• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Праф. Н. П. Чырвінскі пярэчыў п. Армфельду на падставе фактаў, узятых з рускіх гаспадарак. Укажам толькі на самыя істотныя з прыведзеных ім фактаў. На Горацкай сельскагаспадарчай ферме Міністэрства дзяржаўных маёмасцей гадавы ўдой чыстакроўных кароў і метысаў быў наступны:
    Парода
    Гадавы ўдой (у кружках)
    Альгауская	
    1077
    Астфрысландская	
    1030
    Метысы альгауска-фрыслапдскія	
    1095
    У гаспадарцы п. Кавальскага, Люблінскай губ., знаходзіцца 31 галава чыстакроўных галандскіх кароў і 77 галандска-польскіх метысаў. Гадавы ўдой чыстакроўных жывёл быў 210 вёдзер, a метысаў 183 вядры. Калі-ж прыняць пад увагу адносіны жывой вагі да колькасці малака або ўдойнасць кароў, то ў чыстакроўных яна будзе раўняцца 5,5, а ў метысаў 6,8.
    У Троіцка-Нікольскім хутары п. Кутлера, статак якога ўтворан, паводле слоў п. Армфельда, выпадковым змяшаннем розных метысаў, 45 дойных кароў пры 30-пудовай жывой вазе далі на круг 175 вёдзер у год. Калі выдзеліць, гаворыць праф. Чырвінскі, бяссонаўскі статак, як самы выключны па прадукцыйнасці, то на ўсёй велізарнай прасторы Еўрапейскай Расіі ўдоі метысаў пераходзяць за вышэйшую мяжу, да якой удалося давесці прадукцыйнасць лепшых статкаў туземнай малочнай жывёлы. Мала таго, трап-
    ляюцца статкі метысаў з удоем каля 200 вёдзер у год і нават вышэй (27).
    Да гэтых даных аб прадукцыйнасці малочных статкаў у Расіі лічым патрэбным яшчэ дадаць даныя з маёнтка князя Л. Д. Вяземскага, паведамленыя мне I. П. Петровым. У гэтым маёнтку адначасова знаходзілася да 25 кароў сіментальскай пароды, ад 7 да 10 галоў чыстай швіцкай пароды і ад 23 да 27 галоў швіцкасіментальска-тырольскай пароды. Сярэдняя вага ўсіх кароў была прыблізна аднолькавая. Гадавы ўдой за 3 гады, ад 1884 па 1886, быў наступны:
    у сіментальскіх	кароў	  159	вёдзер
    у швіцкіх	»	  151	вядро
    у метысаў	»	  182	вядры
    Прычыны большай удойлівасці метысаў у даным выпадку (і, несумненна, у многіх іншых) тлумачацца вельмі проста тым, што метысныя каровы, як менш каштоўныя, бракаваліся з большай строгасцю, чым каровы чыстакроўныя.
    У Англіі, і асабліва ў Амерыцы, большая частка малочных кароў складаецца з розных метысаў і, галоўным чынам, джэрзейскай, шартгорнскай, галандскай і айршырскай парод. Вынікі такога скрыжавання, па агульнай думцы, аказваюцца вельмі спрыяльнымі ў гаспадарчых адносінах, і калі амерыканскія фермеры не выпрацавалі метызацыяй новых парод, затое яны ўладаюць масай выдатных малочных кароў, прыгодных як для мэт сыраварэння, так і для вытворчасці масла.
    Тысдаль у сваім выдатным артыкуле аб развядзенні жывёлы для малочных мэт прыходзіць, на падставе вопыту амерыканскіх і англійскіх гаспадароў, да заключэння, што метысы ад шартгорнаў і мясцовай беспародзістай жывёлы, або айршырскай, галандскай, керыйскай, ірландскай даюць малочных кароў, якія аплачваюць корм найлепшым чынам. Такія метысы прыгодны, гаворыць ён, для ўсіх умоў фермерскай гаспадаркі і абумоўліваюць добрабыт свайго гаспадара (30, стар. 62).
    Метысы ад шартгорнаў, якія маюць 3Д крыві апошніх, даюць, як паказвае вопыт самога Тысдаля, на працягу 97г месяцаў у сярэднім болын 14 кружак малака ў дзень (30, стар. 67).
    Гэтым-жа знаўцам малочнай гаспадаркі ў Англіі прыводзяцца звесткі аб параўнальнай удойлівасці малочнай жывёлы і метысаў, звесткі, складзеныя на падставе афіцыяльных справаздач аб выстаўцы малочнай жывёлы ў Іслінгтоне у перыяд ад 1879 па 1883 г. Аналізы і ўзважванне малака былі праведзены хімікам Каралеўскага таварыства сельскай гаспадаркі Фольжэрам.
    Даныя аб удойлівасці і якасці малака розных парод:
    Пароды
    Колькасць аналізаў
    Кольк. малака (у англ. фунтах)
    Тлушч (У %)
    Сухое рэчыва (у % 4
    Шартгорны	
    23
    44,91
    3,79
    12,70
    Джэрзейкі	
    19
    29,27
    4,26
    13,60
    Гернзейкі	
    10
    25,49
    4,80
    14,09
    Галандскія	
    6
    46,99
    2,97
    11,80
    Метысы 	
    3
    56,51
    3,15
    12,31
    Вядомы спецыяліст па малочнай гаспадарцы праф. Арнольд з Рачэстэра прыводзіць некалькі фактаў аб выключнай малочнасці метысаў, якія вельмі часта, гаворыць ён, выяўляюць непараўнана большую здольнасць да малочнасці, чым іх бліжэйшыя продкі, што магчыма растлумачыць не інакш, як атавізмам да больш аддаленых прабацькаў. Гэты закон, гаворыць Арнольд, цалкам пацвярджаецца выключнай малочнасцю айршырскай метыснай каровы, якая належыць Гангерфорду з Адамса; гэтая карова на працягу трох дзён дала 302 англ. ф. малака. Такую-ж самую выдатную малочнасць маюць два джэрзейскія метысы статка Жозефа Персіволя, з малака якіх на працягу года было атрымана 965 англ. ф. масла (33, стар. 48).
    3 кнігі Стортэвана відаць таксама, што пры ўмелым скрыжаванні і падборы шляхам метызацыі ўдойлівасць мясцовых кароў з 4 657 англ. ф. у год была павышана да 5 661 англ. ф. і перыяд сухастою, які ў мясцовай жывёлы прадаўжаўся да 87 дзён, у айршырскіх метысаў зменшыўся да 49 (140, стар. 36).
    Такія-ж даныя аб удойлівасці шартгорнска-айршырскіх метысаў апублікаваны ў газеце Сандарса за 1885 г.
    Скрыжаванне туземнай жывёлы Швецыі з рознымі іншаземнымі пародамі практыкуецца ў такіх шырокіх размерах, што чыстай мясцовай жывёлы засталося там вельмі мала. Па водзывах, якія ідуць адтуль, малочнасць мясцовай жывёлы ўзнялася ад скрыжавання (101, стар. 33). Карова-метыс шартгорнска-шэйнфельдскай пароды дала, паводле паведамлення Лемана, на працягу 365 дзён 2 200 л. малака, пры 475 кг жывой вагі, так што ўдойнасць яе раўнялася 4,6 (99, стар. 1204).
    Тое-ж самае пацвярджаюць даныя аб прадукцыйнасці чыстых парод і метысаў, якія ўтрымліваюцца на працягу многіх гадоў на сельскагаспадарчай узорнай ферме ў Онтарыо. Даныя аб жывёлагадоўлі ў гэтай гаспадарцы мы прыводзім у скарочаным выглядзе і іменна бярэм толькі тыя лічбы, якія паказваюць жывую вагу, даўжыню ўдойнага перыяду і колькасць малака ў метысаў побач з чыстымі пародамі:
    Парода
    Сярэдняя жывая вага каровы
    Працягласць удойн. перыяду
    Кольк. малака за гэты час
    Шартгорны	
    1 570 англ. ф.
    170 дзёй
    2 550 англ. ф.
    Метысы-шартгорны	
    1 450 »
    220 »
    3 960 »
    Метысы абердынск. пароды ....
    1 330 »
    170 »
    2 380 »
    » абердын. бязрог	
    1 150 »
    190 »
    3 040 »
    Герэфорды	
    1 340 »
    180 »
    2 340 »
    Метысы-герэфорды	
    1 100	»
    200 »
    3 570 »
    Дэвонская парода	
    1 050 »
    200 »
    2 800 »
    Галавейская 	
    1 250 »
    190 »
    2 470 »
    Айршырская	
    1 000 »
    210 »
    5 250 »
    Метысы-айршыры	
    1 030 »
    220 »
    4 400 »
    Джэрзейская парода 		
    740 »
    200 »
    2 500 »
    Метысы нявызначанага паходжання
    950 »
    240 »	।
    1
    4 800 »
    Але яшчэ больш пераканаўча гавораць за высокую малочную прадукцыйнасць кароў метыснага паходжання афіцыяльныя даныя, аснаваныя на сапраўдных выпрабаваннях малочнасці цэлых статкаў у розных мясцовасцях Онтарыо (144, стар. 561, 569):
    Парода
    Сярэдняя штодзённая кольк. малака ад 1 сакавіка па 1 лістапада
    Шартгорны	
    20 англ. ф.
    Дэвонская парода	
    18 »
    Айршырская »	
    30 »
    Метысы ад шартгорнаў	
    30 »
    Мясцовая парода	
    25 »
    Нарэшце, надзвычай цікавай для вырашэння гэтага лпытання з’яўляецца справаздача праф. Кірхнера аб спаборніцтве малочных кароў у Франкфурце. 3 парод, якія ўдзельнічалі ў гэтым спаборніцтве, былі як нізінныя буйныя, так і дробныя, а таксама горныя пярэстыя і аднакаляровыя і карова-метыс дзітмаршска-шартгорнскай пароды. На гэтым спаборніцтве былі ўстаноўлены дзве прэміі: за найбольшую колькасць малака і за найбольшую колькасць тлушчу, прычым абедзве вышэйшыя ўзнагароды даста-
    ліся метысу дзітмаршска-шартгорнскай пароды. Наступная табліца паказвае параўнальную прадукцыйнасць лепшых кароў, якія ўдзельнічаюць на конкурсе (78, стар. 386):
    П а р о д a
    Колькасць малака ! штодзённа
    Колькасць тлушчу штодзённа
    % наяўнасці тлушчу
    Ангельнская	
    22,78 кг
    —
    —
    Сіментальская 	
    19,42 »
    0,739 кг
    3,806
    Сіментальская	
    19,68 »
    0,705 »
    3,582
    Швіцкая	
    22,95 »
    0,734 »
    3,198
    Вільстэрмаршская . . .
    22,25 »
    0,759 »
    3,411
    Метыс-шартгорн ....
    22,52 »
    0,840 »
    3,731
    Хоць прыведзеныя
    звесткі і адхілілі нас некалькі
    ад галоўнай
    мэты нашага даследавання, але мы не маглі ўстрымацца ад паве-
    дамлення гэтага матэрыялу з прычыны спецыяльнай цікавасці, якую мае ў нас у Расіі пытанне аб скрыжаванні парод малочнай жывёлы Прыведзеныя факты даказваюць, што для атрымання гаспадарча-карыстальнай малочнай жывёлы скрыжаванне з’яўляецца такім-жа прыгодным, як і пры развядзенні метысаў, прызначаных для мяса. Гэтае правіла, несумненна, акажацца прымянімым і пры скрыжаванні авечак, прызначаных для мэт малочнай гаспадаркі.
    Пераходзячы да практычных указанняў адносна найболып прыгодных для скрыжавання тыпаў і парод, мы спынімся толькі на скрыжаванні тыпаў адной і той-жа пароды паміж сабой і на скрыжаванні парод выключна з мэтай атрымання метысаў, прызначаных на ўбой.
    Калі скрыжаванне парод для вытворчасці воўны аказваецца наогул малапрыгодным, то, наадварот, скрыжаванне тыпаў практыкавалася ў. многіх выпадках з вялікім поспехам; многія аўтарытэтныя авечкаводы дапускаюць, з пэўным абмежаваннем, прыгоднасць гэтага метаду.
    У сапраўднасці аб скрыжаванні тыпаў можа ісці гутарка толькі пры развядзенні мерыносавай пароды, у якой доўгагадовым падборам выпрацаваліся некалькі зусім пэўных напрамкаў або тыпаў. Як абаронцы крайняга скрыжавання, так і жывёлаводы, якія адмаўляюць прыгоднасць гэтага метаду, дапускаюць выгаднасць скрыжавання блізкіх паміж сабой тыпаў.
    Трэба прызнаць за правіла, гаворыць Спунер, што скрыжаванне з’яўляецца найбольш удалым, калі існуюць падабенствы ў асаблі-
    1	Асоб, якія цікавяцца гэтым, адсылаем да артыкулаў Н. В. Верашчагіна, пп. Армфельда, Шылкіна і інш.
    васцях змешваемых парод або тыпаў (136, стар. 146). Усе першакласныя жывёлаводы, паводле слоў Векерліна, гавораць супраць скрыжавання, выключаючы хіба скрыжаванне двух сваяцкіх паміж сабой тыпаў (2, стар. 104). Паводле слоў Кларка, скрыжаванне доўгашэрсных авечак з кароткашэрснымі ў велізарнай большасці выпадкаў давала жывёл, не прапарцыяналы-іых па складу, і таму было пакінута (49, стар. 296).
    Тое-ж самае амаль гаворыць Дыксан адносна скрыжавання крайніх тыпаў буйной рагатай жывёлы, алетой-жа аўтар дапускае добрыя вынікі пры скрыжаванні тыпаў сваяцкіх (107, стар. 204).
    Што датычыць скрыжавання мерыносавых тыпаў, то ў найбольшых размерах яно практыкавалася ў Сярэдняй Еўропе, дзе тыпы электаральны і негрэці, дасягнуўшы свайго крайняга, выродлівага развіцця, нарэшце, зрабіліся малапрыгоднымі для гаспадарчых мэт. Утварэнне славутых аўчарняў Ліхноўскага, Тээра і многіх іншых служыць лепшым доказам прыгоднасці ўдасканальвання аднаго тыпу другім.