Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Гелерт, грунтуючыся на даследаванні паходжанняў 2 295 жарабят, прыходзіць да заключэння, што белая і бурая масці лепш перадаюцца ў спадчыну, чым іншыя, і што горш за ўсё перадаецца ў спадчыну масць вараная. Назіранні над гусямі, курамі і галубамі пацвярджаюць таксама, што белая масць перадаецца ў спадчыну лепш за іншыя. Са шматлікіх назіранняў над скрыжаваннем белых і чорных парод свіней аказваецца, што парасяты з белай афарбоўкай з’яўляюцца пераважаючымі ў патомстве, а ў многіх выпадках атрымліваліся нават выключна белыя парасяты. На гэты факт звярнуў яшчэ ўвагу лорд Морэтан, які указаў таксама, што парасяты ад рознамасных бацькоў рэдка бываюць з роўнамерным змяшэннем белай і чорнай масці, а звы-
чайна або белай, або чорнай. Крампе ў сваім цікавым артыкуле аб атрыманні ў спадчыну масцей у коней спыняецца спачатку на працах Гелерта і ўказвае на тое, што пры спароўванні аднакаляровых бацькоў для ўсіх масцей усё-ж-такі выяўляецца некаторая схільнасць да варыяцый і ў сярэднім аднакаляровыя бацькі даюць жарабят той-жа масці ў размеры 82,52%, а жарабят 'іншых колераў толькі 17,45%. Для розных масцей здольнасць перадавацца ў спадчыну была наступная:
ад бацькоў рыжай масці 92,13% рыжых жарабят
« » шэрай » 86,05% шэрых »
» » гнядой » 81,28% гнядых »
» » вараной » 64,71 % вараных »
Назіранні над скрыжаваннем масцей выяўляюць таксама розную здольнасць масцей перадавацца ў спадчыну, прычым лепш за ўсё перадавалася ў спадчыну гнядая, некалькі менш — шэрая, менш стойка — рыжая і значна слабей за іншыя — вараная (50, стар. 949).
У 1885 годзе той-жа даследчык апублікаваў свае назіранні над атрыманнем у спадчыну масці ў пацукоў. 3 гэтай цікавай працы мы бярэм меркаванне толькі адносна параўнальнай здольнасці масцей пераходзіць у спадчыну, але пазней спынімся на вывадах, зробленых Крампе, больш падрабязна. На падставе сваіх працяглых доследаў Крампе прыходзіць да заключэння, што хатні пацук (Mus decumana) вар’іруе выпадкова і пад уплывам скрыжавання каляровых рознавіднасцей паміж сабой у даволі дакладна вызначаных межах, расшыраць якія з’яўляецца зусім немагчымым. 3 усіх сямі каляровых варыяцый найбольшай канстантнасцю атрымання ў спадчыну адзначаецца белая масць, так што патомкі белых бацькоў з’яўляюцца выключна белага колеру. Бацькі іншых масцей пры чыстым развядзенні (г. зн. пры спароўванні аднакаляровых жывёл) даюць заўсёды некаторую частку патомства іншай масці, чым яны самі, прычым для кожнай масці гэтыя ўхіленні строга вызначаны як па ліку варыяцый, так і па колькасці патомкаў, якія ўхіляюцца ад масці бацькоў (51, стар. 379).
Даследаванні М. Вількенса над атрыманнем у спадчыну масці коньмі паказваюць таксама, што ў розных парод заўважаецца некаторая розніца ў атрыманні ў спадчыну пэўных масцей. Так, у англійскіх чыстакроўных коней пры аднамасным спароўванні лепш за ўсё перадаецца ў спадчыну рыжая масць (у 976 выпадках з 1 000), а пры метызацыі масцей часцей за ўсё атрымліваюцца ў спадчыну гнядая і радзей за ўсё вараная. У англійскіх поўкроўных коней назіраецца тое-ж самае, а ў арабскіх чыстакроўных і поўкроўных як пры аднамасным спароўванні, так і пры скрыжаванні часцей за ўсё атрымліваецца ў спадчыну шэрая масць
(у 900 выпадках з 1 000), горш — гнядая, і радзей за іншыя — зноў-такі вараная (83, стар. 555).
Толькі ў авечак назіраецца, як відаць, зусім процілеглая з’ява, а іменна большая стойкасць да атрымання ў спадчыну чорнай масці (чорнай воўны), чым белай. Гэтая акалічнасць, трэба меркаваць, звязана з агульнай тэндэнцыяй свойскіх парод авечак даваць рознавіднасці з чорнай воўнай або з чорнымі плямамі на розных частках руна, галавы і канечнасцей. Дарвін, прыпісваючы такую схільнасць атавізма, указвае на цэлы рад фактаў з’яўлення чорных або чорна-пярэстых ягнят паміж саутсдаунскай, лестэрскай, нарфолькскай, а пазней таксама паведаміў аб гэтай з’яве і паміж мерыносамі (4, т. 2, стар. 31; таксама 54, стар. 108).
Як паведамляе Сандэрсан з Аўстраліі, схільнасць даваць чорнаафарбаваных жывёл настолькі ўпорна трымаецца ў мерыносавай пародзе, што толькі вельмі стараннай выбракоўкай такіх экземпляраў можна захаваць у мерыносе белы колер воўны і зменшыць, па магчымасці, з’яўленне чорнаафарбаваных экземпляраў. Пры скрыжаванні чорнагаловых і чорнаногіх парод з пародамі белагаловымі і беланогімі чорная масць вельмі стойка перадаецца ў спадчыну, што, зразумела, нельга растлумачыць большай стойкасцю пароды, а толькі большай стойкасцю чорнай масці ў авечак. Гэты факт вядомы даўно англійскім авечкаводам і пацвярджаецца таксама пры скрыжаванні англійскіх парод з мерыносамі і іншымі пародамі.
Мы мелі магчымасць атрымаць звесткі аб выніках метызацыі аксфардшырскіх бараноў з мерыносавымі маткамі ў маёнтках Г. Н. Вельямінава і барона Р. В. Штэйнгеля. 3 першай гаспадаркі мне паведамілі, што метысаў, утрымаўшых белую афарбоўку галавы і ног, аказалася толькі 3%, а астатнія метысы (усяго ў колькасці 80 ягнят) мелі шэрую, бурую і мнргія зусім чорную афарбоўку галавы і ног. 3 другога маёнтка, дзе метысаў налічваецца каля 300 штук, метысаў з афарбоўкай бацькі, г. зн. чорнаногіх і чорнагаловых, было 55%; метысаў з сярэдняй афарбоўкаю, г. зн. светлашэрых, светлабурых або беламордых з чорнымі і шэрымі плямамі, — 40%, і метысаў з афарбоўкай маткі, г. зн. беланогіх і беламордых, — усяго толькі 5%.
Калі стойкае атрыманне ў спадчыну чорнай масці ў авечак можна растлумачыць атавізмам, як гэта робіць Дарвін, і, значыцца, лічыць, што прабацькі хатніх авечак былі афарбаваны ў чорны колер, то гэтага нельга думаць адносна большай трываласці перадачы белай масці ў іншых жывёл, прабацькі якіх былі, як відаць, афарбаваны ў цёмныя колеры. У Еўропе, гаворыць Уолес, не сустракаецца ні аднаго белага чацвераногага і ні адной белай сухапутнай птушкі, выключаючы хіба толькі рэдкіх арктычных і альпійскіх відаў, якім іменна белы колер служыць ахавальнай афар-
боўкай. Аднак, як здаецца, у гэтых жывёл няма прыроджанага імкнення пазбягаць белага колеру, таму што варта іх толькі прыручыць, як паяўляюцца ўжо белыя рознавіднасці, якія ўтрымліваюцца таксама, як і расы іншых колераў (25, стар. 66). Паколькі і іншыя даследчыкі ўказваюць, што дзікія пароды авечкі, буйной рагатай жывёлы, каня і іншых хатніх жывёл афарбаваны сапраўды ў больш ці менш цёмныя колеры, то, не ўдаючыся ў аддаленыя меркаванні, мы павінны толькі канстатаваць большую стойкасць белай масці да атрымання ў спадчыну.
Што датычыць атрымання ў спадчыну форм чэрапа, колькасці пазванкоў у хвасце, то ў гэтых адносінах назіраецца яшчэ большае пастаянства, чым у атрыманні ў спадчыну масцей. Вельмі часта як у адносінах чэрапа, так і хваста метысы і бастарды прадстаўляюць сярэдняе паміж формамі бацькоў. Г. Натузіус указвае, між іншым, што колькасць пазванкоў у метысаў з’яўляецца сярэднім арыфметычным колькасці пазванкоў бацькі і маткі, і тое-ж самае пацвярджае наша назіранне над метызацыяй курдзючнай авечкі з доўгахвостай-тлустахвостай, а таксама тушынскіх авечак з аксфардшырдаунамі
Што датычыць рог, то гэтая адзнака, па крайняй меры, у авечак, з’яўляецца вельмі няўстойлівай, і ва ўсіх англа-мерыносавых метысаў рог або зусім не бывае, або рогі назіраюцца толькі ў вельмі рэдкіх выпадках.
Калі заалагічная або пародзістая асаблівасць складае аб’ект штучнага падбору, то ўдасканаленне ідзе хутчэй, чым у тым выпадку, калі паляпшэнне пароды грунтуецца на адзнаках набытых, якія атрымліваюцца ў спадчыну наогул непараўнана слабей. На воўне авечак, асабліва пароды мерыносавай, ужо даўно сканцэнтравана ўвага жывёлаводаў, з якіх многія сведчаць, што якасці воўны больш трывала перадаюцца патомству, чым Іншыя гаспадарчыя адзнакі жывёл, дзякуючы чаму паляпшэнне авечак хутчэй і надзейней рухаецца ўперад, чым паляпшэнне іншых карысных жывёл.
Цяпер пераходзім да атрымання ў спадчыну індывідуальных асаблівасцей. Ці возьмем мы прымітыўную пароду свойскіх жывёл, ці пароду культурную, у кожнай групе гэтых жывёл мы заўважаем рознастайнасць не толькі ў выражанасці заалагічных адзнак, але таксама і ў адзнаках, якія вызначаюць ступень карыснасці жывёлы. Мы рэдка знаходзім двух авечак з аднолькавай даўжынёй і звітасцю рог, з аднолькавай афарбоўкай галавы, канечнасцей і яшчэ радзей сустракаем двух жывёл, якія даюць аднолькавую колькасць воўны аднолькавай таніны і аднолькавых іншых якасцей, двух кароў аднолькава малочных і такіх-жа па
1 Атрыманне ў спадчыну паяснічных пазванкоў у бастардаў каня і асла ўхіляецца ад гэтага правіла.
Зак. 473
велічыні росту і здольнасці да адкорму і т. д. Адным словам, кожная асобная жывёла мае пэўную камбінацыю заалагічных і карысных адзнак, чым і вызначаецца індывідуальнасць яе. He толькі жывёлы адной і той-жа пароды ці завода, але дзеці адных і тыхжа бацькоў і нават блізняты адрозніваюцца паміж сабою большым ці меншым развіццём адных і тых-жа адзнак. Гэтай натуральнай схільнасцю жывёл да варыяцый, якую некаторыя натуралісты называюць законам зменлівасці, жывёлазаводчык карыстаецца для ўдасканалення парод. Перш чым указаць на галоўнейшыя прычыны, якія выклікаюць зменлівасць, мы маем намер зрабіць падраздзяленне індывідуальных адзнак.
Кожная парода хатніх жывёл мае пэўныя адзнакі чыста заалагічнага характару і адзнакі, якія вызначаюць большую або меншую яе гаспадарчую карыснасць. Мы гэтым зусім не хочам сказаць, што гэтыя адзнакі нязменныя, г. зн. не дапускаюць варыяцый, але несумненна, з другога боку, што варыяцыі заалагічных і гаспадарча карысных адзнак вагаюцца для кожнай пароды ў пэўных межах, вызначаных вопытам. Мы не бярэмся вырашаць, наколькі справядлівы Крампе, выказваючы, што межы заалагічных варыяцый не могуць быць адвольна расшыраны; вельмі магчыма, што ў доследах Крампе, пры большай колькасці індывідуумаў, межы варыяцый, нават для масці, маглі-б быць яшчэ больш расшыраны. Але ў даным выпадку гэтае пытанне з’яўляецца для нас зусім няважным, бо мы маем на ўвазе тыя межы, якія ўстанавіла практыка як для адзнак заалагічных, так і для адзнак карыснай прадукцыйнасці. Чым парода культурней, чым больш працяглы час яна падвяргалася штучнаму адбору, тым больш акрэслены як заалагічныя адзнакі, так і тыя межы ваганняў і той maximum, да якіх дасягае яе прадукцыйнасць.