і т. д. Тут удасканальванне ішло долямі секунд на працягу дзесяткаў гадоў. Мы ведаем, што ўдасканальванне малочнай прадукцыйнасці галандскай жывёлы ў Галандыі таксама ішло ў вышэйшай ступені павольна. Аднак дэманстраваць прыклады з мінулай гісторыі развіцця парод, указваць на працягласць часу работы чалавека, не абмяркоўваючы ўмоў развіцця парод і метадаў племянной работы, не зусім правільна. Трэба мець на ўвазе, што больш хуткаму ўдасканальванню перашкаджала недастатковае развіццё біялагічнай навукі і нізкі ўзровень племянной работы.
    Намі апрацаваны матэрыялы ГПІў буйной рагатай жывёлы кастрамской пароды (Сельгасвыдавецтва, 1950 г.), адкуль выбраны жывёлы па іх прадукцыйнасці. Асноўная прадукцыйнасць узята вышэй 7 тысяч кілограмаў малака. Выбарка зроблена такім чынам: выпісана 100 жывёл, якія давалі звыш 7 тысяч кілограмаў, далей выпісаны даныя прадукцыйнасці матак гэтых кароў і на 39 выпадкаў — прадукцыйнасць бабак.
    1 П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, ст;ар. 153.
    2 Там-жа, стар. 150.
    3 Там-жа, стар. 152.
    Апрацаваны матэрыял даў наступныя лічбы: 100 дачок мелі сярэднюю прадукцыйнасць 8 657 кілограмаў з ваганнямі ад 7 010 да 14 115 кілограмаў. Маткі гэтых кароў былі з сярэдняй прадукцыйнасцю ў 4 762 кг, г. зн. удой іх склаў ад удою дачок толькі 55%. Калі акругліць лічбы, то атрымаем павелічэнне прадукцыйнасці дачок удвая супроць прадукцыйнасці матак.
    Калі-ж па групе дачок пералічыць прадукцыйнасць бабак, то ўбачым, што прадукцыйнасць бабак у параўнанні з прадукцыйнасцю ўнучак склала толькі 46%.
    Палавіна (52%) дачок мелі ўдой у 2 — 2% раза большы, чым удой матак, 12% кароў мелі ўдой у 3 разы большы, чым удой матак.
    Гэтыя даныя даюць падставу зрабіць вывад, што размеры скачкападобнай зменлівасці могуць быць рознымі: побач з павольным паляпшэннем пароды з пакалення ў пакаленне, як гэта трактаваў Дарвін і як гэта ўяўляў праф. П. Н. Куляшоў, магчымы ў іншых умовах досыць значныя размеры скачка.
    Больш выразна выглядаюць даныя, якія мы прыводзім па асобных жывёлах: 1) карова Глубіна па 5 лактацыі дала 10 076 кг малака, а яе маці Гур’яна па 7— '2 586 кг, або 25% ад удою дачкі; 2) карова Караліна мела ўдой 9 324 кг, а матка яе Кітайка — 2 616 кг, або 28%; 3) карова Схема мела ўдой у 10 534 кг, а яе матка Сімпатыя — 2 927 кг, або 28%; 4) карова Паслушніца II мела ўдой 14 115 кг, а яе матка — 2 045 кг малака, або 29°/о. Так выглядае ўздым прадукцыйнасці ў асобных жывёл з ліку 100, адабраных намі для апрацоўкі.
    Магчыма пярэчанне, што асобныя «феномены», як падкрэслівае П. Н. Куляшоў, зусім не характарызуюць магчымасцей хуткага ўздыму па статку, па пародзе. Гэта пярэчанне абвяргаюць даныя прадукцыйнасці кароў у племгасе Караваева. У 1932 годзе сярэдні ўдой быў 1940 кг (100%). У 1935 годзе, г. зн праз 3 гады, сярэдні ўдой па статку быў 3 668 кг, або 188,6%, г. зн. павялічыўся амаль удвая. У 1938 годзе ўдой па статку быў 6 143 кг, або складаў 316,6% у параўнанні з удоем у 1932 годзе. Такім чынам, праз 6 гадоў сярэдні ўдой павялічыўся ў 3 разы.
    Прыведзеныя матэрыялы сведчаць аб тым, што пры пэўных, відавочна, не зусім спрыяльных умовах і пры недастаткова высокім узроўні племянной работы павелічэнне малочнай прадукцыйнасці можа ісці павольна, накопліваючае дзеянне падбору выяўляецца паступова. Але пры асабліва спрыяльных умовах, калі мае месца, гаворачы мовай Т. Д. Лысенка, карэннае змяненне тыпу абмену рэчываў, зменлівасць можа насіць рэзка скачкападобны характар, што выдатна прадэманстравана ў працах I. В. Мічурына і Т. Д. Лысенка, а таксама ў работах акадэміка М. Ф. Іванова па авечкагадоўлі.
    Дыялектычны матэрыялізм вучыць, што ў прыродзе пераходы ад старой якасці да новай таксама маюць рознастайныя формы: яны адбываюцца альбо ў выглядзе хуткіх, раптоўных змяненняў, якія надыходзяць як вынік павольных колькасных змяненняў, альбо ў выніку паступовага накаплення элементаў новай якасці і адмірання элементаў старой якасці.
    Мы ведаем, што ў рашэннях Партыі і Урада заўсёды падкрэсліваецца неабходнасць рэзкага, крутога ўздыму ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур
    і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл. Гэтыя патрабаванні, безумоўна, грунтуюцца на дасягненнях перадавой мічурынскай біялогіі, якая паказала, што, рэзка змяніўшы тып кармлення, тып абмену, мы можам рэзка змяніць прадукныйнасць арганізма. Вось чаму паказ толькі павольнага накаплення якасцей, паступовага змяне.ння іх, арыенціроўка толькі на такі шлях развіцця ўраджайнасні і прадукцыйнасці жывёл адлюстроўваюць толькі адзін з магчымых бакоў развіцця.
    Даволі цікава аднак заўважыць, што П. Н. Куляшоў у другім месны зусім правільна піша: «Прадукцыйнасць або карыснасць жывёлы пры ўмелым падборы ўзрастаюць амаль з кожным пакаленнем» 1.
    П. Н. Куляшоў аб аднародным і рознародным скрыжоўванні. Рашаючы гэтае пытанне, П. Н. Куляшоў творча распрацоўвае асноўны закон, ускрыты ў працах Дарвіна — закон падбору. Для зоатэхнічнай тэорыі і практыкі неабходна было асвятліць рад прынцыпаў падбору сельскагаспадарчых жывёл. К гэтаму часу тэорыя падбору ў жывёлагадоўлі ў вучэнні Зетэгаста «Аб індывідуальнай патэнцыі» атрымала антыдарвінаўскае асвятленне. Зетэгаст сцвярджае быццам ёсць жывёлы, якія ўладаюць асаблівай «індывідуальнай патэнцыяй», і толькі гэтыя «індывідуальна патэнтныя» жывёлы, на яго думку, здольны перадаваць свае ўласцівасці і якасці патомству. 3 наяўнасцю «індывідуальна патэнтных» жывёл Зетэгаст звязваў поспех удасканальвання парод і падтрыманне іх прадукцыйнасці.
    Тэорыя «індывідуальнай патэнцыі» вырасла на аснове фактаў, якія знешне стваралі ўражанне аб наяўнасці падобных жывёл у рэчаіснасці. Зетэгаст спасылаўся перш за ўсё на тое, што ў гісторыі развіцця культурных парод жывёлы мы заўсёды сустракаемся з асобнымі выдатнымі экземплярамі, якія затым зрабілі ўплыў не толькі на статкі, у якіх яны нарадзіліся, але і ў цэлым на пароду. Хто не ведае, якую ролю адыгралі такія жарабцы, як Дарлей-Арабіян, а потым Экліпс у стварэнні чыстакроўнага скакавога каня, каму не вядома роля Гамблетаніяна 10, Месенджэра ў гісторыі амерыканскага, роля Смятанкі, Палкана і Барса 1 у гісторыі арлоўскага рысака? Вось на падобныя прыклады і спасылаўся Зетэгаст, указваючы, што роля выдатных асновапаложнікаў пароды таму і вялікая, што яны былі індывідуальна патэнтнымі арганізмамі. У выніку такіх акалічнасцей іх якасці аўтаматычна накопліваліся ў патомстве.
    Асноўныя думкі Зетэгаста па гэтаму пытанню зводзяцца к таму, што пры разглядзе кожнай заводскай пароды, нават кожнага славутага завода ў паасобку, мы знойдзем панвярджэнне таму, што заснаванне або паляпшэнне іх заўсёды зыходзіла ад аднаго або, па крайняй меры, нямногіх непадзельных, якія павялічылі здольнасць астатніх жывёл той-жа пароды або таго-ж завода да карыснай прадукцыйнасці, у выніку ўзмоцненай спадчыннай сілы, уласцівай гэтым выключным, непадзельным, і. што ў большасці выпадкаў цэлыя заводы абавязаны сваімі выдатнымі якасцямі адной або нямногім асобінам, перавагі якіх зрабіліся здабыткам усяго статка дзякуючы ясна выражанай у іх сіле спадчыннай перадачы.