Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Дакладныя назіранні д-ра Вуазена, праф. Бюро і Брока паказваюць, што пры сваяцкіх шлюбах паміж людзьмі на працягу вельмі доўгага перыяду часу могуць быць поўнасцю захаваны рост, канстытуцыя і найлепшы стан здароўя (84, стар. 187).
Да фактаў, паведамленых Роо, дададзім яшчэ некаторыя доказы, дастаўленыя практыкай птушкаводаў.
Джакэ, каля Бастона, прывёз у 1822 г. пару брэменскіх гусей, якіх ён да 1830 г. разводзіў у межах толькі гэтых двух экземпляраў і іх патомства. Калі стары гусак быў забіты, то Джакэ карыстаўся яго сынам і вёў статак без прымесі новай крыві да 1852 г. Нягледзячы на гэта, гусі яго завода не мелі ніякай схільнасці да выраджэння, і жывёлы самых апошніх генерацый былі такія-ж буйныя, а па форме нават лепшыя, чым першая пара.
Рут’ен паведамляе аб адным заводчыку галубоў у Ірландыі, які на працягу 15 гадоў разводзіў галубоў ад адной пары без усякага асвяжэння крыві. Патомства складалася з такіх моцных і здаровых птушак, якіх толькі можна жадаць.
Дыксан з штата Н'ю-йорк гаворыць, што ён на працягу 12 гадоў без асвяжэння крыві разводзіў свойскіх курэй, ад чаго птушкі ніколькі не страцілі ні ў вынослівасці, ні ў здольнасці да носкі. Пеўні важылі ў сярэднім каля 7 англ. ф., а куры — каля 4 англ. ф. (107, стар. 166).
Вельмі добрым дадаткам да гэтых фактаў служаць даныя, паведамленыя ў мінулым годзе французскім жывёлазаводчыкам Кінерам, які выпрабаваў на працягу многіх гадоў кроўнае развядзенне на розных відах свойскіх жывёл (89).
Маючы прыклад каралеўскай вюртэмбергскай канюшні, Кінер сам пачаў прымяпяць самае цеснае кроўнае спароўванне пры развядзенні коней. Хоць пры гэтым і атрымліваліся вельмі добрыя экземпляры, але побач з гэтым-жа выявілася змяншэнне пладавітасці.
Паводле сведчання Гайо, славуты Масу, арабскі жарабец з фаміліі Аназек, самае лспшае патомства даваў пры спароўванні са сваімі дочкамі і ўнучкамі.
Славуты жарабец Шэрбург, як паказвае педыгры, прыведзенае Кінерам, атрымаўся ад даволі цеснага кроўнагаразвядзення і ва ўсіх лініях продкаў змяшчае ў сабе кроў аднаго і таго-ж вытворніка — Вольтэра.
Жывёлы, з вялікім лішкам тлушчу ў тканках і схільныя яшчэ болып павялічваць яго колькасць пры ўмовахкроўнага развядзення, дастаўляюць заводчыку масу клопатаў. Так, разводзімыя мною парасяты, піша далей Кінер, пры нараджэнні, як відаць, атрымліваліся зусім здаровымі, але звычайна праз 6 тыдняў паміралі. Іх скура зморшчвалася, набывала шэрабруднае адценне, і жывёлы гінулі ад сухот. У выжыўшых парасят звычайна заўважалася тлушчавае перараджэнне тканак. Аднак, нягледзячы на гэта, Кінеру ўдалася атрымаць некалькі вельмі добрых жывёл ад спароўвання моцнага кныра з яго пляменніцай.
Праводзячы доследы над курамі пароды гудан, я не аднаўляў, піша Кінер, крыві на працягу чатырох пакаленняў і пры гэтым не заўважыў якіх-небудзь адчувальных змяненняў у пер-
шай і другой генерацыях; куры трэцяй генерацыі зменшыліся некалькі ў размерах, апярэнне іх страціла ранейшую жывасць фарбаў, прычым белы колер стаў пераважаць; у чацвёртай генерацыі выявіліся некаторыя анатамічныя недахопы складу: з’явілася шмат птушак са скрыўленымі дзюбамі, з выгнутымі і няправільна прымацаванымі пальцамі нагі, нарэшце, са змененай грудной косцю; апрача таго, вырошчванне куранят і курэй наогул зрабілася значна больш цяжкім. Супраціўленне выраджэнню было непараўнана большае ў дробнай пароды карлікавых курэй. Тонкасць фарбаў апярэння, агульнае развіццё і рост гэтых цудоўных птушак, нягледзячы на добрае кармленне, значна зменшыліся ў пятым пакаленні.
Як у курэй пароды гудан, так і ў карлікавых здольнасць да носкі яек знізілася.
У тулузскіх гусей не заўважалася ніякага выраджэння на працягу больш чым шасці генерацый. Пара гусей, падораных мной швагру, пры новых умовах існавання далі больш моцнае і прадукцыйнае яйкамі патомства, чым іх браты, якія засталіся ў мяне. Трэба асабліва адзначыць гэты факт. Яйкі маіх гусей у 1885 г. важылі каля 170—180 г, але я ад іх не атрымліваў болын патомства, тады як мой швагер меў магчымасць падтрымліваць свой статак прыплодам гэтага статка.
Адзінай адзнакай выраджэння, якую толькі можна было заўважыць, з’яўлялася нязначнае змяншэнне росту, а ў некаторых экземпляраў змяненні ў прымацаванні крылляў. Ніякіх іншых няправільнасцей у лапах або хвасце не заўважалася.
Доследы над індычкамі далі часткова тыя-ж вынікі, як і доследы над гусямі.
Для канстатавання альбінізму была выбрана чорная рознавіднасць індычак; аднак не было заўважана ніводнага выпадку альбінізму, і толькі інтэнсіўнасць афарбоўкі некалькі зменшылася. Ад атрыманай мною ў 1872 г. пары індычак я, гаворыць Кінер, разводзіў куранят да 1885 г., калі ў прыплодзе гэтага года заўважыў скрыўленне ў сучляненнях касцей, якое абцяжарвала куранятам pyx, а ў некаторых выпадках рабіла яго зусім немагчымым. Добры догляд і лячэнне далі, аднак, магчымасць атрымаць куранят даволі добра развітых.
У шостай генерацыі я заўважыў у індычак змяншэнне вынослівасці, цяжкасць выхавання і зніжэнне носкасці, якая, між іншым, не была такой значнай, як у гусей.
Руанскія качкі, прысланыя мне з Нармандыі ў 1873 г., разводзіліся ў сабе да 1885 г. У 1886 г. частку іх я паслаў майму швагру; атрыманыя гэтым апошнім птушкі заўсёды адрозніваліся ад маіх большай прадукцыйнасцю. Аднак гэтыя качкі, не змяняючы сваёй афарбоўкі, атрымалі менш яркую і жывую афар-
боўку. Рост доўга заставаўся без змянення, але праз 9—10 гадоў развіццё качак станавілася ўсё больш і больш павольным; яны пачалі даваць менш яек, зрабіліся менш пладавітымі і нарэшце амаль зусім перасталі несціся і даваць качанят.
Для доследаў над галубамі я ўзяў рознавіднасць, так званую «Чорныя ластаўкі», якая мае агульны белы фон з чорнымі крыламі і галавой. Каб пазбегнуць усякай выпадковасці, у памяшканні пакінулі толькі адну гэтую пару галубоў, тады як усе іншыя пароды галубоў выдалілі. Як самка, так і самец былі вельмі падобны адзін да аднаго.
Чацвёртае пакаленне вельмі значна зменшылася ў размеры; пальцы ног былі выгнуты, як у куранят, з кожнага боку крылаў былі рассеяны белыя пер’і ў колькасці 3—6.
Сабакі, атрыманыя ад скрыжавання сукі пароды грыфон і самца іспанскай пароды, вельмі нагадвалі сабой або бацьку або матку. Атрыманыя ад скрыжавання брат і сястра былі спараны паміж сабой, прычым іх патомства было зусім падобна да бабкі; жывёлы адзначаліся розумам; яны некалькі зменшыліся ў размеры. Спараныя, у сваю чаргу, яны далі патомства, частка якога была падобна да іх саміх, а частка да прабабкі; рост патомства яшчэ больш зменшыўся, і яно было бясплоднае. Самі жывёлы былі вельмі разумныя, далікатныя, з касцяком значна больш лёгкім, чым у іх продкаў.
На маю думку, замест таго каб старанна пазбягаць кроўнага развядзення, гаворыць Кінер у заключэнне, трэба прымяняць яго для ўсіх сельскагаспадарчых жывёл, але да пэўнай толькі ступені (стар. 271). Шляхам кроўнага развядзення дасягаецца канстантнасць пароды і замацаванне пажаданых якасцей; але калі ў пародзе існуе якая-небудзь загана, то якой-бы малой яна ні была, у далейшым яна ўзмоцніцца ў значнай ступені. Вось чаму трэба ўмець выбраць момант і на час спыніць прымяненне кроўнага развядзення, увёўшы кроў іншай, але падобнай па тыпу або напрамку фаміліі. Як вывад з сваіх шматгадовых доследаў, Кінер дае жывёлазаводчыкам наступную параду: старайцеся падтрымліваць здароўе і сілу вашых племянных вытворнікаў пры дапамозе кармлення, догляду і практыкавання. Гэтым вы ажыццёвіце найлепшыя ўмовы, пры якіх не будуць мець значэння некаторыя нязручнасці кроўнага развядзення, часта непазбежнага і, ва ўсякім выпадку, менш шкоднага, чым неабдуманае скрыжаванне, якое разбурае канстантнасць парод.
Рэзюміруючы ўсё сказанае намі адносна кроўнага развядзення, мы прыходзім да наступных вывадаў:
1. Несумненных довадаў у карысць прымянення кроўнага спароўвання для мэт жывёлагадоўлі ёсць не менш, калі не больш, чым прыкладаў няўдалага зыходу пры карыстанні гэтым метадам.
2. Шкода ад спароўвання блізкіх па сваяцтву жывёл, можна сказаць, амаль выключна адбываецца ад таго, што спароўваемыя жывёлы маюць падобныя тэндэнцыі да пэўных недахопаў, якія, такім чынам, узмацняюцца ў іх патомства (135, 136, 119, 107, 88, 89 і мн. інш.).
3. Кроўнае спароўванне можа даць добрыя вынікі і нават быць вельмі неабходным для ўзмацнення ў патомстве пэўных карысных якасцей (110, стар. 199), але толькі пры той абавязковай умове, каб жывёлы, якія спароўваюцца, мелі пажаданыя якасці ў найвышэйшай ступені (34, стар. 8).
He трэба, аднак, упускаць з-пад увагі, гаворыць з гэтага поваду Дарвін, што выгады цеснага размнажэння, паколькі справа датычыць утрымання пэўных адзнак, несумненны і часта пераважваюць шкоду ад лёгкай страты ў сіле складу (4, стар. 122).
4. Кроўнае спароўванне можа быць рэкамендавана амаль выключна для племянной жывёлагадоўлі, якая мае на мэце аднабаковую прадукцыйнасць (110, стар. 115); пры жывёлагадоўлі-ж карыстальнай і пры недастатковым уменні выбіраць здаровых і беззаганных жывёл кроўнае размнажэнне хутчэй можа быць шкодным, развіваючы схільнасць да розных недахопаў (119, стар. 122; 117, стар. 55).
5. Шкода ад кроўнага развядзення накапляецца павольна, выяўляючыся толькі ў 5—6-м пакаленнях. Таму для мэт жывёлазаводства гэты метад з’яўляецца зусім прыгодным, бо звычайна дастаткова 2—3 пакаленняў, каб у буйных свойскіх жывёл замацаваць іх карысныя асаблівасці. Кроўнае развядзенне дае ў поўнай меры добрыя вынікі, гаворыць Боулі, калі вядзецца на працягу адной або двух генерацый; далейшае-ж прымяненне яго аказваецца звычайна непатрэбным (95, 4, 88).
6. Буйная рагатая жывёла і авечкі пазней, чым іншыя свойскія жывёлы, выяўляюць шкодны ўплыў працяглага спароўвання паміж блізкімі па сваяцтву асобінамі і часта нават на працягу многіх дзесяткаў гадоў не трацяць ніколькі ў сваёй пладавітасці, росце і моцнасці канстытуцыі; больш неспрыяльна адбіваецца кроўнае спароўванне на конях і свойскай птушцы і яшчэ хутчэй выяўляе адзнакі выраджэння свойская свіння (4, 110, 123 і мн. інш.).
7. У парод змешанага паходжання кроўнае спароўванне не выклікае так хутка неспрыяльных вынікаў і непараўнана часцей суправаджаецца добрымі вынікамі, чым у старых культурных парод, пры вывядзенні якіх ужо і раней прымянялі спароўванне сваякоў (119, 133, 4 і мн. інш.).