• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    У 1806 г. Янкі 	2,59
    » 1810 г.	Бастон Горс	2,48	х/2
    » 1844 г.	Лэдзі Суфольк	2,26	1/2
    » 1859 г.	Флора Тэмпель	2,19	3/4
    » 1867 г.	Дэкстэр	2,17	^4
    » 1879 г.	Сент-Джульен 	2,12	s/4
    » 1880 г.	Ён-жа	2,11	1/4
    » 1884 г.	Джы-Ай-Сі	 2,10
    » 1885 г.	Маудс	 2,08	3/4
    Цяпер пераходзім да разгляду прычын, якія вызначаюць прагрэс у жывёлазаводскай справе. Прыведзеныя факты, а таксама і гісторыя паходжання іншых навейшых парод ясна паказваюць, што прадукцыйнасць або карыснасць жывёлы пры ўмелым падборы ўзрастаюць амаль з кожным новым пакаленнем. Чым вытлумачыць гэтае павышэнне прадукцыйнасці? Можна ўявіць сабе ход працэсу такім чынам: жывёлазаводчык у кожным з пакаленняў выбірае на племя толькі жывёл самых прадукцыйных, спароўвае іх паміж сабой і ў наступных генерацыях паступае гэтак-жа сама, прычым зусім магчыма меркаваць, дапусціўшы схільнасць жывёлы вар’іраваць у пажаданым напрамку, што ў пазнейшых генерацыях яму могуць трапіцца жывёлы больш прадукцыйныя, чым раней. Але можна дапусціць і адваротную з’яву, г. зн. што ўсе яго жывёлы будуць выяўляць у наступных пакаленнях больш слабую варыяцыю ў колькасных адносінах, г. зн. што ў патомкаў асаблівасці будуць выражаны слабей, чым у іх бацькоў. Але зрабіўшы такое дапушчэнне, мы не можам уразумець, чаму пры развядзенні свойскіх жывёл, у руках вопытных жывёлаводаў, паляпшэнне заўсёды выяўляе паступальны рух. Прызнаючы існаванне гэтага факту, мы павінны абавязкова дапусціць, што ў наступных генерацыях варыяцыі адзнак, на якія накірован падбор, павінны быць больш значныя, або што ў наступных пакаленнях павінны з’яўляцца жывёлы з лепшай прадукцыйнасцю
    1 Магчымасць пастаяннага разыходжання адзнак грунтуецца на схільнасці кожнай часткі або кожнага органа прадаўжаць змяняцца такім-жа чынам, як ён ужо змяняўся; і што гэта сапраўды так здараецца, даказваецца ■пастаянным і паступовым паляпшэннем многіх жывёл і раслін на працягу доўгага перыяду (4, т. 2, стар. 270).
    Дарвін, на падставе, галоўным чынам, црыкладаў, узятых з батанікі, лічыць, што кожны орган або кожная адзнака мае тэндэнцыю вар’іраваць далей у тым напрамку, у якім выявілася гэтая варыяцыя. Само па сабе магчыма, гаворыць ён, што калі орган змяняўся якім-небудзь чынам, ён зноў будзе змяняцца зусім такім-жа чынам, калі ўмовы, якія раней выклікалі яго змяненне, застаюцца, наколькі мы можам меркаваць, тымі-ж. Гэта або падразумяваецца, або прама прызнаецца ўсімі садоўнікамі; калі садоўнік заўважае адзін або два лішпія пялёсткі ў кветцы, то ён можа быць упэўнены, што праз некалькі пакаленняў яму ўдасца развесці махровую кветку, напоўненую пялёсткамі. Шэрыф, які больш паспяхова, чым хто-небудзь разводзіў новыя сарты пшаніцы, зазначае: добрую рознавіднасць можна смела лічыць прадвеснікам іншай, лепшай (4, т. 2, стар. 262).
    Вельмі магчыма, што ў раслін пры вывядзенні новых рознавіднасцей, можна задавальняцца гэтай натуральнай тэндэнцыяй да варыяцый у пэўным напрамку; але што датычыць жывёл, то ў іх поспех паляпшэння або дасягненне найвышэйшай прадукцыйнасці немагчымы без правільнага падбору паміж жывёламі, якія найбольш блізка стаяць адна да другой па ступені выражанасці пажаданай адзнакі. Вопытныя жывёлазаводчыкі лічаць спароўванне падобных паміж сабой асобін за галоўную прычыну, якая прымушае патомства гэтых жывёл вар’іраваць яшчэ больш значна ў тым-жа напрамку, як і яны самі. Такім чынам, узмацненне адзнакі ў наступных пакаленнях, на думку жывёлазаводчыкаў, абумоўліваецца спадчыннасцю, значэнне якой у даным выпадку зусім прызнаваў і Дарвін, гаворачы, што імкненне да агульнай зменлівасці або пластычная ўласцівасць арганізма, безумоўна, можа быць атрымана ў спадчыну нават ад аднаго з бацькоў (4, т. 2, стар. 262).
    Мы маем падставу думаць, што значэнне спадчыннасці пры аднародным спароўванні, як фактара, які забяспечвае прагрэс у жывёлазаводстве, нідзе не выстаўлена з такой яснасцю, як у артыкуле праф. Дадэрлейна, што паявіўся два гады таму назад, і з якога мы робім, прымаючы пад увагу важнасць пытання, даволі падрабязную вынятку. Грунтуючыся на вывучэнні развіцця асобпых органаў у некаторых з выкапнёвых млекакормячых, Дадэрлейн прыходзіць да вываду, што ііснуе спадчынная тэндэнцыя вар’іраваць у адзнаках першапачаткова карысных для жывёлы, прычым гэтае вар’іраванне ідзе настолькі далёка, што пераходзіць крайнія межы карыснасці для арганізма. У гэтым вьгпадку спадчыннасць дае толькі штуршок да гэтага далейшага вар’іравання, якое будзе тым больш значнае, чым мацнейшы самы штуршок, a таксама будзе залежаць ад ііншых узаемадзеючых фактараў, a іменна ад таго, ці спыніцца адзнака на той ступені, якой яна дасягнула ў бацькоў, ці развіццё яе пойдзе далей. Пры такім погля-
    дзе на спадчыннасць было-б магчыма лёгка вытлумачыць усе найбольш агульныя яе праяўленні. Так, калі, напрыклад, абодва бацькі праяўляюць пэўную індывідуальную адзнаку ў роўнай ступеніі, то схільнасць перадавацца ў спадчыну гэтай адзнакі, на думку Дадэрлейна, узмацняецца, і некаторыя з патомкаў выяўляюць гэтую асаблівасць у больш раннім узросце або ў большай ступені, чым бацькі. Такім спароўваннем будзе дадзен штуршок да ўзмоцненай варыяцыі, і стан, якога дасягала развіццё адзнакі ў бацькоў, будзе праз такое спароўванне раней дасягнуты або нават пяройдзены.
    3 гэтага пункту гледжання трэба вытлумачыць, гаворыць далей Дадэрлейн, і вынікі, дасягнутыя жывёлаводамі. Калі сустракаецца пажаданая якасць у пэунай пары жывёл, хоць-бы яшчэ і нязначна ў іх развітая, то звычайна, як паказвае вопыт, пры адсутнасці неспрыяльных умоў, гэтая якасць узмацняецца і іншы раз вельмі хутка. Гэта нельга лічыць выпадковасцю, калі паміж патомствам такой пары, па крайняй меры, некаТорыя асобіны, у тым-жа напрамку, як і бацькі, дасягнуць вышэйшай ступені развіцця і калі патомства гэтай другой генерацыі пойдзе далей за бацькоў, так што, пры старанным падборы, праз некалькі пакаленняў выяўляецца бясспрэчны і значны прагрэс у пажаданым напрамку. Неабходныя для гэтага прагрэсу накапленні нязначных змяненняў тлумачацца іменна спадчыннай тэндэнцыяй развівацца ў тым-жа напрамку, як і ў продкаў, і гэтая тэндэнцыя будзе ўзмацняцца правільным падборам.
    Дапускаючы існаванне такой тэндэнцыі, многія са з’яў у развіцці жывёл, асабліва млекакормячых, знаходзяць самае простае тлумачэнне, якое можна фармуляваць, паводле Дадэрлейна, такім чынам: 1) развіццё, якое адбываецца доўгі час у пэўным напрамку, можа часта дасягаць крайняга, нават выродлівага стану; 2) гэты напрамак у развіцці ў пачатку з’яўляецца вельмі карысным, але ў далейшым развіцці гэтая карыснасць страчваецца; 3) развіццё ў пачатку ідзе павольна ўперад, але пазней рух яго паскараевда. Такое меркаванне аб спадчыннай тэндэнцыі да паступовага развіцця карысных і шкодных асаблівасцей дае магчымасць вытлумачыць рад форм, якія незразумелы пры дапушчэнні аднаго непасрэднага ўплыву натуральнага падбору. На думку Дадэрлейна, гэтае правіла з’яўляецца асабліва прымянімым да тых крайніх форм, якія шкодзяць прыстасавальнасці жывёл і вядуць да выраджэння шматлікіх відаў (56).
    Прафесар Гензен на падставе фактаў, узятых з курагадоўлі, і прыкладаў, прыведзеных Дарвіным, лічыць магчымым зрабіць таксама наступнае абагульненне: пры спароўванні жывёл з падобнымі асаблівасцямі гэтыя асаблівасці ў наступных пакаленнях прагрэсіруюць. Хуткія поспехі, якія робяць жывёлазаводчыкі, гаворыць Гензен, не могуць быць растлумачаны скарыстаннем вы-
    падковых адхіленняў, а таму ён, таксама як і Дадэрлейн, лічыць неабходным дапусціць прагрэсіраванне варыяцый пад уплывам аднароднага спароўвання (67, стар. 24).
    Жывёлазаводчыкі, грунтуючыся на масе назіранняў, выказваюць сваю думку прыблізна гэтак-жа, як і натуралісты. Цеснае спароўванне жывёл, гаворыць адзін жывёлазаводчык, якія маюць моцна выяўленую здольнасць змяняцца ў адным напрамку, будзе садзейнічаць стойкаму атрыманню ў спадчыну гэтай асаблівасці ў патомстве, прычым некаторыя жывёлы з іх патомства будуць мець гэтую асаблівасць у больш моцнай ступені, чым іх бацькі (92, стар. 200).
    Конназаводчыкі на падставе сваіх студбукаў зусім упэўнены, што толькі спароўванне такіх жывёл гарантуе з’яўленне больш прадукцыйных асобін у наступных пакаленнях. Вось што гаворыць адносна гэтага Сандэрс у сваёй выдатнай кнізе аб развядзенні коней.
    Hi ў адным аддзеле жывёлагадоўлі ўплыў спадчыннасці і падбору не праявіўся, піша ён, так акрэслена ў паляпшэнні пароды, як пры развядзенні рысістых коней. Пяцьдзесят гадоў назад амерыканскія рысакі, як парода, наогул не прызнаваліся, і рысак, які мог прабегчы адну мілю менш чым у 3 мінуты быў ужо дзівоснай жывёлай. У сувязі з тым, што шпаркасць зрабілася пажаданай якасцю, заводчыкі намерыліся ўдасканаліць яе. Выдатныя рысакі выбіраліся для завода, каб замацаваць гэтую якасць. Але паколькі яна была ў жывёл выпадковай варыяцыяй, то толькі нямногія патомкі беглі больш шпарка, чым іх продкі. Выбіраючы з гэтага патомства зноў лепшых і спароўваючы іх паміж сабой, можна было ўстанавіць, што, нягледзячы на многія няўдачы, працэнт патомства, здольнага бегчы хутчэй, значна павялічыўся. Такім чынам, выбіраючы з пакалення ў пакаленне з тых фамілій, якія паказалі схільнасць да паступовага ўдасканалення ў адносінах шпаркасці, была ўтворана парода такіх рысакоў, якія зусім не сустракаліся раней. Варта адзначыць, што ў цяперашні час ёсць больш 300 коней, запісаных у заводскую кнігу, з шпаркасцю лепшай, чым 2 мін. 25 сек. на мілю, прычым родаслоўная больш 90% гэтых коней цесна звязана з якой-небудзь з выдатных фамілій рысакоў (123, стар. 83).
    Апрача ўзмацнення карысных варыяцый, працяглае гамагеннае спароўванне, або спароўваы-іе жывёл, падобных па якасці і ступені прадукцыйнасці, ставіць яшчэ мэтай забяспечыць за жывёлай як мага лепшую здольнасць перадачы гэтых варыяцый на іх патомства.
    Паміж жывёлазаводчыкамі, як зусім правільна зазначае Дарвін, пашырана думка, што ўсе адзнакі вельмі замацоўваюцца ў выніку працяглай спадчыннасці. Дарвін, са свайго боку, думае, што ўсе адзнакі, як старажытныя, так і нядаўна набытыя, ім-
    кнуцца да перадачы, але можна прыняць за правіла, што тыя, якія ўжо доўга і паспяхова супраціўляліся процідзеючым уплывам, будуць і надалей таксама паспяхова супраціўляцца ім, а значыць, будуць трывала перадавацца патомству (4, т. 2, стар. 260). Але ў другім месцы таго-ж твора Дарвін сам гаворыць, што было-б вельмі паспешна адмаўляць, што адзнакі робяцца тым больш трывалымі, чым далей яны перадаюцца (4, т. 2, стар. 68).