• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Пазней Вейсман значна змяніў свой погляд, так што ў яго поглядах не застаецца, можна сказаць, ніякай прынцыповай розніцы з думкай тых, якія лічаць набытыя адзнакі здольнымі перадавацца ў спадчыну. Калі я лічу, гаворыць ён, за магчымае, што індывідуальныя варыяцыі, здольныя перадавацца ў спадчыну, адбываюцца не пад уплывам знешніх прычын, бо малекулярная
    1 Гіз таксама адмаўляе спадчыннасць набытых адзнак і лічыць факты, прыведзеныя ў абарону гэтага палажэння, бяздоказнымі анекдотамі (65, стар. 232).
    будова зародкавай плазмы вельмі цяжка паддаецца змяненню, то гэтым ні ў якім выпадку я не хачу сказаць, што працяглы ўплыў не можа змяніць гэтай будовы. Мне здаецца, што магчымасць ніколькі не знікае, што доўгачасовая прычына, якая дзейнічае на працягу многіх генерацый, як, напрыклад, тэмпература, спосаб кармлення і г. д., можа таксама падзейнічаць на зародкавыя клеткі, як і на ўсякую іншую частку арганізма, і змяніць нават будову зародкавай плазмы. Але такі ўплыў выклічуць ужо не індывідуальныя варыяцыі, але роўным чынам зробяць змяненні ўсіх індывідуумаў, якія жывуць у гэтай мясцовасці. Розныя выродлівасці і індывідуальныя асаблівасці арганізацыі Вейсман прызнае здольнымі перадавацца ў спадчыну, бо імпульс да іх дадзен яшчэ ў зародку. Атрыманне ў спадчыну хвароб штучна выкліканых, напрыклад эпілепсіі, Вейсман не прызнае і тлумачыць іх атрыманне ў спадчыну заражэннем зародка (156, стар. 187).
    Супраць Вейсмана і яго прыхільнікаў выказаліся многія вучоныя медыкі, заолагі і сельскагаспадарчыя пісьменнікі. Спынімся спачатку на фактах і думках, якія гавораць за атрыманне ў спадчыну набытых адзнак нармальнага характару. Вось што гаворыць з гэтага поваду прафесар Эймер у сваім навейшым творы аб паходжанні відаў шляхам атрымання ў спадчыну набытых адзнак: «Усе даныя, якія атрыманы чалавекам з назіранняў над культурай жывёл і раслін, даюць, — піша ён, — хутчэй указанне на несумненныя факты атрымання ў спадчыну набытых адзнак. Нельга патрабаваць, і было-б зусім ненатуральна з фізіялагічнага пункту гледжання, каб уплывы, якія дзейнічаюць кароткі час, маглі пакідаць прыкметныя сляды. Толькі паступова, на працягу доўгага часу, крок за крокам, пераводзячы арганізм у новыя ўмовы, можна спадзявацца на захаванне штучна выкліканых адзнак» (59). Такога роду ўказанні даюць, напрыклад, доследы Шублера над раслінамі. Што-ж датычыць жывёл, то вядома, напрыклад, што трапічны клімат мае рашучы і непасрэдны ўплыў на арганізм жывёлы, асабліва на гушчыню валасоў, якасць воўны і т. п. Гэты ўплыў выяўляецца часам у вельмі кароткі час. У Індыі еўрапейскія сабакі ўжо трацяць пасля двух генерацый свае характарыстычныя асаблівасці; так, напрыклад, у выжлаў насавыя адтуліны звужваюцца, нос завастраецца, змяншаецца рост, канечнасці робяцца даўжэйшымі (Everest). На Гвінейскім беразе вушы сабак робяцца доўгімі і прамастаячымі, як у лісіц, на якіх яны робяцца падобнымі і па масці, так што ў 3—4 гады яны выраджаюцца ў выродлівых жывёл, а праз 3—4 генерацыі брэх ператвараецца ў вый (Bosmann). У Парагваі кошка зрабілася на адну чацвёртую меншай, атрымала далікатны целасклад, шэрсць зрабілася кароткай, бліскучай і рэдкай, а хвост амаль зусім агаліўся (Renger). Сабакі, на падставе шматлікіх звестак, робяцца пад тропі'камі рэдкашэрснымі.
    3 гэтых фактаў несумненна, гаворыць Эймер, што клімат, святло, цеплыня, вільготнасць і адрозненне ва ўмовах кармлення маюць непасрэдны ўплыў, без усякай дапамогі падбору, на змяненне арганізмаў і што гэтыя змяненні перадаюцца патомству. Як абагульненне з гэтага з'яўляецца той несумненны вывад, што адзнакі, набытыя пад уплывам знешніх умоў, спадчынныя.
    Пераходзячы, далей, да ўплыву практыкавання органаў, Эймер гаворыць, што практыкаванне або ўжыванне органа, як гэта ясна з фізіялагічнага пункту гледжання, умацоўвае, змяняе і ўдасканальвае яго, між тым як ад неўжывання ён рэгрэсіруецца. Уплыў практыкавання тлумачыцца перш за ўсё ўзмоцненым прылівам крыві, які яно выклікае, а таксама ўдасканальваннем функцый нервовай, мускульнай і іншых сістэм. Што адзнакі, набытыя ад практыкавання або непрактыкавання органаў, атрымліваюцца ў спадчыну, — гэтаму можна прывесці незлічоную колькасць доказаў з галіны параўнальнай анатоміі і фізіялогіі. Вядома, напрыклад, утварэнне пігмента ў воку пад уплывам святла, падаўжэнне кішэчнага канала пад уплывам пэўнай ежы, большае развіццё правай рукі ў чалавека, што нават прыкметна ў нованароджанага і г. д.
    Далей, не менш павучальнымі з’яўляюцца прыклады хатніх жывёл, у якіх многія асаблівасці, несумненна, выкліканы ўмовамі выхавання. Як, напрыклад, растлумачыць, што хатнія куры кладуць яйкі на працягу ўсяго года, а каровы многіх парод даюць круглы год малако? Як інакш растлумачыць, што куры, качкі і гусі страцілі здольнасць лятаць і нават змянілі будову шкілета ў параўнанні з іх дзікімі прабацькамі? Таксама-ж несумненна, што здольнасці, набытыя дрэсіроўкай, выхаваннем, напрыклад, у нашых сабак, атрымліваюцца ў спадчыну: нярэдка выжлавыя шчаняты робяць стойку над дзічынай, і сабакі найбольш культурных рас амаль не патрабуюць ніякай дрэсіроўкі для свайго абучэння, атрымліваючы ў спадчыну поўнасцю звычкі і паслухмянасць сваіх бацькоў (59, стар. 165).
    He толькі адзнакі, выкліканыя доўтачасовым уплывам умоў на працягу некалькіх пакаленняў, але нават пашкоджанні органаў і хваробы, выкліканыя гэтымі пашкоджаннямі, у некаторых выпадках робяцца спадчыннымі. Броун-Секар радам доследаў паказаў, што эпілепсія ў марскіх свінак, выкліканая штучна перарэзкай сцегнавога нерва або частак спіннога мозгу, перадавалася патомству. Зусім таксама перадавалася змяненне ў вушной ракавіне або частковае апусканне павек, выкліканае перарэзкаю сімпатычнага нерва; гэтак-жа сама атрымлівалася ў спадчыну экзафтальмія, г. зн. выходжанне вочнага яблыка, як вынік паранення спіннога мозгу ў бацькоў; яшчэ больш цікавым было атрыманне ў спадчыну на працягу некалькіх пакаленняў
    такіх недахопаў, як страты фалангаў канечнасцей або ўсяго пальца задняй нагі, выкліканай у бацькоў гэтых жывёл перарэзкай сцегнавога нерва. Броун-Секар мае ў сваім распараджэнні 40 свінак, у якіх або адно або абодва вокі хваравіта зменены; усе гэтыя жывёлы паходзяць ад трох свінак, у якіх быў зроблен перарэз corpus rectiforme. Нарэшце, ёсць 20 свінак з атрафіяй мускулаў сцягна і галёнкі; бацькі гэтых свінак страцілі гэтыя мускулы ў выніку перарэзкі сцегнавога нерва. Доследы Вестфаля і Оберштэйнера пацвердзілі вывады Броун-Секара аб спадчыннасці штучна зробленай эпілепсіі ў свінак. Вестфаль выклікаў нават эпілепсію проста ўдарам па галаве, так што выключалася ўсякая магчымасць інфекцыі жывёлы; лічыць-жа, што ва ўсіх гэтых свінак была прыродная схільнасць да эпілепсіі, па меншай меры, дзіўна. А доследы Броун-Секара адносна ўкарочвання нагі пасля перарэзкі нерва і з’яўленне жывёл з гэтым парокам у наступных пакаленнях не могуць ужо ні ў якім выпадку быць растлумачаны якой-небудзь іншай прычынай, апрача спадчыннай перадачы (59, стар. 197).
    Дзюпюі з С.-Францыска гэтак-жа сама праверыў доследы Броун-Секара і знайшоў, што ў марскіх свінак пашкоджанні нервовай сістэмы перадаюцца ў спадчыну амаль без усякага змянення (54, стар. 108).
    Трэба адзначыць, што лепшыя вучоныя, як Дарвін, Спенсер, Эймер і многія іншыя, не сумняваюцца ў дакладнасці доследаў Броун-Секара і лічаць факты, устаноўленыя гэтымі доследамі, да гэтага часу не абвергнутымі ніякімі меркаваннямі.
    Выпадкі атрымання ў спадчыну бясхвостасці ў кошак, сабак, коней трэба прыпісаць хутчэй супадзенню, бо такія выродлівасці нярэдка з’яўляюцца самі сабой у гэтых жывёл *. Але ёсць некалькі цікавых выпадкаў атрымання ў спадчыну набытых пашкоджанняў. Так, напрыклад, адзін чалавек, яшчэ будучы хлопчыкам, пашкодзіў сабе скуру пальцаў настолькі значна, што пухліна заставалася на працягу доўгага часу, а пазногці назаўсёды засталіся знявечанымі. 3 чатырох яго дзяцей двое (першы і трэці) мелі тое-ж самае выродства пазногцяў і пальцаў, а двое другіх былі нармальныя. Двое з яго ўнукаў ад дачкі атрымалі ў спад-
    1 У 1889 г. змешчан рэф°рат аб надзвычай цікавым артыкуле Банэ: «Якое значэнне мае кароткахвостасць у сабак у вырашэнні пытання аб атрыманні ў спадчыну набытых адзнак?» Перш за ўсё Банэ пацвярджае, што кароткахвостасць, як прыроджаная выродлівасць, можа перадавацца матцы і прытым такім чынам, што толькі жаночыя асобіны патомства атрымалі ў спадчыну гэты недахоп, а мужчынскія нараджаліся з нармальнымі хвастамі. Несумненна, гаворыць у заключэнні Банэ, што гэтая з’ява мае яшчэ многа нерастлумачанага, але цікава пры гэтым тое, што нараджэнне кароткахвостых асобін часцей за ўсё назіраецца паміж пародамі, у якіх прынята адсякаць хвасты (37).
    чыну, у сваю.чаргу, знявечаныя пальцы на абодвух руках, а праўнукі ўсе былі нармальныя.
    А. Тэр у сваім дакладзе Берлінскай Акадэміі навук у 1812 годзе ўказаў на адзін добра яму вядомы выпадак перадачы каровай зламанага рога тром цялятам, якія мелі замест рога толькі рагавыя футляры, прымацаваныя да скуры (159, стар. 131). Дарвін да гэтых фактаў у другім выданні свайго твора («Прыручаныя жывёлы і вырашчаныя расліны» дадае яшчэ некалькі цікавых выпадкаў. Так, Весерэль у час свайго знаходжання ў індзейцаў чуў ад урача, які доўга жыў паміж племем Сіу, што часам дзеці атрымліваюць у спадчыну адзнакі татуіроўкі. Гэты факт быў засведчан урадавым агентам Злучаных Штатаў. Рыбо перадае, што ў некаторых перуанскіх плямён выродлівасці чэрапа, выкліканыя штучным шляхам, перадаюцца таксама ў спадчыну (20, стар. 7). Доктар Радэль і некаторыя іншыя ўрачы паведамілі Дарвіну некалькі выпадкаў нараджэння яўрэйскіх хлопчыкаў з такой формай прэпуцыя, што аперацыя была немагчыма і што, значыцца, можна дапускаць атрыманне ў спадчыну пашкоджання, выкліканага гэтай аперацыяй 1 (53, т. 1, стар. 466; 54, ста-р. 66).
    Як ні мала несумненных выпадкаў перадачы такіх набытых адзнак, зазначае Эймер, але дастаткова адной верагоднай, каб прызнаць іх магчымасць, прычым зразумела, што не ўсе пашкоджанні або параненні цела перадаюцца з аднолькавай сілай, гэтак-жа сама як не ва ўсіх жывёл аднолькава.
    Вопытныя жывёлаводы і пісьменнікі па жывёлагадоўлі лічаць прывычкі і асаблівасці жывёлы, што ўтварыліся пры ўмовах, у якіх яны знаходзяцца, а таксама асаблівасці, выкліканыя спецыяльнай трэніроўкай, спадчыннымі і часам прыблізна ў такой-жа меры, як і заалагічныя адзнакі. Найбольш удалай ілюстрацыяй гэтай формы спадчыннасці з’яўляецца перадача культурных