• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    1	Амерыканскія рысакі, як і рускія, не могуць таксама лічыцца за прыклад удалага злучэння якасцей двух парод шляхам развядзення метысаў саміх у сабе. Па-першае, як гэта паказваюць дакладныя даследаванні Валіса (гл. «Wallace’s Monthly»), лепшыя амерыканскія рысакі маюць амаль выключна кроў скакуноў, г. зн. былі атрыманы паглынаннем адной пароды крывёю другой, а па-другое, большая частка з іх не можа лічыцца зусім па экстэр'еру і стацях коньмі добрымі, што пераканальна даказваюць водзыаы многіх паважаных іполагаў (70, стар. 390).
    Што датычыць свінагадоўлі, то тут метызацыя была выклікана жаданнем прывіць пародам еўрапейскай хатняй свінні скораспеласць, здольнасць да адкорму, тонкакасцёвасць і іншыя якасці кітайскай пароды. Але можна з упэўненасцю сказаць, што, без скрыжайання кітайскай свінні з кароткавухімі і доўгавухімі туземнымі еўрапейскімі пародамі, кітайская свіння не прынесла-б карысці свінагадоўлі, бо яна па сваёй далікатнасці і малой пладавітасці была непрыгодна для ўмоў англійскай і кантынентальнай гаспадарак. У чыстаце індзейская або кітайская свіння нідзе ў Еўропе не ўтрымалася.
    Калі ў конегадоўлі, і асабліва ў тонкаруннай авечкагадоўлі, патрабуецца пэўная канстантнасць адзнак, то ў свінагадоўлі, дзе ставіцца мэта атрымліваць толькі мяса, экстэр’ер жывёлы, масць і ішпыя знадворныя адзнакі не маюць амаль ніякага значэння. Гэтай акалічнасцю тлумачыцца шырокае прымяненне метаду скрыжавання ў свінагадоўлі, і ўсе так званыя культурныя пароды свіней з’яўляюцца метысамі нядаўняга паходжання, якія не вызначаюцца вялікай аднаформеннасцю. У тых мясцовасцях, дзе простая еўрапейская свіння з’яўляецца пераважаючай, было-б памылкай рэкамендаваць паляпшэнне гэтай пароды самой у сабе, бо метысы з кітайскай або англійскімі свіннямі будуць непараўнана выгадней скарыстоўваць корм і даваць прадукты лепшай якасці.
    Такую-ж самую карціну дае развядзенне мясных парод буйной рагатай жывёлы і авечак.
    Пры развядзенні буйной рагатай жывёлы для мясных мэт карыстаюцца канстантнымі пародамі толькі як паляпшаючым матэрыялам для чыстакроўных мясцовых парод і для парод метысных рознага паходжання. Большая частка жывёлы, якая разводзіцца ў Англіі, Францыі, Злучаных Штатах і Германіі, з’яўляецца іменна метысамі ад некалькіх культурных парод, паміж якіх шартгорнам належыць першае месца. У выгаднасці такой мясной жывёлагадоўлі параўнальна з развядзеннем чыстых туземных парод ніхто з практычных гаспадароў цяпер не сумняваецца.
    Спецыяльнае прызначэнне шартгорнаў, гаворыць вядомы знаўца сельскай гаспадаркі ў Англіі і Амерыцы Макданальд, заключаецца ў знішчэнні недахопаў іншых парод. Большая частка кроўных шартгорнаў на працягу ўсяго перыяду існавання гэтай пароды была скарыстана для мясной прадукцыйнасці не прама, a толькі пасрэдна. Гэтым тлумачыцца, чаму шартгорны ўтрымалі свае адзнакі ў чыстаце і чаму многія іншыя туземныя пароды Англіі зніклі, перамяшаўшыся з імі.
    Перавагі скрыжавання заключаліся, галоўным чынам, у павелічэнні скораспеласці — фактару, які вызначае перш за ўсё даходнасць мясной жывёлагадоўлі. Звычайна, калі жывёлы мясцовых непалепшаных парод прыгодны для ўбою ў 3 гады, то поўкроў-
    ныя метысы ад шартгорнаў дасягалі той-жа вагі і развіцця ў 2 гады.
    Гаворачы аб здольнасцях чыстакроўных шартгорнаў перадаваць свае якасці патомству, Макданальд дадае наступнае: ні ў адным выпадку не было, каб добры шартгорнскі бык не даў цяляці лепшага, чым бык метыснага паходжання; і ў многіх выпадках ад дробных, дрэнна складзеных кароў і чыстакроўнага шартгорна атрымаліся метысы з такімі-ж выдатнымі ўбойнымі якасцямі, як і ў чыстакроўных шартгорнаў. Звычайна лічаць за правіла, што прадукт ад чыстакроўнага шартгорнскага быка і простай каровы каштуе ад 2 да 5 ф. ст. даражэй, чым прадукт ад той-жа каровы і поўкроўнага быка.
    На ферме, якая належыць лорду Календону, было праведзена мноства скрыжаванняў шартгорнскіх быкоў з айршырскімі і керыйскімі каровамі. Ужо цялушкі першага пакалення ў 3-гадовым узросце прадаваліся па 28 ф. ст. за галаву. А калі гэтых цялушак зноў спусціць з шартгорнскім быком, то атрыманае патомства 3Д крыві злучала ў сабе ўсе вартасці выдатнай малочнай каровы, г. зн. рост і сіметрыю шартгорнаў разам з вялікай малочнасцю айршырскіх кароў. Метысы 3/4 крыві нават для ўбою прадаваліся ад 48 да 50 ф. ст. за штуку. Такім-жа чынам праведзепыя доследы ў лорда Эрне далі вельмі добрых метысаў як у адносінах малочных якасцей, так і для адкормлівання.
    Гэтыя доследы пацвярджаюцца шматлікімі назіраннямі, якія не пакідаюць ніякага сумнення ў прыгоднасці гэтага скрыжавання, і нават, як гаворыць Макданальд, жывёлы ад скрыжавання дробных ірландскіх кароў і шатландскіх быкоў з’яўляюцца па сваёй прадукцыйнасці сапраўды выдатнымі (76).
    Дададзім да гэтага, што шартгорны, як паляпшаючы матэрыял, пачынаюць пранікаць у Швейцарыю, Галіцыю і Венгрыю, прычым скрыжаванне шартгорнаў з альпійскай жывёлай аказваецца асабліва ўдалым. У Швейцарыі, паводле слоў Норнера, поўкроўныя быкі не ўжываюцца для заводскіх мэт, а звычайна іх кастрыруюць і з выгадай скарыстоўваюць для работ і адкормлівання (113, стар. 92; 158, стар. 483).
    Як мы ўбачым ніжэй, у курагадоўлі скрыжаванне не рэкамендуецца для вывядзення новых парод, але для развядзення каплуноў і наогул птушак для стала скрыжаванне дае добрыя вынікі і ўжо таму з’яўляецца непазбежным метадам, што, апрача некаторых частак Францыі і Англіі, нідзе не выпрацавана мясцовых самастойных парод, прыгодных для адкормлівання. Для атрымання метысаў, якія даюць добрых пулярдак для стала, няма нічога лепшага, гавораць адкормшчыкі курэй у Англіі, як пеўні беланогай байцовай пароды і доркінгскія куры. Вынік гэтага скоыжавання ў поўнай меры аналагічны скрыжаванням кароткашэрсных англійскіх парод авечкі з доўгашэрснымі або еўрапейскай
    свінні з кітайскай. Ва ўсіх гэтых выпадках мы спароўваем жывёл з далікатным, тонкавалакністым і худым мясам з жывёламі, якія маюць масу мускулаў, праррсшых лішняй колькасцю тлушчу, або мускулаў грубых. У выніку, несумненна, павінен атрымацца прадукт, найбольш прыгодны для стала (31, стар. 177).
    Абаронцы метаду скрыжавання звычайна атрымліваюць свае факты з гісторыі англійскай мясной авечкагадоўлі, забываючы пры гэтым, што скрыжаванне ў большасці выпадкаў было выклікана меркаваннямі чыста эканамічнага характару, а не жаданнем стварыць метызацыяй з двух або некалькіх парод новую пароду. Ва ўсіх выпадках паляпшэння англійскіх парод авечкі парод прымітыўных паляпшаліся баранамі парод культурных. Гэтае ўдасканаленне, як зазначае справядліва Майльс, адбывалася не ў выніку таго, што ўжываўся самец іншай пароды, значыцца, не ў выніку ўвядзення толькі іншай крыві, а з прычыпы таго, што самец паходзіў з пароды, якая ўладае большай прадукцыйнасцю і лепшымі якасцямі (107, стар. 193).
    Узнікненне культурных парод, г. зн. парод, якія маюць найвышэйшую прадукцыйнасць у якіх-небудзь адносінах, трэба прызнаць галоўнай прычынай, якая прымусіла гаспадароў ужыць скрыжаванне ў шырокіх размерах. Калі ўзнікла або ўтварылася якая-небудзь парода, якая выдзелілася па сваёй прадукцыйнасці з астатніх, то, зразумела, для многіх выпадкаў з’яўляецца выгадным скарыстаць у большай або меншай ступені яе карысныя якасці. Такая мэта дасягаецца дваякім чынам: або развядзеннем новай пароды ў гэтай мясцовасці ў чыстаце, або прымешваннем яе крыві да парод туземных. Першы спосаб, або чыстае развядзенне, з’яўляецца мала ўжывальным, па-першае, з прычыны дарагоўлі культурных чыстакроўных жывёл, а па-другое, з прычыны малой здольнасці іх да акліматызацыі і вялікай патрабавальнасці ва ўтрыманні — недахопы, уласцівыя амаль усім культурным пародам, без выключэння. Гэтымі двума прычынамі і трэба растлумачыць, чаму скрыжаванне з’яўляецца асабліва пераважаючым метадам і іменна ў англійскай авечкагадоўлі, дзе ўжо даўно заводскія пароды значна ўзвысіліся над узроўнем прадукцыйнасці шматлікіх туземных парод, для паляпшэння якіх яны ўжываліся. Пры гэтым несумненна, што скрыжаванне з асаблівым поспехам прымянялі ў мясной авечкагадоўлі, дзе галоўным чынам або амаль выключна дабіваліся мясных якасцей (напрыклад, скораспеласці і здольнасці да адкорму) і дзе на якасць воўны звяртаюць вельмі мала ўвагі. Скораспеласць, здольнасць да адкладання тлушчу і іншыя асаблівасці бараноў культурных парод, у якой-бы ступені яны ні праяўляліся ў метысах, усё-ж гэтыя якасці ў агульным у метысаў будуць больш ярка выражаны, чым у іх матак, якія належаць да непалепшанай пароды.
    Зусім іншае назіраецца адносна заалагічных асаблівасцей, як,
    напрыклад, воўны. Каштоўнасць воўны, атрыманай з авечак пэўнага статка, абумоўліваецца не толькі яе характарам, але і аднароднасцю воўны ва ўсёй партыі. Кіруючыся тым агульным правілам, што ў патомстве ў большай частцы выпадкаў пераважае ўплыў аднаго з бацькоў, а адзнакі другога з бацькоў выражаны слабей, нельга, зразумела, пры метызацыі двух парод разлічваць на атрыманне воўны сярэдняй па якасці і прытым аднароднай ва ўсіх метысаў данага статка. Але калі вытворчасць воўны складае толькі нязначную частку даходу, то дрэнная якасць воўны цалкам акупляецца тымі выгадамі, якія дастаўляюць метысы сваёй палепшанай мясапрадукцыйнасцю. Гэтым і тлумачыцца, чаму ў авечкагадоўлі мясной скрыжаванне з’яўляецца метадам пераважаючы.м і, наадварот, метызацыя парод вельмі рэдка практыкуецца пры авечкагадоўлі тонкаруннай або шэрснай у пераважнасці.
    Такім чынам, з усяго сказанага намі ў гэтым раздзеле хутчэй вынікае, што шырокае прымяненне скрыжавання абумоўліваецца не ўласцівасцямі самога метаду, а меркаваннямі чыста эканамічнымі і недастатковай здольнасцю высокакультурных мясных парод да акліматызацыі.
    Культурныя пароды, якія выраслі ў большасці выпадкаў пры самых спрыяльных умовах, часам аказваюцца непрыгоднымі для развядзення ў пэўных мясцовасцях не толькі ў чыстым выглядзе, але нават і як метысы. Гэта пацвярджаецца, несумненна, доследамі паляпшэння розных горных парод у Англіі, як, напрыклад, чорнагаловых, а таксама эксмурскіх. Скрыжаванне эксмурскіх матак з лестэрскімі баранамі, гаворыць Колеман, асабліва прыгодна ў тых .выпадках, калі займаюцца развядзеннем маладых ягнят для рынку. Гэтым метысам на добрай зямлі аддаецца ва ўсіх выпадках перавага перад мясцовай пародай; але нават і многія фермеры ўзвышаных мясцовасцей, якія маюць больш вялікія пашы, лічаць больш выгадным трымаць метысаў замест чыстых эксмурскіх авечак; на мясцовасцях-жа зусім гарыстых, паводле слоў Дыксона, разводзіцца толькі мясцовая простая парода.