Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
3 прычыны многіх фактаў атрымання ў спадчыну нават не істотных хваравітых працэсаў, як, напрыклад, касцявых нарасцей,
ваецца толькі астатак вока. У гэтым выпадку адна і тая-ж прычына — недахоп практыкавання — доўга дзейнічала на цэлы рад паслядоўных пакаленняў, і гэтыя асобныя дзеянні павольна накапляліся шляхам перадачы ў спадчыну. Адзін вядомы рыбалоў, Карбан’е, прадставіў у Акадэмію навук некалькі выродлівых рыб, у якіх ён штучна зрабіў экзафтальмію, паставіўшы іх у асаблівыя ўмовы асвятлення. Гэтае штучнае змяненне ўзнаўляецца дакладным чынам спадчынна (20, стар. 40).
6 Зак. 473
82 Навуковыя і практычныя асновы падбору племянных жывёл жывёлазаводчыкі сталі, як правіла, ужываць для завода толькі такіх жывёл, якія былі-б свабодны ад хвароб і ад схільнасці да іх (18, стар. 121).
Да гэтага дададзім яшчэ, што як у жывёл, так і ў людзей адзнакі хваробы або схільнасці да яе паяўляюцца ў патомкаў у тым-жа ўзросце, як і ў бацькоў (20, стар. 193).
Пад выразам паталагічная схільнасць трэба разумець, што ў гэтых выпадках не перадаюцца непасрэдна хваравітыя зародкі або скрыты стан хваробы, але пры зусім нармальнай будове некаторыя з органаў маюць большую схільнасць да раздражняльнасці, так што ў прысутнасці шкодных фактараў у органе лёгка выклікаюцца дэгенератыўныя працэсы. Назіранні над хваробамі людзей, а таксама і над некаторымі хваробамі жывёл паказваюць сапраўды, што цэлыя сямействы вызначаюцца большай успрыймальнасцю да вострых, інфекцыйных і сыпных хвароб, асабліва скарлаціны, дыфтэрыту і тыфу, чым другія.
Р а з д з е л т р э ц і
УПЛЫЎ БАЦЬКОЎ НА ПЕРАДАЧУ АДЗНАК ІІАТОЧСТВУ
Гісторыя пытання і тэорыі жывёлазаводчыкаў. — Атрыманне ў спадчыну росту, масцей і форм цела. — Аднабаковае атрыманне ў спадчыну бывае часцей за двухбаковае. •— Бастарды і метысы. — Думкі жывёлазаводчыкаў. — Аднабаковае атрыманне ў спадчыну характару воўны.
Існуе шмат тэорый аб параўнальным уплыве бацькоў на патомства. Яшчэ ў 1825 г. шатландскаму таварыству сельскай гаспадаркі былі прадстаўлены чатыры творы, як адказ на конкурсную тэму па гэтаму прадмету. 3 усіх адказаў быў прызнан найбольш здавальняючым адказ Босвеля, работа якога і была надрукавана поўнасцю ў часопісе Таварыства, а адказы іншых канкурэнтаў былі прыведзены толькі ў вытрымцы. Трэба адзначыць, што тэорыя Босвеля абараняла пераважаючы ўплыў нд патомства самца, што адпавядала найболын распаўсюджанаму тады погляду жывёлазаводчыкаў, між тым як два другія канкурэнты, Хрысціян і Беры, не падзялялі гэтага погляду.
Усе гіпотэзы, гаварыў Хрысціян, якія прыпісваюць аднаму з полаў большы ўплыў на патомства, трэба прызнаць няправільнымі і безгруптоўнымі. Беры таксама адмаўляў усякую магчымасць дапусціць большую спадчынную сілу аднаго з полаў і ўяўную перавагу самца тлумачыў тым, што самцы часцей, чым самкі, належаць да палепшаных парод. Прыклады, прыведзеныя Беры з сваёй заводскай практыкі над свіннямі, паказваюць, што маткі могуць мець таксама пераважаючы ўплыў на патомства, як і кныры. Я, гаворыць ён, ужо многа гадоў разводжу палепшаную пароду свіней рыжаватага або бураватага колеру. Маткі майго статка, пры спароўванні іх са звычайным кнырам, амаль без выключэння даюць парасят падобнай да іх масці. Гэтыя парасяты аднолькавыя не толькі па масці са сваімі маткамі, але і ва ўсіх іншых адносінах. Калі я спароўваю простых матак з кнырам палепшанай пароды, то тады ў патомстве пераважаюць уласцівасці апошняга. Мой брат, прадаўжае далей Беры, мае добры завод свіней, якія вызначаюцца кароткімі стаячымі вушамі. Метысы ад іх і простых свіней поўночнага Валіса захоў6*
ваюць амаль без змяненняў памянёную форму вуха аднолькава, ці будзе з палепшанай пароды кныр ці матка.
Тая акалічнасць, што самец можа служыць для многіх матак і паляпшаць, пры параўнаўча невялікіх затратах, паступова ўвесь статак, прымушае гаспадароў звярнуць галоўную ўвагу на выбар самца, г. зн. на яго індывідуальныя ўласцівасці і яго паходжгнне. Гэтым тлумачыцца, чаму самцы часцей аказваюць большы ўплыў на патомства, чым самкі. 3 поглядамі Хрысціяна і Беры згодны цяпер усе лепшыя знаўцы заводскай справы (107, стар. 215). Так, Станегенч, напрыклад, гаворыць, што на падставе яго шматлікіх назіранняў над коньмі і сабакамі ён не можа ўстанавіць ніякага правіла аб уплыве таго ці іншага полу на патомства. Многае залежыць ад параўнальнага фізічнага стану бацькоў, сілы канстытуцыі кожнага з іх, што мае нават большы ўплыў, чым паходжанне. Вядома многа выпадкаў рознай спадчыннай сілы братоў, з якіх адзін даваў патомства надзвычай падобнае да яго ва ўсіх, нават найдрабнейшых асаблівасцях, не выключаючы і масці, між тым як у адносінах патомства другога рэдка хто прызнаваў, што яно паходзіць ад яго. У гэтых адносінах зусім такія-ж адрозненні назіраюцца і паміж жаночымі асобінамі.
Калі нельга прызнаць выключнай перавагі аднаго з полаў, то можна згадзіцца з тым, што часта самцы больш падобны да бацькі, а самкі да маткі. Такі ўплыўмногімі быў канстатаваны ў адносінах да спадчынных хвароб. 3 214 выпадкаў сухот, запісаных доктарам Люголем, 106 выпадкаў прыпадала на долю мужчын і 108 выпадкаў на долю жанчын; паміж мужчынамі 63 атрымалі ў спадЧыну хваробу ад бацькоў і 43 ад матак; а сярод жанчын 61 атрымала хваробу ад матак і 47 ад бацькоў. Доктар Філіпс тое-ж самае пацвердзіў у адносінах атрымання ў спадчыну вар’яЦтва ў людзей. Рагавыя нарасці скуры і іншыя новаўтварэнні вельмі часта перадаюцца толькі таму-ж полу.
У многіх выпадках спадчыннасць ад полу да таго-ж іюлу перадаецца ў форме атавізма. Так, Талькот паведамляе наступны выпадак. Я меў, гаворыць ён, вельмі добрую малочную карову з правільнай формай вымя і добра расстаўленымі малочнымі саскамі. Ад гэтай каровы і быка, які належаў майму суседу, я вырасціў цялушку, якая аказалася дрэннай у адносінах малочнасці і замест аб’ёмістага вымя і шырока расстаўленых саскоў маткі мела казінае вымя, г. зн. з саскамі вельмі збліжанымі. Тады я ўзяў дакладныя даведкі аб паходжанні быка, прычым аказалася, што яго матка была вельмі дрэннай малочпай каровай і мела такую-ж форму вымя, як і маё.цяля.
Заводчыкі айршырскай жывёлы лічаць за правіла, што формы вымя і схільнасць да малочнасці іменна часцей за ўсё атрымліваюцца ў спадчыну з боку бацькі, а значыцца, шляхам атавізма.
У велізарнай колькасці метысаў аііршырскага быка і простых кароў я таксама назіраў, паведамляе Майльс, што формы вымя і схільнасць да малочнасці адпавядалі непараўнана часцей айршырскай пародзе, так што я павінен прызнаць, гаворыць ён далей, зусім справядлівымі погляды практычных гаспадароў. Тое-ж самае сцвярджае Серджвік, які надае паходжанню быка пры развядзенні малочнай пароды значна большае значэнне, чым паходжанню кароў (107, стар. 230).
Ортон і Мічке-Каландэ 1 ўстанаўляюць, як правіла, што рост патомства больш набліжаецца да росту маткі, чым бацькі (114, стар. 78; 108, стар. 148). Грунтоўныя даследаванні Шлехтэра пацвярджаюць таксама, што рост жаночых патомкаў наогул не прадстаўляе сярэдняга росту бацькоў, а стаіць бліжэй да сярэдняга росту матак. Але ў асобных групах выпадкаў рост жаночага патомства быў або зусім амаль роўны росту бацькоў, або быў ніжэй або вышэй і росту матак і бацькоў, а ў некаторых выпадках прадстаўляў сярэдняе паміж ростам бацькоў. Так, пры скрыжаванні жарабцоў англійскай чыстакроўнай пароды з буйнымі маткамі нармандскай пароды рост жаночага патомства быў у велізарнай. большасці выпадкаў (90,5%) ніжэй сярэдняга росту бацькоў, а пры скрыжаванні жарабцоў той-жа пароды з арабскімі кабыламі сярэдні рост жаночага патомства, наадварот, быў вышэй (81,8%) сярэдняга росту бацькоў. 3 усіх 260 выпадкаў маткі аказалі пераважаючы ўплыў на рост жаночага патомства ў 141 выпадку (54,2%), бацькі — толькі ў 78 выпадках (30,0%), і патомства, сярэдняе па росту паміж бацькамі, аказалася толькі ў 41 выпадку (15,8%). Сярэдняе па росту патомства атрымлівалася часцей за ўсё пры скрыжаванні сваяцкіх парод, напрыклад, англійскай поўкроўнай з чыстакроўнай або англійскай скакавой з арабскай.
Калі бацька робіць уплыў на рост жаночага патомства, гаворыць Шлехтэр, то гэта часцей за ўсё бывае, калі ёц належыць да англійскай чыстакроўнай або англійскай поўкроўнай пароды. У межах усіх гэтых абагульненняў сустракаюцца розныя ўхіленні, так што нельга ўстанавіць агульнага правіла, на падставе якога можна было-б наперад вызначыць дакладна рост жаночага патомства (28, стар. 53). Для нас важнымі з’яўляюцца яшчэнаступныя два палажэнні, якія вынікаюць з гэтых назіранняў. Па-першае, патомства з сярэднім ростам бацькоў атрымліваецца толькі нязначная колькасць, а звычаііна пераважае ўплыў аднаго в бацькоў, і, па-другое, некаторыя з парод, іменна заводскія, уладаюць большай спадчыннай сілай у перадачы росту патомству, чым другія.
1 Мічке тлумачыць гэта не спадчьшнасцю, а лепшым жыўленнем плода, таксама і лепшым кармленнем дзяцей у матак буйных.
У дадатак да гэтага прыводзім вынікі назіранняў над атрыманнем у спадчыну масці ў коней. Першае з такіх даследаванняў належыць Гафакеру, які прасачыў 216 выпадкаў спароўвання коней у каралеўскім Марбахскім заводзе ў Вюртэмбергу. На падставе гэтых даследаванняў Гафакер прыйшоў да наступнага вываду: ад аднолькавых па масці коней нараджаюцца ў велізарнай болыйасці выпадкаў дзеці тоіі-жа масці; яшчэ з большым поспехам дасягаецца гэты вынік,, калі і продкі жывёл на працягу многіх генерацьш былі той-жа масці (160, стар. 556).
Болып шырокія даследаванні ў тым-жа напрамку належаць Гелерту, які меў у сваім распараджэнні даныя аб паходжанні 2 295 жарабят. 3 гэтых назіранняў Гелерт устанаўлівае такія палажэнні: 1) розныя масці коней з’яўляюцца вынікам заводскага падбору; 2) ад аднамасных бацькоў каля 4/s усіх жарабят маюць масць бацькоў, а ў бацькоў рознамасных каля ’/2 (ад 2/s да 3/s) жарабят атрымліваюць у спадчыну масць аднаго з ' бацькоў, a другая палавіна — другога; 3) жарабяты часцей атрымліваюць у спадчыну масць маткі (57,4%), чым масць бацькі (37,66%) (82, стар. 951; 83, стар. 557).
Крампе, які меў таксама даволі багаты матэрыял, прыходзіць таксама да заключэння, што ўсе масці каня атрымліваюцца ў спадчыну хутчэй пры аднамасным спароўванні, чым пры скрыжаванні масцей.