• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    № 416. Hitt 1—2е 3/8 е a Or bb\™ 000000.
    Баран № 25, таго-ж завода, мае воўну таксама штофнага характару і той-жа таніны, але менш густую, і горш закрытае на паверхні руно. Вага руна 25 ф. Жывая вага барана да злучкі 5 пуд. 20 ф. Склад выдатны, абросласць добрая, ураўнаванасць руна і звітасць воўны нармальныя; па тыпу адпавядае напрамку завода. Банітыровачны запіс гэтага барана наступны:
    № 25.	1 — 2е -1^—bb a Or 1“ 000 00.
    о 	
    Трэці баран, лепшы з усіх, што нарадзіліся ў Гаўрылаўскай аўчарні, па характару воўны бліжэй падыходзіць да сваёй маткі, а іменна мае моцную малапотную камволь, хоць і дастаткова
    густую, але далёка не такую ўшчыльненую на паверхні, як у папярэдніх двух бараноў. Склад вельмі добры, але касцяк грубы, і скура некалькі рыхлая. Складак на целе менш, чым нават у № 25; абросласць бруха пасрэдная, але ногі і галава абраслі вельмі добра. Ураўнаванасць руна сярэдняя, звіткі воўны плоскія і буйныя. Гэтая жывёла ўхіляецца ад тыпу статка, набліжаючыся да камвольнага французскага напрамку. Маючы сярэднюю вагу 5 пуд. 25 ф., недастатковую гушчыню воўны і камвольны характар, баран гэты павінен быць пастаўлен па заводскай вартасці нават ніжэй № 25. Вось яго банітыровачны запіс:
    № 7. lab ttt 2—l3'8ebau or— l4"n0000t .
    3 ycix 50 або 60 бараноў, якія вырошчваліся ў Гаўрылаўскай аўчарні, нельга знайсці больш ні аднаго роўнага па заводскай вартасці з гэтымі баранамі, асабліва-ж з першымі з іх, і было-б супраць здаровага сэнсу, калі-б замест № 416 да лепшых матак, якія маюць 00000 і 000000 заводскай вартасці, дзеля толькі выпраўлення якіх-небудзь другарадных недахопаў, даць бараноў № 25, № 6 або нават яшчэ якога-небудзь.
    Матак, якія маюць 00000 і 000000 пры банітыроўцы ў красавіку 1886 г., аказалася 97 штук, і ўсе яны былі пакрыты бараном № 416. Апрача таго, гэты баран атрымаў яшчэ 25 матак з 0000t. Баран № 25, як даволі стары, атрымаў 44 маткі з 0000 і 0000t і баран № 6 атрымаў 25 матак горшых, з 000 і 000t.
    Баран № 25 хоць і мае вельмі доўгі волас і ўраўнаванае руно, але прызначаць яго для матак з 00000 і 000000 немагчыма, таму што ён, паляпшаючы якасць воўны, пагоршыць рост, вагу авечкі і нават вагу руна — стаці, якія маюць вельмі важнае значэнне пры развядзенні тыпу авечак рамбулье. Баран № 6 па фігуры з’яўляецца выдатнай жывёлай, але яго таксама нельга выкарыстоўваць для лепшых матак, бо ён можа сапсаваць гушчыню і вагу руна, штофны характар воўны і зменшыць рост.
    Такім чынам, толькі баран № 416 можа перадаць адначасова ўсе стаці, якімі вызначаецца найвышэйшая сума якасцей або найвышэйшая заводская вартасць жывёлы. Пры такім поглядзе на падбор банітыровачны запіс у племянной авечкагадоўлі надзвычай спрашчаецца і ў ім неабходнымі застаюцца толькі нумар авечкі, год нараджэння, нумар бацькі, каб пазбегнуць працяглага і блізкага кроўнага спароўвання, заводская вартасць жывёлы і, нарэшце, нумар барана, які прызначаецца гэтай матцы. Прывядзем для прыкладу кароткую вынятку з банітыровачнай кніжкі Гаўрылаўскай аўчарні:
    Маткі, якія маюць 00 і 00t, нягледзячы на іх паходжанне, выбракоўваюцца з завода. Несумненна, што, па меры павелічэння статка і колькасці лепшых матак, у брак будуць паступаць маткі
    № авечкі
    Год нараджэння
    № бацькі
    Заводская вартасць
    № барана
    9
    1885
    25
    00000
    446
    447
    1883
    Выпісная
    00000
    416
    474
    1880
    »
    00000
    416
    477
    1879
    »
    000000
    416
    461
    1885
    25
    00000
    416
    1210
    1885
    25
    ooot
    6
    25
    1880
    Выпісная
    000
    6
    130
    1883
    »
    0000
    25
    374
    1883
    »
    0000
    25
    і з 000 і 000t, таму што няма ніякай падставы павялічваць племянны статак больш чым да 200 штук.
    Калі племянны статак складаецца з меншай колькасці матак, напрыклад з 80 або 100, то, выключыўшы матак дрэнных, якія стаялі па заводскай вартасці ніжэй пэўнага ўзроўню, авечкаводу нічога не застаецца рабіць, як толькі выбраць або набыць аднаго найлепшага барана, якога і злучаць з усімі, без выключэння, маткамі. Племянны запіс у гэтым выпадку неабходны толькі для таго, каб прасачыць паходжанне жывёлы і папярэдзіць па жаданню цеснае сваяцкае развядзенне.
    Славутыя авечкаводы Францыі Рожэ і Балье вядуць справу падбору авечак іменна такім чынам, і першы з іх нават і не нумаруе матак, таму што не лічыць асабліва небяспечным сваяцкае развядзенне для нязначнай часткі статка.
    Але як-бы ўмела ні былі выбраны заводскія бараны, усё-ж несумненна, што нават лепшы з іх будзе мець некаторыя недахопы, якія могуць або ва ўсім патомстве гэтага барана, або ў значнай частцы яго выклікаць такія-ж заганы, шкодныя ў большай або меншай ступені для прадукцыйнасці авечак, а значыцца, і для іх заводскай вартасці. Маткі, якія маюць той-жа недахоп, як і баран, перададуць сваім дзецям гэты недахоп больш надзейна або нават у больш узмоцненай ступені, чым іншыя, у якіх непрыкметна такой заганы.
    Калі пры камвольным напрамку мерыносавай авечкагадоўлі (тып рамбульё) мы маем бараноў з вельмі буйным ростам і доўгай воўнай, то вельмі часта такія бараны будуць мець схільнасць да вяласці воўны, недастатковай колькасці тлушчапоту і дрэннай абросласці бруха; наадварот, бараны з глыбокімі і шматлікімі складкамі на шыі, болыл цяжкай, густой і менш доўгай воўнай будуць горш развіты па фігуры і будуць нават мець схільнасць
    да пераразвітасці. Адным словам, мы ва ўсіх выпадках можам заўважыць або слабую перавагу скуры і воўны над формамі цела і ростам жывёлы, і наадварот, або лёгкую схільнасць то да далікатнасці, то да грубасці складу. Ставячы абавязковай умовай для племянной авечкагадоўлі гамагеннасць спароўваемых жывёл, мы патрабуем, каб племянны баран быў жывёлай, як мага больш нармальнай і найбольш гарманічнай для данага напрамку, а значыцца, калі і маючай якую-небудзь загану, то толькі ў слабой ступені. Але паколькі гэтая схільнасць усё-ж адаб’ецца на яго патомстве, то яна павінна быць знішчана ў наступных генерацыях адпаведным спароўваннем.
    Чым больш баран служыў у заводзе і чым больш ён спароўваўся з роднымі яму самкамі, тым больш прыкметна будзе выражаны ўласцівы яму недахоп у племянным статку. Новы заводскі баран, які замяняе старога, павінен, натуральна, выбірацца так, каб сваімі вартасцямі выправіць гэтую тэндэнцыю да заганы, якая была выклікана папярэднім вытворнікам; але зноў-такі не трэба забываць, што і той баран абавязкова павінен быць нармальным і гарманічным для гэтага тыпу. Толькі ў такім абмежаваным сэнсе можна дапусціць прымяняльнасць метаду ўраўноўвання, і толькі з гэтага пункту гледжання з’яўляецца справядлівай заўвага вядомага жывёлазаводчыка Джона Сібрайта, што «спароўванне лепшых самцоў з лепшымі самкамі не заўсёды дае найлепшае патомства».
    Мы павінны ў нашай жывёле заўважаць, паведамляе Сібрайт у адным з сваіх пісьмаў, самую лёгкую схільнасць да недахопаў, каб своечасова ліквідаваць іх адпаведным падборам, прычым трэба мець на ўвазе не толькі недахопы індывідуумаў, прызначаных для развядзення, але таксама недахопы і іх прабацькаў, таму што гэтыя спадчынныя заганы рана ці позна павінны выявіцца ў патомстве1.
    У воўнавых статках, якія ўжо дасягнулі аднаформеннасці, сустракаецца таксама неабходнасць у выпраўленні недахопаў, уласцівых большай часткі статка. Выправіць гэтыя недахопы лепш за ўсё такім чынам, што спачатку іх выпраўляюць у авечак адборнай або племянной групы, а потым ужо праз бараноў, атрыманых ад адабраных матак, загана статка ліквідуецца ў жывёл і ўсіх іншых класаў.
    У заключэнне мы маем намер паўтарыць усе довады, якія гаварылі супраць метаду ўраўноўвання, а таксама ўказаць на выгады, звязаныя з метадам аднароднага, або гамагеннага, спароўвання.
    Супраць метаду ўраўноўвання гавораць:
    1 Узята з пісьма Сібрайта да Жозефа Бенкса, пісьма, цытаванага Лонгам у The book of the pig, p. 18.
    1.	Пераважнае атрыманне ў спадчыну большай часткі адзнак аднаго з бацькоў і аднабаковае атрыманне ў спадчыну некаторых адзнак у чыстаце. Гэтыя факты даказваюць безгрунтоўнасць разліку на атрыманне ў патомства сярэдніх адзнак паміж адзнакамі бацькоў. Аднабаковую перадачу можна лічыць хутчэй як правіла, а двухбаковую — як выключэнне.
    2.	Пры жаданні выправіць некаторыя недахопы спароўваннем процілеглых па якасці бацькоў вельмі часта звяртаюцца да спароўвання неаднолькавых па заводскай вартасці жывёл, і, як вынік гэтага, атрымліваецца змяншэнне заводскай вартасці ў патомства.
    3.	Метад ураўноўвання патрабуе такой колькасці адпаведных мэце самцоў, што гэта звязана звычайна са значнымі затратамі або аказваецца зусім невыканальным на практыцы з-за немагчымасці знайсці такіх вытворнікаў.
    4.	Нарэшце, метад ураўноўвання, дапускаючы крайняе гетэрагеннае спароўванне, выклікае на думку некаторых, з’яўленне ў патомстве новых, зусім непажаданых для заводчыка варыяцый або жывёл, дысгарманічных па сваіх стацях.
    He маючы ні аднаго з указаных недахопаў, метад спароўвання жывёл, падобных па тыпу і заводскай вартасці, мае дзве наступныя перавагі:
    1-е. Пры гэтым спосабе жывёлазаводчык не толькі можа захаваць якасці найлепшых жывёл, але і мае нават шансы атрымаць патомства з болыпай прадукцыйнасцю, чым у бацькоў, або пато.мства з больш высокімі заводскімі вартасцямі і
    2-е. Спароўванне аднародных жывёл забяспечвае за іх патомствам здолы-іасць перадаваць з асаблівай стойкасцю якасці, якіх дабіваўся жывёлазаводчык.
    ЦЫТАВ АНАЯ Л ІТ АРАТУРА
    I.	На рускай мове
    1.	Богданов А. П. Меднцннская зоологня, 1883.
    2.	Веккерлнн. О разведенпн домашннх жнвотных, Москва, 1886.
    3.	Даннлевскнй. Дарвнннзм, т. I, ч. I, 1885.
    4.	Д а р в н н. Прнрученные жнвотные н возделываемые расте.ння.
    5.	Д а р в н н. Пронсхожденне вндов. Перевод Рачннского.
    6.	«Журнал овцеводов», 1842, № 10.
    7.	Зеттегаст. Ученве о скотозаводстве, 1880.
    8.	Нсследованне современного состоянвя овцеводства в Росснн, вып. I, 1885.
    9.	To	же,	вып.	2.
    10.	»	»	»	4.
    11.	»	»	»	5.
    12.	»	»	»	6.
    13.	йсследованне современного состояння скотоводства в Россші, вып. 1.
    14.	Керте. Рунная овца, перевод Чнрвннского, 1881.
    15.	Кох Б. Тонкорунные овцы, Москва, 1860.
    16.	Кулешов П. Н. «Журнал сельгкого хозяйства н лесоводства», 1882.
    17.	Мерцалов. Заметкн о разведеннн, содержаннн н улучшеннн нспанскнх овец, Харьков, 1865.