• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    1 П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 152.
    «Індывідуальнай патэнцыі» прыпісвалася дзеянне і на такія якасці, як заводская «канстантнасць» парод, якая нібьіта падтрымліваецца праз індывідуальна патэнтных жывёл. У гэтым пытанні тэорыя Зетэгаста рэвізавала дарвінаўскі закон падбору і фактычна, калі яго не здымала, то ў значнай ступені «не мела патрэбы» ў ім для тлумачэння пытанняў канстантнасці парод сельскагаспадарчых жывёл.
    П. Н. Куляшоў рэзка крытыкуе тэорыю «індывідуальнай патэнцыі» Зетэгаста і ўказвае, што. апошні ігнаруе падбор, «... гэты адзіны спосаб удасканальвання парод, заснаваны на несумненных фактах, і прапануе практычнай жывёлагадоўлі шукаць індывідуумаў, якія маюць новаўтварэнні» 1.
    Далей П. Н. Куляшоў развівае думку аб значэнні аднароднага гамагеннага спароўвання для стварэння высокапрадукцыйных парод і для падтрымання прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл. У адрозненне ад дарвінаўскіх уяўленняў аб падборы пар Куляшоў дакладна запісвае, што карысныя варыяцыі выяўляюцца ў большай ступені пры наяўнасці аднароднага спароўвання, адпаведнага кармлення і практыкавання. Такім чынам, накопліваючае дзеянне падбору Куляшоў трактуе як узмацненне гаспадарчакарысных уласцівасцей выдатных продкаў і роданачальнікаў пры наяўнасці аднароднага падбору ў адзінстве з комплексам умоў (кармлення і трэніроўкі), якія здольны ўзмацніць і развіць неабходныя ўласцівасці.
    Такім чынам, аднатыповасць і адзнакі роданачальніка ствараюцца не «індывідуальнай патэнцыяй», а пэўнай працай чалавека, комплексам племянной работы ў цэлым, комплексам мерапрыемстваў, пры якіх падбор пар і падбор умоў, як гэта трактуе мічурынская біялогія, ствараюць узмацненне якасцей выдатных продкаў і распаўсюджанне гэтых якасцей у патомстве.
    Падтрыманне пароды ў яе «канстантных» уласцівасцях, паводле Куляшова, — не аўтаматычны працэс. «Заводская канстантнасць патрабуе, каб жывёла паходзіла ад гамагеннага спароўвання на працягу некалькіх генерацый, прычым пад гамагеннасцю разумеюць як. аднолькавасць паходжання, так (і), галоўным чынам, падабенства бацькоў па характару і ступені прадукцыйнасці». «...прадаўжаючы падбіраць жывёл у пажаданым напрамку, мы можам утварыць настолькі стойкі тып, што перадача адзнак яго будзе правілам, а неперадача — рэдкім выключэннем; і калі гэты прапэс зайшоў так далёка, то ўтварэнне заводскай пароды можна лічыць закончаным». «Такім чынам, — заключае Куляшоў, — мы бачым, што гамагеннае спароўванне на працягу некалькіх генерацый, на думку вопытных жывёлазаводчыкаў, забяспечвае надзейную перадачу адзнак патомству, што цалкам узгадняецца з сэнсам закону кансерватыўнай спадчынасці» 2.
    Надзейная перадача адзнак патомству, на думку Куляшова, — гэта перш за ўсё вынік гістарычнага развіцця пароды, вынік працы чалавека, вынік стварэння адносна кансерватыўнай спадчыннасці. Адсюль можна зра-
    1 П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 46.
    2 Там-жа, стар. 156.
    біць вывад, што, крытыкуючы метафізічныя домыслы Зетэгаста аб наяўнасці «індывідуальнай патэнцыі» ў асобных выдатных прадстаўнікоў пароды, Куляшоў змагаўся за матэрыялістычныя пазіцыі дарвінаўскага закону падбору, змагаўся за развіццё матэрыялізма ў айчыннай зоатэхнічнай навуцы.
    «Калі зоалагічныя адзнакі, відавыя і пародзістыя, перадаюцца тым болып надзейна, чым яны старэй, — заўважае П. Н. Куляшоў, — то было-б дзіўна думаць, што гэты закон не мае прымянення ў адносінах да адзнак, звязаных з гаспадарчай карыснасцю жывёлы» 1. Такім чынам, дарвінаўскі закон падбору знайшоў далейшае развіццё ў працах П. Н. Куляшова, які прыклаў гэты закон да зоатэхнічнай практыкі, скарыстаў «закон кансерватыўнай спадчыннасці» ў адзінстве з усім комплексам мерапрыемстваў па племянной справе для стварэння, удасканальвання і кансалідацыі парод сельскагаспадарчых жывёл.
    Пытанні гамагеннасці і гетэрагеннасці П. Н. Куляшоў разумеў у самым шырокім сэнсе гэтага слова, шырока ацэньваючы жывёл з пункту гледжання паходжання, падабенства бацькоў па характару і ступені прадукцыйнасці.
    Пытанне аб рознародным і аднародным спароўванні ў цяперашні час атрымлівае яснае асвятленне, дзякуючы працам прафесара Мілаванава і яго супрацоўнікаў. «Ва ўсіх доследах рознатыповае кармленне (фізіялагічнакіслае зерневае для самцоў і фізіялагічна-шчолачнае для самак) значна павялічвала апладняемасць і жыццёвасць» 2.
    Доследы праф. Мілаванава ўстанаўлівак>ць неабходнасць пэўнай біяхімічнай рознатыповасці ў падборы пар для атрымання болып жыццёвага і больш прадукцыйнага патомства. Гэтыя доследы зусім не маюць на ўвазе адмовы ад агульнасці паходжання і падабенства бацькоў па характару і ступені прадукцыйнасці, як гэта трактуе і П. Н. Куляшоў. Ды і сам Куляшоў вельмі добра характарызаваў значэнне адноснай розніцы паміж вытворнікам і самкай у падборы, значэнне з пункту гледжання стварэння больш жыццездольнага прыплоду. Вось што пісаў ён наконт гэтага: «...мужчынскія і жаночыя элементы павінны быць рознымі да пэўнай ступені...». «Гэта розніца палавых элементаў абумоўліваецца ўплывам як на бацькоў, так і на іх продкаў розных умоў жыцця на працягу некалькіх генерацый» 3.
    Такім чынам, гаворачы аб неабходнасці скарыстаць гамагенны падбор для ўзмацнення якасцей, для павышэння і накоплівання карысных уласцівасцей, Куляшоў не адрываўся ад асноўнага закону падбору, ствараючага жыццёвыя арганізмы, сцвярджаючы, што мужчынскія і жаночыя элементы павінны быць рознымі «да пэўнай ступені». Вн ясна падкрэсліваў, што гэтая розніца набываецца цаной розных да пэўнай ступені ўмоў жыцця, пры якіх фарміраваліся бацькоўскія формы і іх продкі.
    1 П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 156.
    2 Часопіс «Жнвотноводство», № 5 за 1954 г., стар. 58.
    3 П. Н. К у л я ш о ў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 126.
    Такім чынам, відавочна, што Куляшоў аддаваў належнае рознастайнасці палавых элементаў.
    Трэба лічыць, што ў пытаннях падбору і падтрымання жыццездольнасці патомства Куляшоў стаяў на матэрыялістычных пазіцыях. У вучэнні аб падборы Куляшоў творча развіў Дарвіна і ўзбагаціў гэтым як тэорыю, так і практыку зоатэхніі.
    Развіваючы думку аб адзінстве арганізма з умовамі развіцця, Куляшоў здолеў дакладна акрэсліць значэнне сваяцкага развядзення (інбрыдынга). Наконт гэтага ў той час былі самыя супярэчлівыя выказванні і погляды. У зоатэхнічнай літаратуры існавалі дзве процілеглыя думкі: адна з іх выказвалася англійскімі жывёлазаводчыкамі, якія сцвярджалі, што поспех у жывёлагадоўлі толькі і быў забяспечан дзякуючы -скарыстанню інбрыдынга. Нямецкія зоатэхнікі рашуча стаялі супроць скарыстання сваяцкага развядзення.
    П. Н. Куляшоў на прыкладах стварэння розных парод сельскагаспадарчых жывёл дакладна вызначыў месца, якое зай.мае і павінна заняць сваяцкае развядзенне ў зоатэхнічнай рабоце з пародамі.
    Цеснае развядзенне ў жывёлагадоўчай практыцы, як указваў ён, было скарыстана толькі як сродак да паляпшэння пароды, але не з’яўлялася мэтай. «... выгады (ад) цеснага размнажэння, — піша Куляшоў словамі Дарвіна, — паколькі справа датычыць утрымання пэўных адзнак, несумненныя і часта перавышаюць шкодуад лёгкай страты ў сіле і складзе» *. Далей Куляшоў робіць такія практычныя вывады: «Кроўнае спароўванне можа быць рэкамендавана амаль выключна для племянной жывёлагадоўлі, якая мае на мэце аднабаковую прадукцыйнасць; пры жывёлагадоўлі-ж карыстальнай і пры недастатковым уменні выбіраць здаровых і беззаганных жывёл кроўнае развядзенне хутчэй можа быць шкодным, развіваючы схільнасць да розмых недахопаў» 2.
    I ў гэтых выказваннях П. Н. Куляшова мы бачым не шаблонную рэкамендацыю сваяцкага развядзення або шаблонную адмову ад яго, а творчы падыход да яго скарыстання ў залежнасці ад патрэб.
    Неабходнасць скарыстання сваяцкага развядзення з племяннымі мэтамі П. Н. Куляшоў не адмаўляў. «Замацаваць у заводзе каштоўныя якасці такога індывідуума немагчыма іншым шляхам, як толькі цесным кроўным спароўваннем» 3.
    Але абмяркоўваючы сёння значэнне сваяцкага развядзення, мы не можам упусціць з-пад увагі і таго, што хоць сваяцкае развядзенне, сапраўды, можа прыводзіць да замацавання ўласц,івасцей сваяцкіх жывёл, аднак працамі совецкіх вучоных-зоатэхнікаў, і перш за ўсё праф. Д. А. Кіслоўскага, даказана, што сваяцкае развядзенне можа пры пэўных умовах прыво-
    і П. Н. Куляшоў. Тэарэтычныя работы па племянной жывёлагадоўлі, Сельгасвыдавецтва, 1948, стар. 147.
    2 Там-жа.
    3 Там-жа, стар. 127.
    дзіць да расчлянення ўласцівасцей, да рознастайнасці атрыманага патомства.
    Д. А. Кіслоўскі ўпершыню ў гісторыі зоатэхнічнай навукі на прыкладзе развіцця шартгорнскай пароды паказаў, што сваяцкае развядзенне можа скарыстоўвацца пры пераробцы пароды і яе ўласцівасцей. Першы раз звярнуліся да сваяцкага развядзення, калі старую дургманскую жывёлу рабочага тыпу перараблялі ў чыста мясную, другі раз, калі вузкаспецыялізаваны мясны тып шартгорнаў перараблялі ў больш моцны шатландскі тып, і, нарэшце, у XX стагоддзі, калі перараблялі шатландскі тып у малочных шартгорнаў.
    Гэтыя думкі праф. Д. А. Кіслоўскага поўнасцю пацвярджаюцца і палажэннямі Дарвіна па гэтаму пытанню. Дарвін гаворыць, што «Аднастайнасць асобінаў аднаго і таго-ж віду або рознавіднасці як у натуральных умовах, так і ў прыадамашненым стане, адбываецца галоўным чынам ад вольнага скрыжавання, калі гэтыя індывідуумы жывуць змяшанымі разам... *. У даным выпадку сваяцкае развядзенне не ёсць вольнае скрыжаванне і гэта можа прыводзіць да расчлянення ўласцівасцей.
    Трэба лічыць, што П. Н. Куляшоў зусім выразна паказаў магчымасці скарыстання сваяцкага развядзення, а таксама ўказаў, калі не трэба карыстацца ім.
    Цікава будзе сёння напомніць вывады, да якіх прыйшоў П. Н. Куляшоў у выніку вывучэння значэння сваяцкага развядзення ў зоатэхнічнай практыцы. Гэтыя вывады такія:
    1.	«Шкода ад спароўвання блізкасваяцкіх асобін з’яўляецца вынікам... таго, што спароўваемыя жывёлы маюць падобныя тэндэнцыі да пэўных недахопаў, якія... узмацняюцца ў ...патомстве». Гэтае палажэнне з’яўляецца дарвінаўскім: яно адлюстроўвае накопліваючае дзеянне падбору з пакалення ў пакаленне.