Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Такім чынам, сваяцкае развядзенне можа быць і паміж такімі жывёламі, якія атрымаліся і не ад чыстага развядзення (18, стар. 150).
He трэба змешваць сваяцкае развядзенне з развядзеннем у сабе (inzucht), хоць гэтыя тэрміны часта ўжываюцца як роўназначныя; апошняе паняцце ўжываецца для абазначэння спароўвання жывёл, якія маюць аднолькавае паходжанне, але не знаходзяцца ў сваяцтве паміж сабой, і прытым ўсё роўна, ці будуць гэта метысы ці чыстакроўныя жывёлы.
Развядзенне жывёл, якія знаходзяцца паміж сабой у сваяцтве, у некаторых выпадках вядзе да змяншэння пладавітасці, аслаблення канстытуцыі і іншых неспрыяльных вынікаў, якія ўжо даўно былі заўважаны практычнымі жывёлаводамі і вучонымі. Нягледзячы на тое, што гэтыя факты былі ўжо вядомы ў старажытнасці, фізіялогія, пры сучасным стане ведаў, не растлумачвае прычыны вынікаў, назіраемых пры сваяцкім спароўванні жывёл (110, стар. 115).
Ва ўсякім выпадку, не пазбаўлены цікавасці тыя меркаванні, якія з гэтага поваду выказваюць такія вучоныя, як Дарвін і Спенсер.
У пісьме, апублікаваным у Лонданскай сельскагаспадарчай газеце, у маі 1878 г., Дарвін піша наступнае: «палавое размнажэнне па сутнасці так падобна для раслін і для жывёл, што я думаю, мы можам прымяняць вывады, здабытыя з адной галіны да другой. 3 доўгай серыі доследаў над раслінамі, паведамленых у маёй кнізе «Аб скрыжаванні і самаапыленні», вывад, здаецца, ясны, што няма нічога загадкавага ў прычынах, якія выклікаюць неспрыяльныя з’явы пры развядзенні асобін, сваяцкіх паміж сабой. Гэтыя прычыны (незалежна ад спадчынных хвароб і недахопаў) вынікаюць з канстытуцыйнага падабенства, якое звычайна маюць сваяцкія асобіны. Як-бы мала мы ні былі здольны растлумачыць прычыны, факты, выкладзеныя мною, паказваюць,. што мужчынскія і жаночыя элементы павінны быць розныя да пэўнай ступені, каб злучыцца адпаведным чынам і даваць моцнае патомства. Гэтае адрозненне палавых элементаў абумоўліваецца ўплывам як на бацькоў, так і на іх продкаў розных умоў жыцця на працягу некалькіх генерацый».
Цеснае развядзенне ў сабе не дае штуршка да варыяцый або ўхіленняў ад тыповых форм пароды або фаміліі, але яно з’яўляецца прычынай змяншэння росту, страты канстытуцыянальнай сілы і вельмі часта страты пладавітасці.
Некаторыя з раслін пераносяць самаапладненне лепш, чым іншыя. Але, нягледзячы на гэта, і для іх быў даказаны спрыяльны ўплыў скрыжавання. Тое-ж самае назіраецца і над жывёламі; так, шартгорны, а, па ўсёй відавочнасці, рагатая жывёла наогул„ вельмі мала трацяць ад цеснага сваяцкага развядзення; але калі пэўны статак без шкоды для яго здароўя і прадукцыйнасці можа быць скрыжаваны з іншым статкам, то будзе выключэннем, каші.
патомства не палепшыцца ў адносінах сілы канстытуцыі (123, стар. 39).
Амаль таксама-ж тлумачыць шкодны ўплыў сваяцкага спароўвання і Спенсер.
Апладненне мае на мэце, піша ён, парушэнне прыблізнай роўнавагі, якая існуе ў фізіялагічных адзінках, што аддзяліліся ад дарослага арганізма, і калі, як гэта мы знайшлі падставу дапусціць, гэтая мэта дасягаецца змяшаннем з крыху непадобнымі фізіялагічнымі адзінкамі іншага арганізма, то ёсць такая-ж пад■става лічыць, што гэтая мэта не будзе дасягнута змяшаннем з фізіялагічнымі адзінкамі, якія належаць аднаму і таму-ж арганізму. Факты самаапладнення як у жывёл, так і ў раслін, паводле Спенсера, не супярэчаць толькі што сказанаму і тлумачацца непадабенствам частак арганізма адной і той-жа асобіны.
Пераходзячы далей да фактаў самаапылення і кроўнага спароўвання, Спенсер гаворыць наступнае. Паміж некаторымі з семянных і паміж некаторымі з зародкавых клетачак агульнасць прыроды будзе такой вялікай, што ад злучэння іх не адбудзецца -апладнення. Вось чаму, калі ў самаапладняючымся арганізме і самаапладняючыхся яго дзецішчах непадабенствы, якія першапачаткова існавалі паміж фізіялагічнымі адзінкамі, прагрэсіўна знішчаюцца, а значыцца, немагчыма далейшае раз’еднанне ў розных семянных клетачках, то самаапладненне становіцца паступова немагчымым: крок за крокам пладавітасць будзе паступова змяншацца, і від вымрэ. Вытлумачэнне, якое дае гэтая гіпотэза розным з’явам, знаёмым жывёлаводам, яшчэ больш узмацняе яе праўдападобнасць. Чаму ў адных выпадках спароўванне сваяцкіх арганізмаў вядзе да зачацця, а ў другіх выклікае бясплоднасць? Спенсер тлумачыць большым або меншым непадабенствам бацькоў і прабацькаў. Чым большае непадабенства існавала ў продкаў асобін, якія спароўваюцца, тым больш рознастайнымі з’яўляюцца камбінацыі ў спалучэнні бацькоўскіх элементаў у жывёл наступных генерацый, і тым, значыцца, больш шансаў на захаванне пладавітасці (22, стар. 204).
Неспрыялы-іыя вынікі, да якіх вядзе кроўнае спароўванне, многімі перабольшваюцца, і практычн'ыя жывёлазаводчыкі маюць нярэдка няправільнае ўяўленне аб шкоднасці кроўнага спароўвання. Перш за ўсё гісторыя жывёлазаводства дае несумненныя доказы, што кроўнае спароўванне пры вывядзенні многіх культурных парод ужывалася сістэматычна, і прытым з вялікім поспехам. Пры пачатку вывядзення парод, калі жывёл выдатных і тыповых было непараўнана менш, кроўнае спароўванне практыкавалася часцей, чым цяпер, як гэта паказвае, напрыклад, студбук скакавых коней. Хоць кроўнае развядзенне ў конегадоўлі і не ўжывалася ў такіх размерах, як на іншы?< свойскіх жывёлах, але ўсё-ж многія з самых славутых скакуноў атрыманы былі кроў-
ным развядзеннем. Станегенч гаворыць з гэтага поваду наступнае: калі новая парода ўводзіцца ў краіну, то бадай ці магчыма пазбегнуць сваяцкага развядзення, і ў першы час, калі значэнне арабскай крыві было ўсімі прызнана, сваяцкае спароўванне прымянялася вельмі часта, так што на першых старонках заводскай кнігі скакавых коней сустракаюцца прыклады вельмі цеснага сваяцкага развядзення або прамога кровазмяшэння. Да гэтага Станегенч дадае: доказы поспеху пры карыстанні кроўным спароўваннем настолькі несумненны, што адмаўляць прыгоднасць гэтага метаду немагчыма (107, стар. 146).
Якіх-бы свойскіх жывёл мы ні разводзілі, вопытны знаўца жывёлазаводскай справы заўсёды можа пераканацца, што найбольш прадукцыйных асобін ёсць нямнога, і часта здаралася, што жывёл, адпаведных мэце заводчыка, аказвалася не больш адной. Замацаваць у заводзе каштоўныя якасці такога індывідуума немагчыма іншым шляхам, як толькі цесным кроўным спароўваннем.
Гісторыя лепшых заводаў у Англіі паказвае, гаворыць Натузіус, што спароўванне жывёл у бліжэйшым кроўным сваяцтве з’яўляецца вельмі дзейсным сродкам для таго, каб улавіць, замацаваць якасць, уласцівую ў выдатнай ступені якой-небудзь жывёле, якасць, якую адначасова нельга знайсці ў такой-жа ступені ў другой жывёлы (18, стар. 58).
Пры развядзенні з мэтай паляпшэння, вельмі нярэдка, гаворыць з таго-ж поваду Спунер, найвышэйшая прадукцыйнасць аказваецца сканцэнтраванай у адной фаміліі. Калі мы будзем спароўваць гэтых жывёл з іншымі жывёламі, горшымі, то бадай ці можна чакаць удасканалення, а амаль напэўна поспех заводскай справы рушыць назад. Вось чаму ў некаторых выпадках кроўнае развядзенне з’яўляецца самым верным метадам для дасягнення найбольшай дасканаласці (145, стар. 97).
Для таго каб мець паняцце, піша Майльс, аб самім метадзе развядзення жывёл, якія знаходзяцца ў блізкім сваяцтве, мы звернемся да практыкі тых жывёлаводаў, якія набылі высокую рэпутацыю ў справе паляпшэння свойскіх жывёл.
3 часоў Беквеля ўсе найболып выдатныя жывёлаводы мелі заўсёды на ўвазе надаць свайму заводу рэзка выражаныя асаблівасці разам з пэўнай прадукцыйнасцю. Каб дасягнуць пэўнай дасканаласці ў гэтых адносінах, яны былі вымушаны абмежаваць падбор у межах нямногіх асобін. Паколькі звычайна пэўныя асаблівасці найлепшым чынам выражаны ў жывёлах агульнага паходжання з аднолькавымі спадчыннымі схільнасцямі, то ў большай частцы выпадкаў прыходзілася спароўваць жывёл больш ці менш блізкіх па сваяцтву. Цеснае сваяцкае развядзенне было, такім чынам, толькі сродкам да паляпшэння, але не з’яўлялася мэтай, да якой імкнуліся жывёлазаводчыкі.
Вельмі часта жывёлазаводчыкі карыстаюцца сваяцкім развядзеннем толькі для некаторых або адной фаміліі, патрэбнай для атрымання самцоў, якія маюць прызначэнне палепшыць увесь астатні статак і ўладаюць найбольшай спадчыннай сілай. Усе жывёлазаводчыкі згодны ў тым, што ступень гэтай спадчыннай сілы, апрача індывідуальнасці, абумоўліваецца, галоўным чынам, правільным падборам, г. зн. паходжаннем жывёлы ад бацькоў, як мага больш аднародных па прадукцыйнасці і крыві. Так, Гемонд меў спецыяльна для гэтага асобнае сямейства Queen, гэтак-жа сама Веб трымаў асобны статак для атрымання бараноў, і Бетс — фамілію — Duchess — для атрымання быкоў (107, стар. 139).
Для племянной мерыносавай авечкагадоўлі Рандаль настойвае на неабходнасці сваяцкага развядзення для дасягнення найвышэйшай дасканаласці.
Кожны, хто карыстаецца баранамі з уласнага статка і разводзіць толькі ад лепшых, гаворыць Рандаль, несумненна, павінен прыйсці да больш або менш цеснага сваяцкага развядзення. Лепшае дае лепшае. Калі баран выдатных якасцей скарыстоўваецца ў заводзе ў шырокіх размерах, як гэта і павінна быць, то, несумненна, праз некалькі гадоў прыходзіцца або спароўваць яго з яго ўласным патомствам, або спароўваць яго патомства паміж сабой, г. зн. сясцёр з братамі, поўсясцёр з поўбратамі і т. д. Да гэтага я мог-бы дадаць, піша далей Рандаль, сотні прыкладаў як з еўрапейскай жывёлазаводскай практыкі, так і практыкі амерыканскіх жывёлазаводчыкаў, для доказу, што сваяцкае развядзенне само па сабе не выклікае выраджэння (119, стар. 122).
Найбольш пераканаўчыя доказы прыгоднасці кроўнага развядзення для вывядзення высоказаводскіх жывёл дае нам гісторыя конегадоўлі, і яшчэ болып — развядзенне буйной рагатай жывёлы і авечак. У прыватнасці, пры развядзенні коней, вельмі магчыма, што кроўнае развядзенне менш прымяняецца, бо ў гэтым выпадку маецца на ўвазе атрыманне фізіялагічна нармальнай жывёлы, г. зн. жывёлы дужай і моцнай; але ўсё-ж ёсць дастаткова пераканаўчых прыкладаў, якія даказваюць паспяховасць кроўнага спароўвання і пры развядзенні коней.
Калі ўтварыўся англійскі чыстакроўны конь і для гэтага прывезены былі з Усходу заводскія самцы і некалькі заводскіх матак, піша Натузіус, то ў першы ч«с праводзілася сваяцкае развядзенне. Так, напрыклад, ад злучкі аднаго жарабца са сваёй маткай нарадзілася кабыла Old Магоссо, якая адыгрывала значную ролю ў родаслоўнай славутага Экліпса. Такіх прыкладаў у конегадоўлі вельмі многа (18, 156).