• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Галоўная якасць і значэнне чорнагаловай пароды—гэта яе прыгоднасць для скрыжавання з лестэрскімі баранамі, і ва ўсёй нізіннай мясцовасці Шатландыі скрыжаванне з’яўляецца пераважаючым спосабам развядзення авечак. Прадукт ад такога скрыжавання скораспелы і дасягае вялікай вагі. Існавала некалькі спроб разводзіць метысаў другой генерацыі, але ў большасці выпадкаў метысы ад першага скрыжавання з’яўляюцца найболып удалымі і выгаднымі для гаспадарак.
    Пры гэтым, зусім таксама-ж як у свінагадоўлі і курагадоўлі, метысы, уладаючы некалькі меншай скораспеласцю і здолыіасцю да адкорму параўнальна з культурнымі пародамі, перавышаюць іх па якасці мяса. Калі скрыжоўваць туземных авечак з культурнымі мяснымі пародамі, гаворыць Майльс, то недахопы першых
    знікаюць у першым пакаленні, між тым як якасць мяса такіх метысаў не толькі не горшая, але нават лепшая, чым у парод культурных, хоць і здольных да большай скораспеласці і адкормлівання, але схільных да лішняга адкладання тлушчу, што змяншае іх каштоўнасць як убойнай жывёлы. Пры скрыжаванні высоказаводскіх мясных парод з туземнай жывёлай метысы па якасці мяса, г. зн. у адносінах мускулаў да тлушчу, будуць перавышаць і тую і другую пароду. Гаворачы аб скрыжоўванні лінкольнаў з лестэрамі, Маскроп адзначае: скрыжаванне палепшыла рост, колькасць мяса і якасць яго, хоць значная скораспеласць лестэрскай пароды, можа быць, і аслабілася. Але несумненна, што якасць мяса, якое зрабілася больш худым, цалкам пакрывае гэтую страту (107, стар. 211).
    Аб выгаднасві такой метыснай авечкагадоўлі, асабліва ў тых выпадках, калі вытворчасць мяса аплачваецца лепш, чым вытворчасць воўны, сведчаць нават такія аўтары, якія ў прынцыпе адмаўляюць не толькі скрыжаванне, але нават гетэрагеннае спароўванне паміж жывёламі таго-ж напрамку.
    Пытанне, якое з’яўляецца надзвычай важным у эканамічных адносінах, заключаецца ў тым, гаворыць Ло, ці трэба захаваць распаўсюджаную на Зетландскіх астравах пароду ці замяніць яе новай пародай. Несумненна, што ўвядзенне новай пароды і скрыжаванне яе са старой будзе весці да знішчэння апошняй; але аб гэтым бадай ці можна шкадаваць, калі такім шляхам будзе магчыма замяніць старую пароду жывёламі болып карыснымі. Калі-ж пажадана захаваць туземную пароду авечак, то ўвага заводчыкаў павінна быць звернута на лепшы догляд і кармленне і ўдасканальванне пароды шляхам вельмі працяглага падбору самцоў і матак (94, стар. 11).
    Для гаспадарчых мэт, калі трэба мець буйных і скораспелых ягнят на ўбой, піша Рандаль, пастаяннае скрыжоўванне парод паміж сабой можа быць вельмі карысна. Для гэтых мэт метысы першага пакалення аказваюцца найбольш прыгоднымі, і ў многіх выпадках метысы 3/4 крыві будуць не больш скораспелымі, але менш прыстасаванымі да мясцовых умоў. Такі спосаб практыкуецца з вялікім поспехам у многіх мясцовасцях Англіі. У злучаных Штатах Амерыкі, нажаль, знаходзіцца вельмі мала паслядоўнікаў, хоць несумненна, што ад грубашэрснай пароды пры скрыжоўванні яе з даунскімі або лестэрскімі баранамі атрымаюцца метысы, зусім здольныя асвоіцца з мясцовымі ўмовамі, але якія ўжо ў 4—5-месячным узросце будуць каштаваць столькі-ж, колькі іх маткі. Прыклад Торна зусім пераканаўчы ў гэтых адносінах. Купленыя ім маткі простай пароды ад 2'/2 да 3 долараў за штуку былі скрыжаваны з саутсдаунскімі баранамі. Ягняты гэтых матак, кормленыя некалькі лепш, чым маткі, ужо ў 4-месячным узросце важылі каля 40 ф. і прадаваліся па 5 долараў за
    штуку. Па вылічэнню Торна, такая авечкагадоўля можа даць да 200% чыстага даходу.
    Такім-жа чынам прымешванне крыві англійскіх авечак паляпшае вагу і скораспеласць простых авечак, робячы самую авечкагадоўлю непараўнана больш выгаднай. Дастаткова адзін раз скрыжаваць матак і потым разводзіць у межах першапачатковай пароды. Даход ад воўны ў метысаў не змяншаецца, але, наадварот, яго атрымліваецца больш, чым ад простых авечак (119, стар. 134).
    Гісторыя паляпшэння англійскай авечкагадоўлі вельмі павучальна ў практычных адносінах, а таму мы маем намер прасачыць некаторыя з фактаў, асветленых з дастатковай паўнатой у творах вядомых англійскіх пісьменнікаў.
    Усе англійскія пароды авечак па характару іх прадукцыйнасці і патрабавалы-іасці да ўмоў утрымання можна падзяліць на буйных доўгашэрсных авечак нізін, кароткашэрсных авечак больш узвышаных мясцовасцей і, нарэшце, на простых горных авечак, якія жывуць пры самых неспрыяльных кліматычных умовах і недастатковым корме. Несумненна, што ўсе гэтыя пароды былі здольны да самастойнага паляпшэння, але патрэба ў добрай мясной жывёле была настолькі вялікая, што амаль у адносінах усіх парод аказалася болып выгадным ужыць скрыжаванне з лестэрскай або саутсдаунскай пародай, чым паляпшаць прымітыўныя пароды саміх у сабе. Нават нізінныя доўгашэрсныя пароды, якія карыстаюцца спрыяльнымі ўмовамі існавання, не маглі задаволіць гаспадароў па сваіх мясных якасцях, і скрыжаванне іх вялося або да поўнага пераўтварэння ў пароду лестэрскую, або абмяжоўвалася нязначным прыліццем яе крыві.
    He падлягае сумненню, гаворыць Колеман, што арыгінальная лінкольнская парода з’яўлялася вельмі непрадукцыйнай, патрабавала шмат корму і ўладала малой схільнасцю да атлусцення. Пасля таго як вынікі, здабытыя Беквелем над паляпшэннем лестэрскіх авечак, сталі вядомы, перадавыя заводчыкі графства Лінкольнскага адважыліся ўзяць з яго прыклад, і асцярожным прымешваннем крыві лестэрскай пароды ім удалася стварыць зусім новы тып авечак, якія захавалі каштоўныя вартасці руна старой пароды і маюць пры гэтым лепшыя формы і лепшую здольнасць да вытворчасці мяса.
    Гаворачы аб дэвонскай доўгашэрснай пародзе, Дэрбі выказваецца так: адны авечкаводы строга прытрымліваліся пры паляпшэнні гэтай пароды дышлейскай крыві, другія, наадварот, лінкольнскай і, нарэшце, трэція знаходзілі больш удачнай метызацыю з катсвольдамі. Лепшыя статкі дэвонскай доўгашэрснай пароды паходзяць амаль выключна ад скрыжавання бамптонскіх авечак з лестэрамі. Аднаразовае скрыжаванне бамптонскіх авечак з лестэрамі распаўсюджваецца ўсё больш і больш, бо ім паляпшаюцца формы жывёлы, і авечкі месяцы на тры раней пасту-
    паюць на рынак. Але якім-бы спрыяльным гэтае скрыжаванне ні было, большае ўвядзенне лестэрскай крыві небяспечна з прычыны ўзрастаючай патрабавальнасці ягнят да догляду і кармлення; ягняты робяцца далікатнымі і больш гінуць у халодны час, чым патомства туземнай пароды.
    Андру Гозегут лічыць, што старая бамптонская парода вельмі вынослівая і здольна даваць вельмі буйных убойных жывёл і шмат воўны. Мы, гаворыць ён далей, вельмі ўзмоцнена скрыжоўвалі гэтых авечак з лестэрскімі з намерам павялічыць здольнасць да адкормлівання і дасягнуць яшчэ болыпай убойнай вагі. Я выпрабаваў скрыжаванне розных парод авечак, але заўсёды прымушан быў звяртацца да старога палепшанага тыпу, вядомага пад імем доўгашэрсных дэвонскіх авечак.
    Рамнеймаршскія авечкі, несумненна, вельмі палепшыліся з часоў Юата часткай ад лепшага догляду, часткай ад уплыву чужой крыві. Мы думаем, гаворыць аб гэтай пародзе Клеман, што чыстакроўная лестэрская авечка няздольна асвоіцца з кліматычнымі ўмовамі мясцовасці і не можа задаволіцца цеснымі пашамі. Але пэўная доля крыві лестэрскай пароды паляпшае здольнасць да адкормлівання, не робячы істотнага ўплыву на моцнасць канстытуцыі, якой характэрызуюцца туземныя авечкі маршэй.
    Доследы скрыжавання старой мяккашэрснай пароды Валіса, паведамляе Ло, не аказаліся ўдалымі, можа быць, у выніку недахопу вопытнасці і сістэмы ў скрыжаванні, але, ва ўсякім выпадку, як нагульшчыкі авечак, так і мяснікі, аддаюць перавагу туземнай пародзе перад метысамі.
    Нягледзячы на добрыя якасці воўны, мяса і прыгоднасці матак для вырошчвання ранніх ягнят, чыстая горная ірландская парода не была ўсё-ж-такі захавана і культывавана. Практыка скрыжавання была ўведзена паўсямесна, бо яна давала магчымасць атрымання больш хуткага даходу і больш хуткага паляпшэння мясцовай пароды. Як саутсдаунская, так і чывіёцкая пароды аказаліся найбольш прыгоднымі для гэтага скрыжавання. Але якойбы пародзе не аддавалася перавага, эфект будзе ўсё-ж-такі спрыяльны, і праз некалькі дзесяткаў гадоў туземная горная парода нідзе ўжо не будзе разводзіцца ў чыстаце. Поўнага поспеху ад скрыжавання можна чакаць толькі тады, калі разам з гэтым будзе ўведзена і палепшаная сістэма догляду.
    Гаворачы аб лясной эксмурскай пародзе, Ло, між іншым, зазначае: хуткае паляпшэнне, якое выклікаецца скрыжаваннем, a значыцца, і прамы даход, які яно прыносіць, прывялі да значнага змяншэння чыстай мясцовай пароды, якая, мабыць, у хуткім часе зусім знікне. Галоўныя пароды, з якімі скрыжоўваюць, — гэта лестэры і саутсдауны (94, стар. 14).
    Для парод узвышаных мясцовасцей саутсдауны аказаліся такімі-ж прыгоднымі ў якасці паляпшаючага матэрыялу, як і лестэр-
    скія авечкі для туземных парод маршэй. Саутсдаунскія авечкі, па агульнаму прыгавору, стаяць рашуча на чале кароткашэрсных парод, і іх уплыў, несумненна, адбіўся пры першым паляпшэнні ўсіх іншых парад гэтай групы. Вільтшыры і гемпшырдауны абавязаны сваімі цяперашнімі вартасцямі ўплыву саутсдаунаў; гэтак-жа сама шрапшыры, можа быць, палепшыліся прымессю гэтай крыві. Скрыжаванне саутсдаунскіх авечак з лестэрамі або з лінкольнамі дае найбольш каштоўных жывёл' для адкормлівання, што і даказаў Оверман, які атрымлівае за такіх жывёл заўсёды першыя прэміі на смісфільдскай выстаўцы мясной жывёлы. Падобна лестэрам, галоўная вартасць саутсдаунаў заключаецца ў прыгоднасці іх для скрыжавання. Фермеры ўзвышаных мясцовасцей упэўнены, што скрыжаваннем з саутсдаунамі лонгміндскія авечкі былі значна ўдасканалены; метысы не ўступалі па вынослівасці мясцовай пародзе, атрымаўшы пры гэтым больш выгадныя адносіны ўбойнай вагі да жывой.
    Мясцовымі ўмовамі ў большасці выпадкаў вызначалася магчымасць скрыжоўвання і самая ступень паляпшэння.
    Гісторыя чывіёцкай пароды цалкам пацвярджае выказаную думку. Скрыжаванне гэтых авечак з авечкамі лестэрскай пароды настолькі змяншала вынослівасць чывіётаў, што метысы рабіліся непрыгоднымі для горнай мясцовасці; наадварот, скрыжаванне з лінкольнамі, пародай менш патрабавальнай, дае найлепшыя вынікі, і гэтае скрыжоўванне паслужыла да ўтварэння статка Робсана — аднаго з лепшых у Шатландыі. Але для мясцовасцей болып урадлівых чывіёцкія маткі купляюцца ў вялікай колькасці для мэт скрыжоўвання іх з лестэрскімі баранамі, прычым атрыманы прадукт мае вельмі добрае мяса і даволі здавальняючую воўну. Ва ўсякім выпадку, самай удалай метызацыяй трэба прызнаць метызацыю чывіётаў з бардэрлестэрамі. Размеркаванне гэтых двух парод і іх метысаў у Шатландыі вызначаецца выключна ўрадлівасцю глебы і ступенню сельскагаспадарчай культуры: пры самых лепшых умовах вельмі ўдала ідзе развядзенне лестэрскай пароды; у мясцовасцях менш урадлівых можна разводзіць метысаў 3Д крыві, у больш узвышаных частках — поўкроўных жывёл і ў мясцовасці зусім гарыстай — чыстых чывіётаў.