Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Вядомы мерыносавы статак Рыча прадстаўляе другі прыклад цеснага сваяцкага развядзення. Рандаль паведамляе, што ў гэтым статку была абноўлена кроў у першы раз толькі ў 1842 г. Зусім няма ніякіх указанняў, каб статак Рыча выйграў колькі-небудзь у моцнасці канстытуцыі праз гэтае абнаўленнё крыві. 3 таго часу на працягу 30 гадоў авечкі гэтыя разводзяцца выключна ў цесным сваяцтве.
Усе факты, якія я меў выпадак назіраць або сабраў з пэўных крыніц, паказваюць, гаворыць Рандаль, што сваяцкае і нават блізкае кроўнае развядзенне не прадстаўляюць небяспекі, калі абодва бацькі не маюць недахопаў арганізацыі. Вельмі цяжка палепшыць статак, надаць яму аднароднасць і зрабіць яго адзнакі стойкімі ў атрыманні ў спадчыну, не карыстаючыся сваяцкім развядзеннем. Вось чаму велізарная большасць найбольш даравітых жывёлазаводчыкаў усіх відаў хатняй жывёлы, як Беквель, Колінгі, Мезон, Менарт, Весрэль, Найтлі, Бетс, Бус і Прайс, прытрымліваліся цеснага сваяцкага развядзення. Заводскія кнігі розных парод даюць незлічонае мноства несумненных указанняў, што выдатныя коні, лепшыя экземпляры рагатай жывёлы і авечак былі выведзены такім шляхам. Гэтае палажэнне справядліва ў адносінах амаль да ўсіх дробных жывёл.
Але асабліва пераканаўча можа дзейнічаць у гэтых адносінах, па думку Рандаля, гісторыя лепшых заводаў амерыканскіх мерыіюсаў, якія, можа быць, і дасягнулі такой дасканаласці дзякуючы шырокаму прымяненню метаду сваяцкага спароўвання (119, стар. 119).
Найбольш вядомыя французскія авечкаводы, як гэта відаць з багатых звестак, сабраных Перам дэ Роо, выказваюцца рашуча ў карысць кроўнага развядзення (84, стар. 140). Дырэктар аўчарні Рамбулье Л. Бернардэн паведаміў Перу дэ Роо наступнае:
Мерыносавы статак у Рамбулье заснаваны ў 1786 г. купляй у Іспаніі 22 бараноў і 334 матак, якія атрымаліся ад лепшых леон-
12 Зак. 473
скіх статкаў. На працягу першых 70 гадоў, несумненна, часта бывалі выпадкі спароўвання блізкіх па сваяцтву жывёл, бо гэтай акалічнасці не надавалі ніякага значэння і ўвесь час не ўводзілася ні разу новая кроў. 3 практыкі-ж апошняга часу ёсць многа верагодных выпадкаў спароўвання авечак блізкіх па сваяцтву паміж сабой з мэтай фіксіраваць якасць воўны або іншыя якія-небудзь асаблівасці. Такое спароўванне ніколі не давала дрэнных вынікаў. Гадоў 15 або 10 таму назад былі спушчаны сёстры з братамі і бацькі з дзецьмі, прычым атрыманае ад такога спароўвання патомства ў поўнай меры апраўдала чаканні авечкавода. Здароўе, склад і пладавітасць авечак статка Рамбулье да гэтага часу не пакідае, гаворыць Бернардэн, жадаць нічога лепшага, і гэта ясна даказвае, што група жывёл можа доўгі час разводзіцца ў сабе, не апасаючыся вынікаў кроўнага развядзення.
Другі вядомы авечкавод, Леруа з Шаплі, на пытанне, пастаўленае Роо: «ці спароўваў ён жывёл блізкіх па сваяцтву», адказаў так: «сваякоў у першай лініі (г. зн. бацькоў з дзецьмі і братоў з сёстрамі) я ніколі не спароўваў; але я прынцыпова спароўваў дваюрадных братоў з дваюраднымі сёстрамі і ніколі не атрымліваў неспрыяльных вынікаў. Наадварот, такім сваяцкім спароўваннем я выводзіў заўсёды найлепшых жывёл». На падставе гэтых даных Леруа прыйшоў да вываду ніколі не ўводзіць у свой статак чужой крыві (стар. 142).
Лефебюр з Лагранжа, аўчарня якога належыць і да гэтага часу да першакласных, дае наступныя звесткі аб яго метадзе развядзення. 3 1866 г., піша ён, я карыстаўся баранамі са свайго статка і прытым толькі з некалькіх фамілій. На працягу ўсяго гэтага перыяду вельмі часта здаралася, што я прымушан быў спароўваць блізкіх па сваяцтву жывёл, а іменна братоў з сёстрамі, дваюрадных братоў з дваюраднымі сёстрамі і т. д., прычым ніколі не меў дрэнных вынікаў. Стан майго статка да гэтага часу не пакідае жадаць нічога лепшага ў адносінах канстытуцыі і пладавітасці. Жадаючы праверыць уплыў асвяжэння крыві, я ў 1876 г. купіў двух бараноў з двух розных аўчарняў і даў кожнаму барану па 25 матак. Ад аднаго з іх я ўвогуле атрымаў даволі здавальняючы прыплод, а ад другога дрэнны, так што ўсё патомства прыйшлося прадаць на ўбой. 3 прыведзеных фактаў можна меркаваць аб бясшкоднасці кроўнага развядзення. На маю думку, гаворыць Лефебюру заключэнне, для дасягнення аднароднасці і канстантнасці не трэба пазбягаць гэтага метаду, а, наадварот, спароўваць жывёл з той-жа фаміліі. Я асабіста вырашыў больш чым калі-небудзь карыстацца гэтым метадам (стар. 146).
’ Авечкавод Камю, аўчарні якога мы не мелі выпадку агледзець, належыць таксама да прыхільнікаў кроўнага развядзення.
Вельмі часта, гаворыць Камю, я спароўваў братоў з сёстрамі, сыноў з маткамі, дваюрадных братоў з дваюраднымі сёстрамі і т. д;
але я ніколі не заўважаў, каб ад такога спароўвання атрымлівалася хваравітае патомства або патомства з адзнакамі выраджэння. На маю думку, пагоршанне многіх статкаў адбываецца, галоўным чынам, ад дрэннага кармлення і няўмелага падбору, а не ад карыстання кроўным развядзеннем (стар. 148).
Тое-ж самае пацвярджаюць авечкаводы Тыруан і КансейльЛямі. Апошні нават упэўнен, што паляпшэнне яго статка дасягнута, галоўным чынам, прымяненнем кроўнага развядзення. Спароўванне братоў з сёстрамі, сыноў з маткамі вельмі часта практыкавалася ў маім статку, піша Лямі, і ніколі такое блізкае спароўванне не давала дрэнных вынікаў. На мой погляд, сваяцкае развядзенне ёсць галоўны сродак паляпшэння парод, але, зразумела, пры ўмове ўмелага падбору. Усе жывёлы як мужчынскія, так і жаночыя, у якіх ёсць хоць-бы нязначныя недахопы канстытуцыі, павінны выключацца з завода. Адным словам, гаворыць Кансейль-Лямі, трэба памятаць два галоўнейшыя правілы: пазбягаць жывёл з заганамі і спароўваць толькі асобін, у якіх пажаданыя якасці выражаны ў найвышэйшай ступені (стар. 155).
Нягледзячы на такія пераканаўчыя факты і довады, якія гавораць у карысць кроўнага развядзення, мы маем намер указайь таксама на ўсе вядомыя нам выпадкі неспрыяльнага зыходу пры спароўванні блізкіх па сваяцтву жывёл.
Заснавальнік статка Ліхноўскага адкрыта прызнаваў, паведамляе Натузіус, важнасць прымешвання новай крыві.
Мне вядомы, піша той-жа аўтар, адзін прыклад выдатнага мерыносавага статка, вырошчванне якога вялося з вялікім поспехам. У гэтым статку нарадзіўся асабліва добры баран, які быў не толькі ў значнай ступені скарыстаны для завода, але таксама і яго сыны, і калі дочкі гэтага барана былі пакрыты ім, то надзеі авечкавода, відавочна, пачалі ажыццяўляцца. Цяпер, пасля многіх гадоў, гэты статак выявіў адзнакі выраджэння як значным аслабленнем канстытуцыі, так з’яўленнем хвароб і выродлівасцей (110, стар. 102).
Нельга ўявіць ніводнага завода, гаворыць Зетэгаст, у якім гэты спосаб развядзення ўтрымліваўся-б або мог быць утрыманы на працягу цэлага раду пакаленняў, бо заўсёды пры працяглым спароўванні кроўных сваякоў выяўляліся неспрыяльныя з’явы, якія вялі да гібелі статка (?). У фактах, якія пацвярджаюць гэта, недахопу няма.
«У Калінаўцы, напрыклад, зроблена была спроба вывесці з нямногіх непадзельных электаральнага статка асобны статак сваяцкім спароўваннем. Праз 19 гадоў, калі племя складалася з 50 галоў, у ім праявіўся трабер, ад якога загінуў гэты статак. Што ў гэтым выпадку прычынай гібелі статка быў спосаб развядзення, у тым сумнявацца нельга» (7, стар. 134). Ніякіх іншых довадаў Зетэгаст не дае, а ўказаны прыклад ніколькі не пераканальны, 12*
180 Навуковыя і практычныя асновы падбору племянных жывёл бо траберная хвароба была звычайнай з’явай у электаральных статках, значыцца, кроўнае спароўванне магло толькі ўзмацніць гэтую хваравітую схільнасць у патомстве.
3 гісторыі лепшых заводаў Англіі відаць, піша Натузіус, што працяглае развядзенне ў кроўным сваяцтве з’яўляецца вельмі небяспечным і іменна ў двух адносінах.
Па-першае, хоць трэба прызнаць, што карысныя якасці надзейна перадаюцца ў спадчыну пры спароўванні блізкіх па сваяцтву жывёл, але гэтак-жа сама перадаюцца ў спадчыну і дрэнныя якасці; па-другое, пры шматразовым спароўванні блізкіх па сваяцтву жывёл у патомстве развіваецца слабасць канстытуцыі, меншая пладавітасць або бясплоддзе. Вельмі часта здаралася, што, калі спароўванне ў кроўным сваяцтве працягвалася доўгі час, то сямействы, у якіх яно праводзілася, вельмі хутка рабіліся нягоднымі для завода, часткова з прычыны залатушнага складу, заган касцей, а ў асаблівасці ад таго, што жывёлы робяцца імпатэнтнымі (18, стар. 158).
Метад кроўнага спароўвання мае вельмі многа праціўнікаў, указвае Шварцнекер, асабліва сярод урачоў і жывёлаводаў, якія лічаць гэты метад згубным для канстытуцыі жывёлы пры працяглым карыстанні ім. Амон і Кнобельсдорф выказваюцца супраць сваяцкага развядзення, адзначаючы пры гэтым, што пры развядзенні фаміліі Highflyher кроўнае спароўванне было прычынай няўдачы, таксама, як у Мекленбургу пры развядзенні фаміліі Морвак.
Інспектар завода д-р Гіскер, у Брауншвейгу, думае, што пры працяглым спароўванні ў блізкім сваяцтве адбываецца не толькі выраджэнне ў адносінах велічыні жывёлы, але праяўляецца таксама слабасць канстытуцыі, схільнасць да хвароб і бясплоднасць, і як доказ ён прыводзіць Гановерскі завод у Мемзене, дзе ад 12 кабыл адзін год атрымалі толькі адно жарабя (116, стар. 144) L
3 усяго сказанага бадай ці будзе перабольшаннем, калі мы зробім вывад, гаворыць Шварцнекер, што конназаводчыкі Англіі і Германіі не прызнаюць прыгодным працяглае спароўванне ў блізкім сваяцтве на падставе таго, штс яно аслабляе канстытуцыю і мае шкодны ўплыў на нервовую сістэму і пладавітасць (?). Вось чаму можна раіць карыстацца гэтым метадам толькі часова, калі жадаюць падтрымаць пэўныя якасці, якія ёсць толькі ў блізкіх паміж сабой жывёл. Працяглае цеснае сваяцкае развядзенне небяспечна пры ўсіх умовах.
Зетэгаст указвае таксама на адзін выпадак развядзення ад двух коней на працягу 6 пакаленняў, прычым патомства гэтых
1 Падобная з'ява нярэдка назіраецца ў заводах, у якіх ніколі не карысталіся кроўным развядзеннем. Няўмелае вядзенне злучкі служыць таму галоўнай прычынай.
коней атрымала альбінізм і зрабілася бясплодным, так што далейшае развядзенне аказалася немагчымым.
Некаторыя конназаводчыкі, добра знаёмыя з поспехамі англійскага і амерыканскага конназаводства, не раюць карыстацца кроўным развядзеннем для атрымання рабочых коней розных прызначэнняў.