Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Можна сказаць, што нікім, акрамя нямецкіх авечкаводаў-баніцёраў, метад ураўноўвання, або гетэрагеннага спароўвання, не ўжываўся так сістэматычна і прытым без дастатковай крытыкі. Вынаходжанне ключа, увядзенне ў практыку запісаў, нумарацыі і іншых тэхнічных прыёмаў настолькі ўскладнілі падбор у тонкаруннай авечкагадоўлі, што ён зрабіўся заняткам асобных спецыялістаў, так званых баніцёраў. Для гэтых апошніх усе адзначаныя тэхнічныя прыёмы ў многіх выпадках патрэбны былі толькі для таго, каб утрымаць гэтую справу ў сваіх руках, там'у што пры спрашчэнні падбору ён зрабіўся-б зусім даступным гаспадарам статкаў або кіраўнікам маёнткаў.
Сапраўды, не можа не здацца вельмі дзіўным той факт, што ў Францыі, Англіі, Аўстраліі і Амерыцы буйныя і дробныя авечкаводы і ўладальнікі племянных аўчарань вядуць справу самі непасрэдна і дасягнулі, можна сказаць з упэўненасцю, лепшых вынікаў, чым нямецкія і многія рускія авечкаводы, якія даручаюць справу падбору спецыялістам-баніцёрам. Дзе доказ таго, што метад ураўноўвання, ужыванне ключа і іншыя тонкасці банітыровачнай тэхнікі неабходны для забеспячэння найлепшага поспеху ў авечкагадоўлі? У той час, як англійскія авечкаводы, прытрымліваючыся прынцыпу «падобнае з падобным дае падобнае», вывелі многія выдатныя як па фігуры, мяснасці, так і па якасцях воўны пароды; французскія авечкаводы — пароду рамбулье, якая атрымала сусветнае распаўсюджанне; аўстралійскія авечкаводы — тып мерыносаў, які дае лепшую камвольную воўну; амерыканскія авечкаводы — тып мерыносаў Атвуда, якія вызначаюцца масай воўны добрай якасці; рускія авечкаводы — выдатны тып авечкі інфантадо і найбольш карысны з камвольных тыпаў — авечку Мазаеўскую; нямецкія-ж авечкаводы, нягледзячы на спецыялізацыю справы банітыроўкі, праславіліся толькі сваёй электаральнай пародай, унясенне крыві якой у аўчарні іншых напрамкаў вяло за сабой непазбежна многія заганы, якія не выкараніліся і да цяперашняга часу.
Праўда, што і паміж нямецкімі жывёлазаводчыкамі, вядомымі як у практыцы, так і ў літаратуры, сустракаюцца людзі, якія глыбока перакананы ў прыгоднасці толькі метаду гамагеннага спароўвання, але, несумненна, што большая частка авечкаводаў верыць у метад ураўноўвання. Так, Векерлін прызнаваў неабходным, каб асобіны, якія спароўваюцца, па сваіх якасцях былі як мага бліжэй адна да другой (2, ч. 1, стар. 34).
Вядомы конназаводчык граф Берншторф робіць наступнае цікавае паведамленне з поваду галштынскай конегадоўлі, прычым указвае на гетэрагеннае спароўванне, як на галоўную прычыну заняпаду конегадоўлі ў краіне. Само па сабе ўжыванне жарабцоў канстантных нізінных парод, гаворыць ён, нельга назваць памылкай; галоўная памылка, апрача ўжывання метысных
жарабцоў, заключалася ў тым, што карысталіся вытворнікамі, заганнымі ў многіх адносінах, і прытым справа конегадоўлі была аддана сялянам, якія прымянялі нерацыянальнае спароўванне, прытрымліваючыся тэорыі ўраўноўвання недахопаў. Лёгкія кабылы пакрываліся суфолькскімі жарабцамі; цяжкія ардынарныя кабылы — жарабцамі высокароднай крыві, і такім чынам, нарадзіўся такі сорт кабыл, які, у выніку гетэрагеннасці крыві, не меў ніякага пэўнага характару (164, стар. 357).
3 нямецкіх авечкаводаў грунтоўней за іншых крытыкуе метад гетэрагеннага спароўвання прафесар і дырэктар многіх аўчарань Бом. Калі мы спароўваем двух наколькі магчыма больш падобных паміж сабой індывідуумаў, то, грунтуючыся на тым палажэнні, што кожны індывідуум перадае свае асаблівасці патомству, мы можам прыняць, гаворыць Бом, што атрыманы прадукт будзе ва ўсіх сваіх частках настолькі-ж падобны да сваіх бацькоў, наколькі яны падобны паміж сабой. Такім чынам, неабходна ўстанавіць асноўнае палажэнне спадчыннасці: «роўнае з роўным дае роўнае».
У супярэчнасці з гэтым правілам Зетэгаст ставіць другое правіла: «Няроўнае з няроўным дае выраўноўванне». Як відаць, ён сам усведамляе небяспеку гэтага палажэння, піша Бом, бо заразжа робіць наступную папраўку: «Каб пазбегнуць непаразуменняў, мы з асаблівым націскам указваем на тое, што ў процілегласць заганам, якія ліквідуюцца, павінны быць толькі нармальныя якасці», г. зн., што загана аднаго з бацькоў знішчаецца толькі вартасцю другога.
3 гэтым азначэннем Зетэгаста Бом ні ў якім выпадку не мае намеру згадзіцца. Неспрыяльныя вынікі, якія могуць узнікнуць у сувязі з прымяненнем гэтага правіла, калі яно зробіцца кіруючай дактрынай большай часткі жывёлаводаў, прымушаюць нас, гаворыць ён, лічыць яго небяспечным правілам.
Якасці сельскагаспадарчых жывёл маюць значэнне для заводчыка пастолькі, паколькі яны вызначаюць карысную прадукцыйнасць. Толькі па ступені большай або меншай прадукцыйнасці могуць вар’іраваць якасці або формы жывёлы. Каб удасканаліць жывёлу, узняць яе прадукцыйнасць, заводчык, згодна з тэорыяіі Дарвіна аб накапленні якасцей, будзе дапускаць да спароўвання толькі жывёл, якія адзначаюцца найвышэйшай прадукцыйнасцю, а ўсіх іншых, з менш спрыяльнымі варыяцыямі, выбракоўваць з завода. Такі спосаб развядзення, які выключае ўсякае непадабенства ў спароўваемых жывёл, мы называем гамагенным, і толькі гэты спосаб можна назваць найлепшым для данай мэты. Метад, які абараняе Зетэгаст, можа мець прымяненне толысі ў тых заводах, якія стаяць на ніжэйшай ступені ўдасканалення і дзе заводскае майстэрства адсутнічае (35, стар. 234).
У апошнім выпадку Бом, несумненна, мае на ўвазе або край-
нюю форму гетэрагеннага спароўвання, або прама скрыжаванне, якое з’яўляецца сапраўды непазбежным у тых выпадках, калі туземныя пароды маюць вельмі нізкія гаспадарчыя вартасці.
Прафесар Сансон не толькі падвяргае навуковай крытыцы метад гетэрагеннага спароўвання, але ўказвае таксама на самы ўжываемы прыём, да якога неабходна звярнуцца, калі статак не адзначаецца аднатыповасцю. Заводчыкі мерыносаў, асабліва нямецкія, гаворыць ён, паставілі сваёй галоўнай задачай дабівацца таго, што яны называюць характарам воўны, выбіраючы вытворнікаў згодна са старой дактрынай ураўноўвання. Яны класіфікуюць матак па характару руна з тым, каб спароўваць іх з баранамі, руно якіх мае якую-небудзь процілеглую якасць. Авечцы з кароткай воўнай яны даюць барана са штапелем адносна доўгім і наадварот. Таго-ж самага правіла прытрымліваюцца адносна таніны, роўнамернасці, звітасці, якасці поту і форм цела. Сучасны стан навукі паказвае, адзначае Сансон, што з прычыны таго, што перадача ў гэтым выпадку, таксама як і ў іншых, падвержана дзеянню законаў спадчыннасці, гэта старая дактрына ўраўноўвання не можа задаволіць нават пастаўленай ёю мэты.
Самым надзейным і сапраўдным будзе ва ўсіх выпадках магчымае набліжэнне да правіла спароўваць жывёл падобных з падобнымі, зусім адмовіўшыся ад таго, што называецца карэгіруючымі баранамі.. Ведаючы, што руно з доўгім штапелем і як мага танейшай воўнай з’яўляецца ў цяперашні час найбольш пажаданым на рынку, трэба выдаляць з прыплоду ўсіх бараноў, руны якіх не маюць указаных якасцей, і наколькі магчыма таксама выбракоўваюць і авечак, хоць-бы і не беззаганных у адносінах складу. На апошні можна ўздзейнічаць кармленнем, на руно-ж нельга.
Вось чаму неабходна рэфармаваць статак, выбракоўваючы матак з воўнай кароткай або недастаткова тонкай па меры таго, як яны могуць быць заменены маладымі жывёламі з лепшым руном, замест таго, каб разлічваць на бараноў, здольных у свайго патомства выправіць недахопы матак. Цяпер добра вядома, што патомства не заўсёды абавязкова атрымлівае ў спадчыну ад сваіх вытворнікаў у аднолькавай ступені кожную з частак і што яно гэтак-жа сама добра можа атрымаць у спадчыну пэўную частку або толькі ад аднаго бацькі або толькі ад маткі. У прынцыпе падбор павінен быць (так заканчвае Сансон) пастаянна ўзаемны; аднабаковым ён можа быць толькі тады, калі ніяк немагчыма зрабіць інакш, як, напрыклад, пры першых кроках паляпшэння (125, стар. 179).
У другім томе свайго твора той-жа аўтар так выказваецца аб гамагенным метадзе спароўвання. Існуе толькі адзін метад, гаворыць ён, найбольш надзейны і найбольш прымянімы для мэт развядзення гаспадарча карысных жывёл. Гэта іменна метад, пры якім дзеянне законаў індывідуальнай спадчыннасці і атавізма
ідзе ў адным і тым-жа напрамку. Гэтага можна дасягнуць толькі пры спароўванні жывёл, якія найболыв падобны ва ўсіх адносінах, належаць да адной і той-жа пароды і нават да адной фаміліі, у якой гэтыя асаблівасці зрабіліся канстантнымі ў выніку атрымання іх у спадчыну на працягу многіх генерацый (124, стар. 74).
Французскі авечкавод Лефеўр, які з асаблівым поспехам разводзіў тып мерыносаў рамбулье, у сваім артыкуле аб выбары племянных жывёл нідзе не гаворыць ні аб класах, ні аб індывідуальным спароўванні. Галоўнае, на што ён звяртае ўвагу, гэта на выбракоўку матак і выбар аднаго як мага лепшага барана, таму што пры нязначных размерах племянных аўчарань у Францыі бывае дастаткова аднаго вытворніка. Такі племянны баран, паводле слоў Лефеўра, павінен быць выдатнай жывёлай ва ўсіх адносінах, г. зн. па колькасці, якасці воўны і складу (6).
У англічан метад спароўвання падобнага з падобным рэкамендаваўся як выключнае правіла пры падборы яшчэ ў творах, якія адносяцца да пачатку гэтага стагоддзя, так што Сансон наўрад ці гаворыць праўду, называючы метад ураўноўвання старой дактрынай. Адзін з старэйшых англійскіх пісьменнікаў Джон Лаўрэнс гаворыць аб правіле: «Падобнае дае падобнае», як аб такім, якое ўжо даўно было прынята практыкай англійскай жывёлагадоўлі. Дасканаласць, гаворыць Лаўрэнс у тлумачэнне да гэіага правіла, можа быць дасягнута толькі пры дасканаласці абодвух боцькоў (85, стар. 25).
Трэба яшчэ зазначыць, што англічане ніколі не ўжываюць выразу: роўнае дае роўнае, а ўжываюць слова «падобны», таму што ў сапраўднасці цяжка дапускаць роўнасць паміж двума жывёламі, якія спароўваюцца. Між тым, у большасці нямецкіх аўтараў, мабыць, у выніку няправільнага перакладу англійскага выразу «like begets like», ужываецца выраз: роўнае дае роўнае.
Разводзячы племянных жывёл ад асобін, якія належаць да адной пароды, або да аднаго канстантнага тыпу і нават фаміліі, англійскія жывёлаводы пад спароўваннем жывёл падобных з падобнымі разумелі ў гэтым выпадку падабенства ў сэнсе як мага большай агулыіасці адабраных жывёл па ступені прадукцыйнасці. Адсюль выраз, часта ўжываемы англійскімі пісьменнікамі: лепшае з лепшым дае лепшае, выраз, які трэба прызнаць нават больш дакладна вызначаючым іх метад заводскага падбору. Джорж Кулэ, перад аўтарытэтам якога схіляліся такія заводчыкі, як Колінгі і Бетс, яшчэ ў 1786 г. пісаў наступнае: «Несумненна, што які-б там метад спароўвання мы ні ўжывалі, але толькі ад лепшых самцоў і лепшых самак можа атрымацца найлепшае патомства. Пры наяўнасці добрых самак, уся задача заключаецца ў тым, каб набыць як мага лепшага самца, дзе-б ён ні быў знойдзен, прымаючы пад увагу, што расходы заўсёды будуць меншыя, чым 14 3ак. 473