Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
перадавацца ў спадчыну. Дастаткова зірнуць на формы нованароджанага ягняці саутсдаунскай авечкі або на шартгорнскае цяля, каб упэўніцца, што адзнакі або стаці, якія вызначаюць здольнасць да скарыстання корму, да скораспеласці, перадаюцца не ў выглядзе схільнасці, як звычайна думаюць, але перадаюцца ў сапраўднасці, марфалагічна. Калі з практыкі вядома, што недастатковае кармленне ў маладосці пагаршае форму жывёл нават лепшых і найбольш канстантных мясных парод, то гэта толькі даказвае велізарны ўплыў корму, які можа змяняць не толькі формы і размеры мяккіх частак цела, але формы і размеры касцяка. Разам з тым ёсць нямала практычных прыкладаў, як пэўнага роду выхаванне і кармленне выпрацоўвала зусім іншыя формы і іншую прадукцыйнасць, чым тыя, якія жадаў дасягнуць гаспадар. Прыклад барона Рыдызеля ўжо даўно цытуецца ў сельскагаспадарчай літаратуры як павучальны факт цеснай залежнасці форм целаі прадукцыйнасці жывёлы ад кармлення ў маладым узросце.
Выхоўваючы цялят ад кароў, якія належаць да вельмі добрай малочнай пароды, на вельмі інтэнсіўным корме, Рыдызель атрымаў жывёл не толькі больш буйных і больш здолы-іых да адкормлівання, чым іх бацькі, але і, апрача таго, жывёл маламалочных. Толькі нямногія з выхаваных такім чынам кароў аказаліся добра ўдойлівымі, ніводнай асабліва малочнай, большая частка пасрэдных па ўдойлівасці, і вельмі многія аказаліся зусім дрэннымі (55, стар. 33). Да такіх-жа самых вынікаў прыйшоў Вількенс, выхоўваючы цялят астфрысландскай, альдэнбургскай і галандскай парод, і Бом, які выхоўваў па метаду Рыдызеля цялят нізіннай, вельмі малочнай пароды (35, т. 2, стар. 269). Такім чынам, з гэтых доследаў мы бачым, што схільнасці, выпрацаваныя ў пародзе, могуць быць знішчаны пэўным выхаваннем і з малочнай пароды кармленнем і недастатковым практыкаваннем малочнай залозы выпрацоўваецца вельмі хутка мясная жывёла.
Доктар Карпентэр паведамляе, між іншым, факт, што ў Калумбіі, дзе даенне кароў зусім ігнаруюць, еўрапейскія малочныя пароды настолькі змяніліся на працягу некалькіх генерацый, што малака ў кароў хапала толькі для выпойвання цяляці, і ўдойны перыяд вельмі скараціўся. Адсюль, адзначае з гэтага поваду Майльс, мы маем вельмі важнае пацверджанне таго факту, што працяглае і бесперапыннае аддзяленне малака еўрапейскімі пародамі жывёлы адбылося ў выніку штучнага ўплыву ўмоў кармлення і добрага выдойвання на працягу многіх пакаленняў. Практыка ў Англіі і Амерыцы паказвае таксама, што ў тых статках, дзе цялят аднімаюць ад матак і даюць карміліцам, каб утрымаць племянных кароў у выставачным выглядзе, малочнасць статку на працягу ўжо некалькіх пакаленняў значна падае.
У жывёлагадоўлі, гаворыць Векерлін, дзе асаблівая ўвага звернута на малочнасць кароў, якая павялічваецца ў выніку ста-
раннага выдойвання, добрага, паляпшаючага ўдоі корму і стараннага догляду, гэтая палепшаная малочнасць робіцца спадчыннай для цэлых рас. Гэтак-жа сама цэлыя пароды страчваюць паступова малочнасць, калі кароў не дояць зусім на працягу многіх пакаленняў. У гэтых адносінах можна прывесці наступныя прыклады. Венгерская жывёла, якая часта разводзіцца вялікімі статкамі толькі на мяса і не доіцца, будучы прыведзенай у Гагенгейм, амаль не давала малака, але шляхам стараннага выдойвання кароў да апошняй кроплі малака, пасля многіх пакаленняў, дайшлі да таго, што гэтая жывёла давала малако, хоць яшчэ і ў малой колькасці, але перыяд удойлівасці ў народжаных у Гагенгейме кароў падоўжыўся ў параўнанні з прыведзенымі асобінамі. Зебу, будучы прыведзены таксама ў Гагенгейм, ледзь давалі столькі малака, каб пракарміць іх цялят, але, як і ў венгерскай жывёлы, у выніку пастаяннага даення, перыяд удою падоўжыўся.
Гэтак-жа сама вядома, што пароды жывёл, якія пасвяцца па гарах, адзначаюцца асабліва развітымі мускуламі і сухажыллямі, асабліва задніх ног. Калі горную жывёлу трымаць у стойле на працягу многіх пакаленняў, то хоць яна і захоўвае агульныя формы пароды, але страчвае мала-памалу арганізацыю задніх ног, якія становяцца касалапымі (2, стар. 43)
Вельмі часта гавораць, што больш цяжка падтрымаць якуюнебудзь асаблівасць, чым узнавіць яе. Калі ўмовы, якія спрыялі стварэнню гэтай асаблівасці, змяніліся, то і самая асаблівасць абавязкова змяняецца. Звычайная памылка людзей, якія незнаёмы з прынцыпамі заводскай справы і прычынамі варыяцыі, заключаецца ў тым, што яны лічаць, быццам штучныя або культурныя асаблівасці палепшаных парод могуць захавацца пры адсутнасці ўмоў, якія іх выклікалі. Калі ўзмоцненае кармленне, гаворыць Майльс, выклікала пэўную варыяцыю, то недастатковы корм
1 Як на прыклад значэння практыкавання органаў для дасягнення найвышэйшай прадукцыйнасці некаторыя ўказваюць на мясцовую французскую пароду авечак Ларзак, якая разводзіцца ў Севенах. Спосаб, пры дапамозе якога дасягаецца высокая малочнасць гэтых авечак, настолькі арыгінальны, што мы адважваемся апісаць яго ў кароткіх словах. Увесь працэс даення можа быць падзелен на тры аперацыі, Першая заключаецца ў тым, што пастух сціскае вымя паміж рукамі; затым ён пачынае даіць, як звычайна, адцягваючы саскі. Калі з апошніх не паказваецца ўжо малако, пастух ужывае масаж, г. зн. моцна б’е вымя далонямі, і зноў доіць. Апошняя аперацыя паўтараецца да той пары, пакуль саскі не перастаюць даваць малейшую колькасць малака. Гэтае апісанне мы бярэм з артыкула Тэйона (141).
Паведамленне Тэйона цікавае і ў іншых адносінах. Як па яго назіраннях, так і па назіраннях іншых, авечкі пароды Ларзак вызначаюцца адной асаблівасцю: іменна сярод іх вельмі часта назіраюцца выпадкі з’яўлення ў авечак другой, трэцяй і нават чацвёртай пары саскоў. Тэйон і Сансон лічаць і, як нам здаецца, зусім справядліва, гэтую варыяцыю малакоаддзяляльных органаў вынікам двух прычын: практыкавання органа, з аднаго боку, і падбору — з другога (125, стар. 85).
знішчыць гэтую асаблівасць і выкліча варыяцыю процілеглага характару. Вось прыклад, які пацвярджае гэтае палажэнне: у час вайны з Англіяй, пасля Вялікай Французскай рэволюцыі, цана на збожжа ў Англіі настолькі ўзрасла, што гламаргенскія фермеры большую частку зямлі з-пад пашаў ператварылі ў збожжавыя палі. Натуральным вынікам гэтага з’явілася дрэннае выхаванне і нават галаданне жывёлы, так што парода моцна вырадзілася і страціла здольнасць да адкормлівання. Хоць былі і некаторыя выключэнні з гэтай агульнай з’явы, але можна сказаць, што ва ўсім Гламаргене жывёла зрабілася пасля таго плоскарэбрай, востраспіннай, пры тонкай скуры і кволай канстытуцыі (107, стар. 104).
Што ўдасканальванне ў адносінах здольнасці адкормлівацца і скораспеласці, якая характарызуе сучасныя пароды жывёл і авечак, былі выкліканы шчодрым кармленнем пажыўным кормам у перыяд росту, паказваюць таксама і амерыканскія мерыносы інфантадо, пры развядзенні якіх звяртаецца выключная ўвага на вагу руна і якасць воўны. Іспанскія мерыносы, якія былі вывезены ў Амерыку ў пачатку гэтага стагоддзя і разводзіліся выключна для воўны, пры бедным утрыманні, не вызначаліся ні здольнасцю да адкорму, ні якасцю мяса. Іх патомства ў Амерыцы, пад уплывам больш спрыяльных умоў і асабліва лепшага кармлення, рэзка адрозніваецца ад арыгіналы-іага тыпу як колькасцю, так і якасцю воўны, таксама як і лепшай здольнасцю да адкорму, хоць на рост і здольнасць да адкорму не звярталася пры падборы амаль ніякай увагі (107, стар. 96).
На хваробах, або адзнаках набытых, ненармальнага характару, мы не будзем падрабязна спыняцца, бо для данага выпадку гэтае пытанне мае менш істотнае значэнне. Можна сказаць наогул, што найбольшую колькасць спадчынных хвароб мы назіраем у каня і сабакі, бо іх жыццё і работа акружаны такімі ўмовамі, пры якіх набыццё хвароб робіцца больш магчымым. Наадварот, у рагатай жывёлы і авечак гаспадару радзей прыходзіцца лічыцца са спадчыннымі хваробамі. Калі адносна атрымання ў спадчыну нармальных набытых адзнак выказваюцца сумненні, то ў спадчыннасці хвароб упэўнены большасць медыкаў, натуралістаў і сельскіх гаспадароў. Па словах Рыбо і Шыса, даследаванне блізарукасці людзей дае несумненныя доказы спадчыннасці гэтага недахопу. Дондэрс паказаў, што болыпую даніну гэтай хваробе плацяць гаражане, тады як у вёсцы яе амаль зусім няма '.
1 Пячоры Крайны, Кентукі населены жывёламі самых рознастайных парод; усе яны сляпыя. Тыя прадстаўнікі гэтай падземнай фауны, якія жывуць бліжэй за ўсё да знадворнага ўваходу, захавалі яшчэ, разам са слабай здольнасцю ўспрыймання святла, галоўныя састаўныя часткі зрокавага органа; у жыхароў-жа больш аддаленых месц пячоры вока падвяргаецца ўсім стадыям узрастаючай дэградацыі, і ў апошняй фазе ў вочнай упадзіне захоў-
Што датычыць спадчынных хвароб у свойскіх жывёл, уласна, то, несумненна, некаторыя з відаў і парод маюць большую схільнасць да атрымання ў спадчыну, другія меншую.
Касцяныя нарасты, курба, касцяныя кольцы і іншыя да таго падобныя паражэнні касцей і суставаў у некаторых выпадках сапраўды спадчынныя. Многія выпадкі, і прытым верагодныя, маглі-б у поўнай меры ілюстраваць такую спадчыннасць. Схільнасць да рэўматызму, злаякасных і незлаякасных пухлін, хранічнага кашлю, запалення вачэй, слепаты, эпілепсіі вельмі часта з’яўляюцца спадчыннымі як у рагатай жывёлы, так у авечак і свіней. Доктар Дон указвае, што большая частка дзяцей славутага ірландскага каня Крэгана атрымалі ў спадчыну схільнасць да афтальміі ў самай моцнай ступені, прычым схільнасць да гэтай хваробы была рэзка прыкметнай у 4-й і 5-й генерацыі яго патомства. Адзін з жарабцоў, паводле слоў таго-ж доктара, застаючыся да 4 гадоў зусім здаровым, захварэў макрацом, ад якога ногі вельмі апухлі. Матка, з якой ён быў спушчан пасля гэтага, зусім не мела гэтага недахопу; але яе патомства выяўляла значную схільнасць да макраца і апухання ног, як толькі жывёла заставалася некаторы час у спакоі. Пазней аказалася, што патомства таго-ж жарабца ад многіх іншых матак таксама хварэла макрацом, асабліва ў веснавы час, прычым гэтая загана перадавалася ў спадчыну да трэцяй генерацыі.
На падставе вопыту можна з упэўненасцю ўстанавіць, што жамчужная хвароба не належыць да заразных, але атрымліваецца ў спадчыну. Вельмі нярэдка назіраецца, што пры аднабаковым накіраванні спадчыннасць гэтай хваробы можа павесці да знішчэння цэлага статка. Назіраннямі над сваім статкам кароў поўкроўнай шартгорнска-галандскай пароды Натузіус даказвае, што ў некаторых фаміліях жамчужная хвароба сустракалася ў колькасці ад 21% да 50%, у другой фаміліі з 52 жывёл не было ніводнай з гэтай хваробай, і ў трэцяй з 30 жывёл толькі дзве захварэлі ёю. Калі прыняць пад увагу, што гэтыя жывёлы былі перамешаны паміж сабой, знаходзіліся ў адным памяшканні і карысталіся аднымі і тымі-ж умовамі, то, несумненна, трэба прызнаць, што тут дзейнічала спадчынная схільнасць, але не інфекцыя (112, стар. 457).