Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Можна сказаць, што большасць авечкаводаў Германіі і Аўстрыі звярталіся да метызацыі тыпаў электаральнага з негрэці і з рамбулье таму, што метызацыя давала магчымасць хутчэй павысіць прадукцыйнасць статка, чым паступовае паляпшэнне авечак саміх у сабе. Наколькі хуткасць паляпшэння была адчувальнай для авечкаводаў, паказвае, між іншым, і той факт, што нават уладальнікі племянных аўчарняў звярталіся, за некаторымі выключэннямі, да прымесі крыві або негрэці, або рамбулье; так зрабілі Тээр, Ліхноўскі, а таксама лепшыя сучасныя авечкаводы, як Штэйгер, Гамейер, Бэр, Кейзер, Мілер, Шанрадэ і многія іншыя.
Паколькі паляпшэнне электаральных авечак тыпам негрэці з’яўляецца фактам, які даўно адбыўся і адышоў ужо ў гісторыю, то мы не будзем спыняцца на даных, якія адносяцца сюды, і ўкажам толькі на вынік скрыжавання іншых тыпаў з авечкамі рамбулье.
Кожны каталог выстаўкі авечак у Германіі можа пераканаўча даказаць, што метызацыя з тыпам рамбулье з’яўляецца пераважаючым спосабам паляпшэння і, апрача таго, у поўночных правінцыях Германіі ад скрыжавання з французскімі авечкамі ўтварыўся самастойны напрамак пад назвай нямецкай камвольнай авечкі. Большасць авечкаводаў не спыняецца на развядзенні поў'кроўных жывёл, а пастаянным скрыжаваннем з баранамі французскага напрамку пераводзяць свае статкі ў гэты тып.
Зетэгаст, падагульваючы вынікі скрыжавання з авечкамі рамбулье, гаворыць, што скрыжаванне рамбулье з нямецкімі мерыносамі дало авечак, якія маюць вельмі каштоўную камвольную воўну, тонкую, моцную і з дастатковай колькасцю тлустага поту. Разам з тым гэтыя жывёлы адзначаліся добрай здольнасцю
скарыстоўваць корм, многашэрснасцю і найбольшай прыгоднасцю для адкорму (127, стар. 38).
Адольф Штэйгер, паведамляючы аб скрыжаванні саксонскіх мерыносаў з французскімі баранамі ў сваёй аўчарні, піша наступнае: ужыванне такіх бараноў аказалася вельмі паспяховым. Жывёлы зрабіліся болып буйнымі і здольнымі да скарыстання корму. Воўна-ж засталася высокароднай, а таксама захаваліся трываласць яе, уроўненасць руна, тонкасць, добрая абросласць і добрая рунная вага. Паспяховасць такой авечкагадоўлі даказваецца не толькі шматлікасцю прэмій, атрыманых за маіх авечак на выстаўках, але таксама і добрым збытам племянных жывёл. Bara матак хістаецца цяпер у межах ад 120 да 160 ням. ф., a бараноў — ад 180 да 240 ф. (137, стар. 28).
Больш падрабязную справаздачу аб выніках скрыжавання з французскімі баранамі дае Бом у сваёй кнізе па авечкагадоўлі. Мала-памалу мекленбургскія авечкаводы перайшлі, піша ён, да скрыжавання негрэці з камвольнымі французскімі баранамі. Самы старэйшы статак французскіх мерыносаў быў аснаваны ў 1814 годзе ў Шамбургу і ў 1847 г. у Бальдэбуку. Гэтае скрыжаванне двух тыпаў, нягледзячы на іх гетэрагеннасць, дало вельмі добрыя вынікі і паслужыла да ўтварэння лепшых статкаў цяперашняга часу, з якіх карыстаюцца паляпшаючым матэрыялам не толькі Мекленбург, але і іншыя часткі Германіі.
3 1862 г., калі Гамейер прывёз вялікі статак французскіх мерыносаў у Германію, і асабліва пасля Гамбургскай выстаўкі 1863 г., французскія мерыносы атрымліваюць пераважаючае значэнне ў Германіі, скарыстоўваючыся з поспехам для паляпшэння як тыпу негрэці, так нават электаральнага (35, т. 2, стар. 758).
Але ва ўсіх гэтых выпадках, як, напрыклад, у Бальдэбуку, у Штэйгера і ў іншых аўчарнях, найлепшыя вынікі атрымаліся тады, калі маткі (электаральныя або негрэці) па даўжыні воўны і фігуры набліжаліся да рамбулье і калі, з другога боку, французскія бараны па таніне, гушчыні воўны і наогул уласцівасці руна не моцна адрозніваліся ад матак.
У Расіі метызацыя электаральных авечак з негрэці вялася ў шырокіх размерах з розным поспехам, і некаторым авечкаводам удалося стварыць добрыя статкі, якія служаць да гэтага часу племяннымі рассаднікамі. Што-ж датычыць скрыжавання з тыпам рамбулье, то ў большасці выпадкаў яно аказалася ўдалым, і дрэнныя вынікі, атрыманыя ў некаторых аўчарнях, павінны быць растлумачаны або значнай гетэрагеннасцю спароўваемых жывёл, або, што нават назіралася часцей, дрэннай якасцю заводскіх бараноў.
На Горацкай сельскагаспадарчай ферме, у многіх аўчарнях Царства Польскага, у Карлаўскай аўчарні і многіх іншых гаспадарках поўдня Расіі, як паказваюць працы па даследаванню
сучаснага стану авечкагадоўлі ў Расіі, скрыжаваш-іе з авечкамі рамбулье аказалася вельмі ўдалым (12, 9).
Наогул метызацыя розчых тыпаў з авечкамі рамбулье, гаворыцца ў справаздачы па даследаванню авечкагадоўлі ў Расіі, з прычыны параўнальна нядаўняга ўвядзення іх, не дало яшчэ зусім пэўных вынікаў, але і цяпер ужо можна канстатаваць той факт, што прыбаўка крыві рамбулье, пры ўмелым скрыжаванні авечак, зрабіла спрыяльны ўплыў на павелічэнне росту жывёл і падоўжанне воўны.
3 васьмі водзываў, прадстаўленых баніцёрамі, сем гавораць у карысць паляпшэння поўднёва-рускіх мерыносаў скрыжаваннем іх з французскімі авечкамі або авечкамі рамбулье. Паводле водзыву аднаго з баніцёраў, вынікі скрыжавання французскіх бараноў з маткамі электараль-негрэці аказаліся ў вышэйшай ступен: ўдалымі. Воўна метысаў рамбулье-негрэці купляецца ахвотна нашымі фабрыкантамі; апрача таго, авечкі, якія атрымаліся ад такога скрыжавання, непараўнана менш патрабавальны да корму, чым авечкі з суконнай воўнай (10, стар. 111).
Наколькі наогул развіта скрыжаванне тыпаў мерыносавай пароды ў рускіх аўчарнях, даказвае наступнае месца са справаздач камісіі па даследаванню авечкагадоўлі ў Расіі. У цяперашні час у поўднёва-рускіх гаспадарках у чыстым выглядзе тыпы мерыносаў захаваліся толькі ў рэдкіх статках; болылай-жа часткаю сустракаюцца метысы і розныя пераходныя формы іх. Асабліва распаўсюджаны на поўдні Расіі авечкі электараль-негрэці, якія з’явіліся там з саракавых гадоў, калі для павелічэння выхаду воўны і стварэння больш вынослівых жывёл электаральныя статкі сталі паляпшацца тыпам негрэці. Чыстакроўныя негрэці сустракаюцца ў поўднёвай Расіі не вельмі часта (10, стар. 29).
Вышэй ужо было сказана некалькі разоў, што скрыжаванне тыпаў будзе тым больш паспяховым, чым менш гетэрагенныя гэтыя тыпы. Апрача думак Штэйгера і Бома, на якіх мы ўжо спасылаліся, прыводзім вельмі цікавыя звесткі, сабраныя Рандалем па амерыканскай тонкаруннай авечкагадоўлі.
Скрыжаванне паміж фаміліямі або тыпамі мерыносаў у Амерыцы аказалася вельмі ўдалым. Значная болыпасць старых статкаў Вермонта і Н’ю-Йорка атрымаліся ад змяшання паулярскіх авечак і інфантадо. У той перыяд, калі гэтае скрыжаванне толькі што пачалося, першы тып, які разводзіцца, галоўным чынам. Рычам, адзначаўся вялікім ростам, моцнай канстытуцыяй і доўгай, густой воўнай; другі-ж тып, які разводзіцца Атвудам, меў роўную, тонкую воўну з вялікай колькасцю тлустага поту. Такім чынам, кожны тып меў свае крайнія недахопы і вартасці, і вопыт паказаў, што гэтыя асаблівасці даволі гарманічна злучыліся ў патомстве, так што ніхто не адмаўляе, што патомства было значна лепшым, чым кожны з першапачатковых напрамкаў.
Такі-ж прыклад удалага скрыжавання розных мерыносавых тыпаў прадстаўляе статак Райта ў Вермонце, авечкі якога распаўсіоджаны па ўсёй поўначы Злучаных Штатаў Амерыкі. 3 другога боку, як гэта ўжо даказана шматлікімі фактамі, скрыжаванне тыпаў як для мэт абнаўлення крыві, так і для набыцця новых асаблівасцей з’яўляецца значна менш неабходным, чым гэта звычайна думаюць.
Чыстакроўныя інфантадо статка Атвуда на працягу 18 гадоў зусім змяніліся ў сваіх найбольш істотных якасцях, і з дробных авечак яны ператварыліся ў даволі буйных жывёл на кароткіх нагах, шырокіх, акруглых, з кароткай шыяй і сіметрычных ва ўсіх сваіх частках. Гэтыя змены былі ажыццёўлены выключна майстэрствам Геманда, заслуга якога ў гэтых адносінах павінна быць пастаўлена не ніжэй заслугі Беквеля.
Як вынік майго вопыту і даследаванняў можа быць зроблена тое заключэнне, гаворыць далей Рандаль, што для дасягнення значнага поспеху развядзенне ў межах аднаго тыпу або фаміліі, якія заключаюць у сабе ўсе элементы, неабходныя для паляпшэння, з’яўляецца больш верным спосабам, чым скрыжаванне тыпаў. Такое развядзенне фаміліі самой у сабе можа быць уведзена, не ўжываючы блізкага кроўнага спароўванпя. Гаворачы аб ператварэнні аднаго тыпу ў другі, Рандаль прыводзіць прыклад паляпшэння электаральных саксонскіх авечак амерыканскімі інфантадо. Скрыжаванне для ператварэння аднаго тыпу ў другі не павінна мець на мэце, гаворыць ён, атрымання сярэдніх па ўласцівасцях жывёл, а павінна імкнуцца ператварыць тып менш дасканалы ў тып больш дасканалы. Калі кроў мерыносаў у адным і другім тыпе не змешана, те такое пераўтварэнне ідзе хутка і верна, і многія з нашых гаспадарак, якія разводзяць мерыносаў саксонскага тыпу, карыстаючыся добрымі баранамі інфантадо, маюць цяпср такіх-жа выдатных жывёл, як і вядомыя статкі чыстакроўных амерыканскіх мерыносаў. Лепшы прыклад у гэтых адносінах дае статак Эліса, утвораны з саксонскіх мерыносаў. У 1852 г. яго маткі давалі ў сярэднім ад З'Д да ЗУг ф. воўны; але пастаянным скрыжаваннем з баранамі амерыканскіх мерыносаў гэты статак на працягу толькі 8 гадоў дасягнуў такога ўдасканалення, што сярэдняя вага руна для ўсіх авечак была 5 ф. добра вымытай воўны. ГІры гэтым трэба адзначыць, што воўна ўтрымала ўсе свае выдатныя якасці і прадавалася па найвышэйшай цане на бастонскім рынку (118, стар. 109—120).
Да такога-ж дакладна вываду прыходзяць вядомыя нямецкія авечкаводы Эльснер і Янке.
Скрыжаванне тыпаў мерыносавай пароды, гаворыць апошні, заслугоўвае асаблівай увагі для нямецкіх авечкаводаў. Наогул мы павінны прызнаць нявырашаным пытанне аб тым, ці будзе скрыжаванне тыпаў адзіным спосабам, прыгодным для вывядзення
новых тыпаў, ці для гэтага існуюць і іншыя сродкі. Несумненна, трэба згадзіцца з тым, што скрыжаванне паміж тыпамі часам дае добрыя вынікі, і прыклад гаштытскага, чорнагорскага статкаў паказвае, што пры скрыжаванні негрэці з электаральнымі авечкамі атрымліваюцца жывёлы, якія вызначаюцца і якасцю і колькасцю воўны. Выстаўка ў Браслаўлі ў 1867 г. паказала таксама, што метызацыя тыпаў дае магчымасць атрымаць вельмі каштоўных жывёл.
У апошні час, гаворыць далей Янке, скрыжаванне з французскімі мерыносамі вельмі часта практыкуецца і даволі паспяхова ва ўсіх тых выпадках, дзе ўжываюцца чыстакроўныя рамбулье. Патомства набывае вялікую фігуру, руно, хоць не асабліва ўроўненае, але больш цяжкае. 3 недахопаў-жа рамбулье перадаецца высоканогасць і вузкагрудасць. Дрэнныя вынікі бываюць там, дзе для скрыжавання ўжываюцца не чыстакроўныя рамбулье, a метысы, бо пры такім развядзенні мы маем усе неспрыяючыя вынікі рознароднага атрымання ў спадчыну; між тым, нажаль, такія метысы складаюць галоўны кантынгент жывёл у племянных аўчарнях Германіі.