Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Для скакуноў кроўнае развядзенне з’яўляецца малапрыгодным, гаворыць Гонт; для амерыканскіх-жа рысакоў, як мы бачым, гэты метад забяспечвае большую прадукцыйнасць. Відавочна,
гэтую розніцу трэба растлумачыць тым, што амерыканскія рысакі з’яўляюцца пародай болып новай, змяшанага гетэрагеннага паходжання, у выніку чаго тут кроўнае развядзенне вядзе да замацавання тыпу і ўдасканалення наогул, а пры развядзенні скакуноў можа выклікаць выраджэнне (150).
8. Перавядзенне жывёл у іншую мясцовасць, у іншыя ўмовы, ліквідуе ў значнай ступені шкоду кроўнага развядзення (4, 88, 110, 165 і мн. інш.).
13 Зак. 473
Раздзел сёмы
ІІАДБОР ПЛЕМЯННЫХ ВЫТВОРНІКАЎ АБО БАНІТЫРОЎКА АВЕЧАК
Паляпшэнне парод ішло ўперад павольна.— Спароўванне падобных паміж сабой жывёл ёсць галоўная прычына прагрэсу ў жывёлагадоўлі.— Метад падобнага спароўвання павялічвае здольнасць перадаваць у спадчыну. — Метад ураўноўвання. — Выпраўляючыя бараны.— Практыка падбору ў авечкаводаў Англіі, Францыі, Аўстраліі і Амерыкі.— Крытыка метаду ўраўноўвання.— Лепшае з лепшым дае лепшае.— Падбор па прадукцыйнасці.— Мазаеўскі напрамак.— Думка Скіядана і Мерцалава.— Тры перыяды ў гісторыі банітыроўкі авечак у Германіі.— Банітыровачныя ключы.— Заводская вартасць,— Доказы непрыгоднасці метаду ўраўноўвання ў воўнавых і племянных аўчарнях.— У якім абмежаваным сэнсе можна дапусціць выпраўленне недахопаў ураўноўваннем. ■— Заключэнне.
Вышэй было паказана, што пры ўтварэнні карысных парод свойскіх жывёл выпадковыя варыяцыі або новаўтварэнні не адыгрывалі ніякай ролі, г. зн., інакш кажучы, такім шляхам напэўна не ўзнікала ні адна з карысных пародГэтак-жа сама і скрыжаванне з’яўляецца зусім ненадзейным спосабам для ўтварэння канстантных парод, якія маюць значэнне культурнага паляпшаючага матэрыялу. Выключэннем з’яўляецца толькі той выпадак скрыжавання, калі адна парода паглынаецца другой.
Паляпшэнне або удасканальванне парод ішло шляхам павольнага накаплення тых асаблівасцей, якія былі мэтай жывёлазаводчыка і якія ў большасці выпадкаў, хоць часам і ў слабай ступені, знаходзіліся ў тых асобін, з якіх пачалося ўдасканальванне. Важнасць вялікага пачатку падбору, гаворыць Дарвін, грунтуецца, галоўным чынам, на здольнасці падбіраць ледзь пры-
1 Мы наўмысна падкрэсліваем слова карысны, жадаючы гэтым паказаць, што нашы палажэнні не датычаць любіцельскіх парод свойскіх жывёл і раслін, у стварэнні якіх выпадковыя варыяцыі мелі значэнне.
0
кметныя адрозненні, якія тым не менш могуць перадавацца і накапляюцца так, што вынік іх робіцца відавочным для кожнага (4, т. 2, стар. 212). Усё, што мы ведаем, а яшчэ ў большай ступені ўсё, чаго мы не ведаем аб гісторыі большай часткі нашых парод, нават навейшых, гаворыць у другім месцы Дарвін, узгадняецца з той думкай, што ўтварэнне іх пры дапамозе бессвядомага і сістэматычнага падбору ішло амаль непрыкметна ціха (4, т. 2, стар. 265).
Што пры штучным падборы поспех залежыць ад павольнага накаплення асаблівасцей, даказвае між іншым і час, неабходны для стварэння некаторых парод. Толет падбіраў кароў і асабліва быкоў, якія паходзілі ад добрых дойных жывёл, з адзінай мэтай палепшыць сваю жывёлу для вырабу сыру; ён пастаянна выпрабоўваў малако з дапамогай лактаметра і на працягу 8 гадоў палепшыў малочнасць кароў у адносінах 4 да 3. Другі цікавы прыклад, прыведзены Дарвіным, указвае, што ў некаторых выпадках поспех дасягаецца значна больш павольна. У 1784 г. у Францыю была завезена парода шаўкавічных чарвякоў, у якой адна сотня з 1 000 не давала белых коканаў; але цяпер, пасля стараннага падбору на працягу 65 пакаленняў, прапорцыя жоўтых коканаў зменшылася да 35 на 1 000 (4, т. 2, стар. 218).
У цяперашні час ёсць больш станоўчыя факты адносна павольнага і вельмі роўнамернага павышэння прадукцыйнасці жывёл розных прызначэнняў.
Найбольш пераканаўчы доказ дае гісторыя амерыканскай тонкаруннай авечкагадоўлі. У пачатку трыццатых гадоў гэтага стагоддзя авечкі ў лепшых воўнавых аўчарнях Амерыкі давалі ў сярэднім не больш 4 — 6 ф. (англ.) воўны на галаву, а ў цяперашні час, гаворыць адзін са знаўцаў амерыканскай авечкагадоўлі, нярэдка сустракаюцца статкі, у якіх настрыгаецца ад 8 да 10 ф. воўны на галаву (ЗУ, стар. 122).
Гэтакія-ж самыя даныя дае нам гісторыя каралеўскай аўчарні ў Рамбулье. Авечкі, прывезеныя з Іспаніі для ўтварэння гэтай аўчарні ў 1786 і 1801 гг., давалі ў сярэднім 3,061 кг воўны на галаву. Ужо ў 1804 г. сярэдні выхад воўны быў 3,691 кг, у 1813 г. — 3,840 кг, у 1817 г. — 4,28 кг, у 1834 — 4,03 кг, у 1838 г. — 5,307 кг (19). Такі-ж паступовы ход павелічэння прадукцыйнасці авечак выяўляецца і ва ўсёй краіне, як гэта паказвае справаздача Доджа, статыстыка пры Дэпартаменце земляробства ў Злучаных Штатах Амерыкі. Побач з паступовым узрастаннем колькасці авечак павялічвалася, дзякуючы правільнаму падбору і бракоўцы, прадукцыйнасць жывёл, так што сярэдняя вага руна, якая не перавышала 19/ю ф. у 1840 г., дасягае ў 1887 г. 5’/ю ф. на галаву. Аб здзіўляючай роўнамернасці ў ходзе гэтага паляпшэння лепш за ўсё гаворыць наступная табліца (48, стар. 302).
Гады
Колькасць авечак
Сярэдняя вага
руна (англ. фунт)
1840
19 311 374
1,9
1850
21 723 220
2,4
I860
22 471 275
2,7
1870
28 477 951
3,5
1880
42 192 074
4,8
1884
50 360 243
5,2
1887
44 759 314
5,1
Авечкаводы і наогул жывёлазаводчыкі глыбока перакананы, што поспех у заводскай справе дасягаецца вельмі павольна, а не скачкамі, дзякуючы толькі скарыстанню якой-небудзь выпадковай варыяцыі. Найбольш удалым выражэннем іх поглядаў можа служыць даклад Гарленда, чытаны на з’ездзе сельскіх гаспадароў у Мадысоне ў 1875 г. У гэтым дакладзе Гарленд пацвярджае тую думку, што выпадак у жывёлагадоўлі не адыгрывае ніякай ролі і што паляпшэнні нават у выдатных жывёлаводаў ішлі надзвычай павольна. Запатрабавалася, гаворыць ён, пяцьдзесят гадоў працы, энергіі і вывучэння справы, каб бараноў з 9-фунтовым рунам, увезеных Гумфрэ ў Амерыку, ператварыць у бараноў, якія даюць 25 — 30 ф. воўны, як гэта сапраўды назіраецца ў многіх племянных статках у цяперашні час. Для атрымання высокакультурнага тыпу катсвольдаў і саутсдаунаў запатрабавалася не менш часу, грошай і ведаў, чым для ўдасканалення мерыносаў. Такія факты, зразумела, гаворыць Гарленд, мала падтрымліваюць тых маладых авечкаводаў, якія мараць аб хуткім поспеху або спадзяюцца шляхам скрыжавання ўтварыць такую сярэднюю пароду, якая злучала-б у сабе якасці ўсіх парод без іх недахопаў
1 Людзі, незнаёмыя з практыкай жывёлагадоўлі, наадварот, схільны прызнаць новаўтварэнні і скрыжаванне за галоўныя фактары змяняльнасціJ ўдасканальвання парод. Так, напрыклад, Данілеўскі лічыць буйныя, раптоўныя, самаадвольныя змены і выродлівыя ўхіленні ад тыпу, якія час-ад-часу паяўляюцца, але не залежаць ад падбору, а таксама ўплыў гібрыдызацыі за галоўныя прычыны ўтварэння парод свойскіх жывёл. Гэты погляд не знаходзіць у сваё апраўданне, як мы бачылі, ні аднаго пераканаўчага факту. У процілегласць думцы, заснаванай на масе назіранняў, Данілеўскі сумняваецца ў паходжанні мерыносавай авечкі ад некультурнай простай пароды, якая мае руно са змяшанай воўны, г. зн. з асцюка і пуху. «Вось, калі-б, — гаворыць Данілеўскі,— на звычайнай грубой туземнай нямецкай або нашай рускай авечцы была дасягнута падборам таніна і далікатнасць воўны мерыносавай, то гэта сапраўды магло-б быць палічана за адзнаку вялікага значэння прынцыпу падбору. Але нічога падобнага адносна авечак і іншых свойскіх жывёл зроблена не было». На гэта перш за ўсё трэба зазначыць, што воўна
Парода амерыканскіх рысакоў, якая ўтварылася ў апошнія 40 — 50 гадоў, так сказаць, на нашых вачах, дае несумненныя факты, здольныя пераканаць кожнага, што прагрэс у паляпшэнні пароды, які залежыць ад падбору паміж асобінамі найбольш прадукцыйнымі, рухаўся вельмі павольна і роўнамерна ў пажаданым напрамку. Прыводзім табліцу сярэдняй шпаркасці ўсіх рысакоў, якія беглі ў летнія сезоны ад 1866 да 1884 г. уключна на адным з найбольш вядомых і старэйшых іпадромаў Амерыкі — у Буфало.
Дыстанцыя ў адну англ. мілю была пройдзена (у мінутах і секундах):
1866 г 2,38 1/2 1876 г 2,23
1867 г 2,34 і/2 1877 г 2,24 і/2
1868 г 2,31 з/4 1878 г 2,21 і/2
1869 г 2,29 і/4 1879 г 2,23 V4
1870 г 2,28 з/4 1880 г. ...... .2,20
1871 г 2,25 % 1881 г 2,20 %
1872 г 2,26 1882 г 2,21 :/4
1873 г 2,26 J/2 1883 г 2,21 з/4
1874 г 2,24 і/2 1884 г 2,21 1Д
1875 г 2,25 1/2
Гэтыя лічбы гавораць красамоўней многіх тамоў.
Супраць гэтых лічбаў могуць, бадай, запярэчыць, што паступовасць павелічэння сярэдняй шпаркасці рысакоў ніколькі не гаворыць супраць магчы.масці з’яўлення фенаменальных жывёл, якія значна перавышаюць па прадукцыйнасці астатніх коней. He адмаўляючы ніколькі існавання такіх фенаменальных жывёл, мы толькі хочам указаць, што і іх прадукцыйпасць у поўнай меры адпавядае сярэдняй прадукцыйнасці ўсіх жывёл такога-ж самага перыяду часу, так што ступень прадукцыйнасці выдатных жывёл
мерыносаў не танчэй, чым пух іншых авечак, а з’яўленне сярод мерыносавых чыстакроўных статкаў авечак, якія маюць асцюкі на значнай частцы руна, настолькі вядома, што практыкі-авечкаводы наўрад ці здзівяцца, калі праз некалькі пакаленняў з мерыносаў будзе выпрацавана авечка, якая не адрозніваецца па воўне ад простай цыгайскай. Толькі бракоўкай і падборам авечкаводы засцерагаюць выраджэнне мерыносавай воўны ў простую. 3 другога боку, авечкі цыгайскай пароды патрабуюць усяго некалькі пакаленняў стараннага падбору, каб атрымаць руно з аднаго пуху, таму што і цяпер трапляюцца паміж цыгайскімі авечкамі экземпляры такой жывёлы. Нарэшце, вядома таксама, што раманаўскія авечкі шляхам падбору даведзены да таго, што іх руно змяшчае ў сабе 0,8 пуху і 0,2 асцюка, між тым, як у сваяцкай з імі па паходжанню простай кароткахвостай авечкі і хейдшнукаў існуюць амаль адваротныя адносіны. Прафесар К. А. Тіміразеў, пярэчачы Данілеўскаму, лічыць думку апошняга, што штучны адбор не з’яўляецца фактарам утварэння парод у раслін, няўдалай, таму што факты, прыведзеныя Дэкенам і інш., гавораць супраць гэтага (23; 3, стар. 28; стар. 429).
пэўнага напрамку павышаецца таксама паступова і павольна, як і прадукцыйнасць усіх астатніх; інакш кажучы, з’яўленне феноменаў у сапраўднасці не складае асабліва буйнога скачка ў гісторыі паляпшэння пароды. Наступная табліца шпаркасці найболып выдатных амерыканскіх рысакоў у перыяд ад 1806 да 1885 г. з відавочнасцю пацвярджае гэта: