• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    У пацвярджэнне сваіх поглядаў Бюфон спасылаецца нібы на факты, яму вядомыя. Звычайна прынята, гаворыць ён, браць жарабцоў варварыйскай або іспанскай крыві і пакрываць імі французскіх туземных кабыл, прычым цікава тое, што палавіннае змяшанне крывей дае значна лепшыя вынікі, чым спароўванне паміж сабой кабыл і жарабцоў чыстага іспанскага або ўсходняга паходжання. Гэтую перавагу скрыжавання Бюфон тлумачыць уроўнаважваннем недахопаў аднаго з бацькоў недахопамі другога і наадварот. Такое ўроўнаважванне тым паўней дасягаецца, і тым 8*
    больш дасканалай будзе атрыманая жывёла, чым больш рэзка выражаны недахопы і вартасці кожнага з бацькоў, прычым такі выпадак Бюфон дапускае паміж жывёламі, якія выраслі пры крайняй рознасці ўмоў, значыцца, у краінах, найбольш аддаленых адна ад другой (44, стар. 43).
    Погляды некаторых практычных гаспадароў Францыі і Германіі, а таксама думкі пісьменнікаў па зоатэхніі мала чым адрозніваюцца ад гэтых поглядаў Бюфона. Прызначэнне скрыжавання заключаецца ў тым, гаворыць Менцэль, каб нехапаючыя статку асаблівасці ўнесці з іншай пароды, удасканальваючы яе праз тое хутчэй, чым развядзеннем самой у сабе. Гэтым шляхам дасягаецца злучэнне пераваг абодвух парод. Скрыжаванне можа быць або пастаянным заводскім метадам, або толькі ўжывацца часова (97, стар. 121).
    Зетэгаст думае, што метысы, дзякуючы болып складанай і новай камбінацыі карысных асаблівасцей, здольны лепш задавальняць патрэбы чалавека, чым чыстыя пароды, прычым неабходнасць метызацыі асабліва адчувальна там,-«дзе высокая ступень культуры і рознастайнасць гаспадарчага жыцця і дзейнасці павялічваюць, нараджаюць зноў і змяняюць патрабаванні».
    «Калі-б багацце ясна акрэсленых тыпаў у хатніх жывёл было-б такое вялікае, што ім магла-б быць задаволена ўсякая ўзнікаючая патрэба, калі-бвгэтыя патрэбы падпадалі наогул толькі нязначным змяненням, то ў скрыжаванні не было-б, бадай, і патрэбы» (7, ч. 2, стар. 148).
    Поўнай процілегласцю гэтаму погляду з’яўляюцца думкі лепшых сучасных англійскіх і французскіх жывёлазаводчыкаў і пісьменнікаў па жывёлазаводству.
    Розныя палепшаныя пароды, прыстасаваныя да розных кліматычных і гаспадарчых умоў, настолькі здольны змяняцца для кожнай мэты, гаворыць Майльс, што іх змяненне аказваецца больш выгадным, чым утварэнне новых парод скрыжаваннем (107,стар. 190).
    У тым-жа сэнсе выказваюцца Спунер, Сандэрс і многія іншыя (75, стар. 165).
    Бязмэтнае скрыжаванне парод або фамілій, гаворыцца ў адной амерыканскай газеце па жывёлагадоўлі, вельмі часта практыкуецца нявопытнымі фермерамі і звычайна з дрэнным вынікам. Мы маем дастатковую колькасць чыстых парод, прымяненне якіх мае вельмі шырокія межы. Нельга чакаць ніякай карысці ад павелічэння колькасці парод, і гэта будзе толькі тады выгадна, калі новая парода лепшая, чым парода існуючая. Хоць мы і не думаем, што цяпер дасягнута ўжо мяжа дасканаласці ў розных напрамках, але ўсё-ж утварэнне новых парод удаецца тоЛькі ў рэдкіх выпадках. Праўда, што амерыканскім заводчыкам удалося вывесці пароды польска-кітайскіх і белых чэстэрскіх свіней; але
    было-б няшчасцем для амерыканскага жывёлазаводства, калі-б кожны з заводчыкаў пачынаў справу з намерам паляпшаць існуючыя пароды скрыжаваннем і калі-б такім чынам статкі чыстакроўныя скарачаліся (40, стар. 3).
    3 французскіх пісьменнікаў Сансон, як вядома, належыць да тых, якія рашуча адвяргаюць неабходнасць і магчымасць утварэння новых парод метызацыяй.
    Той-жа думкі прытрымліваецца Лонсе, які выказаўся зусім катэгарычна супроць прымянення скрыжавання ў конегадоўлі, дзе гэты метад, падтрымліваемы поглядамі Бюфона, прынёс, паводле яго слоў, шкоду як французс-кай, так і іспанскай конегадоўлі. Іспанцы, якія ўладалі выдатнай пародай коней усходняга тыпу, завезеных маўрамі, канчаткова знішчылі гэтую кроў скрыжаваннем з нармандскімі і дацкімі коньмі, якія ўвозіліся туды з. 1764 года. I наколькі стары іспанскі конь быў вядомы ў Еўропе як паляпшаючая парода, настолькі-ж мізэрнае заводскае значэнне тых коней, якія разводзяцца цяпер у Іспаніі (88).
    Калі атрыманне канстантных заводскіх парод, якія маюць у роўнай ступені адзнакі бацькі і маткі, лічыцца многімі немагчымым, то ўсё-ж нельга адмаўляць, што злучэнне карысных асаблівасцей двух або некалькіх парод дасягаецца ў некаторых выпадках шляхам скрыжавання.
    У конегадоўлі і свінагадоўлі скрыжаванне крайніх тыпаў, як, напрыклад, скрыжаванне ўсходняга каня з нізінным або кітайскай свінні з еўрапейскай, практыкуецца ў самым шырокім размеры, але не з мэтай атрымання ідэальных жывёл, як гэта думаў Бюфон, або жывёл больш прыгодных, чым усе іншыя чыстыя пароды, a звычайна для атрымання асобін, прызначаных для непасрэднага карыстання, г. зн. для рабоіы або мяса.
    Нізінны конь, уладаючы сілай, скораспеласцю, здольнасцю' трымаць цела і добра скарыстоўваць корм, усё-ж-такі для некаторых мэт аказваецца малапрыгодным па сваёй флегматычнасці і сырасці; з другога боку, усходні конь, уладаючы энергіяй і хуткасцю, з’яўляецца непрыгодным у некаторых выпадках па сваёй далікатнасці, патрабавальнасці і нават маларосласці, малой масіўнасці і дрэннай здольнасці трымаць цела. Злучэнне якасцей гэтых двух тыпаў дае каня, які з’яўляецца прыгодным для шматлікіх. мэт, а таму мае большы попыт на рынку. Несумненна, што гэты: метыс будзе ўступаць і той і другой пародзе ў пэўных якасцях, але ён адпавядае той мэце, для якой прызначаецца, больш, чым кожная з чыстых парод, і да таго-ж атрыманне поўкроўных коней. абыходзіцца гаспадару танней, чым атрыманне каня кроўнага, англійскага або ўсходняга тыпаў. Матэрыял кабыл, неабходны для такога скрыжавання, можа быць рознага паходжання, і многія жывёлазаводчыкі думаюць, што ад метысных кабыл атрымліваецца нават лепшае патомства, бо спадчынная сіла кроўнага
    жарабца пры такім спароўванні мацней выражаецца на патомстве.
    Калі і трэба дапусціць, гаворыць Майльс, што чыстыя пароды лепш, чым метысы, то ўсё-ж першых будзе далёка не дастаткова для мэт практычнай гаспадаркі. Маючы кроўных самцоў, мы можам разлічваць на большае паляпшэнне скрыжаваннем у заводах, прызначаных для гаспадарчага карыстання. Развядзенне метысаў, якое так шырока практыкуецца ў Амерыцы, з’яўляецца добрым прыкладам выгаднасці гэтага метаду развядзення. Тое, што тут называецца туземнымі пародамі, ёсць не больш як прадукт метызацыі розных крывей без усякага пэўнага характару, і таму скрыжоўванне з самцамі палепшаных парод дае больш хуткія вынікі, чым пры доследах скрыжавання ў Еўропе, дзе тузем• ныя пароды больш тыповыя і канстантныя (107, стар. 203).
    Скрыжаванне паміж коньмі двух крайніх тыпаў грунтуецца на той яшчэ акалічнасці, што коней тыпу ўсходпяга непараўнана менш, чым коней нізінных, а між тым асаблівасці ўсходніх парод робяць каня не толькі больш каштоўным у многіх адносінах, але і надаюць жывёле больш прыгожую, высокародную фігуру. Тыя напрамкі, у якіх кроў усходняя з’яўляецца пераважаючай, найбольш распаўсюджаны ў Заходняй Ёўропе і дастаўляюць найлепшых коней для кавалерыі і шорнай язды; але разам з тым выдатных метысаў атрымліваюць ад скрыжавання самых цяжкіх нізінных кабыл з кроўнымі англійскімі жарабцамі. Практычным вопытам даказна, піша Сімондс, што скрыжаванне цяжкавозных коней буйнога англійскага тыпу са скакунамі аказваецца зусім удалым для вывядзення добрых вупражных і артылерыйскіх коней. Абаронцам такога спосабу развядзення коней для мэт арміі з’яўляецца ў Англіі вядомы знаўца і старшыня Таварыства развядзення цяжкавозных коней В. Гільбе (91, стар. 403).
    Лорд Кочкард апублікаваў падрабязныя даныя аб поўкроўнай конегадоўлі ў Англіі. У гэтым выдатным артыкуле сабраны багатыя даі-іыя і думкі найбольш вядомых конназаводчыкаў Англіі. Вывад з гэтых думак той, што поўкроўная конегадоўля — найбольш практычны метад атрымання коней самых. рознастайных прызначэнняў. Калі пры такім скрыжаванні спароўваюцца ў большасці выпадкаў жывёлы двух крайніх тыпаў, як, напрыклад, скакуны і цяжкавозы, то поспех дасягаецца толькі тады, калі абодва бакі належаць да жывёл, нармальных для свайго тыпу. Асновай для ўсякага паляпшэння, гаворыць Гадзон, служыць правільны падбор; калі мне падабаецца як жарабец, так і матка, я толькі ў рэдкіх выпадках бываю незадаволены прыплодам: падобнае з падобным або лепшае з лепшым, пры развядзенні ўсіх свойскіх жывёл, дае падобнае або лепшае.
    Болыпая частка конназаводчыкаў у Англіі вядзе поўкроўную конегадоўлю для збыту маЛадых коней у гарады або для ўжы-
    вання гэтых поўкровак ва ўласнай гаспадарцы, а развядзенне метысаў саміх у сабе, як самастойнага тыпу каня, у Англіі амаль не практыкуецца. На пытанне лорда Кочкарда адносна магчымасці атрымання добрых коней гэтым шляхам славуты жывёлазаводчык Джон Бус адказаў наступнае: «Я вельмі многа думаў,— піша ён, — адносна гэтага пытання і прыходжу да вываду, што бадай ці магчыма даць якія-небудзь правілы. Вельмі няцяжка апісаць спосаб, якім карыстаюцца пры развядзенні чыстакроўных жывёл, гэтак-жа сама як і пры скрыжаванні жывёл двух чыстых парод; але скрыжаванне метысаў паміж сабой, як гэта часам практыкуецца пры развядзенні коней, дае вельмі няпэўны вынік. 3 прычыны гэтага я прашу прабачэння, што адмаўляюся вучыць іншых ісці тым шляхам, якога я пазбягаў і які, як я думаю, вядзе толькі да расчараванняў і матэрыяльных страт». У тым-жа сэнсе выказаліся Парынгтон і многія іншыя (115, стар. 28) *.
    Граф Врангель, не адмаўляючы магчымасці атрымання добрых коней метызацыяй нізіннага і ўсходняга тыпаў, указвае на тыя цяжкасці, якія прыходзіцца пераадольваць заводчыку пры далейшым развядзенні коней поўкроўнага напрамку.
    Калі скрыжаванне робіцца заводскім метадам, то яно не павінна з’яўляцца бязмэтным змяшаннем. Вельмі часта скаргі, якія выказваюцца супраць прыгоднасці скрыжавання, з’яўляюцца, гаворыць Врангель, не вынікам недахопу самой сістэмы, а галоўным чынам дзякуючы няўменню заводчыкаў. Каб растлумачыць гэта, я спынюся на скрыжаванні англійскага чыстакроўнага каня з нармандскай пародай. Калі-б ужо ў першых генерацыях атрымаўся ад гэтага скрыжавання пажаданы прадукт, то, замацаваўшы асаблівасці метысаў развядзеннем іх у сабе, атрыманне англа-нармандскай пароды было-б справай вельмі простай. Але розніца паміж двума пародамі была настолькі значная, што ў першых пакаленнях метысы былі нездавальняючыя, не сіметрычныя па складу, і з прычыны таго, што заводчыкі ў адным выпадку спароўвалі метысаў з чыстакроўнымі нармандскімі кабыламі, у другім — паміж сабой, у трэцім з чыстакроўнымі нармандскімі жарабцамі, і ў асобных выпадках—з чыстакроўнымі скакунамі, то далейшы прадукт прадстаўляў сабой яшчэ болыпую рознастайнасць. Такім чынам, скрыжаванне, якое абяцала спачатку добрыя поспехі, хутка расчаравала конназаводчыкаў (164, стар. 438).