• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Гэтыя ўказанні прыводзяць нас, такім чынам, да вываду, што шрапшыры павінны быць прызнаны хутчэй за чыстую пароду або за пароду, у якой ёсць толькі нязначная прымесь чужой крыві. Дапусціць паляпшэнне мораўскіх авечак саміх у сабе магчыма ўжо на той падставе, што гэтыя авечкі належаць да той-жа групы кароткашэрсных чорнагаловых авечак, як і саутсдауны, і славіліся яшчэ раней гэтых апошніх каштоўнымі якасцямі руна. Бязрогасць, таксама-ж як і добрыя формы цела, маглі быць лёгка выпрацаваны ў мораўскіх авечак падборам, таму што бязрогія жывёлы, якія сустракаюцца ў кожнай пародзе, вельмі стойка перадаюць гэтую адзнаку патомству,
    Развядзенне хатніх птушак, па ду*мцы некаторых, а таксама і Дарвіна, дае факты аб магчымасці ўтварэння стойкіх парод шляхам скрыжавання. Хоць унукі і наступныя пакаленні скрыжаваных жывёл наогул да крайнасці зменлівыя, гаворыць Дарвін, існуе, аднак, некалькі цікавых выключэнняў з гэтага правіла пры скрыжаванні як парод, так і відаў. Так, атрыманы ад скрыжавання голуб кавалер аднесен да чыстых парод на той падставе, што ён упорна перадае ўсе свае якасці патомству. Далей Дарвін указвае на выведзеных ад чорнага іспанскага пеўня з гімалайскай курыцай шызаватых курэй, якія ўпорна перадаюць свой колер з пакалення ў пакаленне, і, нарэшце, на гімалайскіх трусоў. Але ва ўсіх гэтых прыкладах, за выключэннем, быць можа, галубоў, пытанне датычыць атрымання ў спадчыну масцей — адзнакі, якая ў некаторых выпадках мае такую схільнасць да стойкай перадачы, што дае магчымасць лёгка ўтварыць пэўнага колеру пароды. Але паколькі кожная з парод характарызуецца многімі іншымі заалагічнымі і гаспадарчымі адзнакамі, то вырашаць пытанне аб магчымасці ўтварэння новых парод шляхам скрыжавання на падставе толькі стойкага атрымання ў спадчыну адной масці здаецца нам безгрунтоўным. 3 гэтага пункту гледжання факты, узятыя з любіцельскай птушкагадоўлі, дзе колер апярэння з’яўляецца часам адзінай мэтай штучнага падбору, для жывёлазаводчыка, які займаецца развядзеннем карысных жывёл, не маюць нічога павучальнага.
    Але калі нават і прызнаць значэнне фактаў, прыведзеных Дарвіным, то ў курагадоўлі мы маем нямала іншых фактаў, якія ўказваюць на цяжкасць утварэння стойкіх парод шляхам скрыжавання. Перш за ўсё мы павінны адзначыць, што самыя стойкія і найбольш карысныя з існуючых культурных парод курэй нале-
    жаць да чыстых парод Да такіх мы павінны залічаць кахінхінак, байцовых, іспанскіх, італьянскіх, усе лепшыя французскія пароды і шатландскую шэрую пароду. Магчымасць атрымання больш карысных і нават стойкіх парод скрыжаваннем рашуча абвяргаецца думкамі вядомых спецыялістаў па курагадоўлі.
    Існуе вельмі распаўсюджаная памылковая думка, гаворыць Райт, што метысы перавышаюць усе чыстыя пароды па іх якасцях. Гэтая ідэя з’явілася пасля таго, як былі зроблены неўдалыя спробы ўвядзення многіх чыстакроўных азіяцкіх парод. Вынікі, атрыманыя ад першага скрыжавання, могуць быць удалымі, але вартасці гэтых метысаў цяжка захоўваюцца пры далейшым развядзенні. На падставе нашага працяглага і рознастайнага вопыту мы пераканаліся, што чыстыя пароды нарэшце аказваюцца больш выгаднымі., чым метысы. Ніводная метысная парода не дае так многа яек, як парода чыстая, і не дасягае такіх размераў, як птушкі чыстых парод (165, стар. 228).
    3 парод метыснага паходжання, якія карыстаюцца пэўнай рэпутацыяй, мы маем намер спыніцца на зязюлевых кахінхінках, плімутрок, брама і бентамскіх.
    Зязюлевыя кахінхінкі атрымаліся ад скрыжавання кахінхінак з шатландскай шэрай пародай зязюлевага апярэння, прычым гэтая парода магла быць узноўлена, як правільна адзначае Райт, на працягу нямногіх гадоў шляхам падбору, бо зязюлевае апярэнне мае моцную схільнасць перадавацца патомкам (165, стар. 18).
    Гэтакім-жа самым чынам, г. зн. карыстаючыся здольнасцю пэўных масцей упорна перадавацца ў спадчыну, была створана новая палепшаная рознавіднасць доркінгскіх курэй, вядомая пад імем цёмнашэрых (coloured) доркінгаў. Дуглас, які вывеў гэтую пароду, скрыжоўваў курэй пярэстых доркінгаў з індзейскім пеўнем цёмнашэрага колеру.
    Паходжанне выведзенай у Амерыцы плімутрок прыпісвае сабе вядомы амерыканскі пісьменнік па курагадоўлі д-р Бенет. Яго апісанне, гаворыць Райт, цікавае іменна ў тых адносінах, што пацвярджае нашу думку аб няпэўнай вартасці так званых амерыканскіх парод. «Я даў гэтую назву «плімутрок»,—піша Бенет, — выдатнай пародзе, якую я вывеў ад скрыжавання кахінхінскага пеўніка з курыцай, атрыманай ад метызацыі доркінгаў, дзікай індзейскай і шэрых малайскіх. Апярэнне такім чынам атрыманай пароды вельмі рознастайнае, але куры маюць добрае мяса і рана паспяваюць для стала. Колер ног у гэтых курэй звычайна
    1	3 артыкула Лемуана (90), несумненна, вынікае, што ўсе лепшыя пароды французскіх курэй належаць да чыстых парод. Скрыжаванне ў Францыі калі і ўжываецца, то толькі для развядзення маладых курэй для стала. Лічачы скрыжаванне непрыгоднай методай, гаворыць Лемуан, я не магу нічога сказаць супровд яго ўжывання для апошняй мэты. (93, стар. 57).
    блакітны або зялёны, часам жоўты або белы. Болыпасць курэй мае пяць пальцаў на кожнай назе; ногі апераныя, але, аднак, указаная адзнака непастаянная». Варта толькі прачытаць гэтае апісанне, гаворыць Райт, каб пераканацца, што гэтая выдатная парода нс магла доўга існаваць у выніку гетэрагеннасці элементаў, з якіх яна была складзена, і пазнейшыя паведамленні Рамсдэла пацвярджаюць, што парода Бенета сапраўды знікла.
    Плімутрок, якая фігуруе на сучасных выстаўках, атрымалася ад скрыжавання дамінікскіх курэй з чорнымі явайскімі, прычым добра перадаваемае ў спадчыну зязюлевае апярэнне дамінікскіх курэй надало гэтай новай пародзе пэўную аднахарактарнасць і права на назву самастойнай (165, стар. 435).
    Аб паходжанні светлых і цёмных брама ў думках кураводаў існуе некаторае рознагалоссе. Барнгем паведамляе, што светлыя брама атрымаліся падборам ад чыстых кахінхінак, а цёмныя — ад кахінхінак і шэрых чытагонскіх. Паводле Райга, тая і другая рознавіднасць брама атрымаліся ад скрыжавання кахінхінскіх з чытагонскімі, прычым светлыя брама ўтварыліся раней, чым цёмныя. Недастатковая стойкасць заалагічных адзнак у цёмных брама, якая праяўляецца ў атавізме адзнак курапаткавых кахінхінак, вядома ўсім заводчыкам: вельмі часта за.мест серабрыстабелага пер’я ў іх з’яўляецца залацістае і чырвонае пер'е. Па колеру апярэння курэй цёмных брама, які нагадвае асабліва курапаткавых кахінхінак, а таксама па росту і складу трэба заключыць, што кроў апошніх з’яўляецца пераважаючай (58, стар. 220).
    Гісторыя паходжання некаторых бентамскіх парод, і ў асаблівасці сібрайтавых бентамак, цікавая ў тых адносінах, што паказвае, якое мізэрнае значэнне надаюць кураводы стойкасці любіцельскіх адзнак. Адзін з найбольш шчаслівых заводчыкаў сібрайтавых бентамак, Мац’ю Лено, наступным чынам апісвае метад падбору, якім ён карыстаўся пры вывядзенні птушак гэтай пароды. Усім вядомы факт, піша ён, што ў сібрайтавых бентамак вельмі цяжка пры развядзенні ўтрымаць акаймаванасць пер’я, у асаблівасці на грудзях і плячах. Самых лепшых па акаймаванасці бентамак я выводзіў ад курэй з акаймаваным пер’ем, скрыжоўваючы іх час-ад-часу з чорным бентамскім пеўнем, і ў першы-ж год ад метыснага пеўня і акаймаваных курэй я атрымліваў патомства найменш парочнае. Такі спосаб я прадаўжаў некалькі гадоў і выводзіў скрыжаваннем маіх лепшых выставачных птушак. Развядзенне залацістых і серабрыстых бентамак саміх па сабе, без змяшання паміж сабой, не можа быць заўсёды рэкамендавана, бо залацістыя куры робяцца чырванаватымі. Змяшанне птушак абодвух колераў дае вельмі часта самыя лепшыя экземпляры; ад такога скрыжавання прадукт бывае залатога або сярэбранага колераў, і бадай ці адна жывёла з пяцідзесяці мае апярэнне абодвух колераў (165, стар. 471).
    1Q Зак. 473
    3	гэтага мы бачым, што мэта любіцеляў-птушкаводаў заключаецца, галоўным чынам, у тым, каб вывесці птушак, якія адпавядаюць выставачным патрабаванням, не надаючы ніякага значэння здольнасці жывёл перадаваць стойка свае адзнакі патомству. Такія пароды не маюць ніякага права на самастойнасць, і паідобныя прыклады, паўтараем зноў, не маюць нічога павучальнага для жывёлазаводчыкаў, якія займаюцца развядзеннем карысных парод свойскай жывёлы.
    Падводзячы вынікі ўсяму сказанаму ў гэтым раздзеле, мы бачым, што факты, узятыя з авечкагадоўлі і курагадоўлі, даказваюць толькі магчымасць паглынання адной пароды другой, або, што тое-ж самае, ператварэння адной пароды ў другую; працэс змяшання ўдаецца як у тым выпадку, калі ў адну з парод прымешваецца нязначная доля крыві другой, так у аднолькавай меры і тады, калі старая парода паўторным скрыжаваннем з самцамі іншай пароды ператвараецца ў гэтую апошнюю. Прыкладаў, дзе-б развядзеннем поўкроўных жывёл або метысаў другой або трэцяй генерацыі ўдалося стварыць стойкую пароду, якая злучае ў роўнай ступені ўласцівасці двух або трох парод, мы не маем. Звесткі аб існаванні такіх парод ёсць, і іх можна чакаць і надалей, але несумненна, што такія пароды будуць таксама-ж хутка знікаць, як з’явіліся, бо непазбежна, гаворыць Райт, яны рана ці позна павінны распасціся на састаўныя часткі.
    Выраз Дарвіна, што вопытныя і асцярожныя жывёлазаводчыкі хоць і не працівіліся аднаразоваму далучэнню чужой крыві, але амаль усе, без выключэння, былі ўпэўнены ў безнадзейнасці ўтварыць новую пароду паміж двума вельмі рознымі пародамі, застаецца, на наш погляд, таксама-ж справядлівым цяпер, як і раней (4, т. 2, стар. 103).
    Мы маем намер сказаць таксама некалькі слоў аб уплыве скрыжавання на моцнасць канстытуцыі, на рост, вынослівасць і пладавітасць, а таксама на прыгоднасць метысаў да адкормлівання і малочнасці. Гаворачы аб скрыжаванні галубоў і кошак, Дарвін зазначае, што ва ўсіх такіх выпадках вынікам скрыжавання з’яўляецца большая сіла і пладавітасць скрыжаваных патомкаў; і паколькі, гаворыць ён у другім месцы, скрыжаваныя жывёлы бываюць вялікага росту і моцнага целаскладу, то іх разводзяць у велізарных колькасцях для неадкладнага ўжывання ў ежу (4, т. 2, стар. 91 і 103).
    Прыклады, прыведзеныя Дарвіным, маюць для нас вельмі малое значэнне, бо датычаць толькі развядзення хатніх птушак. Але яго погляд, несумненна, пацвярджаюць і жывёлазаводчыкі. якія займаюцца развядзеннем коней і рагатай жывёлы. У процілегласць сваяцкаму развядзенню, гаворыць Шварцнекер, амаль усе прыпісваюць скрыжаванню здольнасць павялічваць велічыню. сілу і пладавітасць жывёл (126, стар. 449).