• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    У многіх аўчарнях Кубанскай вобласці ў сярэднім на ўсіх авечак нйстрыгаюць ад 11 да 12 ф. воўны на галаву. Аб якасці мазаеўскай воўны гаворыць вышэйшая расцэнка яе параўнальна нават з партыямі тонкіх воўнаў з новарасійскіх губерняў.
    He надаючы любіцельскім і другарадным стацям асаблівага
    214 Навуковыя і пракіычныя асновы падбору племянных жывёл значэння, авечкаводы, якія займаюцца развядзеннем мазаеўскіх авечак, маюць поўную магчымасць атрымліваць даволі танна выдатных па вазе руна і якасцях воўны бараноў. Дастаткова ўказаць на факт, што ў Кубанскай вобласці бараны, якія даюць 28—30 ф. дабротнай камвольнай воўны, каштуюць у сярэднім ад 50 да 100 руб., між тым, як пры ўсякім іншым напрамку бараны з такой вагой руна прадаюцца ў 5—6 разоў даражэй. Прычына гэтага тлумачыцца іменна тым, што ў першым выпадку ад бараноў, апрача вагі руна, якасці воўны і, да некаторай ступені, фігуры, нічога не патрабуецца, між тым, як ад барана электаральнай пароды, і нават рамбулье, патрабуецца маса іншых, другарадных якасцей або чыста любіцельскіх адзнак.
    Значэнне гэтых другарадных адзнак для прадукцыйнасці барана ў большасці выпадкаў раўняецца нулю, а між тым, калі баран не мае гэтых любіцельскіх адзнак, то ён часта зусім не знаходзіць пакупніка
    Пасля гэтага невялікага адступлення вяртаемся да выкладу поглядаў Скіядана і Мерцалава.
    Першы з іх, Скіядан, калі і не асабліва вядомы сярод рускіх авечкаводаў як практычны дзеяч, то ён, несумненна, павінен быць етрызнаны адным з найбольш дасведчаных па авечкагадоўлі і воўназнаўству паміж сваімі сучаснікамі. Апрача выдатных артыкулаў, прысвечаных розным галінам авечкагадоўлі, Скіядан вядомы як вынаходца воўнамера.
    Артыкул Скіядана, з якога мы маем намер зрабіць вынятку, напісан у 1883 г. У гэтым артыкуле са здзіўляючай яснасцю Скіядан развівае думку аб прагрэсіўным атрыманні ў спадчыну адзнак, лічачы спароўванне аднародных жывёл з аднароднымі адзінай прычынай прагрэсіравання, або ўдасканальвання, пароды.
    Рознастайнасць прыроды ў стварэнні жывёл аднаго і таго-ж роду, гаворыць ён, дала чалавеку магчымасць палепшыць пароду іх пры дапамозе выбару і злучэння лепшых з лепшымі, ад якіх дзеці, перавышаючыя іх па якасці, злучаюцца паміж сабой і даюць пакаленне вышэй першага. Дзеці гэтага прыплоду даюць пакаленне вышэй другога. Такім чынам, пры кожным пакаленні ўсякая патрэбная чалавеку ў жывёле якасць узвышаецца і набліжаецца да пажаданай дасканаласці.
    Далей Скіядан тлумачыць вельмі грунтоўна прычыны павольнасці ў паляпшэнні авечак, прычым адначасовае імкненне жывёла-
    1	Беквель першы даў пераканаўчы доказ паспяховасці паляпшэння жывёлы ў тым выпадку, калі ставіцца пераважна адна якая-небудзь мэта. Гэты славуты жывёлазаводчык, паводле выразу Кулэ, быў схільны разглядаць іншыя стаці жывёлы не толькі як другарадныя, але нават як зусім неістотныя. Гэтак-жа глядзеў на справу паляпшэння парод і наш вядомы авечкавод Фідлер. «Пры мностве патрабаванняў, прад’яўляемых мерыносавай авечцы, нельга чакаць, — піша ён, — поспеху ў паляпшэнні гэтай пароды» <(26, стар. 155).
    заводчыкаў да многіх мэт лічыць за галоўную з гэтых прычын.
    Чаму-ж, пытае ён, так паволы-іа адбываецца паляпшэнне і чаму поспехі жывёлагадоўлі розныя ў розных краінах і ў розных народаў? Вядома, не ад бесклапотнасці або няўважлівасці, бо чалавек заўсёды і ўсюды жадае і дамагаецца ўсяго лепшага. Адбываецца гэта ад няправільных паняццяў і забабонаў, якія ставяць перашкоду гэтаму паляпшэнню, ад безразважнага жадання бачыць у адной і той-жа пародзе мноства якасцей, большай часткай не толькі малаважных, але і лішніх, заснаваных на адным капрызе і нават адна з другой несумяшчальных. Пры гэтым нё ўлічваюць, што чым большая колькасць гэтых якасцей, тым непараўнана больш цяжка і доўга чакаць поспеху ў паляпшэнні. На няшчасце, ні ў адной свойскай жывёле не патрабуецца, гаворыць Скіядан, столькі розных якасцей, як у авечцы.
    У адной воўне патрабуецца больш 8 якасцей, але колькі іншых, яшчэ больш бескарысных якасцей жадаюць мець у мерыносе. Іншыя хочуць, каб баран быў абавязкова з рагамі і нават некаторыя патрабуюць рогі пэўнай фігуры; другія — тулава асаблівага складу; трэція — каб скура на ім была абвіслая і маршчыністая; некаторыя вызначаюць форму галавы і г. д. Пры гэтых лішніх патрабаваннях колькі робіцца ахвяр адных якасцей для другіх, часта ахвяроўваюць патрэбнай якасцю для бескарыснай; колькі часу і старанняў ужываюць часта для дасягнення пустой і нават шкоднай мэты!
    Нарэшце, апошняя частка артыкула Скіядана, прытым самая цікавая для нас, датычыць недахопаў метадаў ураўноўвання. Гэтую трапную крытыку гетэрагеннага спароўвання тым больш дзіўна было сустрэць у той час, калі ўсе авечкаводы Расіі знаходзіліся пад уплывам Тээра, Вагнера, Эльснера і іншых прадстаўнікоў нямецкай школы.
    Але ні ў адным ліку і выбары паляпшаемых якасцей пануюць, гаворыць далей Скіядан, забабоны; колькі іх і ў саміх спосабах паляпшэння, што ўжываюцца да гэтага часу большай часткай авечкаводаў.
    Калі статак ужо даведзен да такой ступені, што для далейшага ўдасканалення яго нідзе нельга знайсці лепшых мерыносаў, як толькі ў ім самім, у гэтым выпадку, на дўмку Скіядана, авечкаводу застаецца толькі адзін сродак, самой прыродай яму прадастаўлены, — гэта іменна старанна выбіраць і злучаць заўсёды лепшых з лепшымі, захоўваючы ўмеранасць у ліку пажаданых ад авечак якасцей; усе-ж лішнія патрабаванні трэба адкінуць, як бескарысна замаруджваючыя ход паляпшэння якасцей важнейшых.
    Але ці многія так робяць? — пытаецца Скіядан. Некаторыя жадаюць лепш бачыць у сваіх мерыносах роўнасць або аднаформеннасць статка з умеранай ступенню вартасцей, чым мець заўсёды
    некалькі жывёл з самай вышэйшай. Лепшых сваіх бараноў яны злучаюць з авечкамі горшага сорту, а лепшых авечак з баранамі сярэдніх сартоў. Гэтым спосабам, зразумела, нелыа пасунуцца ўперад у паляпшэнні, таму што толькі пры дапамозе некалькіх выдатных жывёл і можна прадаўжаць далейшае паляпшэнне (21, стар. 163).
    Іван Антонавіч Мерцалаў, якому поўднёварускія авечкаводы павінны быць удзячны за ўтварэнне тыпу мерыносавых авечак рускага інфантадо, вельмі прыгоднага для ўмоў клімату і патрабаванняў воўнавага рынку, быў сучаснікам Скіядана. Звесткі аб яго сістэме банітыроўкі мы бярэм з яго запісак, выданых землеўладальнікам Ізюмскага павета, Харкаўскай губерні, Дзмітрыем Запарою ў 1865 г.	'	.
    Перш за ўсё Мерцалаў паведамляе аб сваіх няўдачах у авечкагадоўлі ў пачатку сваёй дзейнасці, калі ён ужываў метад ураўноўвання, або як ён яго называе, падбор па процілегласцях. 3 першага погляду здаецца, піша Мерцалаў, што, выконваючы правілы падбору матак да бараноў, а асабліва пры ручной, дробязна ўважлівай злучцы, можна чакаць хуткага руху да паляпшэння і дасканаласці; але не так бывае на справе. Я выпрабоўваў у сябе ў аўчарні ўсе ўказаныя метады злучкі, а паляпшэнне ішло ўсётакі марудна (17, стар. 123).
    Далей Мерцалаў вельмі грунтоўна даказвае, што выпраўленне ўсіх недахопаў, якое служыць галоўнай мэтай падбору ў нямецкіх баніцёраў, рэч зусім невыканальная на практыцы.
    Ужо вышэй сказана, гаворыць ён, што кожнае добрае руно павінна мець 12 вартасцей, значыцца, яно можа мець і столькі-ж недахопаў; дададзім яшчэ сюды 15 недахопаў і столькі-ж вартасцей целаскладу жывёлы, 10 класаў таніны воўны, 4 віды штапеля, некалькі відаў звітасці, некалькі відаў пругкасці і некалькі ступеней кожнага недахопу і кожнай вартасці. Калі мы патурбуёмся перамножыць паміж сабой усе гэтыя лічбы, то атрымаем велізарную суму рознасцей, або асобін у кожным тыпе іспанскіх авечак. Дапусціўшы, што занава складзеная аўчарня не ўраўнавана, і ўзяўшы пад увагу сказанае намі зараз, мы павінны дапусціць мімаволі, што ў ёй амаль кожная авечка адрозніваецца ад іншых як сваімі вартасцямі, так і сваімі недахопамі, калі мы тыя і іншыя будзем строга разглядаць. Папрабуйце падабраць бараноў да такіх матак, каб выправіць недахопы апошніх у патомстве! Калі мы будзем прытрымлівацца метаду ўраўноўвання не вельмі строга, то не атрымаем пажаданага выніку; калі-ж мы прымем яго поўнасцю, то, дапусціўшы такую рознастайнасць матак, павінны будзем амаль кожнай з іх дастаць і адпаведнага барана; а папра'буйце купіць такіх бараноў! Калі вы яшчэ не знаёмы з гэтай справай, то на справе пераканаецеся, што ў 50 нашых заводах цяжка выбраць 50 такіх бараіюў.
    Але не будзем такімі строгімі і не будзем шукаць для кожнай маткі адпаведнага барана, а разаб’ем такі статак на аддзяленні, стараючыся, між іншым, каб у кожным аддзяленні авечкі былі як .мага больш аднародныя. Што-ж выйдзе з гэтага? Тое, што кожны дзесятак авечак складзе сабой аддзяленне. Для гэтых аддзяленняў патрабуецца мноства адпаведных бараноў, якіх усё-такі прыдзецца шукаць і купляць, не будучы зусім упэўненым, што гэтыя затраты калі-небудзь акупяцца. Але дапусцім, што заводчык ахвяраваў грошы і дастаў адпаведных бараноў для кожнай авечкі паасобна з надзеяй, што мэта паляпшэння будзе хутка дасягнута. Але гэтыя чаканні не заўсёды апраўдваюцца! Прырода дае бесперапынна новыя, нечаканыя з’явы, робячы ўхіленні ад шляху, па якому чалавек хоча прымусіць яе ісці сілком; а пры вельмі дробным падзеле статка рассейваецца ўвага авечкавода на ўсе незлічоныя недахопы матак, і выкананне мер для процідзеяння ім слабее.
    Гэтым разважаннем я хацеў толькі раскрыць, гаворыць Мерцалаў, прычыну няпоспехаў і павольнага развіцця нашых заводаў, якія трымаюцца да гэтага часу ўстарэлых метадаў злучкі. Удасканаленне авечак справа зусім магчымая і значна лягчэйшая, чым гэта думаюць. Для гэтага трэба толькі ведаць сапраўдныя законы гэтага ўдасканалення, якія вельмі простыя, і нам застаецца здзіўляцца толькі таму, што нашы авечкаводы не хацелі і не ўмелі здаўна зразумець іх.
    Усе апісаныя метады злучкі (адзін за другім) былі выпрабаваны мною, піша далей Мерцалаў, з часу заснавання маёй аўчарні, г. зн. з 1826 па 1846 г.; у гэты перыяд часу, можна сказаць, я рабіў толькі доследы, так што ўвесь гэты час я павінен лічыць як-бы страчаным для ўдасканалення майго завода; а між тым, здаецца, так-бы лёгка мне здагадацца аб тым метадзе злучкі, пад уплывам якога мая авечкагадоўля хутка пайшла ўперад і які я назваў метадам злучкі па паказальніках чыстакроўнасці.