Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Прайс, адзін з славутых заводчыкаў гэтай жывёлы, паведамляе наступнае: «я купіў ад Томкінса многа кароў, цялушак і двух быкоў. Кроў гэтых жывёл я ўтрымліваў непадмешанай на працягу 40 гадоў, і Томкінс запэўняў мяне, што ён атрымаў усю сваю жывёлу выключна ад двух цялушак і аднаго быка без усякай прымесі чужой крыві. Такім чынам, мой статак разводзіцца сам у сабе больш 80 гадоў, і большая частка майго статка паходзіць па прамой лініі ад адной каровы, якая прынесла ўжо мне 20-е цялё. Я маю трох цялят ад яе і ад двух яе сыноў, і адно з гэтых цялят цяпер з’яўляецца самай буйной каровай майго статка, найлепшай па складу і канстытуцыі, а два другія цяляці — бычкі, якіх я лічу найбольш каштоўнымі». Усё гэта разам дастаткова даказвае, гаворыць у заключэнне Прайс, памылковасць тэорыі аб неабходнасці змешвання крыві для падтрымання моцнасці канстытуцыі і папярэджання дэгенерацыі пароды (107, стар. 146).
Наступнае педыгры славутага быка Шэкспіра, які належаў Фаулеру, паказвае, наколькі вядомыя быкі Беквеля Twopenny н D удзельнічалі ў стварэнні гэтай жывёлы і ў якім размеры ўжывалася кроўнае спароўванне тымі з заводчыкаў, якія мелі найбольшы поспех пры развядзенні доўгарогай пароды:
D ■
Сын Twopenny •
Матка D
Ttvopenny
A Canley Cow
Twopenny
Old Comely
Westmoreland Bull
Old Comely
Westmore and Bu
Old Comely
Дачка Twopenny
Twopenny
Westmorelan d Bu
A Canley Cow
Old Comely
Квартлі, найбольш вядомы паміж заводчыкамі дэвонскай жывёлы, разводзіў жывёл свайго статка ў вельмі цесным кроўным сваяцтве. Яго бык Прынц Валійскі, які атрымаў такую велізарную вядомасць на ўсіх выстаўках і сустракаецца ў педыгры лепшых дэвонаў цяперашняга часу, паходзіць ад вельмі цеснага кроўнага развядзення, а іменна, як паказвае яго педыгры, у другой і трэцяй
генерацыі спароўваліся аднакроўныя браты з аднакроўнымі сёстрамі. Высокапародзістая карова Evellen 5-я, якая належала мічыганскай сельскагаспадарчай школе, адзначалася, паводле слоў Майльса, выключнай пладавітасцю, добрай малочнасцю і моцнай канстытуцыяй, нягледзячы на тое, што на працягу 8 генерацый у педыгры яе маткі Forester сустракаецца 30 разоў, Sillifant — 10 разоў, Guinea — 7 разоў, Prince of Walks — 3 разы, а ў педыгры яе бацькі Forester сустракаецца 21 раз, Sillifant — 20 разоў, Guinea — 13 разоў і Prince of Walks —5 разоў (107, стар. 147).
Джэрзейская і галандская жывёла ў многіх выпадках з’яўляецца прыкладам цеснага сваяцкага развядзення, прычым прадукцыйнасць і пладавітасць жывёл ніколькі не змяншаецца, а, наадварот, павялічваецца. Прыводзім педыгры аднаго з славутых галандскіх быкоў у Амерыцы, каб паказаць, наколькі кроўнае спароўванне практыкуецца ў гэтай пародзе і цяпер:
| Jacob ( Jacob ( Rooker
de Ruiter ■ I
I Porcelein 1 Trintje I de Goede
Sir ,
НепгУ , т к
J / Jacob i
A Aggie-Rosa 1 1 Rooker ■ Rooker
I Tansje I de Goede I Oude Tansje
Такім чынам, мы бачым, што кроў быка Rooker’a ўтрымліваецца ў крыві Sir Henry ў колькасйі 'Д, нягледзячы на тое, што Rooker удзельнічае толькі з трэцяга пакалення. Бацька Sir’a Henry даводзіцца пляменнікам матцы апошняга (131; 145, стар. 343).
Разбіраючы факты з гісторыі развядзення шартгорнскай і іншых парод буйной рагатай жывёлы, Майльс не знаходзіць ніякіх доказаў аб уплыве кроўнага развядзення на аслабленне канстытуцыі, змяншэнне пладавітасці і на схільнасць да хвароб.
Трэба прызнаць, гаворыць ён, справядлівым, што адзначаныя недахопы часцей за ўсё суправаджаюць культурныя пароды, і калі які-небудзь з гэтых недахопаў праяўляецца ў заводзе ў значнай ступені, то кроўнае развядзенне здольна замацаваць гэты недахоп і нават узмацніць яго. Але само сабой зразумела, што самы метад кроўнага развядзення тут не пры чым. Наступныя факты, таксама як і тыя, якія былі мною прыведзены, з відавочнасцю паказваюць, што кроўнае спароўванне паміж жывёламі зусім нармальнымі не выклікае аслаблення канстытуцыі (107, стар. 161).
У першым выпуску заводскай кнігі герэфордаў змешчан рысунак быка Cotmore, атрыманага праз цеснае кровазмяшэнне. Гэты бык атрымаў першую прэмію на каралеўскай выстаўцы, быў прэміраван на многіх мясцовых выстаўках і з’яўляўся жывёлай ва ўсіх адносінах дасканалай, уладаючы пры гэтым настолькі кала-
сальнымі і масіўнымі формамі, што яго вага раўнялася IO8V2 пуд. Наколькі цесным было кровазмяшэнне, гэта відаць з наступнага. Калі Cotmore нарадзіўся, яго бацьку Sovereign’у было 15 гадоў, і хоць ён не быў такіх велізарных размераў, як сын, але па сваёй пладавітасці з’яўляўся фенаменальным, як паказвае педыгры. Бацькі Sovereigns былі родныя брат і сястра; дзяды былі поўбрат і поўсястра і бабкі ў трэцім пакаленні былі таксама поўсёстры.
Вядомы заводчык Ботс у штаце Н’ю-йорк практыкаваў з асаблівым поспехам кроўнае спароўванне і сам гаворыць аб гэтым наступнае: «Я спароўваў быка Apricots-Gloster з яго дочкамі і ўнучкамі, атрымаўшы ў трэцім пакаленні быка Treble-Gloster, якога, у сваю чаргу, злучыў з яго маткай, атрымаўшы ад іх самую выдатную з маіх цялушак Souvenir. Пасля гэтага я злучыў ТгеЫеGloster’a з яго дачкой Souvenir, ад чаго атрымалася выдатная жывёла May-Beauty. Я павінен адзначыць, што вынік такога спосабу спароўвання быў настолькі добрым, што цяпер я злучаю Treble-Gloster’a з усімі маімі каровамі, не звяртаючы ніякай увагі на ступень сваяцтва, бо зусім упэўнен у добрым зыходзе» (107, стар. 163).
Тыя прыклады, якія нам вядомы, гаворыць далей Майльс, могуць служыць таксама прыкладамі добрай пладавітасці жывёл. Так, Кларыса, карова Р. Колінга, давала штогод цялят. Яе дачка Restless цялілася да 7-гадовага ўзросту. Бык Lancaster быў настолькі выдатны вытворнік, што яго кроў знаходзіцца ў педыгры амаль усіх найбольш выдатных шартгорнаў цяперашняга часу. Шартгорнскі бык Grasier, атрыманы таксама шляхам цеснага кроўнага развядзення, да 14 гадоў заставаўся ў заводзе. Карова Charmer была настолькі пладавітая, што яе патомства ў 1860 г. было прадана за 2 139 ф. ст., прычым сама карова адзначалася таксама і выключнай малочнасцю.
Даследаванне педыгры Charmer паказвае, што ў ім кроў Фаварыта ўдзельнічала 408 разоў.
Такім чынам, гаворачы словамі Кулэ, дослед Колінгаў, Беквеля і многіх іншых жывёлазаводчыкаў паказаў, што пры развядзенні буйной рагатай жывёлы няма ніякай небяспекі спароўваць жывёл, блізкіх па сваяцтву, маючы на ўвазе, зразумела, што спароўваемыя жывёлы ўладаюць у вышэйшай ступені тымі якасцямі, якія пажаданы (34, стар. 8).
Авечкаводы, і іменна тыя з іх, думкі якіх па гэтаму пытанню заслугоўваюць давер’я, як людзей, выпрабаваўшых кроўнае развядзенне на авечках свайго статка, амаль аднагалосна сведчаць таксама, што кроўнае спароўванне дае магчымасць атрымаць выдатных па прадукцыйнасці жывёл і садзейнічае замацаванню аднаформеннасці статка, не шкодзячы канстытуцыі і пладавітасці.
Паны Броуны ніколі не прымешвалі да свайго выдатнага статка лестэрскіх авечак свежай крыві. У Францыі статак Наз раз-
176 Навуковыя і практычныя асновы падбору племянных жывёл мнажаўся на працяту 60 гадоў без далучэння хоць-бы аднаго чужога барана (4, стар. 128).
Паводле маіх назіранняў, поспех у авечкагадоўлі залежыць, піша Грагем, пераважна ад двух акалічнасцей: стараннага падбору і сваяцкага развядзення. Упускаючы гэта з-пад увагі, авечкавод можа працаваць усё жыццё без прыкметных вынікаў.
Супраць кроўнага спароўвання звычайна гавораць, што яно развівае схільнасць да асла'блення канстытуцыі. Але ні пры маіх шматгадовых доследах, ні ў статках іншых авечкаводаў я не мог заўважыць, прадаўжаеён, каб гэтае абвінавачанне было справядлівым. На працягу 25-гадовага перыяду я сам пастаянна карыстаўся гэтым метадам, меў выпадак назіраць мноства авечых статкаў і павінен сказаць, што ў Аўстраліі я не бачыў ніводнага добрага статка, у якім не ўжывалася-б сваяцкае развядзенне, і таму я перакананы, што, не карыстаючыся сваяцкім развядзеннем, бадай ці можна вывесці добрых авечак. Паўтараю зноў, што старанны выбар пры гэтым метадзе асабліва неабходны. Пасля многіх гадоў вопыгу я настолькі цвёрда быў перакананы ў гэтым метадзе, што нярэдка спароўваў сына з маткай і атрымліваў пры гэтым такіх жывёл, якія значна перавышалі па якасцях бацьку і матку. Чым больш сваяцкай з’яўляецца кроў спароўваемых жывёл, тым больш патомства падобна да бацькоў (62, стар. 22).
Барфорд разводзіў у кроўным сваяцтве свой статак амаль з 1810 г. Ён сцвярджаў, што вопыт на працягу поўстагоддзя дазваляе яму з упэўненасцю сказаць, што спароўванне жывёл блізкіх па сваяцтву, але моцных па канстытуцыі, не вядзе да дэгенерацыі (107, стар. 146).
Авечкаводы ў Амерыцы звычайна карыстаюцца кроўным спароўваннем у шырокіх размерах і з вялікім поспехам. Мерыносавыя авечкі, разводзімыя Эдвінам Гэмандам, могуць служыць яркім прыкладам цеснага кровазмяшэння. Усе яго авечкі разводзіліся яшчэ раней у даволі блізкім сваяцтве авечкаводам Гумфрэ да таго моманту, калі гэтых авечак набыў Атвуд, прычым апошні свой статак атрымаў выключна ад адной маткі і ніколі не ўжываў іншых бараноў, апрача бараноў Гумфрэ. Геманд захаваў тую-ж кроў без усякага змяшання, так што амерыканскія мерыносы разводзяцца пры родным спароўванні на працягу болып чым 60 гадоў. Педыгры барана Геманда Gold-drop, прададзенага за 25 тысяч долараў, вельмі цікавае для мэт вывучэння пытання аб кроўным развядзенні. Падзяляючы кроў гэтага барана на 512 частак, мы знойдзем, што
Old Block удзельнічаў 196 разоў
01 lamb » 151 »
Ewe lamb » 109 »
Light colored ewe » 28 »
Old Matchless » 28 »
Усяго . .. 512 »
Такім чынам, педыгры гэтага славутага барана паказвае, што кожная кропля яго крыві можа быць аднесена да трох матак і аднаго барана, купленых у Атвуда.
Нягледзячы на тое, што Геманд разводзіў сваіх авечак наогул у цесным сваяцтве, гаворыць Рандаль, авечкі яго з часу куплі не толькі палепшыліся ў колькасці воўны, але таксама велічыні, размерах касцяка, акругласці рэбраў, здольнасці скарыстоўваць корм, адным словам, ва ўсіх тых уласцівасцях, якія патрабуюць добрай канстытуцыі; да таго-ж у гэтым статку не заўважалася ні малейшай схільнасці да змяншэння пладавітасці (119, стар. 121).
I сапраўды, як паказваюць дакладныя даныя, паведамленыя Рандалем, вага руна з 14 ф. у Old Black і 134 ф. жывой вагі, на працягу 6 пакаленняў павысілася да 27 ф. вагі руна і 140 ф. жывой вагі (119,стар. 121).