Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
1 Жывёл розных парод або вырадкаў скрыжоўваюць, каб атрымаць карыстальную жывёлу, часам больш прыгодную для гаспадарчых мэт, чым жывёлы чыстых парод. Так, напрыклад, вельмі часта скрыжоўваюць мерыносавых матак з баранамі мясных англійскіх парод, і ад гэтага скрыжавання атрыманыя метысы маюць большую скораспеласць і здольнасць да адкорму, але якасці воўны пагаршаюцца (121, стар. 87).
Было знойдзена, гаворыць Спунер, што таніна і многія іншыя асаблівасці мерыносавага руна недастаткова супадаюць са скораспеласцю і здольнасцю да адкорму (134, стар. 307).
Але скрыжаванне грубашэрсных авечак з мерыносамі для ператварэння простай пароды ў тонкарунную дае звычайна вынікі зусім здавальняючыя. Мноства статкаў было ўтворана такім скрыжаваннем у Поўднёвых Штатах і, галоўным чынам, у Тэхасе, часткова па маёй парадзе або пад маім непасрэдным наглядам. Таннасць зямлі ў Тэхасе і недахоп капіталу рабілі нявыгадным развядзенне чыстакроўных мерыносаў, а таму прыйшлося звярнуцца да скрыжавання дробнай грубашэрснай пароды мексіканскіх авечак з чыстакроўнымі мерыносавымі баранамі. Паводле слоў Кіельдаля, аднаго з буйных авечкаводаў у Тэхасе, ужо ў першым пакаленні заўважалася настолькі значнае паляпшэнне, што метыснае патомства ад мексіканскіх матак каштавала ў два разы даражэй за апошніх. Мексіканскія авечкі, гаворыць Кіельдаль, даюць каля 1 ф. грубой воўны; але калі іх спароўваць з чыстакроўнымі мерыносавымі баранамі добрага паходжання, то ягняты ўжо ў першым годзе даюць, па крайняй меры, 3 ф. воўны, і прытым значна болып тонкай, а ў другім пакаленні метысы даюць ад 4*/г да 5 ф. яшчэ больш тонкай воўны. Я маю цяпер валухоў трэцяга пакалення, якія даюць у сярэднім каля 7 ф. воўны (119, стар. 124).
Амерыканскі пісьменнік па зоатэхніі Гейс паведамляе даныя аднаго вопытнага і адукаванага авечкавода ў Тэхасе Шыфера, які прыходзіць да вываду, што скрыжаванне катсвольдскіх бараноў з мерыносамі было зусім няўдалым. Яго галоўны довад быў той, што пры гэтым скрыжаванні, калі яно вядзецца на працягу доўгага часу, атрымліваецца вельмі няроўная воўна, якая страціла пэўны характар — уласцівасць, неабходную пры ўсякім напрамку авечкагадоўлі. Другая нязручнасць, па думцы Шыфера, заключаецца ў тым, што пераважанне катсвольдскай крыві ў мерыносах робіць іх непрыгоднымі для пасьбы статкамі, бо катсвольды маюць прывычку пасвіцца ў адзіночку.
Другі вядомы авечкавод, Флінд з Каліфорніі, які мае шматгадовы вопыт у метызацыі авечак і знаёмы добра са сваім раёнам, гаворыць наступнае: скрыжаванне мерыносаў з доўгашэрснымі авечкамі было ўжо з даўніх часоў марай авечкаводаў. Спробы ў гэтым напрамку рабіліся ў розных месцах Каліфорніі, але заўсёды без поспеху, так што гаспадары вымушаны былі вярнуцца да старога тыпу. Скрыжаванне было не толькі стратай часу, але ў некаторых выпадках і непапраўнай памылкай. Гэты-ж авечкавод паведамляе аб доследзе, зробленым палкоўнікам Галістэрам, які, захапляючыся аўстралійскім напрамкам, выпісаў з Аўстраліі некалькіх метысаў з намерам прывіць іх якасці сваім мерыносам. Пасля агляду метысаў, для чаго быў запрошан і Флінд, абодва авечкаводы знайшлі лепшым не дапускаць іх зусім у завод, бо жывёлы вызначаліся вельмі ардынарнай воўнай.
Такія-ж звесткі паведаміў, піша Гейс, мне Іонс, вопытны авеч-
кавод у Каліфорніі і дырэктар сельскагаспадарчай школы ў Японіі.
Апрача таго, я магу, прадаўжае Гейс, яшчэ паведаміць вельмі цікавыя звесткі, атрыманыя мною ад вядомага аўстралійскага авечкавода Мак-Келара, які наведаў Амерыку з мэтай азнаёміцца з нашай авечкагадоўляй. Ад яго я даведаўся, што ў Новай Зеландыі, дзе метысная авечкагадоўля найбольш распаўсюджана, праводзяць скрыжаванне з англійскімі авечкамі не таму, што жадаюць атрымаць камвольную воўну, але таму, што клімат па сваёй вільготнасці менш спрыяе развядзенню мерыносаў, чым авечак англійскіх парод. Такім чынам, задача тамашніх авечкаводаў заключаецца ў ператварэнні тонкаруннай авечкі ў доўгашэрсную англійскую. У доказ можна прывесці той факт, што лінкольнскія авечкі разводзяцца там надзвычай паспяхова, але, зразумела, што авечкаводам, у якіх ёсць мерыносавыя статкі, выгадней звярнуцца да метызацыі тонкарунных матак з лінкольнскімі баранамі, чым завесці чыстых лінкольнаў.
Вопыт Аўстраліі, гаворыць Мак-Келер, таксама паказвае, што развядзенне чыстых парод больш мэтазгодна, чым метызацыя.
У штатах Н’ю-йорк і Огайо ўжо вельмі даўно практыкуецца скрыжаванне мерыносаў з катсвольдамі і лестэрамі, чаму прычынаю служыць усё болып узрастаючая патрэба на добрую бараніну і асабліва на мяса маладых ягнят. Паводле слоў Маркама, прэзідэнта Таварыства авечкаводаў у Злучаных Штатах Амерыкі, катсвольды і лестэры недастаткова вынослівыя для ўмоў гэтых мясцовасцей, утрыманне іх абыходзіцца даражэй, а таму метысы ад мерыносаў аказваюцца больш прыгоднымі. У Н’ю-йорку выключна карыстаюцца для збыту на мясны рынак поўкроўнымі метысамі, ужываючы для развядзення метысаў і чыстакроўных мерыносаў і чыстакроўных лестэраў; але ў Огайо, пры больш цёплым клімаце, ідуць часам далей і трымаюць у заводах поўкроўных матак, так што статак адзначаецца пераважаннем англійскага тыпу авечак. Там, дзе трымаюць некалькі тысяч авечак, мерыносавая авечкагадоўля заўсёды болып выгадная, і гаспадары для поўкроўнай авечкагадоўлі нярэдка выдзяляюць або частку статка, або, скрыжоўваючы матак адзін год з лестэрскімі баранамі, у наступныя гады разводзяць чыстых мерыносаў, а поўкроўны прадукт ідзе ўвесь для продажу на ўбой (46).
Са справаздачы па даследаванню авечкагадоўлі ў Расіі мы даведваемся, што воўна ад прадуктаў скрыжавання з англійскімі авечкамі купляецца фабрыкантамі ахвотна, бо яна мае ў сабе мала тлустага поту. Звесткі, паведамленыя асобнымі землеўладальнікамі адносна скрыжавання мерыносавых авечак з англійскімі мяснымі, даюць супярэчлівыя паказанні. Так, у маёнтку Седліск вынікі атрымаліся здавальняючыя, а ў маёнтку Сокалаў скрыжаванне аказалася няўдалым. У маёнтку п. Гурскага скры-
жаванне мерыносавых матак з аксфардшырдаунскімі баранамі прывяло да добрых вынікаў, але з прычыны таннасці мяса ўтрыманне такіх авечак было нявыгадна, і яны знішчаны (9, стар. 4).
He толькі метызацыя такіх крайніх тыпаў, як мерыносавая авечка і англійская, але і скрыжаванне розных тыпаў англійскіх авечак паміж сабой або англійскіх з простымі дае воўну малакаштоўную па сваіх якасцях, аб чым пераканаўча сведчыць паведамленне Торнера, аднаго з буйных гандляроў воўнай у Брэтфордзе. Займаючыся гандлем воўны болыпую частку майго жыцця і сустракаючыся пастаянна з сельскімі гаспадарамі, піша Торнер, я дазваляю сабе сказаць на падставе маіх назіранняў, што англійскія фермеры ведаюць вельмі мала адносна воўны. Англійскія воўны Торнер падзяляе на доўтія, даунскія або кароткія, метысныя паміж двума гэтымі відамі і, нарэшце, метысныя ад грубашэрсных авечак з мяснымі. Гаворачы аб доўгай воўне, Торнер настойвае на тым, што каштоўнасць гэтай воўны ўтры.мліваецца тым больш, чым яна лепш захоўвае свой характар. Гэта не толькі справядліва ў адносінах да такой доўгай воўны, як лінкольнская, але нават і да воўны катсвольдаў, якая, нягледзячы на яе грубасць, усё-жтакі лепшая, чым воўна метысаў, хоць-бы і болып тонкая, але страціўшая арыгінальнасць характару. Што датычыць кароткай воўны або воўны даунскіх авечак, то ад яе патрабуюцца зусім процілеглыя якасці, чым ад воўны доўгай, і зноў-такі, чым гэтыя якасці больш акрэслена выражаны, тым гэтая воўна даражэйшая.
Торнер прытрымліваецца той думкі, што кароткая воўна будзе заўсёды мець попыт і будзе добра аплачвацца; наадварот, воўна, атрыманая ад метысаў гэтых парод з доўгашэрснымі, з’яўляецца ў большасці выпадкаў матэрыялам, мала прыгодным для якой-небудзь мэты. Найбольш няўдалае скрыжаванне такога роду даюць гемпшыры з лінкольпамі, так што якасці той і другой пароды, замест таго, каб злучыцца ў воўне метысаў, наадварот, узаемна знішчаюцца. Воўна робіцца даўжэйшай, чым даунская, і траціць люстру доўгашэрсных авечак, так што яна робіцца непрыгодяай ні для фланелі, ні для гладкіх матэрый. Воўна ад такіх метысаў была прадана на 45% танней даунскай і на 25% лінкольнскай. Так, напрыклад, сусекс-даунская воўна прадаецца за фунт 14*/2 пенс., дарсецкая і лінкольнская Н'А пенс., між тым так звапая «палепшаная», або метысная, — па 10 пенсаў.
Гэтакая-ж сумная з’ява назіраецца ў Нарфольку, дзе метысы складаюць галоўную частку авечак (77, стар. 156).
3 прыведзеных намі фактаў мы бачылі, што скрыжаванне ў мясной авечкагадоўлі прымяняляся або толькі для таго, каб злёгку палепшыць мясныя якасці туземных парод, для чаго дастаткова было толькі нязначнай долі крыві пароды паляпшаючай, або, калі дазвалялі ўмовы кармлення, мясцовая парода, шляхам многіх паўторных скрыжаванняў з самцамі пароды культурнай,
прымала амаль зусім характар гэтай апошняй. Hi ў адным выпадку, за выключэннем аксфардшырскай пароды, мэтай жывёлазаводчыка не было стварэнне пароды сярэдняй паміж скрыжоўваемымі пародамі, або, па крайняй меры, мы не маем пацвярджэння, каб гэтая мэта дзе-небудзь дасягалася поўнасцю. Звесткамі аб шармуаскай, дышлейска-мерыносавай і аксфардшырскай пародах матэрыял далёка не вычэрпваецца, і мы спынімся на ўсіх вядомых нам выпадках утварэння так званых новых парод праз развядзенне саміх у сабе метысаў першых генерацый. Найбольш даўнія звесткі па гэтаму пытанню адносяцца да часу ўвядзення ў Англіі мерыносаў, якія ў многіх выпадках скрыжоўваліся з туземнымі англійскімі пародамі. Гэтак-жа сама як і на кантыненце, туземныя авечкі ў Англіі пастаянным скрыжаваннем з чыстакроўнымі мерыносавымі баранамі былі пераўтвораны ў статкі тонкарунных авечак, якія доўгі час утрымліваліся там, пакуль не ўступілі месца культурным мясным пародам. Але ў некаторых выпадках заводчыкі спыняліся на развядзенні метысаў трэцяй і чацвёртай генерацый, якія, па сведчанню пісьменнікаў таго часу, разам з даўжынёй воўны, вынослівасцю, уладалі быццам-бы і ўсімі іншымі якасцямі воўны, уласцівымі мерыносавай авечцы.
Аб гэтых доследах мы даведваемся з кнігі Лаўрэнса, якому, як сучасніку і спецыялісту па жывёлагадоўлі, былі добра вядомы вынікі гэтых доследаў.