• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Працэс спароўвання блізкіх сваякоў, які вядомы пад назвай развядзення ў сабе, піша Сандэрс, несумненна, вельмі дзейсны і ў асобных выпадках адзіны сродак для дасягненняў пэўных якасцей, здольных перадавацца патомству. Але пры гэтым заўсёды існуе небяспека ў прымяненні гэтага спосабу развядзення, бо ён вядзе да аслаблення канстытуцыйнай сілы і пладавітасці, так што карыстацца ім мы павінны вельмі асцярожна. Амаль несумненна, што кроўнае развядзенне ў руках інтэлігентнага заводчыка з’яўляецца магутным фактарам змянення і ўтварэння парод. Але яно бадай ці можа з поспехам практыкавацца звычайным гаспадаром, мэта якога ствараць вынослівых, пладавітых і моцных жывёл (123, стар. 34).
    У апошні час на старонках амерыканскіх і англійскіх часопісаў метад сваяцкага развядзення падвяргаўся зноў абмеркаванню. Аўтары гэтых артыкулаў, азагалоўленых вельмі часта «пераразвядзенне» (overbree-ding), указваюць на заўважаемую нібыта ў высокакультурных статках шартгорнаў схільнасць да выраджэння, якая праяўляецца ў змяншэнні росту жывёлы, пераразвітасці і іншых адзнаках.
    Вядомы знаўца гэтай пароды Джон Тарнтон таксама прыходзіць да вываду, што сваяцкае развядзенне з’яўляецца сапраўды сакрэтам поспеху ў жывёлагадоўлі, але непараўнана часцей — прычынай заняпаду статкаў.
    Наколькі гэтае выраджэнне залежыць ад прымянення сваяцкага развядзення, даказаць вельмі цяжка. Але вельмі магчыма, што для некаторых статкаў шартгорнаў, у якіх мелі намер захаваць кроў выключна адной фаміліі, не звяртаючы належнай увагі на падбор, там назіралася не толькі пагоршанне жывёл, але нават і выраджэнне цэлых сямействаў. Так, з карэспандэнцыі, змешчанай у Breeder’s Gazette за 1887 г., відаць, што фамілія Duchesses, лепшая з фамілій шартгорнаў Бетса, зусім знікла (42, стар. 456).
    Прыблізна тое-ж самае выказвае вядомы аўтарытэт па развядзенню буйной рагатай жывёлы Мартон у сваёй выдатнай кніжцы аб фермерскай жывёлагадоўлі.
    Дарвін, Натузіус і многія іншыя пісьменнікі па жывёлагадоўлі прызнаюць таксама, што неспрыяльнае дзеянне блізкага кроўнага развядзення ўзмацняецца яшчэ ўплывам падобных умоў існавання. /Кывёлы, хоць-бы і сваяцкія, але вырасшыя пры
    розных умовах, будуць менш падобны, чым жывёлы, якія выраслі пры адных і тых-жа ўмовах.
    Да адрывачных і часам вельмі недакладных звестак аб уплыве сваяцкага спароўвання Дарвін адносіцца з поўнай асцярожнасцю. Факты, якія даказваюць дрэнны ўплыў вельмі цеснага развядзення, гаворыць ён, шматлікія, але не пераканаўчыя; звычайна мы не заўважаем яўнага зла ад спароўвання бліжэйшых сваякоў на працягу двух-трох і нават чатырох пакаленняў. Мы маем падставу думаць, і такая думка Сібрайта, што дрэнны ўплыў занадта цеснага размнажэння значна аслабляецца, калі блізкія па сваяцтву асобіны раздзяляюцца на працягу некалькіх пакаленняў паміж сабой і падвяргаюцца розным умовам існавання (4, стар. 123).
    Заўсёды бывае больш ці менш цяжка прымусіць высоказаводскіх жывёл хутка размнажацца, піша Дарвін у другім месцы, і ўсе яны надзвычай церпяць ад далікатнага складу, хоць я не думаю, што вынікі гэтыя трэба прыпісваць цалкам цеснаму размнажэнню. Мы сустракаем больш згоднасці ў думках заводчыкаў адносна цеснага размнажэння свіней, чым іншых буйных жывёл. Думкі іх зводзяцца да наступнага: 1) развядзенне сваяцкіх жывёл не дае магчымасці захаваць склад цела; 2) выклікае бясплоднасць і значную смяротнасць паміж парасятамі. Натузіус спасылаецца на свой уласны вопыт размнажэння свіней у цесным сваяцтве на працягу трох пакаленняў. У выніку атрымалася змяншэнне пладавітасці і слабасць народжаных парасят. Адна з апошніх свіней, пры скрыжаванні са сваім дзядзькам (вельмі пладавітым з свіннямі іншых парод), дала памёт з 6, а другі раз толькі з 5 слабых парасят. Пры скрыжаванні-ж яе з кныром дробнай чорнай пароды, свіння нарадзіла ў першы памёт 21, а ў другі 18 парасят. Што датычыць развядзення курэй, то ўсе кураводы, паводле слоў Дарвіна, амаль аднагалосна сцвярджаюць, што цеснае размнажэнне курэй, якія жывуць у адным і тым-жа месцы, хутка вядзе за сабой дрэнныя вынікі, нават у тых ступенях цеснага размнажэння, якія не лічыліся-б шкоднымі для большай часткі чацвераногіх. З’явы, якія назіраюцца пры развядзенні курэй у вельмі цесным сваяцтве, выражаюцца ў тым, што куры становяцца доўганогімі, дробнымі, пеўні трацяць храбрасць, а маткі трацяць пладавітасць (амаль тое-ж самае гавораць, паводле думкі Дарвіна, і заводчыкі галубоў (4, стар. 130—135).
    Прыклады, прыведзеныя Дарвіным адносна шкоднага ўплыву кроўнага развядзення, датычаць выключна птушак, сабак і свіней, а ў адносінах авечак яго погляд лепш за ўсё можа быць сфармуляваны яго-ж уласнымі словамі: «хоць пры дапамозе стараннага падбору можна доўгі час. размнажаць авечак у цесных межах без усякага яўнага шкоднага ўплыву, аднак фермеры нярэдка адважваюцца скрыжоўваць розныя пароды з мэтай раз-
    весці добрых жывёл на ўбой, што даказвае вельмі ясна, які добры ўплыў мае скрыжаванне» (4, стар. 129).
    Дарвін, а за ім і многія іншыя ўказваюць звычайна на Сібрайта, як на аўтарытэтнага заводчыка, які адмаўляе прыгоднасць метаду сваяцкага развядзення. Але Майльс, цытуючы дакладна словы апошняга, паказаў, што Сібрайт не належаў да такіх.
    У Мейнеля ганчакі, гаворыць Сібрайт, вельмі часта лічацца прыкладам паспяховасці гэтага метаду. Але, гаворачы з ім па гэтаму поваду, я бачу, што ён не надае гэтаму слову агульнапрынятага значэння; ён паведаміў мне, што часам спароўвае бацьку з дачкой і матку з сынам, але гэта зусім не тое, што я разумею пад кроўным спароўваннем, бо дачка мае ў-сабе не больш, як палавіну крыві бацькі, і ў ёй нават можа быць у значнай ступені кроў маткі. Мейнель часам спароўваў брата і сястру; у гэтым выпадку сапраўды было блізкае спароўванне. Але калі абедзве жывёлы добрыя і агульныя недахопы не будуць у іх прыкметна выражаны і калі нават недахоп адной можа знішчацца вартасцю другой, то я не лічу такую практыку заганнай (107, стар. 138).
    Гэтак-жа сама, гаворыць Майльс, Джон Райт лічыцца адным з праціўнікаў кроўнага развядзення. Ён, г. зн. Райт, прыводзіць, галоўным чынам, супраць кровазмяшэння тое пярэчанне, што яно змяншае пладавітасць. Але тыя факты, на якія ён указвае, хутчэй пацвярджаюць, што кроўнае развядзенне жывёл, схільных да малой пладавітасці, толькі ўзмацняе гэты недахоп, метад-жа самога спароўвання тут ні пры чым (107, стар. 169).
    Яшчэ менш грунтоўным з’яўляецца накіраванае супроць кроўнага развядзення ўказанне Зетэгаста, што Ч. Колінг увёў кроў галавейскай жывёлы ў гвой статак, відаць, з той мэтай, каб аднавіць кроў (7, ч. II, стар. 137).
    Наадварот, вывучэнне гісторыі шартгорнаў паказвае, што Ч. Колінг у гэтым выпадку прадпрыняў невялікі дослед, які, па сведчанню яго брата Роберта, прынёс яму, па крайняй меры, 1 000 ф. ст. страты, бо ўсе жывёлы з гэтай крывёй былі праданы значна танней. А што Ч. Колінг не жадаў падмешваць гэтай крыві ў свой завод, гэта даказваецца несумненна тым, што, апрачабыка Вашынгтона, ён не пакінуў ніводнага быка фаміліі Алоэ, г. зн. фаміліі з галавейскай крывёй, ды і Вашынгтонам ён карыстаўся толькі адзін год, пакрыўшы ім тры малакаштоўныя каровы. Сярэдняя цана жывёл фаміліі Алоэ была 160 гіней, а сярэдняя цана чыстакроўных шартгорнаў, напрыклад, фаміліі Фенікса, — 491 гінея (32, стар. 64) \
    1 Наколькі Зетэгаст наогул смелы на агульныя заключэнні, нягледзячы на абмежаванае знаёмства з літаратурай па жывёлагадоўлі, паказвае наступная вытрымка з яго твора (стар. 137): «не баючыся перабольшання, мы можам сцвярджаць, што цяпер няма ніводнага заводчыка ў Англіі, ні на кан-
    Як людзі, якія займаюцца статыстыкай сваяцкіх шлюбаў паміж людзьмі, так і многія жывёлаводы лічаць сваяцкае спароўванне несумненна шкодным толькі ў тых выпадках, калі асобіны, якія спароўваюцца паміж сабою, адзначаюцца падобнымі канстытуцыянальнымі недахопамі або падобнымі спадчыннымі хваробамі.
    Д-р Эдвард Джэрвіс, славуты даследчык па статыстыцы ў Злучаных Штатах, робіць такога роду вывад адносна сваяцкіх шлюбаў: ліодзі, якія паходзяць ад блізкіх сваякоў, маюць таксама, як і ўсе іншыя, здольнасць перадаваць у спадчыну як свае добрыя якасці, так і дрэнныя, як сваю сілу, так і слабасць, і, зразумела, што пры шлюбах такіх сваякоў паміж сабой шансы для перадачы ў спадчыну той ці іншай асаблівасці павялічваюцца ўдвая. Калі матка ібацька, хоць-бы ісваякі, маюць выдатнае здароўе і добрую канстытуцыю, то яны не могуць нічога перадаць свайму патомству, як толькі гэтыя якасці. Тое-ж самае бывае, калі бацькі маюць недахопы і схільнасць да хвароб. 3 такога пункту гледжання прадузятасць супраць сваяцкіх шлюбаў ляжыць не ў сваяцкасці суб’ектаў, а ў небяспецы, што матка і бацька могуць мець схільнасць да адной і той-жа заганы канстытуцыі (107, стар. 180).
    Тое-ж самае выказвае і д-р Чайльд адносна развіцця скрафулёза шляхам шлюбаў паміж сваякамі.
    Такім-жа чынам, г. зн. замацаваннем пэўнага недахопу кроўным спароўваннем, трэба растлумачыць з’яўленне ў патомкаў сваяцкіх жывёл схільнасці да пераразвітасці і атлусцення.
    Ці дае кроўнае спароўванне добрыя ці дрэнныя вынікі — усё гэта трэба прыпісаць, піша Спунер, не метаду, але іншым акалічнасцям, звязаным з яго прымяненнем. Пры развядзенні мясных жывёл падбор накірован да таго, каб выбіраць жывёл найболып скораспелых, далікатных па складу і здольных да атлусцення, a гэтыя якасці супярэчаць здольнасці да размнажэння, малочнасці і сіле канстытуцыі. Вось чаму пры карыстанні кроўным развядзеннем сярод такіх жывёл назіраецца змяншэнне пладавітасці, пераразвітасць патомства і з’яўленне розных хвароб, звязаных з атлусценнем (136, стар. 149).
    Амаль у тых-жа выразах перадае гэтую думку Рандаль. Можна лічыць пераважаючай думку ў Злучаных Штатах, піша Рандаль, асабліва паміж тымі, хто не мае асабістага вопыту ў заводскай справе, што развядзенне нават паміж аддаленымі сваякамі шкодна адбіваецца на арганізацыі патомства. Гэтае па-
    тыненце, які не лічыў-бы сябе перакананым у непазбежнасці шкодных вынікаў развядзення сямейственнага і кровазмяшэння. Мы лічым нават,— піша ён далей, — што наўрад ці памылімся, калі, абагуліўшы гэтае палажэнне, аднясем усіх вядомых практычных жывёлазаводчыкаў да праціўнікаў сваяцкага развядзення» (?).