Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Да першых доследаў скрыжавання мерыносаў з англійскімі авечкамі адносяцца, гаворыць Лаўрэнс, доследы Рэджве з Герэфорда, які яшчэ да 1800 г. скрыжоўваў мерыносавых бараноў з райландскімі маткамі. Метысы першага пакалення давалі на 3 ф. больш воўны і на 5 ф. больш мяса, чым райландскія авечкі. Рэджве, пасля некалькіх гадоў скрыжавання райландскіх авечак з віндзорскімі чыстакроўнымі мерыносамі, паведаміў, што яго статак метысаў прыносіў яму воўнай удвая большы даход, чым мясцовая парода.
Але самыя буйныя доследы скрыжавання належаць лорду Самервілю, які выпісаў у 1799 г. чыстакроўных мерыносаў з Іспаніі. Для скрыжавання былі ўзяты райландскія, герэфордскія і саутсдаунскія маткі ў колькасці да 1 500 галоў. Вага руна метысаў была ў сярэднім каля 23А ф. чыстай воўны, а што датычыць якасці мяса і тушы, то ў гэтых адносінах метысаў было вельмі цяжка адрозніць ад чыстакроўных англійскіх авечак. Такімі-ж самымі дэбрымі былі і формы тулава метысаў, а патрабавальнасць да корму настолькі знізілася, што на адной і той-жа прасторы зямлі аказалася магчымым трымаць большую колькасць авечак.
Доследы доктара Парэя, апублікаваныя ў яго кніжцы, з’яўляюцца тым больш цікавымі, што ён давёў метызацыю з іспанскімі баранамі да чацвёртай генерацыі. Пачатак гэтых доследаў адносіцца да 1794 г. Руно метысаў чацвёртай генерацыі было настолькі
тонкае і ўроўненае, што вышэйшага сорту воўны атрымлівалася каля 65%. Здольнасцю пераносіць холад метысы мерыносаў ніколькі не ўступалі туземным англійскім пародам. Даследаванне фабрыкантамі рун метысаў мерыносавай пароды поўнасцю пацвердзіла думку Парэя, што воўна метысаў нават 3А крыві мае ўсе добрыя якасці лепшай іспанскай воўны. Гэтых метысаў можна з поспехам, як сцвярджаў Парэй, разводзіць саміх у сабе. Што скораспеласць метысаў была невялікая, на гэта ўказвае, між іншым, думка самога Парэя, які лічыў, што скарыстанне метысаў на мяса найбольш выгадна ў 3-гадовым узросце. Скрыжаванне мерыносаў з мораўскай авечкай было для Парэя няўдалым.
Доследы Вайтэкера, фабрыканта шарсцяных матэрый, над скрыжаваннем іспанскіх авечак з вільдшырскімі паказалі, што колькасць воўны ў метысаў павялічваецца і паляпшаецца якасць воўны, але вага жывёлы змяншаецца, і мясаробіцца залішне тлустым.
3 поваду гэтых доследаў сам Лаўрэнс раіць не спыняцца на першым скрыжаванні, а рэкамендуе разводзіць метысаў прынамсі 5/б іспанскай крыві.
Доследы Талета як быццам-бы яшчэ болып пераканаўча гаварылі ў карысць скрыжавання з іспанскімі мерыносамі. Метысы мерыноса-саутсдауны давалі да 4 ф. воўны і бараны да 5 ф. Воўна як гэтых метысаў, так і іспанска-райландскіх прадавалася даражэй, чым воўна туземных авечак. Бартэле, які таксама праводзіў такія доследы скрыжавання, лічыць метысаў першай генерацыі найбольш выгаднымі (85, стар. 386).
3 гэтых доследаў, па-першае, мы бачым, што вытворчасць воўны складала тады істотную задачу авечкаводаў, і мерыносы, павялічваючы вагу руна, з’яўляліся вельмі карыснай паляпшаючай пародай, і, па-другое, што ўжо ў той час некаторыя выказваліся за перавагі метысаў першых генерацый, у параўнанні з метысамі, якія маюць большую колькасць іспанскай крыві. Што-ж датычыць запэўненняў Парэя, што развядзенне ў сабе метысаў першых генерацый дае вельмі добрыя вынікі, то час паказаў безгрунтоўнасць гэтых надзей і, як паведамляе Ло, ад авечак Парэя не застал'ося ніякага следу, бо гаспадары пераканаліся ў немагчымасці злучэння асаблівасцей туземных парод з асаблівасцямі мерыносавай.
Рандаль, разбіраючы літаратурныя даныя аб гэтых доследах, меў поўнае права сказаць аб паведамленнях Парэя, што апошні напоўніў сельскагаспадарчую літаратуру хлуслівымі звесткамі адносна выведзенай ім пароды, якая нібыта па якасці воўны і таніне перавышала воўну іспанскіх мерыносаў (118, стар. 106).
Германія перажывае цяпер такі-ж перыяд у мясной авечкагадоўлі, як і Англія 50—70 гадоў таму назад, і гэтым тлумачыцца
з’яўленне ў сельскагаспадарчай літаратуры звестак аб новых мясных пародах, складзеных з двух, а часам і з большай колькасці парод. Так, Зетэгаст указвае на гундысбурскіх авечак, складзеных з парод машанскай, лестэрскай, катсвольдскай і мерыносавай, a таксама на вальдаускі завод, створаны метызацыяй саутсдаунаў, мерыносаў і туземнай нямецкай авечкі.
Што датычыць першага са статкаў, то, маючы магчымасць грунтоўна пазнаёміцца з ім на месцы, мы павінны сказаць, што ён не прадстаўляе нічога тыповага ні па формах, ні па воўне, ні па афарбоўцы канечнасцей і галавы і мае столькі-ж права на назву пароды, як і авечкі Кнауэра, названыя ім імперыяль-даунамі. Такім чынам, думка Зетэгаста, што атрыманне новых парод скрыжаваннем зусім не належыць да ліку задач невыканальных, не можа знайсці ніякага пацверджання ў прыкладах, ім прыведзеных (79)
Можна сказаць, што ў Германіі амаль што кожны статак, у якім практыкавалася некалькі гадоў скрыжаванне, выдаецца за новую пароду, і да такіх парод адносіцца сільгіненская мясная авечка.
Парода сільгіненская ўтворана ва Усходняй Прусіі і мае кроў французскіх мерыносаў катсвольдаў і лінкольнаў. 3 1869 па 1879 г. французскія маткі спароўваліся з катсвольдамі, а потым да атрыманых метысаў прылівалася кроў лінкольнаў. Ад такога скрыжавання, быццам-бы, утварылася канстантная парода, якая ў адносінах форм, даўжыні і бляску воласу пераўзыходзіць лінкольнаў. Воўна 11-месячнага ягняці мае 25 см даўжыні і ў ніжняй частцы воласа злёгку звітая, у верхняй-жа звітасць ледзь прыкметна. Руно не мае пуху і складаецца толькі з асцюковых валокнаў. Ад французскіх авечак гэтая парода атрымала ў спадчыну здольнасць лёгка пераносіць зімовае ўтрыманне і задавальняцца сенам і саломай (103, стар. 514).
1 Крыху пазней былі прароблены доследы з многімі іншымі англійскімі пародамі, гаворыць Кертэ (79, стар. 130), прычым нярэдка меўся намер утварыць самастойную пароду. Такім чынам створан быў тып імперыяль-даунскіх авечак Кнауэрам, паблізу Гале. Для метызацыі былі ўзяты 100 матак камвольнага мерыносавага тыпу і 50 матак поўкроўных мерыноса-саутсдаунаў. Усе гэтыя маткі некалькі гадоў запар пакрываліся чыстакроўнымі саутсдаунскімі баранамі. Атрыманыя ад гэтага скрыжавання метысы разводзіліся самі ў сабе. Заводская мэта пры гэтым скрыжаванні, як яе вызначыў сам Кнауэр, заключалася ў тым, каб атрымаць многашэрсных мясных авечак. Для асвяжэння крыві ўжываліся толькі чыстакроўныя саутсдаунскія бараны і ў апошні час — толькі шрапшырскія.
Мяркуючы па тых жывёлах, якіх нам прыходзілася бачыць на розных выстаўках, можна думаць, што ў заводзе Кнауэра пераважае кроў саутсдаунаў, бо тып мерыноса ў іх амаль зусім не праглядвае. Руно даволі важкае; воўна нагадвае саутсдаунскую, г. зн. з'яўляецца грубой камволлю. Наогул у авечках Кнауэра мы не маглі знайсці, гаворыць Кертэ, ніякіх асаОлівых пераваг.
Што датычыць «Napagedter Oxford-southdown-Fleischschaf», то парода гэтая ўтворана такім чынам. У маёнтку Napagedl ужо даўно разводзіліся метысы ад саутсдаунаў і мерыносавых матак, але ў выніку змяніўшыхся ўмоў жывёлагадоўлі з’явілася патрэба ў развядзенні такіх жывёл, якія вызначаліся-б большым ростам і лепшай скораспеласцю. Для гэтай мэты з Англіі ад Говарда былі выпісаны аксфардшырдауны, якіх пачалі спароўваць з названымі метысамі. Праз некалькі пакаленняў удалося атрымаць жывёл, з якіх маткі важаць 65 — 80 кг, а бараны 80—110 кг. Апрача таго, метысы маюць добрыя формы, даюць многа воўны, добра адкормліваюцца і адзначаюцца скораспеласцю і канстантнасцю ў перадачы сваіх якасцей патомству (157, стар. 563).
Нарэшце, ёсць паведамленне з Вікторыі, што Дэнісу ўдалося стварыць новую пароду авечак. Хоць ён і быў вельмі схільны разводзіць чыстакроўных мерыносаў, гаворыцца ў гэтым паведамленні, але ён знайшоў, што вільготны клімат і багатая глеба не спрыялі развядзенню гэтай пароды. Вось чаму ён звярнуў сваю ўвагу на доўгашэрсных авечак, з якімі на працягу многіх гадоў рабіў доследы скрыжавання мерыносаў. Пасля многіх эксперыментаў яму ўдалося ўстанавіць пэўны тып ад метызацыі чыстакроўных мерыносавых бараноў і матак, якія маюць Vs крыві лінкольнаў і 3/в крыві мерыносаў. Воўна ад такіх метысаў прадавалася па вельмі высокай цане. Доўгі час Дэніс ужываў для развядзення або чыстых лінкольнаў, або чыстых мерыносавых бараноў, баючыся ўжывання бараноў метысных; але потым, не ўбачыўшы выгады ў трыманні чыстакроўных статкаў, ён пачаў разводзіць метысаў саміх у сабе. Вынік атрымаўся даволі здавальняючы: воўна метысаў не паказвае адзнак выраджэння (92, стар. 356) *.
Французскія жывёлазаводчыкі, якія выпрабавалі раней немцаў скрыжаванне розных парод, прыходзяць цяпер да вываду, што гэты метад прыгодны толькі для развядзення метысаў, прызначаных на ўбой.
У артыкуле, змешчаным у адным з найбольш распаўсюджаных французскіх сельскагаспадарчых часопісаў, паведамляецца, як вывад, аб выніках скрыжавання ў Францыі, якое на працягу апошніх 30 гадоў практыкавалася ў шырокіх размерах для ўсіх відаў свойскай жывёлы. У асобных выпадках яно садзейнічае змяненню да лепшага старых парод, гаворыць аўтар артыкула, але ў боль-
1 Ад спароўвання падэрборнскай туземнай авечкі з англійскімі мяснымі баранамі і далейшым развядзеннем метысаў саміх у сабе ўтворана так званая тэўтабурская парода, заводчыкі якой хваляць яе не толькі за добрыя якасці воўны і мяса, але і прыпісваюць ёй выдатную здольнасць перадаваць у спадчыну свае якасці. Экземпляры тэўіабурскай авечкі, якіх я бачыў у Лейпцыгу і на іншых выстаўках. не мелі ні чобрай воўны, ні цяжкага руна, ні нават добрага целаскладу (101, стар. 386).
шасці выпадкаў яно, даючы спачатку, як відаць, добрыя вынікі, канчалася няўдачай.
Метад падбору ў межах той-жа пароды хоць і не абяцае хуткіх поспехаў, але заўсёды з’яўляецца больш надзейным, і ў цяперашні час болыная частка французскіх заводчыкаў схіляецца ў карысць развядзення парод саміх у сабе. Адзін з выдатных французскіх заводчыкаў, Бехаг, падобна англічанам, лічыць скрыжаванне прыгодным толькі для развядзення жывёл карыстальных, у асаблівасці-ж мясных, а для развядзення новых парод гэты метад найменш рэкамендуецца (74, стар. 961).
Пераходзячы да фактаў, якія адносяцца да ўтварэння сучасных культурных парод авечак у Англіі, мы зноў-такі бачым, што тут мела месца або толькі прыліццё нязначнай колькасці крыві паляпшаючай пароды, або-ж ператварэнне туземных парод у культурныя. Усе звесткі, якія ўказваюць на ўтварэнне гэтых парод без паглынання адной крыві другой, трэба прызнаць аснаванымі на крыніцах, якія мала заслугоўваюць давер’я.