• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    выгады, атрыманыя ад гэтага. Але калі вы не знаходзіце ў іншых месцах лепшых вытворнікаў, чым вашы, то разводзьце ад іх. Правіла, што лепійае дае лепшае, ёсць толькі змяненне іншага, больш агульнага палажэння: «падобнае дае падобнае» (34, стар. 7).
    Другі вядомы пісьменнік па жывёлагадоўлі, твор якога быў нават прэміраваны, дае прыблізна такую-ж параду адносна падбору вытворнікаў. Найлепшая практычная парада, якую можна даць таму, хто жадае палепшыць сваю жывёлу, заключаецца ў тым, каб ён набыў быка як мага лепшага, і, калі ён мае такога, то няхай выкарыстоўвае яго для ўсіх к.ароў, без выключэння. Калі добрыя якасці гэтай жывёлы дастаткова адбіліся на ўсім заводзе і па якой-небудзь прычыне неабходна мець іншага быка, то пры выбары яго трэба старацца, каб ён уладаў тымі-ж якасцямі, якія пажадана мець у заводзе (166, стар. 526).
    Сучасныя англійскія жывёлазаводчыкі прытрымліваюцца зусім такога-ж прынцыпу адносна падбору племянных жывёл, прычым некаторыя асабліва ўпэўнены ў карысці гамагеннага спароўвання і прытым паміж жывёламі той-жа крыві. Гэты метад аднароднага спароўвання, які называецца ў англічан line-breeding (лінейнае развядзенне), лічыцца, калі не адзіным, то найбольш правільным сродкам для дасягнення найвышэйшай прадукцыйнасці як паміж малочнымі, так і мяснымі пародамі жывёлы. Прыкладамі з гісторыі шартгорнскай жывёлагадоўлі Вуд даказвае важнасць гамагеннага спароўвання, якое зрабіла некаторыя фаміліі шартгорнаў непараўнальна больш каштоўнымі, чым іншыя. ЛАістэр Бетс, самы выдатны прадстаўнік гэтага напрамку ў жывёлагадоўлі, ад 1804 г. і да самай смерці, г. зн. на працягу 45 гадоў, разводзіў фамілію Дочэс (Duchess), уводзячы вельмі рэдка новую кроў.
    Пад лінейным развядзеннем Вуд разумее літаральна: «развядзенне ад жывёл той-жа крыві, тых-жа якасцей і форм, каб тым самым забяспечыць магчымую аднастайнасць патомства». Гэта, на яго думку, лепшы спосаб для замацавання пажаданых якасцей, адзін са сродкаў да паляпшэння пароды, але сродак не адзіны (39, стар. 272).
    Славуты авечкавод Веб не толькі прытрымліваецца гамагеннага спароўвання ў сваім статку, але нават кожную з галоўных фамілій вядзе зусім не змешваючы з іншымі. Толькі дзякуючы гэтаму саутсдаунскія авечкі, якія 80 гадоў таму назад вызначаліся не толькі меншай аднаформеннасцю, але і горшымі якасцямі, як племянныя жывёлы, зусім пераўтварыліся. Цяпер-жа яны, гаворыць Рандаль, не толькі маюць лепшыя якасці, але і перадаюць іх з большай сілай і пастаянствам. Гэта абумоўліваецца замацаваннем толькі. некаторых найбольш істотных асаблівасцей у межах адной фаміліі або нават аднаго завода, прычым гэтыя асаблівасці, паўтараючыся пастаянна на працягу многіх генерацый, атрымалі
    стойкасць і сілу ў атрыманні ў спадчыну. Палепшаныя статкі саутсдаунскіх авечак, дзякуючы аднароднаму спароўванню, здаюцца нібы вылітымі па аднаму ўзору (119, стар. 55).
    Амерыканскія, аўсталійскія і рускія авечкаводы, якія даказалі на справе сваё ўменне, належаць да рашучых абаронцаў гамагеннага спароўвання.
    Hi адна жывёла так лёгка не паляпшае сваіх асаблівасцей і так багата не аплачвае працу жывёлаводаў, гаворыць Сцюарт, як авечка. Як кармленне і догляд, так і выбар парод існуючых або вытворчасць новых тыпаў шляхам паляпшэння павінна праводзіцца з пункту гледжання прадукцыйнасці або карыснасці жывёлы.
    Паляпшэнне статка падборам патрабуе многа цярпення і ведаў, а таксама мае на ўвазе пэўную, вызначаную мэту. Ад выпадку або шчасця нельга чакаць паляпшэння статка. Пры выбары барана трэба прымаць пад увагу не толькі тыя якасці, якія мы жадаем мець, але таксама і падабенства яго асаблівасцей з асаблівасцямі матак, якім ён прызначаецца, таму што пры вялікай розніцы паміж бацькамі ў патомстве атрымліваюцца рэзкія неадпаведнасці, якія робяць яго непрыгодным для заводскіх мэт.
    Вось чаму ва ўсіх выпадках трэба пазбягаць, гаворыць Сцюарт, рэзкага кантрасту паміж жывёламі, якія спароўваюцца, таму што гэта небяспечна для атрымання аднаформеннасці прадукту. Паступовае набліжэнне да пажаданай мэты, ў некалькі прыёмаў дае непараўнана болый надзейныя вынікі, чым жаданнг дасягнуць таго-ж самага ў адзін або два рэзкія прыёмы шляхам гетэрагеннага спароўвання. Галоўныя клопаты павінны быць накіраваны да таго, каб паляпшаць пароду пастаянна ў тым-жа напрамку, г. зн. заўсёды скарыстоўваць толькі найлепшых бараноў, якіх мы можам мець адпаведна тыпу разводзімых авечак (139, стар. 82).
    Другі амерыканскі авечкавод і найбольш папулярны пісьменнік па гэтай галіне дае наступныя ўказанні адносна спароўвання. Пры выбары жывёл для спароўвання трэба старацца, гаворыць ён, не спароўваць жывёл з падобнымі недахопамі, таму што назіранне паказвае, што гэтыя недахопы перадаюцца патомству больш пастаянна і праяўляюцца ў больш моцнай ступені, чым у кожнага з бацькоў. Але я ўжо меў выпадак пярэчыць, піша Рандаль, супраць нямецкай тэорыі спароўвання крайніх тыпаў з мэтай выпраўлення недахопаў. Пасля 30 гадоў назірання і практыкі я прыйшоў да вываду, што баран, прызначаны для дрэннай маткі, павінен быць такім добрым, што наўрад ці можна спадзявацца сустрэць такую жывёлу ў сапраўднасці. Я не дапускаю магчымасці крайняга спароўвання, асабліва паміж жывёламі, рознымі ў адносінах многіх стацей. Для прыкладу возьмем скрыжаванне сухашэрсны.х і грубых французскіх мерыносаў з кароткашэрснымі і шматпот14*
    нымі амерыканскімі інфантадо. Дапусціць гэта — значыць дапусціць, што адна загана выпраўляецца другой. Выпраўленне заганы аднаго з вытворнікаў якасцю другога можа быць дапушчана толькі з пэўным абмежаваннем. Гэтае ўраўноўванне асаблівасцей маецца на ўвазе абавязкова ў сувязі з усімі іншымі карыснымі якасцямі і тыповымі адзнакамі, падобнымі для таго і другога вытворніка, г. зн. Рандаль лічыць магчымым выпраўленне недахопаў паміж жывёламі не толькі таго-ж тыпу, але і тых-жа прыблізна якасцей.
    Галоўныя стаці і найбольш важная прадукцыйнасць, да якой імкнуцца ў статку, не толькі не павінны быць прынесены ў ахвяру, але нават не павінны змяняцца або змяншацца ў сваім размеры для мэт хуткага паляпшэння якой-небудзь адной асаблівасці.
    Апрача таго, трэба адзначыць яшчэ адзін факт велізарнай важнасці, які мае асаблівае значэнне пры выбары племяннога барана. He ўсе жывёлы здольны перадаваць свае якасці ў роўнай ступені. Сіла ў перадачы ўласцівасцей патомству залежыць, па маіх назіраннях, піша Рандаль, ад двух прычын, з якіх першая і найбольш важная — гэта якасць крыві. Пад гэтым выразам мы не павінны разумець чаго-небудзь невытлумачальнага. Я пад гэтым разумею проста, што жывёла паходзіць ад раду продкаў, магчыма падобных паміж сабой па сваіх якасцях, а таму гэтая жывёла і будзе здолыіа перадаваць тыя-ж фамільныя асаблівасці, якія яна праяўляе сама (119, стар. 142).
    Трэба, зразумела, поўнасцю згадзіцца з Рандалем, што авечкі з падобнымі недахопамі, і асабліва калі недахопы рэзка выяўлены, не павінны спароўвацца, або, дакладней, іх зусім не трэба дапускаць у завод. Разам з тым усё сказанае вышэй прыводзіць Рандаля да вывадаў, якія гавораць супраць гетэрагеннага спароўвання. Апошняе, па-першае, можа павесці да таго, што авечкавод, жадаючы выправіць заганы, будзе ахвяроўваць для гэтага многімі істотнымі асаблівасцямі, і, па-другое, гетэрагеннае спароўванне расхіствае спадчынную сілу.
    Джон Грэгэм, які мае вялікі вопыт у справе авечкагадоўлі, у сваёй трактоўцы аб аўстралійскіх мерыносах так выкладае сістэму банітыроўкі, якой ён прытрымліваецца. Дапусцім, гаворыць ён, мы хочам палепшыць наш статак. Першае, што я зрабіў-бы, гэта разбіў-бы ўсіх авечак натрысарты па іх якасці. 1 сорт будзе служыць галоўным заводскім матэрыялам; 2 сорт будзе служыць для завода да таго часу, пакуль добрых авечак яшчэ недастаткова; а з 3 сорту я не пушчу ў злучку ні адной маткі і ўсіх жывёл гэтага сорту выкарыстаю як мясных або прадам, хоць-бы і па цане даволі нізкай. Лепшыя бараны, калі такія ёсць ва ўласным статку, павінны быць абавязкова прызначаны для матак 1 сорту, і калі добрых бараноў у сябе няма, то іх неабходна набыць з вядомых заводаў нават па высокай цане, таму што скупасць
    у гэтых адносінах — памылковая эканомія. Сярэдніх па якасці бараноў прызначаюць да 2 сорту, які з кожным годам будзе скарачацца па меры павелічэння колькасці жывёл 1 сорту.
    Далей, пераходзячы да разбору прыёмаў, практыкуемых некаторымі з авечкаводаў Аўстраліі, якія прытрымліваюцца нямецкай сістэмы ўраўноўвання, Грэгэм гаворыць: «Я вельмі часта чуў ад людзей, якія займаюцца падборам авечак для племянных статкаў: гэта матка крыху дрэнная, але баран вельмі добры і ён выправіць яе недахопы». Калі, напрыклад, матка з вельмі кароткай воўнай, а баран мае доўгі штапель, то мы не заўсёды атрымліваем жывёл з доўгай або сярэдняй воўнай, таму што ўплыў маткі можа вельмі моцна адбіцца на патомстве. Наогул, матак заганных не трэба дапускаць у завод, а тым больш у племянны, і паколькі добрых матак непараўнана лягчэй мець, чым добрых бараноў, то ў племянны статак трэба дапускаць толькі такіх матак, якія не адзначаюцца істотна важнымі заганамі (62, стар. 22).
    3 рускіх авечкаводаў, вядомых таксама і сваімі літаратурнымі працамі, мы можам указаць толькі на двух — Скіядана і Мерцалава, як на людзей, якія на вопыце пераканаліся ў непрыгоднасці метаду гетэрагеннага спароўвання і з поўным перакананнем адстойвалі спароўванне жывёл лепшых з лепшымі. Несумненна, што да авечкаводаў, якія даказалі перавагу гэтага метаду, належыць і Ф. П. Мазаеў. Усім вядома, што гэты, самы выдатны з сучасных авечкаводаў, падбіраў бараноў да матак, кіруючыся толькі даўжынёй воўны і вагой руна. Спароўваючы жывёл як мага больш падобных у гэтых адносінах і ігнаруючы ўсе іншыя другарадныя асаблівасці, якія не робяць істотнага ўплыву на прадукцыйнасць жывёл, Мазаеў вывеў тып авечак зусім арыгінальных па характару воўны, здольнай добра захоўвацца пры ўмовах стэпавага ўтрымання, авечак, якія ў многіх мясцовасцях поўдня Расіі па сваёй даходнасці перавышаюць усе іншыя напрамкі мерыносавай авечкагадоўлі.
    Таўрычаскія авечкаводы, якія перасяліліся ў Кубанскую вобласць, у вядомых мне аўчарнях (напрыклад, Пехаўскіх, Ніколенкі і інш.) бяруць прыклад з Мазаева, звяртаючы пры сартаванні або банітыроўцы авечак увагу на вагу руна і якасці воўны, прычым заўсёды самыя важкія па руну бараны прызначаюцца для такіх-жа матак. Праўда, авечкі мазаеўскага тыпу адзначаюцца нездавальняючымі формамі цела, але вынікі строгага захоўвання найбольш важных стацей і аднароднага спароўвання гавораць, несумненна, у карысць гэтага метаду.