Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Таксама як чывіёты, і іншыя горныя пароды Англіі разводзяцца выключна для збыту поўкроўных метысаў ад культурных парод, прычым атрыманыя метысы выключна прызначаюцца для мяснога рынку; але ў гарыстых мясцовасцях нават поўкроўныя жывёлы аказваюцца малавынослівымі, чаму прыходзіцца абмяжоўвацца развядзеннем жывёл, якія маюць толькі нязначную прымесь культурнай крыві.
Цяпер у Германіі практыкуецца зусім такая-ж сістэма авечкагадоўлі. Гаспадаркі прыбярэжных мясцовасцей, якія маюць добрыя пашы і забяспечаны збытам ягнят на англійскі рынак, а так-
сама гаспадаркі з вінакурнымі і буракацукровымі заводамі набываюць мерыносавых матак з іншых мясцовасцей, пакрываюць іх мяснымі англійскімі баранамі і атрыманых метысаў збываюць у маладым узросце на ўбой.
У тых выпадках, калі англійскія гаспадары збываюць ягнят на ўбой, скрыжаванне чорнагаловых матак з лестэрскімі або чывіёцкімі баранамі аказваецца вельмі выгадным. Метысы ад саутсдаунаў вельмі прыгожыя па формах, маюць чорныя ногі і галаву і густое руно; але яны ў рэдкіх выпадках дасягаюць такой вагі, як лестэрскія метысы, з прычыны чаго апошнім і аддаецца перавага.
Чывіёцкая парода ўдала зліваецца з лестэрскай, і гэтая сістэма развядзення ў вельмі шырокіх размерах уведзена ва ўсёй мясцовасці для атрымання метысаў ад першага скрыжавання. Бараны, якія ўжываюцца пры гэтым, звычайна бываюць чыстай лестэрскай пароды і атрыманае патомства па вазе воўны і здольнасці да адкорму значна перавышае чывіётаў. Выгада звычайна заканчваецца з першым скрыжаваннем, а патомства ад гэтых метысаў значна ўступае чыстым лестэрам па формах і здольнасці да адкорму і з’яўляецца значна горшым за чыстых чывіётаў па вынослівасці.
Аб нарфолькскай пародзе Ло таксама гаворыць, што з палепшанымі культурнымі пародамі маткі даюць пры першым скрыжаванні вельмі добрых ягнят для ўбойных мэт. Маткі даюць многа малака, а таму ягняты вырастаюць вельмі буйнымі. Выгаднасць гэтага мерапрыемства настолькі значная, што чыстая парода нарфолькскіх авечак, не падтрымліваючыся, значна зменшылася ў колькасці (94, стар. 30).
Гэтак-жа сама горная валійская парода авечак адзначаецца добрай малочнасцю, і таму маткі добра вырошчваюць ягнят. Вось чаму матак гэтай пароды вельмі часта прадаюць у іншыя графствы для скрыжавання з баранамі іншых парод, як, напрыклад, з даунскай і лестэрскай. Гэтых метысаў, у залежнасці ад гаспадарчых умоў, трэба скрыжоўваць з баранамі горнай пароды, каб атрымаць жывёл менш патрабавальных. Таксама-ж прыходзіцца часам для горных матак падбіраць не чыстакроўных бараноў, a поўкроўных, каб атрымаць ягнят, здольных процістаяць уплыву ветру, дажджу і холаду.
Эванс, гаворачы аб раднорскай пародзе авечак, указвае на тое, што маткі гэтай пароды ў велізарнай колькасці вывозяцца ў Англію для скрыжавання з лестэрамі, шрапшырамі і катсвольдамі, прычым ягняты ад такога скрыжавання, як гэта бывае ў большасці выпадкаў, ужываюцца як убойны тавар.
Але самы верны і хуткі спосаб паляпшэння раднорскіх авечак — гэта іх скрыжаванне з шрапшырамі, але такім чынам, каб прымяшаць толькі нязначную частку крыві гэтай пароды.
Калі гаварылася аб фактах аднабаковага атрымання ў спад-
чыну, было ўжо ўказана, што пры скрыжаванні англійскіх авечак з мерыносамі ўласцівасці воўны апошніх атрымліваюцца ў спадчыну больш стойка і маюць схільнасць да атавізма ў наступных пакаленнях.,На бастардах казла і авечкі і пры скрыжаванні простых авечак з мерыносамі вельмі часта назіраецца, што асцюковыя валокны атрымліваюцца ў спадчыну ад аднаго бацькі, а пух— ад другога. Апрача таго, у процілегласць думцы Віта і іншых нямецкіх пісьменнікаў, метысы, як гэта лёгка пераканацца пры аглядзе партый з іх воўны, выяўляюць значную рознахарактарнасць рун як па даўжыні, таніне, люстры, так і іншых асаблівасцях.
Воўны тонкарунных авечак, англійскіх мясных і іншых простых парод, якія маюць адпаведныя якасці, ужываюцца для вырабу шарсцяных матэрый; воўны-ж метысаў, якія не прадстаўляюць нічога тыповага, могуць толькі служыць дрэннай заменай для іншых сартоў воўны, з прычыны чаго, натуральна, на іх няма попыту і яны дрэнна аплачваюцца. Вось чаму ва ўсіх тых выпадках, дзе вытворчасць воўны складае галоўную мэту авечкагадоўлі, развядзенне метысаў аказваецца зусім нявыгадным.
Можна сказаць, што ні ў адной краіне скрыжаванне мерыносаў з англійскімі авечкамі не практыкавалася ў такіх вялікіх размерах, як у Аўстраліі. Нягледзячы на добры збыт мёрзлай бараніны ў Англію, аўстралійскія авечкаводы схіляюцда цяпер да пераканання аб нявыгаднасці метыснай авечкагадоўлі ў сувязі з нізкай цаной на такую воўну.
Вынікам працяглага скрыжавання тонкарунных мерыносавых авечак з баранамі англійскіх парод было значнае пагоршанне воўны і, паводле заўвагі Боўса, аднаго з буйных гандляроў воўнай, увядзенне крыві англійскіх авечак, якое практыкуецца ў велізарных размерах у Аўстраліі, будзе прызнана ў хуткім часе не болып як памылкай (46).
Скрыжаванне аўстралійскіх мерыносаў з грубымі англійскімі пародамі: лестэрскай, катсвольдскай, тысватарскай, саутсдаунскай і аксфардшырскай мела, піша славуты авечкавод Грагам, згубны ўплыў на воўну тонкарунных авечак. Грагам паведамляе далей, што найболын вядомыя аўстралійскія авечкаводы паляпшалі сваіх авечак выключна шляхам падбору ў межах таго тыпу, які ўтворан Мак-Артурам на працягу яго 23-гадовай дзейнасці ў пачатку гэтага стагоддзя. Адзіны недахоп гэтага тыпу авечак —■ гэта іх нязначны рост, але затое аўстралійская воўна па яе тонкасці так пераўзыходзіць воўну іншых мерыносаў, што ўсякая, нават нязначная, прымесь чужой крыві пагаршае гэтую асаблівасць. Калі авечкаводы, гаворыць далей Грагам, жадаюць павялічыць рост аўстралійскіх мерыносаў, то яны павінны прытрымлівацца сістэмы Лі, старэйшага і найбольш шчаслівага авечкавода ў Новым Поўднёвым Валісе, які займаўся авечкагадоўляй больш 60 гадоў.
9 Зак. 473
Сістэма Лі была ў вышэйшай ступені простая. Маючы ў сваім распараджэнні каля 12 тысяч авечак, ён пакідаў на племя для папаўнення выбракаваных старых авечак штогод не больш 1 125 штук, прычым выбіраў толькі самых буйных і многашэрсных. Вось такім простым спосабам Лі павялічыў рост матак настолькі, I што іх убойная вага раўнялася 70 ф. Увоз англійскіх авечак для мэт скрыжавання пачаўся прыблізна з 1839 года, калі аўстралійскія мерыносы дасягнулі, можна сказаць, вышэйшай ступені дасканаласці. Метысы першай генерацыі аказваліся, сапраўды, больш буйнымі і ў ягнячым узросце мелі шаўкавістую, тонкую воўну, якая з узростам рабілася ўсё больш грубой, і рост жывёл, несумненна, адмоўна адбіваўся на колькасць воўны. Пры далейшым развядзенні метысаў саміх у сабе справа пагаршалася яшчэ больш, і авечкаводы пераканаліся, што такім скрыжаваннем ім не ўдалося захаваць ні мясных якасцей лестэраў, ні якасцей воўны мерыносавай авечкі; адным словам, гэта былі метысы, бесхарактарныя па воўне і малакарысныя авечкі наогул.
Прыблізна ў гэты-ж час Дэн увёз некалькі аксфардшырдаунаў, вынік скрыжавання з якімі быў ніколькі не лепшы; а ў 1844 г. аўстралійская сельскагаспадарчая кампанія ўвезла лестэраў і лінкольнаў, але авечкавод, які загадваў справамі гэтай кампаніі і якому ўжо былі вядомы вынікі метызацыі, не дапусціў гэтых бараноў у статак. Такім чынам, 30-гадовы вопыт скрыжавання з англійскімі авечкамі паказаў не толькі безгрунтоўнасць гэтага метаду для паляпшэння воўны, але нават для паляпшэння росту. Сапраўды, павелічэнне росту патрабуе спрыяльных пашавых умоў і палепшанага кармлення ў маладосці, якое ў рэдкіх выпадках акупляецца, і да таго-ж павелічэнне росту адмоўна адбіваецца на вытворчасці воўны. Воўна метысаў мае вельмі неакрэсленыя якасці, г. зн. яна не ўтрымлівае добрых якасцей ні лестэрскай, ні мерыносавай воўны; руно лёгкае, вялае і бесхарактарнае па будове. «Адным словам, я прытрымліваюся той думкі, — гаворыць у заключэнне Грагам, — што ўвядзенне лестэрскіх авечак прынесла больш шкоды інтарэсам авечкагадоўлі калоній, чым кароста, кульгавасць і ўсе іншыя бедствы, якія шкодзяць яе развіццю; я ўпэўнен, што гэтае палажэнне з’яўляецца справядлівым, па крайняй меры, для Аўстраліі» (62, стар. 12).
Да такога-ж выніку прыводзяць і вопыты скрыжоўвання англійскіх авечак з мерыносамі ў некаторых частках Германіі.
Развядзенне авечак, гаворыць Янке, мае на ўвазе дзве галоўныя мэты: або воўна, або мяса. Там, дзе патрабуецца першая, г. зн. вытворчасць воўны, больш выгадным аказваецца развядзенне чыстай мерыносавай пароды, і калі скрыжаванне з мерыносамі практыкавалася, то толькі для таго, каб пароды, менш здавальняючыя па воўне, ператварыць у пароду мерыносавую. Можна прызнаць за правіла, што добрыя камвольныя мерыноса-
выя авечкі маюць больш цяжкае руно, чым авечкі мясныя, і таму такое скрыжаванне нявыгадна, асабліва, калі прыняць пад увагу, што воўна метысаў будзе па якасці горшай, чым воўна камвольных англійскіх авечак, і страціць характэрныя асаблівасці воўны мерыносаў. Метысы з’яўляюцца, такім чынам, з воўнай вельмі малакаштоўнай (73, стар. 143).
Скрыжаванне бракаваных мерыносавых матак з мяснымі баранамі для развядзення метысаў на ўбой, гаворыць адзін з гаспадароў Мекленбурга, не прыносіць большага даходу гаспадару супроць таго, што дае мерыносавы мясны статак (104, стар. 549) ‘.
Аб доследах амерыканскіх гаспадароў мы знаходзім падрабязныя звесткі ў Рандаля, які прыводзіць некалькі відаў скрыжавання і пацвярджае, што скрыжаванне паміж мерыносамі і грубашэрснымі авечкамі наогул вельмі рэдка практыкуецца. Hi адзін вопытны гаспадар цяпер не можа думаць, каб асаблівасці мерыноса маглі быць палепшаны такім скрыжаваннем. Наадварот, заўсёды мелася на ўвазе палепшыць простыя пароды мерыносамі, што для пэўных мэт, сапраўды, магло даць даволі здавальняючыя вынікі, і скрыжаванне мясцовых авечак у Амерыцы з мерыносамі заўсёды паляпшала якасці першых. Метысы мелі больш важкае руно, чым мясцовыя пароды, не трацячы пры гэтым у іншых асаблівасцях. Але ўсе скрыжаванні паміж мерыносамі і буйнымі скораспелымі англійскімі пародамі, як лестэры, катсвольды і розныя фаміліі даунаў, амаль заўсёды аказваліся няўдалымі. Важкія па воўне мерыносы ў большасці выпадкаў паляпшаюць вагу руна англійскіх парод; але воўна траціць пры гэтым яе спецыфічную прыгоднасць для пэўнай мэты. Бараніна рашуча паляпшаецца ў якасці, але затое метысы ўступаюць доўгашэрсным авечкам у адносінах велічыні, скораспеласці і здольнасці да адкорму. Воўна траціць сваю люстру і не набывае добраякаснасці і таніны воўны мерыносавай. Адным словам, гаворачы проста, метысы — гэта ні тое, ні другое, г. зн. жывёлы без пэўных мэт і прызначэння. Я многа разоў рабіў такое скрыжаванне, піша Рандаль, у першыя гады маёй практыкі і дастаткова ўпэўнен у тым, што тут выказ' ваю. Скрыжаванне паміж мерыносамі і даунамі значна паляпшае руно апошніх, хоць па якасці мяса метысы ўступаюць англійскім пародам.