• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    1 Вірхаў лічыць апошнія факты непераканальнымі, бо такія парокі прэпуцыя назіраліся ў хрысціянскіх дзяцей (162, стар. 213). Гальтон у сваім навейшым творы аб спадчыннасці выказваецца за неабходнасць прызнаць здольнасць набытых асаблівасцей да перадачы ў спадчыну; але для канчатковага вырашэння гэтага пытання ўсё-ж пажадана, гаворыць ён, пастаноўка новых, больш пераканальных доследаў (60).
    Да гэтага часу не існуе людзей, гаворыць Г. Спенсер, якіх выгады або спорт пабуджалі-б рабіць доследы, накіраваныя на вырашэнне пытання аб атрыманні ў спадчыну асаблівасцей, выкліканых практыкаваннем або непрактыкаваннем органаў. 3 указанняў, намі прыведзеных, гаворыць ён у другім месцы той-жа кнігі, вынікае, што магчымасць атрымання ў спадчыну змяненняў, выкліканых практыкаваннем, зусім адмаўлялася нейкі час, але наогул прызнавалася большасцю даследчыкаў, і цяпер апошняя думка знаходзіць усё больш і больш абаронцаў, якія лічаць атрыманне ў спадчыну набытых асаблівасцей за адзін з найбольш важных фактараў зменлівасці (133, стар. 27, 33).
    асаблівасцей, якія характарызуюць заводскія пароды свойскай жывёлы. Схільнасць адкладаць хутка тлушч, схільнасць да скораспеласці з’яўляюцца спадчыннымі ў лепшых фамілій шартгорнаў, дэвонаў і мясных авечак гэтак-жа сама, як і схільнасць аддзяляць вялікую колькасць малака ў джэрзеек, айршырак і ў галандскай пароды. Англійская скакавая і рысістая пароды коней прадстаўляюць іншы прыклад атрымання ў спадчыну набытых якасцей. Розныя пароды сабак, прыстасаваныя працяглай дрэсіроўкай да розных мэт карыстання, перадаюць свае якасці з выключнай дакладнасцю. Маладыя сетэры, пойнтэры і рэтрыўсы, якія ніколі не былі на паляванні, вельмі часта робяць стойку з такім-жа ўменнем і вытрымкай, як і сабакі, якія доўгі час былі ў руках паляўнічых. Гэтак-жа сама шатландскія аўчаркі настолькі вызначаюцца сваёй паслухмянасцю і ўменнем угадваць жаданні пастуха, што немагчыма ўявіць сабе сабаку іншай пароды, выдрэсіраванага ў такой ступені, як гэты. Грычгарт паведамляе, што асаблівы алюр каня, інахадзь, уласцівы коням, якіх разводзяць у Кардыльерах, быў развіт у іх трэніроўкай, але, перадаючыся ў спадчыну, інахадзь зрабілася асаблівасцю пароды, і цяпер гэтыя коні ўжо не патрабуюць ніякай трэніроўкі. Нарвежскія коні, якія ўжываліся для верхавой язды такім чынам, што яздок кіраваў імі голасам, без вуздэчкі і павадкоў, настолькі атрымалі ў спадчыну гэтую прывычку, што іх цяжка аб’язджаць звычайным спосабам (107, стар. 40).
    Хоць рысь каня, як і ўсякая іншая асаблівасць, можа вар’іраваць выпадкова, але ўсе конназаводчыкі і трэнеры ў поўнай меры ўпэўнены, што па.між заводскімі фаміліямі рысакоў шпаркіх коней сустракаецца непараўнана больш, бо ў гэтых фаміліях шпаркасць была замацавана падборам і ўзмоцнена трэніроўкай. «Рысак у яго цяперашнім выглядзе ёсць вынік набытых і атрыманых у спадчыну адзнак», гаворыць адзін з лепшых знаўцаў рысістай справы ў Амерыцы (123, стар. 80). Тыя якасці, якія рысісты конь набыў, ён таксама здольны і атрымаць у спадчыну і зрабіць іх адзнакай пароды. Калі жывёла набыла працяглым практыкаваннем гэтыя якасці, то яны будуць тым больш надзейна перадавацца і праяўляцца, чым больш энергічна падтрымліваюцца практыкаваннем як у бацькоў, так і ў патомстве. Вопыт і назіранні цалкам пацвярджаюць гэта. 3 радаслоўнай лепшых амерыканскіх рысакоў і вупражных коней можна бачыць, што яны паходзяць ад бацькоў, якія таксама бегалі на іпадроме, і, значыцца, не толькі ўдасканалілі гэтую асаблівасць, але і замацавалі яе ў сваім арганізме. Гэты факт атрымання ў спадчыну практыкавання асабліва дакладна даказваецца патомствам Месенжэра, частка дзяцей якога, скарыстаная для вупражной язды, дала амаль усіх лепшых
    рысакоў Амерыкі, між тым як ад той часткі патомства Месенжэра, якая скарыстоўвалася для скачак, рысакоў быў атрыман вельмі нязначны працэнт.
    Грунтуючыся на шматлікіх доследах у гэтых адносінах, трэба прызнаць, што для паспяховага і несумненнага атрымання добрых рысакоў неабходна, каб абодва бацькі іх развілі свае здольнасці ў адносінах рысі, і, несумненна, толькі такія вытворнікі могуць забяспечыць поспех у заводскай справе. Вельмі рэдка здараецца, каб кабыла, якая аказалася добрай у яздзе, пры спароўванні з адпаведным ёй па якасці жарабцом дала дрэннае патомства; але яшчэ радзей бывае, каб выдатны вытворнік паходзіў ад кабылы, якая не скарыстоўвалася для язды або аказалася дрэннай. Трэба прызнаць законам жывёльнай арганізацыі, што без практыкавання не можа быць найвышэййіай дасканаласці, што толькі практыкаванне і спаборніцтва ўдасканальваюць вартасці пароды (66, стар. 49).
    Такі погляд падзяляюць цяпер лепшыя амерыканскія конназаводчыкі, і можна прызнаць за правіла, гавораць яны, што з двух вытворнікаў, роўных па якасці крыві, той, які мае развітую шпаркасць, будзе лепш перадаваць свае якасці, чым той, у якога шпаркасць не выпрацавана практыкаваннем і трэніроўкай (152, стар. 101).
    У літаратуры па рысістаму конназаводству ёсць і больш пераканаўчыя доказы здольнасці набытых адзнак пераходзіць у спадчыну. Гэтыя доказы грунтуюцца на дакладным вывучэнні ўласцівасцей патомства розных славутых рысакоў, з якіх некаторыя бегалі на іпадроме, а іншыя, дзякуючы іх высокай крыві, паступілі ў завод без папярэдняй выездкі і падрыхтоўкі да бегу. Такія даследаванні маюць настолькі важнае значэнне ў вырашэнні пытання аб атрыманні ў спадчыну набытых адзнак, што мы адважваемся зрабіць вытрымку з артыкула аўтара, які займаецца і цяпер спецыяльна вывучэннем рысістага конназаводства ў Амерыцы.
    Мы спадзяемся даказаць, гаворыць аўтар гэтага цікавага артыкула, што набытыя асаблівасці і інстынкты, як, напрыклад, здольнасць да рысі, перадаюцца патомству, робячыся спадчыннымі; што гэтыя асаблівасці і якасці павялічваюцца і ўзмацняюцца ў выніку практыкавання і паўнейшага развіцця прадукцыйнасці (developement), перадаючыся ў спадчыну ад такіх жывёл ва ўзмоцненай ступені; што неўжыванне, з другога боку, аслабляе прадукцыйнасць жывёлы і змяншае сілу спадчыннасці. Вось чаму рысак з поўнасцю развітай прадукцыйнасцю будзе перадаваць шпаркасць больш верна і з большай сілай патомству, чым рысак.
    які не развіў сваёй прадукцыйнасці. Мы маем намер цяпер паказаць, гаворыць аўтар артыкула, што выказанае намі не ёсць тэорыя, але ўніверсальны, многімі прызнаны закон прыроды. Даследаванне галоўнейшых фамілій рысістай пароды паказвае нам, што гэты закон у поўнай меры пацвярджаецца практычнымі данымі. Для нашай мэты мы маем намер перш за ўсё разгледзець патомкаў славутага рысака Гамблетаніяна, сыны якога ў некаторых заводах былі скарыстаны як вытворнікі без папярэдняй трэніроўкі і развіцця іх рысі; другія-ж скарыстоўваліся як бегавыя рысакі і толькі потым паступілі ў завод.
    Наступная табліца пакажа, якія вынікі атрымаліся ад тых і ад другіх, як вытворнікаў рысакоў са шпаркасцю не менш 2 мінут 30 секунд на 1 мілю. У гэтай табліцы мы прыводзім таксама і колькасць рысакоў, атрыманых ад іх і ў другім пакаленяі (гл. стар. 76—77).
    Такім чынам, мы бачым, што жарабцы, якія не развілі сваёй прадукцыйнасці, не толькі далі мала добрых рысакоў, але што колькасць іх зменшылася значна ў другім пакаленні. Тое-ж самае пацвярджае патомства сыноў Абдала (Al’s Abdalla), які пакінуў 11 сыноў.
    3 сямі сыноў, якія паступілі ў завод без выпрабавання іх рысі, чатыры ўжо ў другім пакаленні не далі ніводнага рысака з прадукцыйнасцю 2 мінуты 30 секунд на 1 мілю; паміж рысакамі-ж выпрабаванымі няма такіх, і, наадварот, колькасць шпаркіх коней, атрыманых ад іх, і тут прыкметна ўзрасла ў другім пакаленні.
    Такія ўказанні нельга прыпісаць супадзенню, і аўтар гэтага даследавання ўпэўнен, што разгляд кожнай з фамілій амерыканскіх рысакоў пацвердзіць тую ісціну, што развіццё прадукцыйнасці, г. зн. удасканаленне рысістай пароды, і трэніроўка коней ідуць поруч (149, стар. 217).
    
    Колькасць сыноў
    Патомства сыноў Гамблетаніяна з прадукцыйнасцю 2 мін. 30 сек. на 1 мілю (1 600 м)
    
    
    1-е пака-
    ленне
    2-е пака-
    ленне
    Усяго
    У сярэднім на аднаго вытворніка
    Сыны яго, якія беглі са шпаркасцю не менш 2 мін. 30 сек	
    8
    143
    209
    352
    44 шпаркі
    Сыны яго, якія пасту лі ў зівод нетрэніраванымі	
    5
    65
    20
    85
    патомкі
    17
    
    Кольк.
    сыноў
    Патомства сыноў Абдала з прадукцыйнасцю 2 м н. 30 сек. (на 1 600 м)
    
    
    1-е пака-
    ленне
    2 -е пакаленне
    Усяго
    У сярэднім на аднаго сына
    Сыны Абдала, якія беглі
    
    
    
    
    
    са шпаркасцю не менш
    2 мін. 30 сек	
    Сыны Абдала, якія па.
    4
    51
    79
    130
    32 V2 шпаркіх
    ступілі ў завод нетрэніраванымі	
    7
    24
    7
    31
    4 */т
    На падставе практычных назіранняў і геаграфічнага распаўсюджвання лепшых мясных і малочных парод можна з упэўненасцю сказаць, што ў развіцці гэтых двух відаў карыснай прадукцыйнасці знешнія ўплывы адыгрывалі больш значную ролю, чым штучны падбор. Утварэнне мясных і малочных парод жывёлы магчыма толькі ў тым выпадку, калі жывёлы акружаны адпаведнымі ўмовамі, з якіх найбольшае значэнне маюць корм, клімат і практыкаванне органаў. Выбіраючы з масы жывёл найбольш прадукцыйных і спароўваючы іх паміж сабой, жывёлавод можа замацаваць карысную асаблівасць і ўтварыць культурную пароду; але без адпаведнага кармлення і практыкавання органаў гэтая мэта застаецца зусім недасягальнай. Наадварот, мы маем шмат эксперыментаў і практычных назіранняў, з якіх відаць, што памянёнымі фактарамі можна выпрацаваць тую ці іншую прадукцыйнасць без усякага ўдзелу штучнага падбору. Усім вядомы той факт, што лепшыя малочныя пароды жывёл размеркаваны ў мясцовасцях з вільготным кліматам і сакавітай расліннасцю, прычым, зразумела, такое супадзенне нельга растлумачыць сабе выпадковасцю і дапусціць, каб ва ўсіх гэтых мясцовасцях чалавек сканцэнтраваў усю сваю ўвагу спецыяльна на малочнай прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы. У гістарычнай паслядоўнасці ўплыў штучнага падбору ва ўсіх гэтых выпадках з’яўляўся на сцэну значна пазней, чым уплыў акружаючых умоў і асабліва корму і клімату.
    Апрача таго, ёсць спецыяльныя доследы, якія пацвярджаюць, што корм мае велізарны ўплыў на будову форм цела жывёлы і на развіццё ў ёй той ці іншай прадукцыйнасці. 3 доследаў Вількенса, Вольні, Сансона і іншых ясна вынікае, што багатае кармленне ў маладым узросце павялічвае скораспеласць, змяняе форму касцяка і экстэр’ер усёй жывёлы, а таксама павялічвае здольнасць да скарыстання корму і адкладання тлушчу, і з гэтага факту можна з вялікай імавернасцю заключыць аб здольнасці набытых адзнак