Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Што-ж датычыць пераважаючага ўплыву таго ці іншага бацькі, то з назіранняў Крампе зноў-такі аказваецца, што пры скрыжаванні масцей масць маткі атрымлівалася ў спадчыну ў колькасці 47,7%, а масць бацькі ў колвкасці 41,2% (50, стар. 945).
Яшчэ больш цікавымі з’яўляюцца даследаванні Вількенса па таму-ж пытанню, якія зроблены былі над коньмі трох парод: чыстакроўнай англійскай, поўкроўнай англійскай і арабскай. У гэтым выпадку для нас з’яўляецца цікавым той вынік з гэтых даследаванняў, што матка ва ўсіх выпадках болый стойка перадавала ў спадчыну сваю масць, чым бацька, а іменна:
у 100 выпадках скрыжавання масцей
ад бацькі ад маткі
Гнядая масць атрымлівалася ў спадчыну
48,8
раза
64,3
раза
Рыжая »
»
»
34,6
»
42,1
»
Шэрая »
»
»
47,2
»
62,0
»
Вараная »
»
»
12,6
»
13,5
»
Вількенс, апрача таго, указвае на той цікавы факт, што паяўленне масці сярэдняй паміж масцямі бацькоў, як, напрыклад, сівай, мышынай або пегай, яму ніколі не прыходзілася назіраць; што-ж датычыць з’яўлення жарабят іншых масцей, чым масці
бацькоў, то гэтую з’яву не інакш можна растлумачыць, гаворыць ён, як толькі атавізмам да прабацькаў жывёл. Пры спароўванні аднамасных коней, жарабят іншых масцей, чым масць бацькоў, атрымлівалася 14%, а пры скрыжаванні масцей—• усяго толькі 7,4% (161, стар. 555).
Разам з назіраннямі над перадачай у спадчыну масці Вількенсу ўдалося таксама прасачыць для некалькіх жарабцоў здольнасць перадаваць іх знадворпыя формы патомству. Нязначная колькасць выпадкаў, якія я маю ў сваім распараджэнні для гэтай мэты, гаворыць Вількенс, не даюць мне падставы вывесці з іх які-небудзь закон, але я ўсё-ж-такі лічу магчымым устанавіць правіла, што пры скрыжаванні масцей патомкі разам з масцю атрымліваюць у спадчыну і формы таго-ж бацькі.
Хоць гэтаму і супярэчаць некаторыя назіранні, але наогул вывад Вількенса прызнаваўся раней ужо многімі вопытнымі жывёлаводамі, якія лічылі наогул, што пераважанне аднаго з бацькоў у знадворных формах і масці спалучаецца заўсёды з перадачай і многіх іншых асаблівасцей таго-ж бацькі. Калі патомства па сваіх знадворных формах падобна да аднаго з бацькоў, гаворыць Майльс, то з гэтага не вынікае, што па арганізацыі сваіх унутраных органаў і іншых асаблівасцях гэты патомак павінен 'быць падобным да другога з бацькоў. Абаронцы тэорыі аб палавінным удзеле бацькоў у стварэнні патомства не маюць у карысць яе амаль ніякіх доказаў. Пры скрыжаванні парод культурных з пародамі некультурнымі мы маем магчымасць вельмі часта назіраць, што адзін з бацькоў аказваецца пераважаючым у перадачы патомству як унутраных, так і знадворных асаблівасцей арганізацыі, так што ўплыў кожнага з бацькоў зусім не абмяжоўваецца перадачай толькі пэўных органаў або частак (107, стар. 238).
Калі на падставе прыведзеных фактаў нельга прыйсці да заключэння, што ўсе або большая частка адзнак перадаецца ў спадчыну часцей маткай, чым бацькам, то, з другога боку, мы маем поўную падставу думаць, што патомства ў рэдкіх выпадках атрымлівае ў спадчыну ў аднолькавай меры адзнакі абодвух бацькоў, а звычайна пры гэтын выяўляецца вялікі ўплыў аднаго з іх.
3 гэтым палажэннем згодны многія выдатныя натуралісты і велізарная большасць жывёлазаводчыкаў. Спынімся спачатку на думках натуралістаў, думках, якія грунтуюцца на больш рознабаковых назіраннях і маюць таму яшчэ большае значэнне, што імі тлумачыцца аднабаковая або пераважаючая перадача па спадчыне аднаго з бацькоў з больш агульнага біялагічнага пункту гледжання.
Разбіраючы прычыны зменлівасці арганізмаў, Спенсер даволі падрабязна спыняецца на непадабенстве бацькоў, як на адным з фактараў, якія абумоўліваюць зменлівасць. Хоць непадабенства
паміж родзічамі, гаворыць Спенсер, і ёсць адна з прычын зменлівасці, аднак гэта зусім не адзіная прычына. Калі-б было так, то паслядоўна нараджаемыя дзіцяняты адных і тых-жа бацькоў былі-б падобны паміж сабой, між тым не нараджаецца двух дзіцянят, якія былі-б зусім падобны адно да другога.
Асобныя зародкавыя клетачкі, якія ў паслядоўнасці або адначасова аддзяляюцца ад пэўнага родзіча, ніколі не могуць быць зусім падобнымі. Апрача якіх-небудзь іншых непадабенстваў, па крайняй меры, несумненна, што будуць непадабенствы колькасныя, бо працэс жыўлення не можа быць для ўсіх клетачак аднолькавым. Цяпер, калі бацькі канстытуцыйна падобныя паміж сабой (г. зн. калі яны маюць аднолькавыя палярнасці іх фізіялагічных адзінак), то непадабенства ва ўзаемных адносінах фізіялагічных адзінак, надаваемых імі аплодненым зародкам, не будзе здольна выклікаць непадабенства паміж патомкамі. Але калі будзе інакш, то нельга чакаць падабенства нават паміж двума патомкамі. Неадчувальная пачатковая розніца ва ўзаемных прапорцыях адзінак, якія слаба адрозніваюцца адна ад другой, абавязкова павядзе ў час развіцця да няспыннага павелічэння адрозненняў. 3 прычыны гэтага псівінна адбыцца не аднароднае сярэдняе паміж бацькамі, а змяшанне органаў, з якіх адны будуць, галоўным чынам, следаваць аднаму з бацькоў, а другія — другому. I такога іменна роду змяшанне дае назіранне (22, стар. 191).
Асаблівай цікавасці заслугоўваюць факты, паведамленыя Дарвіным, аб аднабаковым атрыманні ў спадчыну некаторых з адзнак. І\алі мы скрыжоўваем дзве пароды, гаворыць Дарвін, то адзнакі іх звычайна змешваюцца паміж сабой, але некаторыя адзнакі адмаўляюцца змешвацца і перадаюцца без усякага змянення ад абодвух бацькоў або толькі ад аднаго. Змешваючы шэрых і белых мышэй, мы атрымліваем не пярэстых або прамежкавага адцення патомкаў, але або чыста белых, або звычайных шэрых мышэй. Тое-ж самае заўважаецца пры змяшанні белай і простай галубкі. Адносна размнажэння курэй байцовай пароды адзін вялікі аўтарытэт у гэтай справе, Дуглас, заўважае: я павінен звярнуць увагу на адну дзіўную акалічнасць: пры скрыжаванні чорнай птушкі з белай, у вас нараджаюцца птушкі абодвух парод самага чыстага колеру. Тое-ж назіраецца пры скрыжаванні трусоў розных колераў. Пры скрыжаванні бясхвостых або бязрогіх жывёл з нармальнымі, вельмі часта, хоць і не нязменна, здараецца, што дзеці або забяспечаны ў поўнай меры гэтымі органамі, або не маюць іх. Пры скрыжаванні пяціпалых доркінгскіх курэй з іншымі пародамі, у куранят часта заўважаюць пяць пальцаў на адной назе і чатыры на другой. У некалькіх скрыжаваных свіней, вырашчаных Геронам ад аднакапытнай і звычайнай свінні, не ўсе чатыры нагі прадстаўлялі прамежкавыя адзнакі; але дзве нагі мелі зусім падзеленыя, а дзве злітыя капыты.
У вырадкаў і гібрыдаў часта або амаль заўсёды здараецца, што адна частка цела падобна больш ці менш блізка да аднаго бацькі, а другая частка — да другога; у гэтым выпадку, як відаць, адыгрывае ролю нейкае супраціўленне зліццю, або, што адно і тое-ж, нейкае ўзаемнае падабенства паміж арганічнымі атамамі аднолькавай уласцівасці, таму што інакш усе часткі цела прадстаўлялі-б у аднолькавай ступені прамежкавы характар. Гэтак-жа сама патомкі гібрыдаў або вырадкаў, якія самі мелі амаль прамежкавы характар, вяртаюцца поўнасцю або асобнымі сегментамі да адзнак продкаў (4, т. 2, стар. 97).
Жыру выказвае думку, што ён хутчэй можа атрымаць тонкую воўну пры скрыжаванні русільёнскіх авечак, чым пры скрыжаванні авіньёнскіх авечак з тымі-ж мерыносавымі баранамі. Русільснская парода, несумненна, належыць да больш старадаўніх і таму мае болыйую патэнцыю перадавацца ў спадчыну, чым раса аверонская, і таму аказвае большае супраціўленне ўплыву крыві мерыносаў. Пасля 25-гадовага пастаяннага скрыжавання з чыстакроўнымі мерыносамі характар русільёнскай пароды ўсё-ж-такі яшчэ праяўляўся, між тым як у той-жа час метысы мерыноса-азеронскія нічым не адрозніваліся ад чыстакроўных мерыносаў. Такім чынам, аказваецца, што асаблівасці старога паходжання, замацаваныя спадчыннасцю на працягу многіх генерацый, надаюць пародзе стойкасць тыпу, набліжаючы яе ў гэтых адносінах да віду (107, стар. 201). Бастард ад геміёна і асліцы, якая знаходзіцца ў Jardin des plantes, быў падобны больш да бацькі, чым да маткі. Масцю, экстэр’ерам, размерамі, формамі галавы, крыжа, хваста і ног бастард быў падобны да геміёна. У гэтым выпадку, гаворыць Колен, пераважаючы ўплыў асла ўступіў большай спадчыннай сіле геміёна, між тым як пры гібрыдызацыі каня з аслом перавага апошняга выяўлялася вельмі прыкметна.
Назіранні лепшых жывёлазаводчыкаў таксама сведчаць, што аднабаковае атрыманне ў спадчыну выяўляецца непараўнана часцей, чым роўнамернае змяшанне адзнак абодвух бацькоў.
«Які ўплыў мае самец або самка на перадачу адзнак патомству, — гаворыць Векерлін, — гэта тайна прыроды. Я меў магчымасць, — паведамляе ён далей, — назіраць у абшырных размерах доўгачасовае скрыжаванне доуташэрсных англійскіх бараноў з мерыносавымі маткамі. Англійскія бараны перадавалі патомству, галоўным чынам, формы цела, а галавою метысы, большай часткай, былі падобны да мерыносавых матак. Яшчэ ў большых размерах назіраў я скрыжаванне бергамаскіх авечак з лестэрскімі баранамі. Цяжка знайсці дзве другія пароды з такімі рознымі галовамі. Пераглядаючы на працягу многіх гадоў прадукт гэтага скрыжавання, я знайшоў, што прыблізна палавіна патомства атрымала ў спадчыну форму галавы ад бацькі, другая — ад маці» (2, стар. 48)
Маліньжы, дырэктар сельскагаспадарчай школы ў Лашармуа, паведамляе аб сваіх доследах над вывядзеннем шармуаскай пароды авечак наступнае. Калі англійскіх бараноў якой-бы там ні было пароды спароўваць з французскімі маткамі (куды ён таксама адносіць метысаў мерыносаў), то ягняты прадстаўляюць сабой наступнае: большая частка з іх нагадвае больш матку, чым бацьку; некаторыя амаль зусім не падобны да бацькі, і вельмі нямногія прадстаўляюць роўнае злучэнне якасцей абодвух бацькоў. Пры скрыжаванні гэтай апошняй часткі метысаў зноў з англійскімі баранамі атрымліваецца прадукт больш падобны да бацькі, чым да маткі, прычым гэтае падабенства выражаецца не толькі ў складзе цела, але і ў характары воўны (107, стар. 197).
«Мы ніколі не бачылі, — гаворыць Рандаль, -— каб патомкі былі дакладна падобнымі да бацькі або маткі, але таксама ў вельмі рэдкіх выпадках бачылі, каб карысныя якасці абодвух бацькоў злучаліся ў роўнай меры. Hi тэорыя Ортона, ні адна з наступных яе мадыфікацый, у адносінах да авечкагадоўлі, не аказаліся грунтоўнымі. Скрыжоўваючы, напрыклад, мерыносавага барана з грубашэрснай авечкай, мы ніколі не бачым, каб баран цалкам перадаваў вагу, таніну і іншыя якасці воўны, але ён перадае іх толькі да пэўнай ступені. Адно з ягнят па формах тулава больш падобна да бацькі, а па руну — да маткі, другое — наадварот, і вельмі нямногія прадстаўляюць сярэдняе паміж двума бацькамі» (119, стар. 107).