• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Станегенч, прывёўшы масу прыкладаў удалага сваяцкага спароўвання ў конегадоўлі, гаворыць, што ўсё-ж-такі працяглае развядзенне жывёл у сваяцтве шкодзіць здароўю жывёлы, змяншае
    велічыню і патанчае касцяк ног. Гэтай небяспекі можна пазбегнуць толькі асвяжэннем крыві, хоць-бы на шкоду гармоніі і прапорцыі частак (126, стар. 444).
    Але існаванне кладрупскага завода, як відаць, ніколькі не гаворыць за шкодны ўплыў сваяцкага развядзення нават на працягу вельмі вялікага перыяду часу. Нажаль, не існуе ніводнага завода, які доўгі час падтрымліваўся-б кроўным спароўваннем жывёл і мог-бы такім чынам даставіць фактычны матэрыял для вырашэння пытання; і наколькі мне вядома, піша Шварцнекер, да такіх заводаў трэба аднесці толькі кладрупскі завод у Багеміі. Адказ, які атрымаў ён ад палкоўніка Альберці, кіраўніка завода, гаворыць наступнае: кладрупская парода паходзіць ад іспанскіх і неапалітанскіх коней і разводзіцца ў двух масцях — шэрай і вараной. У гэтым заводзе два разы практыкавалася асвяжэнне крыві англійскімі жарабцамі, прычым яно аказалася вельмі ўдалым, але ўсё-ж большая частка коней утрымліваецца, як паведамляе кіраўнік завода Альберці, у чыстаце з 1764 г.; і, нягледзячы на гэта, коні адзначаюцца сілай, дасягаюць глыбокай старасці, а многія кабылы прыносяць жарабят з году ў год. Адзіны недахоп, які назіраецца ў заводзе, — гэта параўнаўча рэдкае паяўленне цечкі ў кабыл, а таксама і тое, што кабылы не скора зачынаюць (126, стар. 444).
    У Англіі ў апошні час невядома, паводле слоў гр. Лендорфа^ выпадкаў блізкага сваяцкага спароўвання, за выключэннем хіба Фрыпан’е, аднаго з найбольш шпаркіх коней свайго часу. Гэты конь з’явіўся як прадукт спароўвання дзядзі з пляменніцай; але, нягледзячы на сваю выдатную прадукцыйнасць, Фрыпан’е быў слабы ў перадачы сваіх якасцей патомству пры спароўванні з кроўнымі маткамі, але пры спароўванні з поўкроўнымі спадчынная перадача ў яго была выдатная.
    Старая школа англійскіх конназаводчыкаў прытрымлівалася, гаворыць Лендорф, погляду, што вельмі цеснае сваяцкае развЯ’ дзенне, нават пры выдатных якасцях жывёл, не рэкамендуецца, бо звычайна вынікі яго няўдалыя, але ў асобных, выключных выпадках могуць атрымацца індывідуумы з выдатнай прадукцыйнасцю. Гэты погляд цалкам падзяляе і сам Лендорф.
    У навейшы час у Англіі конназаводчыкі, маючы перад сабой прыклад Фрыпан’е, многа разоў выпрабоўвалі спароўванне блізкіх па сваяцтву жывёл, але, за выключэннем такіх выдатных прадуктаў, як Галапін і Петрарка, увогуле старое правіла застаецца зусім справядлівым, г. зн. што большая частка прадукту кроўнага спароўвання аказалася няўдалай (87, стар. 236).
    Наадварот, другі, не менш аўтарытэтны нямецкі конназаводчык, граф Врангель, адмаўляючы шкоднасць кроўнага спароўвання, прыводзіць мноства прыкладаў удалага зыходу пры спароўванні блізкіх па сваяцтву жывёл. Кроўнае спароўванне, якое
    так часта практыкавалася ў ранейшы час англійскімі конназаводчыкамі чыстакроўных коней, бадай ці вядзе за сабой шкодныя вынікі, як гэта думаюць многія, і я, па крайняй меры, піша Врангель, маю памер гэта рашуча аспрэчваць. Велізарная колькасць лепшых чыстакроўных коней з’явілася вынікам даволі блізкага сваяцкага спароўвапня; так, Арэст і Петрарка атрымаліся ад унука і ўнучкі Тачэстона. Абедзве бабкі Блю-Гаун былі таксама дочкамі Тачэстона. Галапін паходзіць ад унука і ўнучкі Вальтэра, гэтак-жа сама і самыя славутыя скакуны, як Орландо, Буканір, Світміт, Барон, Дайрэль, Камбускан, Герміт, Адвенчурэр, маюць або ў трэцяй або ў чацвёртай генерацыі ў абодвух лініях продкаў адных і тых-жа прабацькаў. Нягледзячы на гэтыя факты, вывучэнне заводскіх кніг і скакавога календара паказваюць, заканчвае ён, што ўсё-ж найбольшая частка лепшых жарабцоў і кабыл паходзіць ад продкаў, якія не знаходзяцца паміж сабой у сваяцтве (164, стар. 286).
    Да гэтага трэба дадаць, што Петрарка, аб якім упамінаюць Лендорф і Врангель, лічыўся ў свой час самым каштоўным канём, прададзен за 19 000 фунтаў стэрлінгаў; нарэшце, пераможца Дэрбі ў 1888 г., Айршыр, паходзіць па матчынай лініі ў пятым пакаленні ад сваяцкага спароўвання, а па лініі бацькі ў чацвёртым і пятым пакаленні (70, стар. 244 і 429).
    Сваяцкае развядзенне ў шырокім сэнсе ёсць самы верны спосаб, гаворыць Шварцнекер, каб падтрымаць у заводзе пэўную якасць і каб захаваць аднароднасць або канстантнасць завода. У якім размеры трэба карыстацца для гэтага кроўным спароўваннем, цяжка сказаць што-небудзь пэўнае, і думкі па гэтаму пытанню як натуралістаў, так і жывёлазаводчыкаў вельмі разыходзяцца. Для коней такія прыклады блізкага па сваяцтву развядзення прыведзены Прошам, Шмальцам і Смісам, і, апрача таго, студбук сведчыць, што ў першы час утварэння пароды англійскіх скакуноў кроўнае спароўванне ўжывалася з поспехам таксама-ж, як і ў навейшы час. Так, напрыклад, Чыльдэрс, Экліпс, Матыльда, Прыям і многія іншыя атрымаліся ад сваяцкага развядзення; тое-ж самае пацвярджае і развядзенне ўсходняга каня на вюртэмбергскім заводзе. Але ва ўсіх гэтых выпадках практыкавалася спароўванне толькі здаровых індывідуумаў, бо схільнасць да хвароб, вельмі магчыма, будзе пры кроўным спароўванні праяўляцца ва ўзмоцненай ступені (126, стар. 141 — 148) '.
    Што пры ўтварэнні новых парод кроўнае спароўванне асабліва ўжываецца і найчасцей дае ўдалыя вынікі, пацвярджаецца
    1	На галоўным дацкім заводзе ў Фрэдэрыксборзе, як паказаў праф. Прош. ужывалася доўгі час спароўванне ў блізкім і бліжэйшым кроўным сваяцтве і, па перакананню таго-ж пісьменніка, выдатныя поспехі гэтага конскага завода трэба прыпісаць строгаму, сістэматычна праведзенаму сваяцкаму развядзенню (7, стар. 128).
    паведамленнямі многіх аўтарытэтных конназаводчыкаў, якія займаюцца развядзеннем амерыканскіх рысакоў. Пытанне аб кроўным развядзенні з’яўляецца вельмі спрэчным, піша Гонт, але я маю намер паказаць тут, што гэты метад будзе найбольш правільным пры развядзенні рысістых коней. Ніжэй прыведзеныя даныя гавораць самі за сябе.
    Лепш за ўсё прыгоднасць кроўнага спароўвання пацвярджаецца на патомстве жарабца Гамблетаніяна. Гэты вытворнік даў 40 жывёл з сярэдняй шпаркасцю 2.25.12, між тым як пры спароўванні сыноў яго з дочкамі або з іх патомствам атрымаліся рысакі з сярэдняй шпаркасцю 2.23.80, так што пры цесным сваяцкім спароўванні шпаркасць узрастала амаль што на 1 ’/2 секунды. Да гэтага трэба яшчэ дадаць, што колькасць рысакоў параўнальна з нерысакамі пры кроўным развядзенні значна павялічваецца.
    Але яшчэ больш рэльефна гэта пацвярджаецца на сынах Джоржа-Вількеса, патомства якога мае сярэднюю шпаркасць 2.24.27. Толькі ў двух выпадках мы маем патомства ад сыноў і дачок гэтага вытворніка. Першы з гэтых коней, атрыманы такім цесным сваяцкім развядзеннем, называецца Butterfly, са шпаркасцю 2.19 3Д, а другі Jay-Bird, са шпаркасцю 2.21 і з сярэдняй шпаркасцю абодвух коней 2.203/8. У гэтым выпадку, як мы бачым, пры кроўным развядзенні, шпаркасць павялічылася амаль на 4 секунды.
    3 тых даных, якія мы маем у сваім распараджэнні, гаворыць Гонт, аказваецца, што цеснае сваяцкае развядзенне дало найбольш спрыяльныя вынікі ў патомстве тых вытворнікаў, якія адзначаліся асаблівай спадчыннай сілай, як Джорж-Вількес, Валанцір і Джэгольд. Патомства гэтых вытворнікаў пры сваяцкім развядзенні выйгрывала ў шпаркасці ў кожным выпадку амаль на 4 секунды (150).
    Да гэтых даных Валас у сваім журнале робіць яшчэ наступныя цікавыя дадаткі. Тып рысакоў Моргена прадстаўляецца таксама жывёламі, атрыманымі шляхам кровазмяшэння. Маткі гэтай фаміліі нядрэнна спароўваюцца, піша Валас, з бацькамі або з братамі нават на працягу двух пакаленняў падрад, і вынікам гэтага атрымліваюцца коні, у якіх тып гэтай фаміліі замацоўваецца яшчэ больш разам з іншымі дасканалымі якасцямі (146).
    Славутая кабыла Эмі, з рэкордам 2.20'/4, была атрымана цесным сваяцкім развядзеннем ад поўсястры і поўбрата. Мак-Лолін, з рэкордам 2.23, атрыман такім-жа чынам, як і Альдэн-Гольдсміс. Бляк-Флаінг-Клауд атрыман ад спароўвання бацькі з дачкой; яго шпаркасць была 2.22'/2, і разам з тым ён аказаўся вельмі добрым вытворнікам. Такіх прыкладаў можна прывесці яшчэ некалькі з практыкі амерыканскага рысістага конназаводства, і ўсе яны пацвярджаюць, што кроўным развядзеннем мо-
    гуць быць атрыманы выдатныя рысакі, таксама як і тое, што гэтыя коні па вазе і росту не ўступаюць іншым (148, стар. 332).
    Лепшая па шпаркасці і вынослівасці амерыканская кабыла Гольдсмісмэд атрымалася з боку маткі ад спароўвання вельмі блізкіх паміж сабой коней. Нарэшце, самы славуты з сучасных вытворнікаў у Амерыцы, Г'арольд, які даў фенаменальную кабылу Маудс, каралеву амерыканскага іпадрома, і многіх іншых першакласных рысакоў, паходзіць у другім і ў трэцім пакаленні ад коней, блізкіх па сваяцтву. Дзедам Гарольда з боку маткі і бацькі быў Абдала, а абедзве бабкі яго былі поўсёстры, паходзячы ад увезенага Бельфаундэра.
    Вось педыгры гэтага славутага жарабца:
    Rys-dyks Н
    <
    Abdallah
    ( Jmp. Messenger
    
    
    Membrino
    Дачка
    Чыстакроўнага Чыстакроўнай
    
    
    Amazonia
    Сын Messengers
    Невядомая
    
    
    Kent Mare
    Jm. Bellfounder
    One Eye
    Bishop‘s Hambletonian
    Jmp. Messenger Pheasant
    
    
    
    Silver Tai!
    Jmp. Messenger Невядомая
    Enchant­ress
    Abdallah
    •Membrino
    Amazonia
    Jmp. Messenger
    Дачка
    Сын Messengers
    Чыстакроўнага Чыстакроўнай
    
    
    Jmp. Bellfounder
    , Невядомая •
    
    
    Дачка
    ■
    1 Невядомая
    
    
    Разглядаючы ўсе гэтыя факты, дастаўленыя амерыканскім конназаводствам, сапраўды трэба прыйсці да заключэння, што кроўнае спароўванне ў пачатку ўтварэння культурнай пароды з’яўляецца зусім нармальным або нават, гаворачы словамі аднаго нямецкага пісьменніка, спароўванне блізкіх па сваяцтву жывёл у гэтых выпадках дае такія вынікі, якіх да таго часу не дасягалі (18, стар. 156).
    Што датычыць развядзення буйной рагатай жывёлы, то тут мы знаходзім вялікае мноства прыкладаў удалага карыстання кроўным спароўваннем як пры развядзенні культурных парод мясной, так і малочнай жывёлы.
    У большай частцы выпадкаў жывёлазаводчыкі спароўвалі жывёл тых-жа якасцей, не звяртаючы ніякай увагі на ступень сваяцтва. Як вядома, браты Колінгі, а таксама Бус і Бетс прак-
    тыкавалі ў самых шырокіх размерах кроўнае спароўванне, і, па вылічэнню Стона, вядомы бык Crown-Prince паходзіць 1 055 разоў ад Фаварыта, a Red-Rose — 1 344 разы, так што прадукты ад гэтых двух жывёл паходзяць ад Губака 2 399 разоў. Гэтак-жа сама Lord of the Valley i яго сёстры маюць 3/16 крыві РіІІоі’а, нягледзячы на тое, што Pillot удзельнічаў непасрэдна 5 генерацый назад; але Lord of Isles прадстаўляе прыклад яшчэ больш цеснага спароўвання.