• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Нягледзячы на добрыя вынікі, якія атрымліваюцца пры скрыжаванні тыпаў мерыносавай пароды, асабліва ў тых выпадках, калі маецца на ўвазе паляпшэнне тыпу малапрадукцыйнага, мы ўсё-ж не павінны ўпускаць з-пад увагі, піша ў заключэнне Янке, што выпадкі няўдач пры скрыоюаванні тыпаў паміж сабой з'яўляюцца непараўнана болый шматлікімі. Рэкамендуецца заўсёды і ўсюды прытрымлівацца бліжэй да тыпу наяўнага статка. Удалае вядзенне скрыжавання патрабуе большага ўмення і спрактыкаванасці, чым чыстае развядзенне. Калі заводчык гэтымі якасцямі не ўладае, то для яго менш рызыкоўным з’яўляецца паляпшэнне статка самога ў сабе, а прадпрыняўшы няўмелае скрыжаванне, ён можа ў некалькі гадоў знішчыць усе лепшыя асаблівасці свайго завода, ніколькі яго не палепшыўшы (73, стар. 163).
    Прызнаючы паглынанне крыві адной пароды крывёю другой або аднаго тыпу другім за найбольш удалы спосаб скрыжавання парод і тыпаў, неабходна яшчэ ўказаць на значную маруднасць гэтага ператварэння. He раз размаўлялі аб тым, гаворыць Дарвін, колькі патрэбна пакаленняў для таго, каб адна парода зусім паглынула другую пры дапамозе паўтораных скрыжаванняў, але мяркуемыя для гэтага лічбы, як відаць, былі вельмі перабольшаны. Некаторыя пісьменнікі запэўнялі, што неабходна 12—20 і нават больш пакаленняў; але гэта ўжо само па сабе немагчыма, бо ўжо ў дзесятым пакаленні ў патомка застанецца ўсяго ’/«ш чужой крыві. Па Гертнеру, у раслін дастаткова для паглынання аднаго віду другім 6 або 7 пакаленняў (4, т. 2, стар. 93).
    Як хутка парода, атрыманая ад скрыжавання, набывае неабходную для спадчыннай перадачы адзнак канстантнасць, думкі
    аўтараў, гаворыць праф. Май, даволі супярэчлівыя. Тэсье ў сваім творы па авечкагадоўлі ўказвае, што русільёнская парода ўжо ў трэцяй генерацыі па таніне воўны не ўступала мерыносам.
    Фінк, адзін з вядомых авечкаводаў мінулага стагоддзя, думае, што дастаткова трох генерацый спароўвання з чыстакроўнымі жывёламі, каб не толькі атрымаць пажаданую воўну, але і каб зрабіць гэтую асаблівасць спадчыннай. Паводле Ластэры, авечкі ў чацвёртай генерацыі ніколькі не адрозніваюцца ад чыстакроўных, і метысы 15/іа крыві могуць ужывацца для заводскіх мэт. Тое-ж самае гаворыць Герман Натузіус адносна саутсдаунскіх авечак, метысы 15/іб крыві якіх так падобны да чыстакроўных жывёл, што ў многіх выпадках іх можна разводзіць далей саміх у сабе.
    Другія аўтары, як Рыс, Вагнер і Копе, наадварот, лічаць патрэбным большую колькасць генерацый для ператварэння адной пароды ў другую, а іменна ад 8 да 10 генерацый, а Тээр выказваецца нават, што пасля 15 генерацый адбываюцца звароты. Вельмі магчыма, гаворыць Май, што ўсе гэтыя рознагалоссі тлумачацца рознай якасцю племяннога матэрыялу, а таксама розным уплывам глебавых, кліматычных умоў і ўтрымання (96, стар. 120).
    Бено Мартыні, гаворачы аб паляпшэнні жывёлагадоўлі ў Баварыі, указвае на два шляхі, якімі можна дасягнуць гэтай мэты. Першы з іх — гэта паляпшэнне жывёлы самой у сабе шляхам мэтазгоднага падбору і добрага кармлення. Але ў тым выпадку, калі мясцовая жывёла не мае тых якасцей, якія складаюць мэту заводчыка, калі жывёла папсавана, напрыклад, хаатычным скрыжаваннем, што мае месца ў многіх частках Германіі, тады можна завезці іншаземную жывёлу, якая будзе паступова выцясняць сабой туземную пароду. Але гэты шлях марудны і звязан з вялікімі выдаткамі. Другі спосаб паляпшэння заключаецца ў выпісцы быкоў пэўнай пароды з мэтай пакрыцця імі кароў мясцовай непалепшанай пароды і затым у спароўванні метысаў з чыстакроўнымі вытворнікамі. Праз 8 пакаленняў, гаворыць Бено Мартыні, згладзяцца амаль усе сляды непалепшанай жывёлы, якая праз 20—30 гадоў будзе такім чынам зусім рэфармавана. Прыклады гэтаму мюльталерская жывёла Карынтыі, місбахская — Верхняй Баварыі і мескірхнерская — герцагства Бадэнскага (105, стар. 529).
    У заключэнне мы маем намер рэзюміраваць усё сказанае аб скрыжаванні, прытрымліваючыся ў некаторых выпадках амаль даслоўна выразаў Рандаля, Гейса, Спунера і Врангеля.
    3 палажэнняў, якія маюць агульнае значэнне, з дастатковай падставай могуць быць прыняты наступныя:
    1.	Скрыжаванне двух парод з мэтай утварыць з метысаў першых пакаленняў новую пароду аказваецца няўдалым.
    11 Зак. 473
    2.	Працяглае скрыжаванне не вядзе звычайна да ўтварэння сярэдніх форм, але да знішчэння або паглынання аднаго тыпу другім, і такое скрыжаванне ў многіх выпадках вялося з поспехам (164, стар. 438).
    3.	У тых гаспадарках, дзе вытворчасць воўны мае падпарадкаванае значэнне для атрымання мяса, можа быць вельмі выгадным скрыжаванне культурных парод з непалепшанымі пародамі (46,стар. 325).
    4.	Скрыжаванне парод для атрымання асобага роду воўны дало амаль ва ўсіх выпадках дрэнныя вынікі, бо авечкі метысных статкаў адзначаюцца неаднароднасцю руна і воўна іх не мае пэўнага прызначэння пры фабрыкацыі матэрый.
    5.	Нарэшце, умелае скрыжаванне павялічвае часам рост жывёлы, сілу яе канстытуцыі, пладавітасць і здольнасць да адкорму (135, стар. 310).
    У адносінах да прыватных выпадкаў скрыжавання розных парод авечак мы, прытрымліваючыся Рандаля, указваем на наступныя галоўнейшыя палажэнні:
    1.	He дае абсалютна ніякіх вынікаў скрыжаванне мерыносаў з іншымі пародамі з мэтай паляпшэння вартасці першых.
    2.	Увядзенне крыві мерыносаў аказваецца вельмі спрыяльным для паляпшэння простых грубашэрсных парод як у адносінах колькасці воўны, так і яе таніны; але скрыжаванне з мерыносамі звычайна з’яўляецца вельмі няўдалым для парод мясных з прычыны змяншэння ў апошніх вагі, скораспеласці і здольнасці да адкорму, і прытым настолькі, што гэтыя нявыгады не пакрываюцца павелічэннем колькасці воўны.
    3.	Ніякага сярэдняга тыпу са сталым сярэднім характарам да гэтага часу не атрымана і, мабыць, не будзе атрымана паміж мерыносам і грубашэрснай авечкай. Такое скрыжаванне толькі ў тым выпадку можа быць удалым, калі грубашэрсныя авечкі скрыжаваннем з мерыносамі зусім ператвараюцца ў гэтую апошнюю пароду.
    4.	Скрыжаванне грубашэрсных парод паміж сабой у рэдкіх выпадках аказвалася спрыяльным; непараўнана больш удала разводзіць і паляпшаць гэтыя пароды ў чыстаце.
    5.	Скрыжаванне паміж рознымі фаміліямі або тыпамі мерыносавай пароды з мэтай утварэння новых тыпаў у многіх выпадках аказвалася вельмі спрыяльным. Але паколькі няўдалыя выпадкі былі ўсё-ж-такі больш шматлікімі, то скрыжаванне тыпаў паміж сабою толькі ў тым выпадку апраўдваецца, калі для гэтага існуюць пабуджальныя прычыны і строга акрэслены план. Адным словам, і тут больш зручна разводзіць тып сам па сабе, калі ён адпавядае патрабаванням гаспадаркі, г. зн. калі статак не з’яўляецца вырадзіўшымся або пераразвітым.
    6.	Скрыжаванне розных тыпаў або фамілій адной і той-жа
    пароды з мэтай ператварэння аднаго тыпу ў другі аказваецца больш удалым. Але і тут пажадана, каб тыпы, якія ўступаюць у скрыжаванне, як мага бліжэй стаялі адзін да аднаго.
    7.	Для атрымання ўбойных жывёл у поўнай меры надзейным з’яўляецца скрыжаванне авечак простых парод з баранамі парод мясных. Лепш спыніцца на першай генерацыі, г. зн. на жывёлах поўкроўных (119, стар. 136).
    Да гэтага трэба яшчэ дадаць, што, як паказваюць шматлікія доследы апошняга часу, велічыня самца не мае ніякага ўплыву на цяжкасць родаў. Погляд, што буйныя самцы не павінны спароўвацца з дробнымі самкамі, бо гэта робіць цяжкімі роды, грунтуецца амаль выключна на тэарэтычных меркаваннях. Шматлікія факты, сабраныя Майльсам аб скрыжаванні лінкольнскіх, катсвольдскіх і саутсдаунскіх бараноў з мерыносамі, а таксама доследы п. Натузіуса паказваюць, што рост самца або самкі не з’яўляўся перашкодай для развядзення метысаў. Пры такіх адносінах вагі барана да вагі маткі, як 4 да 1, у 2 000 з лішнім выпадках толькі адзін раз назіраліся цяжкія роды ягняці ў выніку яго непрапарцыянальных размераў (107, стар. 212 і 110, стар. 36), а пры доследах п. Натузіуса больш чым з тысячы выпадкаў толькі два разы заўважаны былі цяжкія роды.
    Мічке-Каландэ, Майльс і іншыя прызнаюць, што размер плода вызначаецца велічынёй маткі, але далейшае развіццё маладой жывёлы абумоўліваецца спадчынным уплывам абодвух бацькоў.
    Нарэшце, трэба памятаць, што для якіх-бы мэт мы ні рабілі скрыжаванне, прыбаўка крыві культурных парод толькі тады прынясе карысць, калі метысы будуць выхоўвацца пры лепшым кармленні і ўтрыманні, чым жывёла туземная.
    Р а з д з е л ш о е т ы
    СВАЯЦКАЕ, АБО КРОЎНАЕ, РАЗВЯДЗЕННЕ
    Розныя вызначэнні гэтага паняцця.— Растлумачэнне прычын шкодных з‘яў у жывёл, атрыманых ад бацькоў, якія з'яўляюцца сваякамі паміж сабой.— Думкі пісьменнікаў аб карысці і шкодзе кровазмяшэння пры развядзенні коней, буйной рагатай жывёлы, авечак, свіней і курэй. — Факты, якія выклікаюць сумненне.— Сваяцкае развядзенне ўзмацняе ў патомстве розныя недахопы.—Доследы Крампэ, Роо, Кінера і іншых.— Вывады.
    Сваяцкае развядзенне, in and in breeding y англічан, ужываецца звычайна ў сэнсе развядзення блізкіх па сваяцтву жывёл. У вызначэнні ступені гэтай блізкасці, пры якой тэрМін сваяцкага развядзення можа ўжывацца, нельга даць ніякіх дакладных указанняў, і амаль што кожны аўтар разумее гэтае пытанне па-свойму. Такая рознастайнасць поглядаў тлумачыць нам і прычыну рознастайнасці паняццяў, звязаных з гэтым тэрмінам. Так, Юат і Джонсан лічаць сваяцкім развядзенне толькі паміж жывёламі, блізкімі па крыві. Рандаль лічыць сваяцкім развядзеннем развядзенне пры ўсякай ступені сваяцкасці спароўваемых жывёл, Боулі — у тым выпадку, калі спароўваецца сястра з братам, а вядомы знаўца конназаводства Станегенч лічыць развядзенне сваяцкім нават тады, калі спароўваюцца траюродныя браты або сёстры (107, стар. 37).
    На думку графа Лендорфа, сваяцкае спароўванне будзе ў тым выпадку, калі жывёла паходзіць ад спароўвання родных паміж сабой продкаў першых трох генерацый. Сваяцкасць-жа продкаў чацвёртай і далейшых генерацый ён не лічыць развядзеннем у кроўным сваяцтве. Прыклад Пётрарка і Мельборна лепш за ўсё тлумачыць погляд Лендорфа, які, ва ўсякім выпадку, нельга не прызнаць адвольным (87, стар. 242).
    Пад сваяцкім развядзеннем мы разумеем такое, гаворыць Натузіус, калі спароўваюцца жывёлы, якія знаходзяцца ў якойнебудзь ступені кроунай сваяцкасці.