Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Перш чым мы пяройдзем да з’яў, процідзеючых спадчыннасці — прыстасавальнасці або зменлівасці, будзе дарэчы, гаворыць Гекель, кінуць позірк на рознастайныя праяўленні спадчыннасці, якія нават цяпер можна назваць законамі спадчыннасці. Нажаль, па гэтаму надзвычай важнаму прадмету як у заалогіі, так і ў батаніцы зроблена да гэтага часу вельмі мала, і амаль усё, што мы ведаем аб законах спадчыннасці, заснавана на вопыце сельскіх гаспадароў і садаводаў. Таму няма нічога дзіўнага, што ў цэлым гэтая цікавая і важная з’ява не можа быць даследавана з пажаданай навуковай дакладнасцю і самі законы не могуць быць прадстаўлены ў форме прыродазнаўча-навуковых законаў *.
Перш за ўсё з’явы спадчыннасці мы можам падзяліць на дзве групы: спадчыннасць бацькоўскіх адзнак, або адзнак, атрыманых у спадчыну, і спадчыннасць адзнак набытых; першую мы можам назваць спадчыннасцю кансерватыўнай, а другую — прагрэсіўнай спадчыннасцю. Да з’яў спадчыннасці першай групы аднстсіцца закон бесперапыннай, або пастаяннай, спадчыннасці, які заключаецца ў тым, што жывёлы і раслінныя віды з генерацыі ў генерацыю падобны да сваіх папярэднікаў, інакш кажучы, што
1 Паколькі Гекель сам не надае сваёй спробе ўстанавіць законы строга навуковага значэння, то заўвага Гіса і многіх іншых, якія лічаць спробу Гекеля заўчаснай, наўрад ці правільна. Для сельскага-ж гаспадара гэтыя абагульненні маюць значна большую важнасць, чым для заолага, таму што з’явы, абагуленыя ў такой форме, робяцца больш даступнымі для засваення. Так іменна глядзяць на гэтыя законы Р. Гартман і многія пісьменнікі па. жывёлагадоўлі.
бацькі, прабацькі, таксама і дзеці падобны паміж сабой. Роўнае дае роўнае, як звычайна выражаюцца, хоць больш правільна, гаворыць Гекель, была-б такая фармуліроўка: падобнае дае падобнае, таму што ў сапраўднасці патомкі ніколі не бываюць зусім ва ўсіх падрабязнасцях аднолькавыя з бацькамі, але толькі ў большай або меншай ступені падобны да іх.
У некаторай супярэчнасці стаіць да першай з’явы закон так званай перарывістай, або скрытай, спадчыннасці.. Гэты важны закон праяўляе сваё дзеянне, галоўным чынам, у ніжэйшых жывёл і раслін і выражаецца тым, што дзеці вельмі непадобны да бацькоў і што толькі ў трэцяй або пазнейшай генерацыі зноў выступаюць адзнакі гэтых бацькоў, або, інакш кажучы, унукі падобны да сваіх дзядоў або прабацькаў, але не да бацькоў. Гэта незвычайная з’ява праяўляецца ў слабай ступені, але вельмі часта паміж людзьмі. Нярэдка розныя цялесныя асаблівасці, як рысы твару, колер валасоў, велічыня цела, разумовыя здольнасці, тэмперамент, энергія перадаюцца скачкамі, а не бесперапынна. Зусім таксама, як і ў чалавека, гэтыя з’явы назіраюцца і ў свойскіх жывёл, асабліва ў тых, якія адзначаюцца найбольшай здольнасцю да зменлівасці, як у сабакі, каня, авечкі і рагатай жывёлы. Пад дзеянне гэтага закону Гекель адносіць і тую агульнавядомую з’яву, якая ў жывёлазаводчыкаў мае назву звароту, або атавізма. Сюды адносіцца, напрыклад, схільнасць коней даваць цёмныя палосы на канечнасцях і спіне, што як Дарвін, так Гекель і многія іншыя лічаць атавізмам ад прабацькаў каня, падобных па сваёй масці да зебры або квагі. Гэтак-жа сама ў коней назіраецца часам значнае развіццё грыфельных касцей, што лічаць за з’яву звароту да гіпарыёна, вымершага прабацькі каня. Да агавізма жывёлазаводчыкі далучаюць і з’яўленне чорных плям на скуры авечкі або чорных жывёл паміж мерыносавай, лестэрскай і іншымі пародамі авечкі, а таксама і з’яўленне грубога воласу, або асцюка, у руне мерыносаў У раслін, гаворыць Гекель, атавізм назіраецца вельмі часта. Калі культурная расліна або свойская жывёла дзічэюць, калі яны пазбаўлены штучных умоў жыцця, то ў іх не толькі назіраецца здольнасць прыстасавання да новых умоў, але таксама эаўважаюцца і звароты да першабытных форм, ад якіх яны паходзяць.
Трэцім законам кансерватыўнай спадчыннасці будзе закон палавой спадчыннасці, згодна з якім кожны пол перадае свайму
1 3 якой упартасцю некаторыя з адзнак праяўляюцца на працягу доўгага раду генерацый, даказвае найлепшым чынам праяўленне асцюка ў ягнят і нават у дарослых авечак мерыносавай пароды на пэўных частках руна. Чым менш у напрамку праследуецца таніна воўны і чым гусцейшае руно, тым большая колькасць ягнят мае асцюкі або на спіне, або нават па' ўсяму руну. Ужо гэты адзін факт, на наш погляд, дастаткова паказвае, што атавізм мае вялікае значэнне для практыкі жывёлагадоўлі.
патомству таго-ж полу адпаведныя палавыя адзнакі, якія не перадаюцца ім патомкам другога полу. Разам з палавымі органамі перадаюцца і адпаведныя ім другарадныя палавыя адзнакі, прычым mj жчынскія адзнакі атрымліваюцца ў спадчыну толькі мужчынскімі асобінамі, а жаночыя — жаночымі. Факты, якія супярэчаць гэтаму закону, складаюць рэдкае выключэнне.
Чацвёрты закон спадчыннасці стаіць у некаторай супярэчнасці з апошнім; гэта так званы закон змяійанага, або двухбаковага, атрымання у спадчыну, па якому кожны індывідуум атрымлівае ў спадчыну якасці абодвух бацькоў, як бацькі, так і маткі. Закон гэты мае вялікае практычнае значэнне, і ад рознай ступені ўдзелу таго або другога з бацькоў залежаць індывідуальныя адрозненні асобін адной і той-жа пары.
Да групы прагрэсіўных з’яў спадчыннасці адносіцца закон набытай, або прыстасаванай, спадчыннасці. Гэтым законам абагульняюцца тыя з’явы, па якіх, пры пэўных умовах, арганізм здольны перадаваць патомству адзнакі, набытыя ім на працягу жыцця. Найбольш пераканаўча даказваецца дзеянне гэтага закону атрыманнем у спадчыну хвароб, як, напрыклад, сухотаў, вар’яцтва і альбінізму, прычым з'яўленне гэтых хвароб у спадчыннай форме нельга растлумачыць, не дапусціўшы магчымасці атрымання ў спадчыну набытых адзнак. Якая з кабытых асаблівасцей атрымліваецца ў спадчыну, якая не, мы не можам вызначыць загадзя, і, нажаль, нам невядомы акалічнасці, якія абумоўліваюць атрыманне ў спадчыну іх. Мы ведаем толькі наогул, што некаторыя набытыя якасці лягчэй перадаюцца ў спадчыну, чым другія, і, напрыклад, раненні, выпадковыя страты канечнасцей звычайна не перадаюцца спадчынна, хоць і тут існуюць выключэнні.
Другі закон прагрэсіўнай спадчыннасці можна назваць законам замацаванай, або ўсталяванай, спадчыннасці. Гэты закон выражаецца ў тым, што асаблівасці арганізма, набытыя ім на працягу жыцця, тым больш надзейна перадаюцца патомству, чым больш працягла дзейнічалі прычыны, выклікаўшыя гэтае змяненне. Гэтак-жа сама, чым больш доўгі час набытыя асаблівасці перадаваліся спадчынна, тым хутчэй можна разлічваць на захаванне іх у наступных генерацыях. Дзеянне гэтага закону аднолысава распаўсюджваецца як на нармальныя, так і на паталагічныя асаблівасці. Нарэшце, Гекель выражае ў форме закону тую агульнавядомую з’яву, што патомкі атрымліваюць у спадчыну набытыя адзнакі ў адпаведным узросце. На гэтую з’яву ўказаў яшчэ Дарвін, а Гекель перадаў яе ў форме закону так званага адначасовага атрымання ў спадчыну. Гэты закон найлепшым чынам пацвярджаецца ў атрыманні ў спадчыну хвароб. Спадчынныя хваробы лёгкіх, печані, зубоў, мозгу, скуры
праяўляюцца ў патомкаў звычайна ў тым-жа ўзросце або крыху раней, чым у бацькоў. Паяўленне такіх нармальных адзнак, як, напрыклад, рогі і зубы, адпавядае таксама пэўнаму ўзросту дакладна вызначанаму для кожнага віду, пароды і нават фамілій (64, стар. 182).
Другі вядомы даследчык у гэтай галіне, Рыбо, імкнецца даказаць, што законы спадчыннасці могуць быць заснаваны на тых фактах, якія маюцца ў цяперашні час, але яго ўласныя словы лепш за ўсё паказваюць, што ён у сапраўднасці разумее пад законам спадчыннасці. Трэба памятаць, гаворыць Рыбо, што тут справа не ідзе аб навуковых законах. Вызначэнне апошніх тут абсалютна немагчыма, і складанасць задачы такая, што ні ў цяперашні час, ні ў бліжэйшым будучым мы не маем ні малейшай надзеі адшукаць іх. Толькі навуковы закон даў-бы магчымасць прадбачання, толькі ён адзін дазволіў-бы сказаць: такія вось бацькі, маючы такіх вось продкаў, перададуць сваім дзецям, пры такіх во^ь акалічнасцях, такія вось адзнакі. Хто-б адважыўся на падобнае прадказанне, не выдаючы яго за меркаванне, толькі імавернае? Праўда, спрактыкаваныя жывёлаводы ўмеюць прадказваць у многіх выпадках, і іх майстэрства ёсць самы лепшы практычны доказ законаў спадчыннасці. Але адсюль яшчэ далёка да поўнага прадбачання, якое ахоплівае ўсю сукупнасць адзнак. Законы, якія мы зараз выкладзем, прадстаўляюць, такім чынам, толькі просты вынік назірання і служаць толькі зручным спосабам для размеркавання фактаў па разрадах і поўразрадах. Хоць Рыбо сканцэнтроўвае сваю ўвагу выключна на атрыманні ў спадчыну душэўных уласцівасцей, але яго вывады маюць агульнае значэнне і датычаць, бясспрэчна, усіх асаблівасцей жывёлы. Гэтыя законы Рыбо выкладае, прытрымліваючыся класіфікацыі Дарвіна, і ўстанаўлівае чатыры галоўныя законы:
1) бацькі маюць схільнасць перадаваць сваім дзецям усе свае асаблівасці, агульныя і індывідуальныя, атрыманыя ў спадчыну і нованабытыя (закон прамой або непасрэднай спадчыннасці);
2) адзін з бацькоў можа мець пераважны ўплыў на душэўны склад патомка (закон пераважнай перадачы адзнак); у гэтым выпадку пераважная перадача можа быць абмежавана адным полам: ад бацькі да сына, ад маткі да дачкі, і можа таксама распаўсюдзіцца на процілеглы пол: ад бацькі да дачкі, ад маткі да сына;
3) патомкі атрымліваюць у спадчыну чыста фізічныя і душэўныя асаблівасці больш далёкіх продкаў і падобны да гэтых апошніх, а не да сваіх бацькоў (закон зваротнай спадчыннасці — атавізм), і, нарэшце,
4) некаторыя фізічныя і душэўныя асаблівасці вельмі акрэсленага характару, пераважна хваравітага, выяўляюцца ў патомкаў
у тым-жа ўзросце, як і ў продкаў (закон спадчыннасці ў адпаведны перыяд жыцця) (20, стар. 162).
Вопытны жывёлазаводчык і спрактыкаваны натураліст. Г. Натузіус, на якога мы ўжо спасылаліся некалькі разоў, хоць і не лічыць магчымым устанавіць законы спадчыннасці, але ўсё-ж знаходзіць карысным абагульніць з’явы атрымання ў спадчыну. У гэтых правілах, прапанаваных Натузіусам, ёсць некаторая розніца ад законаў, устаноўленых Гекелем і Рыбо, якая заключаецца ў тым, што Натузіус робіць строгае адрозненне паміж адзнакамі заалагічнымі, пародзістымі і відавымі, з аднаго боку, і адзнакамі фізіялагічнымі, абумоўленымі або набытымі — з дру. гога боку. Апрача таго, Натузіус злучае разам выродлівасці і выпадкова ўзнікшыя варыяцыі з наўмыснымі выпадкамі недаразвіцця і прыгнечання, што, як мы ўбачым пазней, немагчыма зрабіць, таму што памянёныя адзнакі істотна розныя. Гэтак-жа сама розніца заключаецца і ў тым, што Натузіус выдзяляе хваробы з гру. пы адзнак набытых, лічачы хваробы непараўнана больш упартымі ў атрыманні ў спадчыну, чым нармальна набытыя адзнакі, як, напрыклад, малочнасць, здольнасць да адкорму і іншыя карысныя асаблівасці жывёлы. Пазней мы ўбачым, наколькі правільны гэты погляд Натузіуса, а цяпер пяройдзем да выкладу тых абагульненняў, якія ён дае для з’яў спадчыннасці.