Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
3 усяго сказанага можна вывесці заключэнне аб значэнні карысных варыяцый, або, як прынята выражацца, аб значэнні індывідуальнасці жывёлы. Якой-бы ні была няправільнай сіла спадчыннасці ў перадачы карысных індывідуальных варыяцый, але несумненна, што прагрэс жывёлагадоўлі абумоўліваецца выбарам для заводскіх мэт такіх індывідуумаў, якія перавышаюць па сваёй прадукцыйнасці іншых жывёл той-жа пароды або заеода. Усё майстэрства заводскай практыкі, гаворыць Натузіус, заключаецца ў правільным поглядзе заводчыка на выбар асобін, у правільным распазнаванні ўласцівасцей і іх значэння. Чым больш дасканалая жывёла ў тых уласцівасцях, якія атрымліваюцца ў спадчыну надзейна, тым больш яна каштоўная ў якасці племянной жывёлы. Перш за ўсё павінна быць прынята пад увагу індывідуальнасць (18, стар. 137).
Другую падгрупу індывідуальных адзнак складаюць адхіленні, неўласцівыя наогул пародзе жывёл або ненармальныя варыяцыі, куды адносяцца розныя новаўтварэнні або ігра прыроды (sport) і прыроджаныя выродлівасці. Новаўтварэнні або адхіленні ад тыпу могуць выражацца ў змяненні масці, з’яўленні рог у бязрогіх парод, змяненні ўласцівасцей воўнавага покрыва і г. д. Усякія-ж адхіленні ад нармальных форм, пры якіх знікае пэўны орган, як, напрыклад, бясхвостасць у кошак, аднафухасць у трусоў, бязрогасць у парод авечак і буйной рагатай жывёлы, маючых рогі, хутчэй можна назваць выродлівасцямі, або недахопамі, як іх называе Натузіус. Але такая тэрміналогія далёка не ўсімі прынята, і некаторыя, як, напрыклад, Зетэгаст, лічаць усякае, нават нязначнае, адхіленне ад тыпу новаўтварэннем прыроды. Наколькі часта выродлівасці ўсяго арганізма або асобных органаў з’яўляюцца ў жывёл, мы не можам вырашыць з-за адсутнасці дастатковых даных, ды і для практыкі гэтае
пытанне бадай ці мае якое-небудзь значэнне, бо гаспадар ніколі не карыстаецца гэтымі новаўтварэннямі для заводскіх мэт.
Крыху больш цікавым з’яўляецца пытанне аб прычынах паходжання выродлівасцей, прычым мы ўжо ўказвалі на назіранні Фоля, што выродлівасці могуць з’явіцца як у выніку ненармальных умоў жыцця жывёлы, так і ў выніку таго, што ў яйцо пры апладненні ўваходзіць больш чым адзін сперматазоід. У некаторых выпадках, як відаць, дастаткова самых нязначных прычын, каб выклікаць змяненні зародка. Так, доследы Жафруа-СентІлера паказалі, што яйкі, пастаўленыя ў час выседжвання іх на востры канец або змененыя ў сваім становішчы іншым чынам, даюць выродлівых куранят. Той-жа вынік атрымліваецца, калі яйкі ўзбоўтаны, праколаты або часткова пакрыты лакам. Некаторыя выродлівасці, гаворыць Ж.-С.-Ілер, адбываюцца ў выніку пашкоджання зародка ў матцы або ў яйцы. Складаныя выродлівасці, здаецца, часцей вызначаюцца ў больш позні перыяд, чым у пачатку зародкавага жыцця (20, стар. 243). Гэтак-жа сама Рот у сваім цікавым трактаце аб спадчынных хваробах гаворыць, што прычыны канстытуцыянальных анамалій і выродлівасцей трэба перш за ўсё шукаць у яйцы і сперматазоідзе. Выродлівасці, паводле Рота, могуць утварыцца да зачацця або ў першы перыяд цяжарнасці, прычым гэтыя змяненні могуць быць выкліканы недастатковым жыўленнем, матчынымі хваробамі, механічнымі і хімічнымі ўплывамі, змяненнем клімату і т. д.
Калі мы сустр'акаем часам выпадкі новаўтварэння плода, якія назіраюцца паўторна ў адных і тых-жа матак, як відаць без усякага ўплыву шкодных фактараў, то тут магчыма прыроджаная схільнасць да анамалій яйца. Дарэсту, падобна Жафруа, удалося штучным чынам, у інкубатары, выклікаць утварэнне выродлівасцей у курыным зародку; але і пры гэтых доследах усё-ж індывідуальнасць зародка выяўлялася, бо пры дзеянні адных і тых-жа фактараў выклікаліся розныя выродлівасці, а часам і зусім ніякіх (52, стар. 44).
3 практыкі авечкагадоўлі нам вядома, што выродлівасці плода ў авечак з’яўляюцца не толькі часцей за ўсё ў адных аўчарнях, чым у другіх, але нават у некаторыя гады ў значна большай колькасці, чым наогул. У сувязі з тым, што было сказана аб прычынах выродлівасцей, гэты факт, несумненна, прымушае меркаваць, што з’яўленне выродлівасцей, асабліва масавае, выклікаецца якімі-небудзь агульнымі прычынамі і, як нам здаецца, галоўным чынам, кормам і ўмовамі ўтрымання матак, а не імкненнем прыроды ствараць пастаянна новыя формы, як тлумачыць сабе паходжанне выродлівасцей Зетэгаст. Цяжка дапусціць, каб прычына, якая раз падзейнічала на яйцо ці зародак і выклікала пэўную анамалію, была здольна перасіліць тэндэнцыю, па якой усе жывёлы імкнуцца вярнуцца да нармальных форм.
I, сапраўды, назіранні паказваюць, што анамаліі або зусім не перадаюцца ў спадчыну, або знікаюць у наступных пакаленнях.
Большая частка вучоных і вопытных жывёлаводаў лічань новаўтварэнні і прыроджаныя выродлівасці няздольнымі да атрымання ў спадчыну або, калі яны і атрыманы ў спадчыну ў першым пакаленні, то звычайна гэтыя анамаліі знікаюць на працягу адной або двух генерацый. Дарвін думае, што большая частка выродлівасцей і новаўтварэнняў амаль напэўна вельмі хутка знікае ў выніку скрыжавання з іншымі асобінамі, якія не ўладаюць такімі новаўтварэннямі (4, т. 2, стар. 25). Гэтак-жа сама натуралісты і медыкі, якія спецыяльна займаліся вывучэннем спадчыннасці, як Шпелтэр, Рот, Рыбо і інш., сцвярджаюць, што ў індывідуумаў, як відаць, заўсёды захоўваецца імкненне вызваліцца ад анамалій і ўхіленняў і вярнуцца да нармальнага тыпу; як правіла, гавораць яны, трэба прызнаць, што выпадковасці не ўвекавечваюцца (122, стар. 75; 20, стар. 8). Нарэшце, вядомыя практычныя жывёлаводы, як Векерлін, Натузіус, Рандаль, Юат, Майльс, Мічке-Каландэ, прызнаюць аднагалосна, што новаўтварэнні і выродлівасці часам перадаюцца ў спадчыну, але да таго рэдка, што гэта не мае ніякага значэння для практыкі жывёлазаводскага майстэрства (18, стар. 119; 123, стар. 23; 108, стар. 150; 73, стар. 156; 118, стар. 107).
Нягледзячы на слабую спадчынную сілу новаўтварэнняў і выродлівасцей некаторыя факты ўсё-такі паказваюць, што падборам, а часам і выпадкова, новаўтварэнні можна замацаваць у патомстве, зрабіўшы іх болып стойкімі ў атрыманні ў спадчыну. Так, Рандаль прыводзіць прыклад утварэння цэлага тыпу авечак з кароткімі вушамі, што, паводле яго слоў, атрымана ў спадчыну ад аднаго з бараноў, выпісанага ў Амерыку ў 1824 годзе. Тыпгэтых авечак, які існуе пад назвай авечак Элі, зрабіўся даволі распаўсюджаным у Амерыцы дзякуючы вельмі добрай воўне і іншым якасцям жывёл. Вядома таксама, што аднавухасць у трусоў перадаецца ў спадчыну на працягу некалькіх пакаленняў, а таксама апублікаваны выпадкі перадачы на працягу стагоддзя заячай губы і рассечанага паднябення ў людзей. Але ўсе гэтыя прыклады складаюць хутчэй рэдкія выключэнні, і доказу таго, што новаўтварэнні наогул маюць схільнасць перадавацца ў спадчыну з асаблівай сілай, зусім няма (18, стар. 141; т. 2, стар. 25).
Для нас у даным выпадку яшчэ важней тая акалічнасць, што не існуе ні аднаго верагоднага факту, дзе-б новаўтварэнне паслужыла прычынай стварэння новай, карыснай у гаспадарчых адносінах пароды. Да гэтага часу ў заалагічнай і сельскагаспадарчай літаратуры ўказвалася толькі на два прыклады ўтварэння карысных парод шляхам замацавання новаўтварэнняў або ігры прыроды — гэта іменна на машанскіх і анконскіх авечак. Звесткі аб гэтых авечках, прыведзеныя ў Дарвіна, для анконскай авечкі
грунтуюцца на адзіным паведамленні палкоўніка Гумфры, а для машанскай авечкі — на справаздачы аб Парыжскай выстаўцы 1851 года. Звесткі аб гэтых двух пародах паведамлены Дарвіным у наступнай форме: у 1791 годзе ў Масачузеце нарадзілася ягнё-баранчык з выгнутымі нагамі і доўгай спіной, як у таксы. Ад гэтага ягняці атрымалася таксавая, або анконская, поўвыродлівая парода авечак. Паколькі гэтыя авечкі не маглі скакаць цераз загарадзі, то гэтая парода звярнула на сябе ўвагу гаспадароў. Але потым мерыносы выцеснілі гэтую пароду. Анконскія авечкі адзначаліся трывалай перадачай іх асаблівасцей патомству. Палкоўнік Гумфры чуў толькі аб адным, але няпэўным выпадку, што анконскі баран з авечкаю не далі выродлівага таксавага ягняці. Калі жывёлы гэтай пароды скрыжоўваліся з іншымі, то за вёльмі рэдкімі выключэннямі атрымаліся прамежкавыя формы, але звычайна патомства было дакладна падобнае на аднаго з бацькоў і нават у двайнятах звычайна адно ягня было падобна да аднаго з бацькоў, а другое — да другога.
Яшчэ больш цікавым выпадкам з’яўляецца, гаворыць Дарвін, паяўленне на машанскай ферме ў 1828 годзе мерыносавага баранчыка, які адзначаўся доўгай, мяккай, гладказвітай і шаўкавістай воўнай. У 1833 годзе Гро развёў такую колькасць бараноў, што мог пакрыць імі матак усяго свайго статка, а праз некалькі гадоў ужо меў магчымасць прадаваць авечак сваёй новай пароды на племя. Воўна машанскіх авечак была такой добрай, што збывалася на 25% даражэй лепшай мерыносавай воўны; нават мяшанцы гэтай пароды вельмі цэняцца і вядомы ў Францыі пад імем машана-мерыносаў. Калі-б, гаворыць Дарвін у заключэнне, машанская і анконская пароды з’явіліся 100 або 200 гадоў таму назад, то мы не мелі-б ніякіх даных аб іх паходжанні, і мыопя натуралісты, асабліва ў адносінах машанскіх авечак, настойвалі-б на тым, што яны паходзяцг» ад якога-небудзь вымершага тыпу або ад скрыжавання з ім (53, том 1, стар. 104).
Гэтыя два прыклады ўзнікнення новых парод ад выпадковых варыяцый абвяргаюцца іншымі паведамленнямі больш верагоднага характару і прытым паведамленнямі людзей, спецыяльна знаёмых з авечкагадоўляй наогул і амерыканскай у прыватнасці. Перш за ўсё мы спынімся на цікавай заметцы аб анконскіх авечках Г. Натузіуса.
Велізарную ролю адыгрывае ў літаратуры, гаворыць ён, так часта ўпамінаемая выдравая авечка. Дарвін думае, што гэтая парода з’яўляецца адным з нямногіх прыкладаў раптоўна ўзнікшых парод. He існуе ніякіх звестак, як многа гэтых выродлівых жывёл мелася адначасова і колькі іх было наогул, а гэтым вырашаецца пытанне аб існаванні пароды. Ва ўсякім выпадку, пасля першага паведамлення ніхто гэтую пароду больш не бачыў, і яна застаецца існаваць толькі ў літаратуры. Я дарэмна стараўся зда-
быць такіх авечак з Амерыкі і пакінуў гэты намер толькі тады, калі атрымаў звесткі аб выніках спецыяльнай камісіі, якая даследавала тамашнюю авечкагадоўлю. Гэтая камісія не магла здабыць звестак, каб дзе-небудзь існавала падобная парода. Больш чым магчыма, што гэты выпадак ёсць праяўленне рахіту, прычым схільнасць да гэтай хваробы магла перадавацца на працягу некалькіх генерацый, пакуль, нарэшце, пры больш спрыяльных умовах кармлення хвароба не знікла, а разам з ёю і самая парода (111, стар. 355).