• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Як упорна некаторыя з прымітыўных парод здольны перадаваць свае адзнакі з пакалення ў пакаленне або перамяжаючым чынам, як атавізм, відаць з наступных паведамленняў.
    Вядомы авечкавод Гог, гаворачы аб паляпшэнні шатландскіх горных авечак крывёй чывіётаў, указвае на вельмі працяглы перыяд часу, неабходны на пераўтварэнне грубашэрснай пароды горных авечак. Hi адна жывёла, наколькі мне вядома, гаворыць ён, няздольна больш утрымліваць фамільных адрозненняў, як гэтая авечка, і чым болын працяглы час кроў не змешвалася з іншымі фаміліямі, тым больш яна супраціўляецца ўласцівасцям іншай пароды. Пасля дваццаціпяцігадовага пастаяннага скрыжавання з чывіёцкімі баранамі адзнакі гэтай пароды настолькі былі замацаваны за метысамі, што асаблівасцей шатландскай пароды зусім не было прыкметна, і, нягледзячы на гэта, усё-ж-такі да гэтага часу паяўляюцца ягняты з грубой воўнай горнай авечкі.
    Славуты сельскі гаспадар і жывёлавод Джон Сінклер заўважае з поваду скрыжавання, што пры змяшанні двух розных парод заўсёды пажадана захаваць якасці абодвух, пазбегнуўшы іх недахопаў. Але гэтая мэта патрабуе такой вопытнасці і ўмення, якія вельмі рэдка сустракаюцца. 3 гэтага-ж поваду Сінклер гаворыць так: «выгады ад скрыжавання найбольш выяўляюцца ў першай генерацыі, а ў наступных пакаленнях недахопы той ці іншай пароды пастаянна праяўляюцца» (107, стар. 208). Есць падстава думаць, што не толькі заалагічныя асаблівасці здольны да атавізма, але што гэты закон мае дзеянне і ў адносінах да іншых асаблівасцей жывёлы, як, напрыклад, здольнасці да рысі і малочнасці.
    Заводская кніга айршырскай жывёлы ўказвае на тое, што малочнасць лепш перадаецца з боку бацькі, значыцца, у форме атавізма ад яго маткі, з прычыны гэтага заводчыкамі прызнана за правіла надаваць паходжанню быка большае значэнне, чым
    паходжанню каровы (98, стар. 329) Ч Праф. Танер паведамляе цікавыя выпадкі страты малочнасці ў цэлым статку авечак з прычыны таго, што ў племянныя вытворнікі выбіраліся бараны, атрыманыя ад дрэнных па малочнасці матак (107, стар. 58).
    Адносна атавізма рысі ўказваюць з поўным правам на прыклад амерыканскага рысістага конназаводства. 3 усіх шматлікіх выпадкаў скрыжавання англійскага кроўнага каня з мясцовымі коньмі для атрымання рысакоў вядомы толькі адзін асабліва ўдалы прыклад — гэта іменна ўжыванне вывезенага з Англіі Месенжэра, які даў найбольшую колькасць выдатных па быстрыні і вынослівасці рысакоў. Дакладныя даследаванні родаслоўнай Месенжэра паказваюць, што ён не належаў да чыстакроўных скакуноў, бо прадзед яго, Самсон, меў кроў рысістай нарфолькскай пароды (Vouatt). Гэтае паходжанне адбілася на Мембрына, бацьку Месенжэра. Мембрына ў свой час лічыўся лепшым рысаком ва ўсёй Англіі (40, стар. 183). Гэты прыклад паказвае, па-першае, што якасці нават карыснай прадукцыйнасці могуць быць скрытымі даволі доўгі час і могуць з’явіцца зноў у наступных генерацыях; і, па-другое, што многія выпадкі так званых новаўтварэнняў або новых варыяцый, пры дакладным веданні паходжання жывёлы, павінны быць растлумачаны праяўленнем кансерватыўнай спадчыннасці, або атавізма.
    Пераходзім да прычын, якія садзейнічаюць з’яўленню атавізма. Гэтае пытанне ўпершыню і найбольш грунтоўна распрацавана Дарвіным. Калі чыстакроўныя жывёлы або расліны набываюць раптам даўно страчаныя адзнакі, то мы рашуча не можам, гаворыць Дарвін, указаць на тыя прычыны, якія павялі да гэтай перамены. Але часцей за ўсё асаблівасці, якія не характарызуюць непасрэдных родзічаў і якія, значыць, не маглі быць ад іх запазычаны, праяўляюцца ў патомку двух парод пры скрыжаванні, між тым як гэтыя асаблівасці не з’яўляюцца ніколі або толькі вельмі рэдка ў тых-жа пародах да таго часу, пакуль іх засцерагаюць ад скрыжавання (4, т. 2, 41 і 49). Гэтае палажэнне Дарвін пацвярджае цэлым радам уласных назіранняў над скрыжаваннем галубоў і курэй, а таксама звесткамі, узятымі з літаратуры адносна скрыжавання каня і асла. Пры скрыжаванні двух белых, рыжых або чорных галубоў якой-небудзь пастаяннай пароды патомства амаль нязменна атрымлівае ў спадчыну колер бацькоў. Але пры скрыжаванні рознаафарбаваных птушак процілеглыя паміж сабой сілы спадчыннасці процідзейнічаюць адна другой так, што ўласцівыя абодвум бацькам імкненні ствараць шызых патомкаў атрымліваюць верх.
    1	Па Г. Натузіусу малочнасць бастарда каровы ад зебу-быка і каровыматкі была 1,61 кв. штодзённа, тады як матка гэтай каровы давала 4,11 кв. штодзённа. 3 гэтага нельга не бачыць, які велізарны ўплыў мае бацька на малочнасць патомства.
    Другая форма рыверсіі, гаворыць Дарвін, значна больш звычайная і сустракаецца амаль пастаянна пры развядзенні метысаў паміж сабой, а іменна рыверсія да чыстай формы аднаго з бацькоў. Як правіла, трэба лічыць, што метысы першых генерацый прадстаўляюць амаль сярэднюю форму паміж бацькамі, але іх патомкі ў наступных генерацыях выяўляюць рыверсію ў большай або меншай ступені да аднаго або да абодвух з бацькоў (53, т. 2, стар. 23).
    У курагадоўлі ёсць факты, што не толькі скрыжаванне двух парод, але нават спароўванне жывёл, якія належаць да адной і той-жа пароды, але разводзяцца ў розных мясцовасцях, узбуджае схільнасць да атавізма.
    Многія са з’яў, якія назіраюцца пры гэтым, настолькі дзіўныя, што могуць сапраўды павесці нявопытнага заводчыка да расчаравання; так, напрыклад, нам вядомы выпадкі спароўвання лепшых іспанскіх пеўняў з выбранымі курамі той-жа пароды; але калі жывёл абодвух заводаў доўга разводзілі ў сабе і яны не маюць сваяцтва, то вельмі часта амаль усе кураняты з’яўляюцца з чырванаватым тварам, чаго не было ў бацькоў. Гэтак-жа сама нам вядомы, гаворыць Райт, заводы цёмных брама, у якіх атрымліваліся заўсёды вельмі добрыя кураняты; але калі скрыжоўваць жывёл двух заводаў гэтай пароды, то амаль заўсёды кураняты з’яўляюцца з такой колькасцю белых пер’яў, што трацяць каштоўнасць як племянныя куры.
    Гэтакі-ж самы прыклад прадстаўляюць палевыя кахінхіны, якія маюць вельмі вялікую схільнасць да з’яўлення ў хвасце ў пеўня белых пер’яў. Вельмі магчыма старанным падборам дасягнуць таго, што ў цэлым заводзе не будзе гэтага недахопу. Але калі спараваць жывёл двух чыстакроўных заводаў, але не сваяцкіх па крыві, то белыя пер’і зноў з’яўляюцца ў патомства з той-жа сілай, як і раней.
    He чым іншым, як толькі ўвядзеннем свежай крыві можна растлумачыць гэтыя выпадкі атавізма. Вось чаму абнаўленне крыві, такое неабходнае ў курагадоўлі, пры высоказаводскім развядзенні павінна быць уведзена з вялікай асцярожнасцю (165, стар. 125). Некаторыя з натуралістаў надаюць скрыжаванню настолькі важнае значэнне, што лічаць яго прычынай узнікнення і-ювых адзнак або варыяцый, прычым і Дарвін таксама згаджаецца з магчымасцю ўзнікнення варыяцый гэтым шляхам (4, т. 2, стар. 287) '.
    1	Некаторыя пісьменнікі лічаць, гаворыць Дарвін у другім месцы, што скрыжаванне складае галоўную прычыну зменлівасці, г. зн. з‘яўлення зусім новых адзнак. Думка, нібыта адзнакі не існуючыя ў абодвух бацькоў або ў іх продкаў, з'яўляюцца часта ў выніку скрыжавання, па малой меры, беспадстаўная (4, т. 2, стар. 105).
    Вопыты скрыжавання залатых рыбак таксама гавораць аб уплыве метызацыі на ўзнікненне новых адзнак. Кітайцы думаюць, што можна змяняць і памнажаць да бясконцасці рознавіднасці залатых рыбак. Майстэрства тых, хто займаецца гэтым, заключаецца ў адпаведным змяшанні парод у тых водах, дзе яны размнажаюцца. Значыцца, гэтыя цікавыя змяненні, пры якіх мадыфікуецца ўся форма цела: адны плаўнікі зліваюцца, другія падзяляюцца на два або зусім знікаюць, становішча ўнутранасцей робіцца няправільным і т. д., — атрымліваюцца зусім не шляхам падбору, а метызацыяй (3, стар. 217).
    Некаторыя вопытныя жывёлазаводчыкі выказваюцца ў гэтых адносінах з няменшай упэўненасцю, але пры гэтым несумненна, што яны змешваюць паняцце аб новых варыяцыях з паняццем аб атавізме старых адзнак.
    Чым большы кантр.аст паміж двума скрыжаванымі пародамі, гаворыць Майльс, і чым больш значную спецыялізацыю маюць іх карысныя асаблівасці, тым больш гэтыя асаблівасці страчваюцца пры скрыжаванні, і характар прымітыўных парод, ад якіх яны атрымаліся, узнаўляецца ў патомстве. У гэтых выпадках патомства будзе, несумненна, горшым, бо ўтрымлівае недахопы бацькоў, не захоўваючы іх карысных якасцей. Многія англійскія аўтарытэты па скрыжаванню згодны, што скрыжаванне парод, якія вельмі адрозніваюцца па характару, не рэкамендуецца без асобых пабуджальных прычын, бо ў патомстве з'яўляецца схільнасць да непажаданых варыяцый (107, стар. 207).
    Аднак іншыя вучоныя, як, напрыклад, Нодэн, не дапускаюць узнікнення варыяцый пры развядзенні метысаў паміж сабой і думаюць, што тут з’яўляюцца толысі розныя амальгамы форм, ужо існуючых у бацькоў (124, стар. 257) Ч
    Цяпер паўстае пытанне, якое значэнне мае для практыкі жывёлазаводства вывучэнне з’яў рыверсіі.
    Аб нязначнай каштоўнасці метысных жывёл для заводскіх мэт намі ўжо было сказана, і жывёлазаводчыкі Англіі, Францыі і Амерыкі, якія дасягнулі ў сваёй дзейнасці найлепшых вынікаў, трымаюцца строгага прынцыпу не дапускаць метысаў у племян-
    1	Між іншым, доследы скрыжавання над бабовымі раслінамі пацвярджаюць той цікавы факт, што ў другой генерацыі колькасць варыяцый празмерна ўзрастае і што патомства метысаў схільна ў вышэйшай ступені да вар'іравання, — гэта пацвярджаецца ўсімі, хто меў выпадак назіраць за скрыжаваннем (54, стар. 209).
    Але што датычыць скрыжавання жывёл, то яно не дае дастаткова фактаў для доказаў узнікнення варыяцый гэтым шляхам, а жывёлаводы зусім не могуць прадставіць доказаў аб паяўленні новых карысных варыяцый у метысаў двух або некалькіх парод. Часцей за ўсё, як гэта было паказана, у метысаў назіраецца атавізм адзнак іх прабацькаў, і гэтыя факты Вірхаў лічыць самым моцным абвяржэннем тэорыі Вейсмана аб уплыве спароўвання і скрыжавання на паходжанне новых варыяцый.
    ныя заводы і нават у рэдкіх выпадках ужываюць іх як вытворнікаў для карыстальнай жывёлагадоўлі. Гэты погляд санкцыянаваны таксама многімі сельскагаспадарчымі таварыствамі, па правілах якіх на племянныя выстаўкі не дапускаюцца метысы першых 6—7 генерацый.
    Калі скрыжаванне нават жывёл чыстых парод выклікае схільнасць да атавізма, то ці можна рэкамендаваць для практычных мэт утварэнне новых парод развядзеннем метысаў першых генерацый саміх у сабе? Практыка жывёлазаводства дае на гэтае пытанне амаль адмоўны адказ, і англійскія гаспадары пераканаліся ў гэтым ужо з доследаў скрыжавання мерыносавых бараноў з англійскімі маткамі, доследаў, праведзеных яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя. Гэтыя доследы паказалі, гаворыць Ло, усю немагчымасць утварыць новую пароду такім скрыжаваннем і пакінулі сельскім гаспадарам павучальны ўрок аб прынцыпах заводскага майстэрства.