Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Складальнікам справаздачы па даследаванню авечкагадоўлі ў Амерыцы быў Рандаль, які паведамляе аб гэтай пародзе наступнае: выдравыя, або анконскія, авечкі, названыя так за іх кароткія, выгнутыя рахітычныя погі, атрымаліся ад доўгашэрсных англійскіх авечак, якіх разводзяць на востраве Сміце. Некаторыя вельмі несправядліва ўявілі, што гэтыя авечкі складалі туземную пароду ў названай мясцовасці, маючую спецыяльнае гаспадарчае значэнне; у сапраўднасці-ж гэтыя авечкі ніколі не разводзіліся для гаспадарчых мэт (119, стар. 43).
He маючы ніякай магчымасці дастаць паведамленне Гумфры ў арыгінале, спасылаемся тут на артыкул Бома, які чытаў паведамленне Гумфры і дае з яго некаторыя ўказанні, якія абвяргаюць незвычайную спадчынную сілу анконскіх авечак. Несумненна, што ва ўсім паведамленні аб анконскіх і машанскіх авечках, нават у тым выглядзе, як яго перадае Дарвін, ёсць шмат неверагоднага, што відавочна для кожнага, знаёмага з практыкай авечкагадоўлі. Пазней некаторымі нямецкімі пісьменнікамі па зоатэхніі звесткі аб паходжанні гэтых двух парод зусім скажоны. Па-першае, у паведамленні Гумфры непраўдападобна тое, што, пры скрыжаванні анконскіх авечак з іншымі пародамі, сярэдніх па якасцях метысаў не атрымлівалася зусім, а патомкі быццам-бы былі зусім падобны або да аднаго, або да другога з бацькоу. Сапраўды, вельмі часта назіраецца ў патомстве пераважанне адзнак аднаго з бацькоў, але можна сказаць, што ніколі не было верагодна заўважана поўнага падабенства многіх з дзяцей да аднаго з бацькоў пры паўнейшай адсутнасці адзнак другога. Гэтак-жа сама непраўдападобна, каб дрэнныя формы машанскага барана, які ўладаў прытым такой значнай сілай спадчыннасці, маглі на працягу якога-небудзь дзесятка гадоў зусім знікнуць у яго патомстве. Гэта тым больш дзіўна, што Гро, як паказваюць звесткі, не звяртаўся да скрыжавання сваіх авечак з іншымі пародамі ’.
1 У рускім перакладзе «Прыручаныя жывёлы і расліны», т. I, стар. 104, сказана, што недахопы машанскага барана былі ліквідаваны старанным падборам і скрыжаваннем. Але выраз: by judicious crosses and selection трэба перакласці: умелым спароўваннем і адборам (г. зн. адборам лепшых жывёл).
3 паведамлення Бома відаць, што анконскі баран далёка не ўладаў асаблівай сілай спадчыннасці, даўшы ў першы год з 15 ягнят усяго толькі двух ягнят, якія мелі з ім толькі некаторае падабенства, але зусім не былі падобны да свайго бацькі, як гэта паведамляюць Дарвін і ЗетэгастL 3 гадамі колькасць ягнят, падобных да гэтага выродлівага барана, узрасла, і атрыманае ад іх патомства дало пачатак да ўтварэння гэтай пароды. Перш за ўсё трэба адзначыць, што статак Райта, уладальніка анконскага барана, усяго складаўся з 12 або 13 матак, значыць, бадай ці можа ісці гутарка аб узнікненні падпароды або нават новай пароды, як называюць анконскіх авечак Зетэгаст і іншыя нямецкія пісьменнікі. Паколькі з пісьма Гумфры відаць, гаворыць Бом, што двайняты вельмі нярэдка з’яўляліся ў гэтым статку, то жывёл толькі падобных да барана нараджалася ад 10% да 12%, і ў астатніх 88% або 90% утрымліваліся формы старой пароды.
Пераходзім цяпер да фактаў, якія датычаць утварэння машанскай пароды. Перш за ўсё пачнем з таго, што шаўкавістасць воўны ў мерыносаў ёсць з’ява даволі звычайная, асабліва калі авечкі, якія разводзяцца, належаць да тыпу камвольных і трымаюцца пры спрыяльных кліматычных умовах. He ў аднаго толькі Гро ў Машане з’явілася ў першы раз ягня з азначанымі якасцямі, але ўжо раней у гэтай мясцовасці і ў іншых уладальнікаў мерыносавых статкаў з’яўляліся ягняты з шаўкавістай воўнай. Так, у аўчарні Рамбулье яшчэ да 1828 года, як паведамляюць Моль і Гайо, з’яўляліся такія ягняты. Але гэтая варыяцыя мерыносавых авечак не размнажалася з прычыны таго, што ягнят з шаўкавістаю воўнай выбракоўвалі з завода (36, стар. 49).
Другі вядомы французскі пісьменнік па жывёлагадоўлі Лефур, гаворачы аб машанах, указвае таксама на частае з’яўленне такіх жывёл у іншых аўчарнях. Часам, гаворыць ён, у мерыносавых статках нараджаюцца ягняты, пакрытыя бліскучай шаўкавістай воўнай. Гэтая з’ява назіралася ў статку Буржуа, былога дырэктара ў аўчарні Рамбулье, у яго суседа Вільнеф, а таксама я назіраў сам у статку Дзюльшы (86, стар. 151).
У процілегласць Дарвіну і Зетэгасту, якія ўказваюць на вельмі каштоўныя нібыта якасці машанскай воўны і на велізарнае гаспадарчае значэнне і будучыню гэтай пароды, Лефур гаворыць, што воўна машанаў не мела ніякага камерцыйнага значэння і прадавалася танней за мерыносавую. Машанская воўна мае ад 4 да 6 звіткоў на 1 сантыметр, і па таніне раўняецца сярэднім сартам мерыносавай воўны. Што датычыць распаўсюджанасці гэтай па-
Grossing ужываецца англійскімі пісьменнікамі па зоатэхніі і ў сэнсе скрыжавання і ў сэнсе спароўвання наогул.
1 Гумфры літаральна гаворыць наступнае: The first season, two lambs only were yeaned in his likeness (36, стар. 52).
роды, то зноў-такі Лефур пацвярджае, што, нягледзячы на падтрыманне ўрада, гэтая парода вельмі мала распаўсюджана ў Францыі, чаму галоўнай прычынай была яе маладаходнасць, бо неаднародная і не маючая спецыяльнага прызначэння воўна дрэнна збывалася, вага руна была нязначная і для аховы руна патрабаваліся асабліва спрыяльныя ўмовы ўтрымання і пашы (стар. 155). Нягледзячы на прапаганду гэтай пароды такімі людзьмі, як Натузіус і Зетэгаст, яна не атрымала ніякага распаўсюджання ні ў Германіі, ні ў калоніях.
Што мерыносавая парода наогул праяўляе схільнасць да такой варыяцыі, аб гэтым мы маем новае пацверджанне з Аўстраліі, дзе ўтварылася на працягу даволі кароткага часу падпарода мерыносаў, вядомых там пад імем аўстралійскіх мерыносаў, або larro merino, якія ўзніклі адначасова ў некалькіх аўчарнях. Аб адным з гэтых статкаў Эльдон паведамляе, што ён утворан у 1866 годзе спароўваннем матак з баранамі, якія мелі люстравую воўну і якіх ён прадаў з сваёй аўчарні. Я не думаю, гаворыць ён далей, каб з’яўленне авечак з люстравай воўнай трэба было прыпісаць прымесі якой-небудзь невысокароднай крыві, бо я ад многіх чуў, што такія жывёлы з’яўляюцца ў чыстакроўных мерыносавых статках (45, стар. 346).
Другі вядомы авечкавод люстравых авечак, Коры, павечамляе аб паходжанні яго статку наступнае: развядзенне люстравых авёчак толькі што пачалося. Галоўны баран паказваў люстравасць у моцнай ступені, і я падабраў для яго адпаведных па воўне матак. Як паміж жаночымі, так і паміж мужчынскімі асобінамі праяўляўся атавізм да агульнага тыпу мерыносаў, што шкодзіла поспеху і было ліквідавана бракоўкаю і падборам. Але самае цікавае ва ўсім гэтым тое, што ягняты з воласам або асцюком, якіх звычайна выключаюць пры банітыроўцы, іменна і служаць для атрымання люстравай воўны. Коры многа гадоў бракаваў такіх ягнят і, раз выпрабаваўшы іх якасці, выбарам іх утварыў пароду, якая мае цяпер высокую каштоўнасць у аўстралійскіх авечкаводаў. Дастаткова ўказаць, што ў сярэднім яго бараны прадаюйца па 70 ф. с. за штуку і некаторыя былі праданы ад 270 да 335 гіней Дададзім ад сябе, што мерыносавых авечак з люстравай воўнай можна бачыць у мностве ў статках Мазаеўскага тыпу мерыносаў, і розніца ад машанскай воўны заключаецца толькі ў большым утрыманні тлустага поту і лепшай закрытасці штапеля.
3 усіх гэтых фактаў мы бачым, што з’яўленне машанскай пароды нельга залічыць да новаўтварэнняў, як гэта думаюць flapBin, Зетэгаст і іншыя. Выраз Зетэгаста, што гэтая выдатная асаблівасць ніколі да таго часу не назіралася на мерыносавых авечках, указвае толькі на незнаёмства яго з фактамі, даўно ўжо вядо-
1 Гінея = 11 руб. золатам.
мымі (128, стар. 212). Падобна таму як у статку Коры, так і ў машанскай аўчарні шаўкавістасць воўны, як новая варыяцыя, не ўладала вялікай стойкасцю ў атрыманні ў спадчыну, аб чым сведчыць наступнае ўказанне Сансона. Калі бацька і матка, паведамляе Сансон, належалі па характару воўны да машанскага тыпу, то патомства атрымала ў спадчыну, большай часткаю, асаблівасць іх воўны. Але калі матка мела звычайную мерыносавую воўну, а баран шаўкавістую, то шаўкавістасць у большасці выпадкаў не перадавалася ў патомства, што, па словах прафесара Сансона, ясна ўказвае на слабую спадчынную сілу новых варыяцый. Каб замацаваць гэтую асаблівасць у статку, Гро звяртаўся да цеснага кроўнага спарвання, так што гісторыя машанскай пароды з’яўляецца толькі самым звычайным выпадкам фіксіравання варыяцый і прытым варыяцый, якія ўзніклі не раптам, а ўласцівы наогул мерыносавай пародзе L
Яшчэ менш спрыяльнымі для тэорыі Дарвіна і Зетэгаста аб узнікненні новых парод, як выпадковых варыяцый, будуць думкі Рандаля і Бома, паводле якіх машанскія авечкі прадстаўляюць або метысаў англамерыносаў, або вырадкаў сваіх больш аддаленых продкаў змяшанага паходжання. Апісанне воўны машанскіх авечак і ў асаблівасці іх тулава з’яўляецца, гаворыць Рандаль, дакладным апісаннем метыса паміж мерыносавымі маткамі і англійскімі баранамі (119, стар. 104). Бом больш схільны прызнаць гэта за атавізм, бо многія французскія аўчарні атрымаліся ад змяшання мерыносаў з туземнымі французскімі пародамі і з англійскімі, якія яшчэ раней за мерыносаў праніклі ў Францыю і ўжываліся там для мэт скрыжавання (36, стар. 50).
Утварэнне машанаў і аўстралійскіх шаўкавістых мерыносаў вельмі падобна да ўтварэння шаўкавістых курэй. Шаўкавістасць або кучаравасць пер’я назіраецца, паводле слоў Райта, у многіх парод і асабліва ў кахінхінаў. Пры старанным падборы, гаворыць Райт, гэтая адзнака можа зрабіцца спадчыннай, але, ва ўсякім выпадку, гэтая асаблівасць перадаецца не стоііка, і яму вядомы толькі адзін факт, калі ўдалося замацаваць гэтую варыяцыю, ва ўсіх-жа іншых выпадках кучаравасць пер’я знікала (165, стар. 228).
Такім чынам, калі верыць Бому і Рандалю, то з’яўленне машанскай пароды трэба прызнаць толькі атавізмам, а калі прыняць пад увагу пастаяннае з’яўленне шаўкавістай воўны сярод мерыносаў, то ўтварэнне машанскай пароды, таксама як і кучара-
1 Паводле паказання Векерліна, невялікія партыі гэтай так званай пароды, прывезеныя ў Германію, да гэтага часу не аказаліся трывалымі ў спадчыннай перадачы якасцей, і, як відаць з паведамлення Лефевра, якое цытуе В., у статку машанскіх авечак праяўляюцца шматлікія выпадкі звароту (124, т. 1, стар. 38, т. 2, стар. 45).