Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Другі конназаводчык гаворыць аб уплыве скрыжавання амаль тое-ж самае, дадаючы да гэтага, што скрыжаванне спрыяе развіццю ў жывёле мясных якасцей або, адным словам, тых якасцей, гаворыць ён, якія ў пародах высоказаводскіх страціліся ад цеснага сваяцкага развядзення і штучнага ўтрымання (39, стар. 54).
Што датычыць павелічэння пладавітасці, то, за выключэннем свіней, у якіх яно сапраўды мае месца, мы, у адносінах да іншых буйных хатніх жывёл, не маем ніякіх пацверджанняў гэтага факту, а развядзенне кладрупскіх коней даказвае нават зусім адваротнае.
Аказваецца, што на працягу апошніх 49 гадоў коні, якія разводзіліся пры фамільным і нават сваяцкім спароўванні, з’яўляюцца не толькі не менш, але нават больш пладавітымі, чым метысы. Так працэнт пладавітасці для чыстай кладрупскай пароды быў ад 65,4 да 69,6, а для метысаў 64,2. Матлох, які паведаміў гэтыя цікавыя вынікі, зусім грунтоўна адзначае, што скрыжаванне не безумоўна вядзе за сабой павелічэнне пладавітасці, якая з’яўляецца зусім індывідуальнай якасцю (164, стар. 325).
Адносна нібыта болынай вынослівасці, напрыклад, метысных авечак і кароў параўнальна з чыстакроўнымі, таксама выказваюцца сумненні, і амерыканцы Грагэм і Эльцэ, грунтуючыся па шматлікіх практычных назіраннях, абсалютна перакананы, што, напрыклад, мерыносавая парода або чыстакроўныя пароды буйной рагатай жывёлы столькі-ж, калі не больш, вынослівыя, як і метысы (30, стар. 114).
Большую здолыіасць метысаў да адкормлівання або наогул адкладання мяса даказваюць звычайна тым, што ў Англіі, Амерыцы і нават Заходняй Еўропе метысы на мясных выстаўках атрымліваюць больш прэмій, чым чыстакроўныя жывёлы. Але да гэтых фактаў трэба адносіцца з вялікай асцярожнасцю, бо на мясныя выстаўкі прадстаўляюць часцей за ўсё кастрыраваных самцоў, набіраемых толькі з метысаў, між тым як кастрыраванне чыстакроўных жывёл з’яўляецца для жывёлазаводчыкаў справай надзвычай стратнай.
На выстаўцы мясной жывёлы ў Чакаго метысы складаюць велізарную большасць, між тым як прэміі, атрыманыя, напрыклад, у 1881 г., размяркоўваюцца так: 28 прэмій прыпадае па долю чыстакроўных жывёл і 14 на долю метысаў (39, 1881 г., стар. 3).
Апрача таго, трэба мець на ўвазе, што як у Англіі, так і ў Амерыцы метысы, якія прадстаўляюцца на выстаўкі, бываюць звычайна жывёламі амаль чыстакроўнымі (highgrades), а значыцца, іх высокая прадукцыйнасць не з’яўляецца вельмі дзіўнай.
На галоўнай англійскай і амерыканскай выстаўках мясной жывёлы ў Смісфільдзе і Чыкаго вышэйшыя прэміі champion price і sweep stakes (у амерыканцаў) дастаюцца непараўнана часцей чыстакроўным жывёлам. Так, з 1869 па 1875 г. вышэйшая прэмія 10*
ў 100 ф. ст. усе шэсць разоў дасталася чыстакроўным жывёлам: 5 разоў шартгорнам і 1 раз жывёле абердынскай пароды. На працягу 30 гадоў лепшым мясным быком з усіх класаў, атрымаўшым чэмпіён-прэмію, аказаўся 15 разоў чыстакроўны шартгорн, 8 разоў герэфорд, 3 разы дэвон, 2 разы метыс і 1 раз шатландскі бязрогі; а з лепшых цялушак або кароў 22 разы аказаліся чыстакроўныя шартгорнкі, 3 разы герэфордкі, 2 разы дэвонкі, 2 разы метысы і 1 раз цялушка шатландскай бязрогай пароды (99, стар. 1227).
Хуткасць адкладання мяса ў метысаў сапраўды мала адрозніваецца ад чыстакроўных жывёл, а часам нават бывае лепшай, чым у гэтых апошніх. Так, з даных выставак у Чыкаго аказваецца, што найболыпы прырост 2,21 англ. ф. у дзень на галаву, быў у шартгорна-метыса і 2,05 англ. ф. у метыса-герэфорда. У чыстакроўных шартгорнаў штодзённы прырост вагаўся ад 1,35 ф. да 2 ф. на галаву, а ў дэвонаў быў нават значна меншым, зніжаючыся да 0,84 ф. і ў герэфордаў да 0,79 ф. На Таронцкай выстаўцы ўбойнай жывёлы, дзе прымалі ўдзел як чыстакроўныя пароды рагатай жывёлы і авечак, так і метысы розных парод, аказалася, што метысы па здольнасці да адкормлівання ўступалі чыстакроўным жывёлам, і першая прэмія дасталася чыстакроўнай жывёле; за ёю ішоў метыс і потым зноў дзве чыстакроўныя жывёлы; узрост і вага гэтых жывёл былі наступныя:
Узрост
Вага
чыстакроўны бык «Чэмпіён»
1 342 дні
2 200 ф.
метыс-цялушка «Дэзі»
1 335 »
2 050 »
чыстакроўная цялушка «Мэд» . . .
2 139 »
1 920 »
» » «Дотчэс» . .
2 645 »
2 250 »
Што датычыць авечак, то паміж доўгашэрснымі лепшымі па хуткасці адкладання мяса і якасці яго аказаліся лестэры і метысы ад іх, а паміж кароткашэрснымі метысы ад саутсдаунскіх і лестэрскіх матак (41). Вынікі пробных убояў на мясной выстаўцы у Генце ў 1882 г. паказалі, што адносіны мяса да жывой вагі ў метысаў вагаліся ад 59,47% да 65,38%, а ў шартгорнаў ад 60,91% да 65,23%, г. зн. адносіны ўбойнай вагі ў чыстых жывёл і метысаў былі прыблізна роўныя (106, стар. 297) .
Наколькі скрыжаванне з шартгорнамі павялічвае здольнасць метысаў да адкормлівання, паказваюць параўнальныя доследы над валамі ютландскай пароды і валамі-метысамі, прычым метысшартгорн прырастаў у дзень на 2,07 ням. ф., а лепшыя ютландскія валы ўсяго толькі на 0,98 ф. (103, стар. 329).
Але ў выпадках, падобных прыведзенаму, большая здольнасць метыса да адкорму залежала, галоўным чынам, калі не выключна
ад уплыву шартгорнскай крыві, і з гэтага поваду Майльс вельмі справядліва адзначае, што паляпшэнні, выкліканыя скрыжаваннем, былі часам без усякай падставы прыпісаны самому працэсу скрыжавання (107, стар. 190).
Доследаў для вырашэння пытання аб параўнальнай здольнасці метысаў і чыстакроўных жывёл да скарыстання корму вядома нямнога. Глыбокія доследы Крокера і Зетэгаста, апублікаваныя ў 1869 г., не гавораць аб перавазе метысаў параўнальна з чыстакроўнымі жывёламі, як гэта паказвае наступная табліца (153, стар. 259). На працягу 146 дзён 100 авечак даставілі:
Парода
Прырост жывой вагі
Колькасць чыстай воўны
Электараль
2618 ням. ф.
70,8 ням. ф.
Электараль-негрэці
2357 » »
117,1 » »
Негрэці
1757 » »
143,4 » »
Рамбулье-негрэці
2747 » »
179,8 » »
Саутсдауна-мерыносы
3649 » »
141,9 » »
Саутсдауны
3760 » »
152,3 » »
Простая авечка
2642 » »
215,5 » »
3 іншых доследаў, даныя аб якіх ёсць у нас пад рукамі, укажам на доследы Вільдта з Пазнані (100, стар. 651). 3 гэтых доследаў аказалася, што на 50 кг пажыўных рэчываў прырост жывой вагі ў розных парод быў наступны:
у мерыносаў 4,11 кг
» англійскіх 4,61 »
» рамбулье 3,54 »
» метысаў 4,20 »
3 доследаў, зробленых Рыхтэрам над йдкбрмліваннем чыстакроўных шрапшыраў, шрапшырска-валошскіх метысаў і чыстакроўных валошскіх авечак, аказалася, што прырост жывой вагі ў ягнят першага аддзялення быў 64,25 кг, у ягнят другога аддзялення 58 кг і ў ягнят трэцяга аддзялення ўсяго толькі 38,5 кё> Прырост-жа воўны на 100 ф. жывой вагі ў першых быў 1,89 кг, у другіх 1,98 кг і ў трэціх 1,56 кг. На падставе гэтых доследаў Рыхтэр думае, што валошска-англійскія метысы пры добрых
умовах пашы аказваюцца ў Венгрыі выгаднейшымі, чым чыстая валошская парода (102, стар. 205).
Параўнальныя доследы адкормлівання метысных і чыстапародных авечак, праведзеныя Лаозам і Парлінгтонскім клубам сельскіх гаспадароў у Англіі, у адным выпадку гавораць за лепшае скарыстанне корму метысамі, у другім за перавагу чыстых парод.
Так, напрыклад, пры доследах Парлінгтонскага клуба аказалася, што найбольшы прырост жывой вагі пры адным і тым-жа корме быў у чыстакроўных лінкольнскіх авечак; пры доследах-жа Ў Ратамстэдзе аказалася, што найменш корму для атрымання пэўнай колькасці мяса патрабавалі катсвольды, за імі лестэры, потым метысы, далей гемпшырскія авечкі і горш за ўсіх аказаліся сусекскія авечкі. Розніца ў выкарыстанні корму была даволі значная; а іменна для атрымання 100 ф. мяса катсвольды патрабавалі 802 ф. сухога рэчыва корму, а сусексдаунскія — 877 ф. (136, стар. 184).
Застаецца яшчэ сказаць некалькі слоў аб уплыве скрыжавання на малочную прадукцыйнасць. Яшчэ ў 1882 г. у пісьмах па жывёлагадоўлі, змешчаных у «Журнале сельского хозяйства н лесоводства», мною было выказана сумненне ў малой прыгоднасці скрыжавання для развядзення заводскіх парод малочнай жывёлы. Пазнаёміўшыся з жывёлагадоўляй Заходняй Еўропы, я асабліва здзіўлен быў тым фактам, што ўсе найбольш вядомыя пароды належаць да карэнных і што скрыжаваннем не выпрацавана самастойнай малочнай пароды рагатай жывёлы. Цяпер я магу дадаць, што гэтае становішча з’яўляевда таксама справядлівым у адносінах да іншых парод хатніх жывёл і што пароды малочнай жывёлы не робяць выключэння з агульнага правіла. Адзначу яшчэ, што і тады я ніколькі не сумняваўся ў магчымасці атрымаць добрую малочную жывёлу скрыжаваннем мясцовай пароды з іншаземнай (16).
У першым выпуску даследавання сучаснага стану жывёлагадоўлі ў Расіі п. Армфельдам упершыню была выказана думка, што скрыжаванне дзейнічае вельмі неспрыяльна на павышэнне ўдойлівасці. Невядома абсалютна, гаворыць п. Армфельд, ніводнага вельмі ўдойлівага адгалінення, племя або нават статка, выведзенага скрыжаваннем; з другога боку, метысы амаль ніколі не дасягаюць поўнай удойлівасці чыстакроўных прадстаўніц той пароды, ад скрыжавання з якой яны атрымаліся. Што датычыць нашых гаспадарак, я павінен сказаць, прадаўжае ён, што таксама не сустракаў ні ў жыцці, ні ў літаратуры ніводнага выпадку, дзе-б прыкметнае павышэнне ўдойлівасці было дасягнута шляхам скрыжавання. Пры паляпшэнні жывёл скрыжаваннем, піша далей п. Армфельд, жывая вага ўзрастае значна хутчэй удойлівасці і што v выніку гэтага ўдойнасць жывёл не ўзрастае (13, стар. 119).
Супроць гэтага погляду пярэчыў старшыня камісіі па даследаванню жывёлагадоўлі ў Расіі А. Ф. Мідэндорф. Няўжо хтонебудзь з нас, піша ён у тым-жа выпуску прац камісіі, можа падазраваць, што адносна малочнасці, і толькі адносна яе, спыніцца ў бяздзейнасці агульны фізіялагічны закон спадчыннасці? Якая-ж патаемная сіла можа тут скрывацца і папсаваць малочнасць наперакор закону атрымання ў спадчыпу якасцей ад бацькоў і продкаў?
Далей А. Ф. Мідэндорф указвае на добрую малочную жывёлу альдэнбургскіх і дацкіх нізін, жывёлу, якая ўтварылася ад скрыжавання мясцовых кароў з галандскімі быкамі; такога-ж самага находжання — білаускае племя і славутая па малочнасці карова Іета; нарэшце, вядома, штоў Фінляндыі і Ліфляндыі скрыжаванне мясцовых кароў з іншаземнымі дае вельмі здавальняючыя вынікі (13, стар. 48).