• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    лажэнне справядліва толькі ў тым выпадку, калі спароі/ваемыя асобіны маюць падобную тэндэнцыю да хвароб або заган, якія пры сваяцкім развядзенні будуць узмацняцца (119, стар. 116),
    Кроўнае спароўванне павялічвае рызыку атрымаць у спадчыну хваробу, гаворыць знаўца рысістага конназаводства, Валас, бо вельмі магчыма, што сваякі будуць мець падобныя схільнасці, і ў такім выпадку дзеці, якія атрымаліся ад такога спароўвання, вельмі рэдка не атрымліваюць у спадчыну хвароб бацькоў (147).
    Пры фамільным і сваяцкім развядзенні спадчыннасць праяўляецца, піша Врангель, ва ўзмоцненай ступені, як у адносінах да вартасцей, так і недахопаў жывёлы, так што гэты метад з’яўляецца двухбакова вострай зброяй, небяспечнай у руках неспрактыкаванага конназаводчыка. Вось чаму пры выбары жывёл, сваяцкіх па крыві, трэба быць яшчэ больш асцярожным, чым пры чыстым развядзенні. Сансон і Еўг. Гайо справядліва гавораць, што сваяцкае развядзенне надае спадчыннасці асаблівую сілу або асаблівую патэнцыю (164, стар. 438).
    Што пры сваяцкім спароўванні жывёл, якія маюць канстытуцыйныя недахопы, вынікам яго з’яўляецца сапраўды выраджэнне, пераканаўчым чынам даказваюць доследы Крампе над пацукамі.
    Першыя вынікі развядзення былі, піша Крампе, вельмі дрэнныя. Прычыны заключаліся, галоўным чынам, у зусім нягодным заводскім матэрыяле, дрэнным кармленні жывёл і ў прымяненні да такога матэрыялу сваяцкага развядзення. Аб гэтым-жа Крампе зноў упамінае ў заключэнні артыкула (стар. 436). Я яшчэ раз указваю на тое, зазначае ён, якім быў дрэнным і як абцяжаран быў спадчыннымі недахопамі і хваробамі той матэрыял, з якім я пачаў доследы. Нягледзячы на гэта, удалося падтрымліваць развядзенне гэтых жывёл і нават палепшыць іх у наступных генерацыях пры цесным кроўным развядзенні. У патомкаў блізкіх па крыві бацькоў, пры рацыянальным кармленні жывёл павялічвалася колькасць індывідуумаў у фаміліях, і з’явілася магчымасць ужыць больш строгі падбор (81, стар. 389, 437).
    Ведаючы галоўную прычыну няпоспеху сваіх доследаў сваяцкага развядзення пацукоў, Крампе палічыў усё-ж магчымым зрабіць наступныя вывады з гэтых доследаў:
    1.	Жывёлы, выведзеныя кроўным развядзеннем, не безумоўна не пладавіты, і калі самкі не размнажаюцца пры спароўванні са сваякамі, то, будучы пакрыты жывёламі іншай крыві, прыносяць патомства.
    2.	Колькасць патомства ад бацькоў, якія не з’яўляюцца сваякамі, болып значная, чым у асобін, якія з’яўляюцца блізкімі сваякамі.
    3.	Жывёлы, атрыманыя ад кроўнага спароўвання, часта зусім не жывучыя; яны цяжка харчуюцца і дрэнна растуць, і, нягле-
    дзячы.на ўсе клопаты, яны развіццём цела, пладавітасцю і здароўем аказваюцца далёка не здавальняючымі.
    3 усяго сказанага вынікае, гаворыць Крампе ў заключэнне, што кроўнае развядзенне не рэкамендуецца там, дзе маецца на ўвазе захаваць указаныя якасці. Да гэтага можна яшчэ дадаць, што патрабавальнасць жывёл да ўмоў жыцця, іх празмерная далікатнасць узрастае тым болын значна, чым больш працяглы час карысталіся сваяцкім спароўваннем.
    Хоць у велізарнай большасці выпадкаў цяжка вызначыць прычыны дрэнных вынікаў кроўнага развядзення, г. зн. ці былі яны выкліканы спароўваннем жывёл, схільных да пераразвітасці, атлусцення, малой пладавітасці і розных хвароб, або, нарэшце, яны з’явіліся ў выніку штучных умоў утрымання, якімі звычайна карыстаюцца культурныя жывёлы. Дарвін усё-ж настойвае, што і самое кроўнае спароўванне адыгрывае тут пэўную ролю (стар. 109, стар. 36).
    Многія фізіёлагі прыпісваюць, гаворыць ён, дрэнны ўплыў кроўнага спароўвання выключна зліццю, а значыцца, і ўзмацненню хваравітых схільнасцей, уласцівых абодвум бацькам, і, вядома, нельга сумнявацца, што ў гэтым заключаецца вельмі важная крыніца зла. Але, з другога боку, гэтае развядзенне выклікае бясплоднасць, а гэта ўказвае на нешта зусім непадобнае да ўзмацнення хваравітых схільнасцей, агульных абодвум бацькам. Доказы, якія прыводзяцца мною ніжэй, пераконваюць мяне, што гэта адзін з вялікіх законаў прыроды, што ўсе арганічныя істоты выйграюць ад выпадковага спароўвання з асобінамі, якія не стаяць у кроўным сваяцтве з імі, і, што, з другога боку, працяглае развядзенне ў цесным сваяцтве безумоўна шкодна (4, т. 2, стар. 124).
    Перш за ўсё напомнім, што намі былі ўжо прыведзены факты змяншэння пладавітасці спароўваннем жывёл, схільных да гэтага недахопу, значыцца, ёсць выпадкі, калі кроўнае спароўванне не можа лічыцца прычынай малой пладавітасці.
    Апрача таго, сам Дарвін гаворыць, што ён адвяргае прыгоднасць цеснага кроўнага развядзення не на падставе фактаў, а ў выніку агульных заключэнняў; але аўтарытэты, на якія ён спасылаецца, бадай ці могуць мець сур’ёзнае значэнне, па-першае, таму, што самі яны такіх доследаў не рабілі, будучы перакананы ў шкодзе кроўнага спароўвання, а па-другое, як паказаў Майльс, іх паняцце аб кроўным спароўванні значна адрозніваецца ад агульнапрынятага. Проспер Люка, на якога Дарвін так часта спасылаецца, грунтуючыся на французскіх аўтарах, прыходзіць да вываду аб шкоднасці кроўнага спароўвання, a Poo, кіруючыся паказаннямі. французскіх жывёлаводаў і сваімі доследамі, лічыць гэты метад зусім бяспечным. На стар. 126 Дарвін прыводзіць
    прыклады кроўнага развядзення на рагатай жывёле і паведамляе аб развядзенні доўгарогай пароды, гаворачы, што калі гэтая парода і палепшылася, то ўсё-ж, па думцы Юата, у статках гэтай пароды праявілася кволасць і аслабленне пладавітасці. Гэтае паведамленне такое-ж няправільнае, як няправільнае і другое наказанне Юата, што ад скрыжавання з галавейскай жывёлай палепшыліся якасці шартгорнаў. Каб пацвердзіць нашы словы, мы спасылаемся на непараўнана болып аўтарытэтнага чалавека, чым Юат, іменна на Д'жоржа Куле (Culley), сябра Беквеля і Колінгаў і найбольш адукаванага сельскагаспадарчага пісьменніка свайго часу, які паведамляе аб развядзенні доўгарогай пароды Беквелем наступнае: «Беквель на працягу болып 20 гадоў ні разу не абнаўляў крыві свайго статка; яго жывёла разводзілася ў цяснейшым кроўным сваяцтве, але жывёлы яго статка ніколькі не пагаршаліся ні ў размерах, ні ў вынослівасці, ні ў канстытуцыі і не набылі схільнасці да выраджэння. Наадварот, статак знаходзіўся ўвесь час на шляху да ўдасканальвання» (34, стар. 7).
    Але адным з найбольш важкіх доказаў супраць довадаў аб шкодзе кроўнага развядзення служаць факты і назіранні, паведамленыя Роо, якія мы цытуем паводле твора прафесара А. П. Багданава. Зусім інакш глядзяць, піша прафесар Багданаў, многія прыродадаследчыкі і медыкі на вынікі цеснага спароўвання паміж блізкімі асобінамі і не прызнаюць за імі ніякіх шкодных вынікаў, па крайняй меры, лічаць іх недаказанымі. 3 ліку твораў многіх абаронцаў развядзення пароды ў цесных межах мы возьмем для прыкладу мемуары Ла Перра дэ Роо, які рабіў шмат доследаў для атрымання фактаў, пацвярджаючых адсутнасць шкоды пры блізкім спароўванні паміж жывёламі. Вядома, што праціўнікі прыпісвалі сваяцкаму спароўванню наступныя шкодныя вынікі: 1) няздольнасць да зачацця; 2) позняе зачацце, якое суправаджаецца або заўчаснымі родамі або выродлівым развіццём плода; 3) вялікая схільнасць да нервовых хвароб, ідыятызму і паралічаў; 4) лімфатычны целасклад і схільнасць да сухот; 5) выміранне патомства ў раннім узросце; 6) вялікая схільнасць да смяротнасці ў дарослых асобін. Усю гэтую страшную карціну розных бед, якія падаюць на патомства аднакроўных жывёл, Роо стараецца абвергнуць радам назіранняў над свойскімі жывёламі.
    Перш за ўсё ён спыняецца на шматлікіх сведчаннях галубіных паляўнічых, якія сведчаць, што ў Бельгіі галубы заўсёды разводзяцца ад спароўвання брата з сястрой. На працягу 20 гадоў доследаў над размнажэннем розных парод праз злучэнне асобін у блізкіх ступенях кроўнага сваяцтва Роо атрымліваў толькі добрыя вынікі. Так, у чорных бентамак ён дайшоў да сёмага пакалення, і яно было такое-ж пладавітае і моцнае, як першапачатковая пара бацькоў; у галубоў атрымана было 8 паслядоўных пакаленняў ад злучэння самых блізкіх па крыві асобін; над кана-
    рэйкамі дослед быў праведзен зусім паспяхова да дзевятага пакалення, у фазанаў—да чацвёртага. Ад пары белых трусоў, якія спароўваліся ў Роо на працягу 15 гадоў у самых блізкіх ступенях сваяцтва, атрымалася значная колькасць пакаленняў, якія не далі ніякага змяншэння ні ў пладавітасці, ні ў моцнасці. Вядома, што Кук у 1778 г. пакінуў пару трусоў на адным з астравоў Палінезіі, і яны так размножыліся на працягу наступнага поўстагоддзя, што зрабіліся бічом для земляробства каланістаў.
    Усе гэтыя факты і доследы, таксама як і сведчанні многіх вопытных французскіх гаспадароў прыводзяць Роо да пераканання, што калі выбіраюцца і спароўваюцца пастаянна зусім здаровыя, моцныя асобіны, то блізкасць іх па крыві нічым шкодным не выражаецца, і што ў самім факце апладнення блізкіх па сваяцтву асобін няма нічога такога, што перашкаджала-б зусім нармальнаму і пладавітаму размнажэнню (1, стар. 687).
    3 усяго сказанага мы можам вывесці заключэнне, што галоўнай і нават адзінай перашкодай прымянення цеснага сваяцкага развядзення з’яўляецца цяжкасць мець блізкіх па крыві жывёл, зусім свабодных ад канстытуцыянальных недахопаў, бо пры гэтым становіцца магчымым замацаваць гэтыя недахопы або нават узмацніць іх у патомстве (107, стар. 184).
    Статыстычныя даследаванні Георга Дарвіна і д-ра Мітчэля паказалі, як гаворыць сам Г. Дарвін, што шкода ад сваяцкіх шлюбаў паміж людзьмі зусім нязначная (53, стар. 104).
    Далей Роо прыводзіць думку па таму-ж пытанню розных аўтарытэтаў па зоатэхніі і медыцыне (84, стар. 182).
    Разбіраючы вядомыя яму факты, Сансон прыходзіць, як і Роо, да вываду, што сцверджанне аб шкодзе кроўнага развядзення не мае ніякай падставы. Кроўнае развядзенне само па сабе не выклікае заган, але яно, на думку Сансона, садзейнічае стойкай перадачы недахопаў, калі такія ёсць у спароўваемых жывёл.
    Вядо.мы ветэрынар Гузар, на падставе ўласных назіранняў, прыходзіць да такіх вывадаў:
    1)	фактаў аб шкодным уплыве кроўнага развядзення, якія-б пастаянна паўтараліся, няма;
    2)	наадварот, штодзённыя доследы над свойскімі жывёламі, якія разводзяцца для гаспадарчых мэт, паказваюць, што лепшым сродкам для стварэння і захавання карысных якасцей у пародзе, апрача добрага кармлення і падбору, з’яўляецца кроўнае спароўванне (84, стар. 186).