• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Тут мы пакідаем самы тэкст і сваімі словамі перадаем, што разумеў Мерцалаў пад гэтым выразам.
    У той перыяд авечкагадоўлі, калі Мерцалаў заняўся паляпшэннем свайго статка, вага руна або колькасць воўны набыла першачарговае значэнне, а таніна воўны адышла на другі план. Апрача таго, даволі суровыя ўмовы ўтрымання авечак на поўдні Расіі патрабавалі жывёл больш моцных, чым пераразвітая электаральная авечка і нават пераразвітае негрэці. Гэтыя акалічнасці і былі прыняты пад увагу Мерцалавым для параўнальнай ацэнк? авечак пры падборы. Чым авечка была больш моцнага складу, мела больш густое руно з тупым штапелем і дастатковай колькасцю серкі і ўладала прытым значнай ураўнаванасцю, то, паводле слоў Мерцалава, тым болыіі яна мела «адзнак чыстакроўнасці».
    Што Мерцалаў прытрымліваўся строгага гамагеннага спароўвання, іменна ў тым сэнсе, што лепшых жывёл спароўваў з лепшымі, гэта ясна вынікае з яго сістэмы сартавання.
    Першы сорт, гаворыць ён, складаецца з матак, якія маюць самы моцны склад цела, густое і, па магчымасці, ураўнаванае руно, тупы штапель, смалістую багатую серку і класы першай і другой прымы і секунды. Другі сорт выбіраецца з матак і ягніц з такімі-ж якасцямі, але ў значна меншай ступені. Трэці сорт з добрымі знадворнымі формамі, але з вельмі грубой воўнай.
    Бараны да гэтых матак прызначаюцца так: лепшыя па якасці воўны, будовё цела і адзнаках чыстакроўнасці—у першы сорт; з вартасцямі некалькі ніжэйшымі — у другі; з цяжкім руном, але грубыя — у трэці.
    Такім чынам, мы бачым, што пры падборы Мерцалаў прызначаў маткам зусім роўных па якасці бараноў, зусім не клапоцячыся аб выпраўленні недахопаў матак другога і трэцяга сорту, а разлічваючы, што прыплод ад іх будзе з цягам часу выключан з завода. Што Мерцалаў іменна так разумеў справу паляпшэння, відаць з наступных слоў яго.
    Пры недастачы добрых матак і бараноў, гаворыць ён, г. зн. пры недасканаласці статка, значна выгадней лепшых бараноў злучаць з лепшымі маткамі, а горшых з горшымі, г. зн. ахвяроўваць прыплодам апошніх, які з цягам часу выбракуецца з завода. За адно пакаленне нельга выправіць заганнага характару воўны ўсяго статка, а дрэннымі баранамі можна сапсаваць прыплод лепшых матак (17, стар. 150).
    Але, нягледзячы на ўсё сказанае, сістэму Мерцалава нельга лічыць зусім вытрыманай, і прымяненне (хоць толькі ў адным першым сорце падбору) па процілегласцях з’яўляецца з яго боку як-бы ўступкай нямецкай сістэме ўраўнавання, якая практыкавалася ў той час, паводле яго слоў, амаль ва ўсіх гаспадарках поўднёвай Расіі.
    Вышэй намі былі прыведзены ўжо думкі Бома і Рандаля, што гетэрагенпае спароўванне можа быць ужыта толькі ў статках неўраўнаваных і, наадварот, з’яўляецца непрыгодным для племянных статкаў або найлепшых выбраных жывёл, у якіх выключна шляхам гамагеннага спароўвання можна захаваць і ўзмацніць іх вартасці.
    Прыкладамі з уласнай практыкі ў справе авечкагадоўлі мы маем намер даказаць, што ў племянных аўчарнях метад выпраўлення недахопаў шляхам індывідуальнага спароўвання з’яўляецца зусім невыканальным. .Але перш чым перайсці да гэтых прыкладаў, прыходзіцца, па неабходнасці, спыніцца на банітыровачным ключы, таму што пры дапамозе яго лягчэй ахарактарызаваць тых жывёл, якіх мы маем на ўвазе.
    Банітыровачныя ключы і сістэмы банітыроўкі зазналі ў Гер-
    маніі некалькі відазмяненняў. У гісторыі нямецкай класіфікацыі або ў банітыроўцы авечак можна адзначыць тры перыяды, якія адпавядаюць пэўным перыядам у напрамку тонкаруннай авечкагадоўлі.
    ГІершы перыяд, калі авечак падбіралі і класіфікавалі выключпа па таніне або сартыментах воўны, адносіцца да часу працвітання электаральнай авечкагадоўлі. Калі ўмовы шарсцянога рынку прымусілі авечкаводаў, апрача таніны, звярнуць увагу і на колькасць воўны, мы сустракаем у банітыровачных сістэмах і запісах указанні на адзнакі гушчыні, многашэрснасці, колькасць тлустапоту і г. д.
    Гэты другі перыяд у гісторыі банітыроўкі адпавядае пераходу ад электаральнага напрамку да напрамку негрэці. Нарэшце, калі ясна абазначыліся ўсе тры напрамкі мерыносавай авечкагадоўлі— электаральны, негрэці і рамбулье, і калі сельскагаспадарчая літаратура грунтоўна распрацавала пытанне аб тыпе нармальнай жывёлы для кожнага з напрамкаў, была ўведзена сістэма банітыроўкі, у якой прымалася пад увагу, апрача колькасці і якасці руна, яшчэ рост і склад жывёлы. Гэтую сістэму банітыроўкі, прапанаваную яшчэ Рудольфам Вагнерам і асабліва грунтоўна распрацаваную Эдуардам Кунітцам, можна назваць сістэмай банітыроўкі па тыпах
    Можна сказаць, што сістэма выпраўлення недахопаў гетэрагенным спароўваннем атрымлівае шырокае прымяненне, галоўным чынам, у гэтым апошнім перыядзе.
    Авечкаводы, якія займаліся развядзеннем старой электаральнай авечкі, дамагаючыся таніны, як адзінай мэты, стараліся толькі аб тым, каб адабраць як мага больш тонкарунных матак і бараноў, так што ў гэты час, несумненна, прымянялася спароўванне аднародных жывёл.
    Толькі з таго моманту, калі авечкаводы пачалі ставіць некалькі мэт адначасова, падбор па метаду ўраўноўвання атрымлівае практычнае прымяненне.
    Для нашай мэты было-б зусім лішне выкладаць усе сістэмы банітыроўкі і сістэмы ключоў, якіх налічваецца безліч і якія тым менш практычныя, чым яны больш складаныя або чым болын стацей маецца на ўвазе выправіць у патомства спароўваннем процілеглых па адзнаках бацькоў.
    Ужо ключ Кунітца заключае ў сабе больш 10 асаблівасцей, на якія звярталася ўвага пры ацэнцы кожнай авечкі, але, іншыя, як, напрыклад, Зетэгаст і Бом, пайшлі ў гэтым напрамку значна далей, і ў банітыровачным ключы Бома ёсць 25 стацей, з якіх 9 пры-
    1 Што Вагнер па справядлівасці можа лічыцца папярэднікам Кунітца ў распрацоўцы пытання аб банітыроўцы па тыпах, даказваюць, між іншым. указанні, зробленыя ў кнізе Янке (73, стар. 10).
    падае на якасці воўны і абросласць і 16 на формы цела. Пры банітыроўцы ключом Бом абазначае перш за ўсё таніну, потым уласцівасць знадворнага штапеля, ураўнаванасць, правільнасць воласу, колькасць скуры, абросласць бруха, локця і ляжкі. Пры ацэнцы форм цела, апрача далікатнасці і грубасці канстытуцыі, прымаецца пад увагу будова ўсіх асобных частак цела, і болыная або меншая правільнасць складу выражаецца лічбамі, так што ключ Бома прадстаўляе сабой як-бы камбінацыю ключоў Кунітца і Зетэгаста.
    Абазначэнне кожнай са стацей складу цела мае на ўвазе выпраўленне адпаведных недахопаў, што, зразумела, на практыцы ніколі не дасягаецца, таму што авечкавод не можа для кожнага данага выпадку мець адпаведнага барана.
    Падарожнічаючы з нябожчыкам прафесарам Бомам па многіх аўчарнях і прысутнічаючы на яго банітыроўцы, я пераканаўся, што ён ужываў такі складаны ключ хутчэй для таго, каб занесці ў племянную кнігу карціну авечкі, а не для таго, каб карыстацца ўсімі дэталёвымі ўказаннямі запісу для мэт падбору *.
    1 А. Кертэ, падобна іншым нямецкім баніцёрам, устанаўляе для банітыроўкі шэрсных мерыносавых статкаў, а таксама і мясных авечак нармальны клас і некалькі класаў, якія ўхіляюцца ў бок далікатнага складу і ў бок грубога складу. Так, для мясных авечак гэтыя класы будуць наступныя:
    Далікатны склад
    Г'рубы склад
    I.	Моцнае пераразвіццё, вузкі целасклад, тонкасць скуры.
    II.	Некалькі слабы целасклад.
    III.	Нармальны клас.
    IV.	Дастатковая маса цела, цяжкія косці.
    V.	Масіўны целасклад, грубы касцяк, грубая скура і воўна.
    Толькі для нармальнай групы прымяняюцца нармальныя бараны; усе-ж астатнія класы (якіх у мерыносавых статках Кертэ робіць 6) атрымліваюць бараноў выпраўляючых, прычым Кертэ цвёрда ўказвае, што маткі, якія маюць некаторую схільнасць да грубасці складу, але многашэрсныя і добра складзеныя, атрымліваюць бараноў з недастаткова густой і вялай воўнай, прывостраным штапелем і некалькі слабым целаскладам (14, стар. 217).
    Інакш кажучы, добрыя па заводскай вартасці жывёлы павінны спароўвацца з жывёламі значна горшымі.
    Нягледзячы на тое, што Кертэ сам некалькі разоў паўтарае, што нават і пры класным спароўванні цяжка мець адпаведных бараноў, ён усё-ж прапануе для племянных статкаў «патончанае або высоказаводскае развядзенне», пры якім маецца на ўвазе адпаведнымі баранамі выпраўляць недахопы кожнай з матак! (14, стар. 218; 80, стар. 145).
    Падбор племянных вытворнікау або банітыроука авечак 221
    Ключ, які мы прыводзім у падрабязнасцях, належыць вучню і паслядоўніку Кунітца, КШмідту з Ошатца. Гэты ключ, якім мы карысталіся ў час паездак са Шмідтам і ў практыцы, прадстаўляе толькі вельмі нязначнае змяненне арыгінала і абазначае 10 наступных галоўнейшых стацей тонкаруннай авечкі:
    1)	ТАНІНА ВОУНЫ
    уааа — супер-электа і першая электа.
    Іаа — ^ругая электа.
    1“ — прыма.
    1°* — секунда.
    1 * — тэрцыя.
    Пры банітыроўцы камвольных статкаў можна задавальняцца трыма падраздзяленнямі, абазначаючы іх якімі хочаш літарамі.
    2)	УЛАСЦІВАСЦІ ВОУНЫ, ЗНАДВОРНЫ ШТАПЕЛЬ I ІНШЫЯ ЯКАСЦІ
    +++ або ttt —нармальная будова штапеля і правільнасць звіткаў.
    ++ або ft — воўна мекш дабротная.
    + — дрэнная воўна.
    3)	ХАРАКТАР ВОУНЫ
    1	— суконны характар воўны.
    2	— камвольны характар.
    1—2—доўгая суконная або штофная.
    2—1 — кароткая ка.мволь.
    4)	УЛАСЦІВАСЦІ ЗВІТАСЦІ ВОУНАВЫХ КАСІЧАК
    Or (original) —ясная звітасць у слабай ступені.
    .Or—|-— больш рэзка выражаная звітасць — маркіртнасць.
    Or	мала прыкметная звітасць або струмяністая звітасць, якая бывае толькі ў штофных і суконных воўнаў.
    Ю — крэпавая будова.
    / — моцна перазвітая.
    // — яшчэ мацней перазвітая.
    ZW — нітка.
    Ord — ардынарная воўна, грубая і няправільна звітая.
    5)	УРАУНАВАНАСЦЬ РУНА
    u — няўроўнаванасць на ляжках, карку. шыі і г. д.
    a — поўная ўраўнаванасць.
    ай, йа — сярэдняе паміж імі.
    6)	АБРОСЛАСЦЬ ЖЫВЁЛЫ ЯК АДЗНАКА ГУШЧЫНІ ВОУНЫ
    Пры вызначэнні гушчыні воўны трэба кіравацца, галоўным чынам, колькасцю, даўжынёй і характарам воўны на локце і бруху, а таксама абросласцю канечнасцей і галавы.
    bb — поўная абросласць галавы, ног і бруха.
    bb— выдатная абросласць, калі воўна на бруху і локці не адрозніваецца ад воўны на лапатцы.
    bb	добрая абросласць бруха і локця, але дрэнная абросласць галавы.
    b — недастатковая абросласць, маркіртная воўна на бруху і локці.
    b — — вельмі дрэнная абросласць — нітка на бруху і локці.