• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Ягняты другой групы мелі, перш за ўсё, лепшую абросласць галавы, і ўся галава па будове касцяка амаль не адрознівалася
    ад мерыносавай. Пры гэтым колер морды і задніх канечнасцей быў толькі злёгку цемнаватым, а вушы і пярэднія канечнасці зусім белага колеру або толькі з цемнаватымі крапінкамі. Воўна ў гэтых жывёл б"ыла больш густая і менш доўгая. Формы цела, у асаблівасці кумпякі, былі ў гэтай групы ягнят значна лепш развіты, чым у іх матак.
    Разам са стойкай перадачай колеру галавы і канечнасцей уплыў англійскіх бараноў выразіўся яшчэ ў бязрогасці метысаў, так што ў гэтых адносінах не было ніякага выключэння ні паміж маткамі, ні паміж баранчыкамі. Паводле слоў Дунаеўскага і Мітцыха, якім я абавязан многімі звесткамі аб выніках метызацыі аксфардшыра-мерыносаў у маёнтку барона Р. В. Штэйнгеля, ад матак метысы атрымалі ў спадчыну толькі склад грудзей і карку, так што даволі часта сустракаюцца экземпляры з вострым каркам і плоскімі рэбрамі. Што-ж датычыць іншых частак экстэр’еру — адсутнасці рог, масці, масіўнасці касцяка, то ўплыў бацькі наогул выявіўся больш выразна.
    Іх заключэнне пацвярджаецца і звесткамі аб жывой вазе; а іменна ягняты — маткі аксфардшыр-мерыносы важылі ад 1 пуд. 30 ф. да 2 пуд. 30 ф., a 19 баранчыкаў у сярэднім важылі каля 2 пуд. 36 ф. Прымаючы пад увагу, што ягнятам было ўсяго толькі ад 6 да 8 месяцаў, нельга не прызнаць, што і на рост патомства англійскі баран меў большы ўплыў, чым маткі, бо чыстакроўныя мазаеўскія ягняты ў гэтым узросце важаць не больш палавіны вагі метысаў. Англатушынскія метысы, наадварот, больш падобны былі да сваіх матак, асабліва-ж формай галавы, колерам яе і характарам воўны. Уплыў аксфардшырскага барана адбіўся толькі на формах тулава, якія зрабіліся акруглымі, мясістымі і больш масіўнымі.
    Вага руна ў англамерыносавых ягнят ва ўзросце ад 6 да 8 месяцаў у сярэднім была 4,44 ф. на галаву, а ў метысаў англатушынскіх 2,60 ф.
    Пераходзячы к даследаванню воўны метысаў англамерыносаў, мы спынімся, галоўным чынам, на звітасці, як на адной з істотных асаблівасцей мерыносавай воўны, якая адрозніваецца ў гэтых адносінах ад воўны ўсіх іншых парод авечак.
    Воўна мерыносаў адзначаецца, па-першае, дробнасцю звіткаў і, па-другое, роўнамернасцю звітасці або аднастайнасцю гэтых звіткаў. Па гэтых двух адзнаках лёгка нават і ў метысаў вызначыць пераважаючы ўплыў таго ці іншага з бацькоў. Але перш чым апісваць воўну метысаў, неабходна сказаць некалькі слоў аб воўне аксфардшырдаунскіх бараноў і мазаеўскіх матак. Воўна аксфардшырдаунаў наогул не адзначаецца аднароднасцю, набліжаючыся то да тыпу катсвольдскай люстравай воўны, то да тыпу гемпшыраў. Нават у лепшых статках аксфардшырдаунаў, якія нам прыйшлося бачыць у Англіі, сустракаюцца жывёлы са светла-
    шэрай або рыжай афарбоўкай галавы і ног і жывёлы з зусім чорнай галавой і нагамі; у першых звычайна воўна больш доўгая, часам да 250 см, а ў другіх— каля 150—180 см; першая воўна адзначаецца, апрача таго, большым бляскам, малой закрытасцю руна на паверхні, так што яно ўсё складаецца з асобных пасмаў, між тым як другая мае прытуплены і шырокі знадворны штапель, большую колькасць тлустага поту і ўтварае па ўсёй даўжыні пасмы буйныя (1*/2—2 звіткі на рэйнскі дзюйм), досыць няроўнамерныя звіткі.
    Воўна мазаеўскіх матак, якія ўтрымліваюцца ў маёнтку барона Штэйнгеля, належыць да сярэдняй па таніне камвольнай воўны з умеранай колькасцю поту. У сярэднім, воўна матак мела 14 звіткаў на рэйнскі дзюйм. Самая грубая воўна мела 11 звіткаў, а самая тонкая 16. Воўна матак Рамбулье з аўчарні Г. Н. Вельямінава была прыблізна такой-жа таніны, але адзначалася меншай даўжынёй, большай высокароднасцю, або роўнамернасцю звітасці і больш жаўтаватым колерам поту.
    У нашым распараджэнні мы мелі 50 узораў воўны метысаў з падрабязным апісаннем кожнай жывёлы. Палавіна воўны належала метысам, падобным па афарбоўцы галавы і ног, а таксама і абросласці да бацькі; каля 20 узораў належалі метысам з шэрай, рыжай і пярэстай галавой і 3 узоры воўны належалі метысам, амаль зусім падобным да мерыносавых матак. Ужо пры агульным аглядзе воўны ясна выступаў пераважаючы ўплыў мерыносаў, а больш блізкае даследаванне поўнасцю пацвердзіла гэты вывад. Сярэдняя колькасць звіткаў у метысаў англамазаеўскіх была 13; найменшая 10 і найбольшая 18 на адзін рэйнскі дзюйм. Жывёл, якія слаба набліжаюцца да тыпу бацькі, было ўсяго толькі 3 з 40, але і гэтае набліжэнне выражалася толькі ў некалькі больш буйных звітках (10), шаўкавістасці воўны, вострым штапелі і болыпай даўжыні воўны. Воўны, колькінебудзь падобнай да аксфардшырскай, зусім не было. Наадварот, мы маем 10 узораў з 40, якія па дробнасці звіткаў (ад 16 да 18), форме знадворнага штапелю і даўжыні ніколькі не адрозніваліся ад воўны мерыносаў.
    Падзяліўшы воўну на групы, адпаведна падабенству жывёл з тым або іншым з бацькоў, мы не маглі заўважыць ніякай адпаведнасці паміж колерам галавы і ног і асаблівасцямі воўны; наадварот, у групе жывёл з шэрай і з белай афарбоўкай сустракалася найбольшая колькасць грубой воўны з люстравым адценнем.
    Апрача гэтага, мы разгрупавалі ўсіх метысаў па жывой вазе, але і ў гэтым выпадку не заўважылі ніякай адпаведнасці паміж вагой жывёлы і асаблівасцямі воўны.
    Што датычыць метысаў аксфардшыра-рамбулье, то ў сярэднім воўна іх мела каля 12 звіткаў, але адрознівалася ад воўны
    метысаў з эканоміі барона Штэйнгеля большай роўнамернасцю звітасці, большай колькасцю тлустага поту і больш тупым знадворным штапелем. Большую роўнамернасць у звітасці трэба прыпісаць большай высокароднасці воўны ў матак, а большая колькасць поту абумоўлівалася лепшым кармленнем.
    Даследаванні ўсёй гэтай воўны, на наш погляд, пераканаўча пацвярджае справядлівасць думкі Векерліна і Рандаля, што мерыносы маюць большы ўплыў на патомства, чым англійскія авечкі
    Калі рабіць вывад аб спадчыннасці па перадачы такіх спецыфічных заалагічных адзнак, як воўна, то Векерлін мае рацыю; калі-ж абмяркоўваць уплыў бацькоў па перадачы колеру воўны на галаве і нагах або па адсутнасці рог у патомства, то ўплыў англійскіх бараноў акажацца пераважаючым. Але надаваць вялікае значэнне атрыманню ў спадчыну афарбоўкі галавы і афарбоўкі канечнасцей, а таксама і бязрогасці нельга, бо гэтыя адзнакі, а ў асаблівасці першая з іх, маюць асаблівую схільнасць да стойкай перадачы ў многіх парод авечкі, у тым ліку ў мерыносаў і ў англійскіх. Ад англатушынскіх метысаў мы мелі толькі 4 узоры воўны, з якіх адзін, ад баранчыка, па ўласцівасці поту і пуху нічым не адрозніваўся ад тушынскай воўны, а тры другія мелі лёгкую хвалістасць, бляск і больш тупы штапель, значыцца, набліжаліся больш да англійскай воўны.
    1	Асаблівасці мерыносаў пры скрыжаванні іх з простымі пародамі перадаюцца, гаворыць Янке, ва ўзмоцненай ступені. Прычыны гэтага, несумненна, тлумачацца чыстатой самой пароды і старадаўнасцю яе паходжання. Пры першым ужо скрыжаванні метысы па характарў воўны, а таксама і колькасці руна паказваюць значнае паляпшэнне (73, стар. 146). Зусім іншае гаворыць Віт у сваёй заметцы па атрыманню ў спадчыну. Калі жывёлы, якія спароўваюцца, маюць, піша ён, процілеглыя якасці, то ў большасці выпадкаў патомства атрымлівае ў спадчыну кожнай з адзнак па палавіне. Нідзе гэта так ясна, нібыта, не відаць, як на воўне (?) (106).
    7 Зак. 473
    Р а з д з е л ч а ц в ё р т ы
    АТАВІЗМ
    Вызначэнне паняцця. — Прыклады атавізма розных адзнак. — Некаторыя з адзнак вяртаюцца часцей і трымаюцца даўжэй, чым другія. — Малая прыгоднасць метысаў для племянной жывёлагадоўлі.— Значэнне выпадкаў атавізма для практыкі жывёлагадоўлі.— Прыклады Зетэгаста і Сансона.— Магчымасць утварэння новых парод развядзеннем у сабе метысаў першых генерацый.— З’яўленне новых варыяцый пад уплывам скрыжавання.
    Калі кансерватыўная спадчыннасць выяўляецца скачкамі, г. зн. калі некаторыя з відавых, пародзістых або фамільных асаблівасцей, знаходзячыся на працягу аднаго або некалькіх пакаленняў у скрытым стане, зноў з’яўляюцца ў патомстве, то мы маем справу з атавізмам. З’ява гэтая была вядома ўжо ў старажытнасці, і аб ёй гавораць Арыстоцель, Гален, Пліній і Плутарх (20, стар. 182) L
    Дарвін падраздзяляе выпадкі атавізма, або рыверсіі, на два аддзелы, а іменна: рыверсію, што з’яўляецца ў рознавіднасцей або плямёп, якія не былі скрыжаваны і страцілі ў выніку варыяцый якую-небудзь адзнаку, ім уласцівую раней і зноў узнікшую пазней. Да гэтага роду атавізма Дарвін залічае, напрыклад, выпадковае з’яўленне ў розна афарбаваных чыстых парод галубоў шызых птушак з усімі адзнакамі, якія характарызуюць дзікага палявога голуба; вяртанне хатніх парод курэй да іх дзікіх прабацькаў; з’яўленне цёмных палос на нагах у хатніх коней і асла; з’яўленне чорных або пярэстых авечак паміж мерыносамі і іншымі пародамі; нараджэнне рагатых экземпляраў паміж бязрогімі пародамі буйной рагатай жывёлы і авечак і, нарэшце, нараджэнне хвастатых курэй паміж бясхвостымі пародамі іх. Другі аддзел рыверсіі ўключае ўсе тыя выпадкі, у якіх пэўная асобіна, пад-
    1	У немцаў гэтая з’ява абазначаецца словам Riickschlag, Riickschritt, у англічан reversion, а ў французаў pas en аггіеге. Сансон пад англійскім паняццем reversion падразумявае зварот гаспадарчых, зоатэхнічных і прытым непажаданых адзнак, якія заводчык стараўся выключыць у жывёл свайго статка. Англійскія жывёлазаводчыкі з даўніх часоў абазначалі аіавізм рознымі назвамі, як, напрыклад, throwing back, crying back, breeding back i да т. п., словы, якія поўнасцю адпавядаюць нямецкім тэрмінам.
    рознавіднасць, племя або від былі скрыжаваны ў які-небудзь ранейшы перыяд з іншай формай, і адзнака, якая атрымана ад гэтага скрыжавання і знікла на працягу аднаго або некалькіх пакаленняў, раптам паяўляецца зноў (4, т. 2, стар. 30).
    Дарвін прыводзіць многа несумненных фактаў, якія даказваюць існаванне такога атавізма, які ён сам многа разоў назіраў пры скрыжаванні галубоў і раслін. У адной фаміліі сабак атавізм масці выявіўся ў чацвёртым пакаленні; у свіней выпадкі звароту да аддаленых продкаў назіраліся праз 28 гадоў, а ў курэй нават праз 40 гадоў.
    Жыру расказвае гісторыю аднаго сямейства сабак, якія атрымаліся ад скрыжавання выжла з іспанскім. Прадукт першага пакалення, самец, быў падобны да маткі іспанкі; ад скрыжавання яго з чыстакроўным выжлам атрымалася помесь — самец з усімі знешнімі адзнакамі выжлаў; калі гэтага самца-метыса спаравалі з чыстакроўнай выжлавай сукай, то атрымаліся іспанкі; ад скрыжавання-ж яго з іспанскай сукай атрымаліся выжлы, якія прадстаўлялі адзнакі чыстакроўнай пароды. Люка паведамляе аб адной кабыле змяшанай арабскай пароды, якая па знешняму выгляду нічым не нагадвала аб сваім высокародным паходжанні; скрыжаваная з жарабцом ніжэйшай расы, яна дала прадукт, вельмі падобны да яе прабацькаў (20, стар. 182).