Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Было ўжо ўказана на тыя факты, што, пры спароўванні жывёл старых канстантных парод з жывёламі парод поўкроўных або нядаўна ўтвораных, спадчыннасць першых пераважае ў патомстве над спадчыннасцю другіх — палажэнне, з якім згодзен і Дарвін. Да гэтых фактаў дадаем новыя звесткі.
Адзін з найбольш аўтарытэтных сучасных авечкаводаў Германіі, Адольф Штэйгер, так гаворыць наконт гэтага: «Чым больш працяглы час ажыццяўляецца пэўны напрамак, тым больш значным будзе поспех заводскай справы. Тыя патрабаванні, якія мы прад’яўляем так званым поўнакроўным жывёлам, маюць тое-ж значэнне ў авечкагадоўлі, як і ва ўсякай іншай галіне жывёлагадоўлі, а таму для кожнага племяннога завода патрабуюцца запісы, якія ўказваюць на паходжанне жывёлы ад магчыма больш доўгага раду добрых продкаў. Пры развядзенні заводскіх жывёл неабходна, каб тыя якасці, якіх дабіваюцца, былі выяўлены ў барана ў болып рэзкай форме, чым у аўцаматкі, і каб прытым бараны паходзілі з лепшых фамілій, найбольш тыповых для напрамку статка» (137, стар. 17).
Другі не менш вядомы авечкавод, Янке, таксама ўпэўнен, што спадчыннасць якасцей залежыць не ад уплыву полу, але ад узросту бацькоў і, галоўным чынам, ад чыстаты крыві бацькі і маткі, і яшчэ ў большай ступені ад таго, ці былі злучаемыя жывёлы ўзяты з такіх заводаў, у якіх доўгі час праводзіўся пэўны напрамак (73, стар. 155). Часта сустракаецца, гаворыць Бом, што жывёлы высоказаводскія даюць дрэннае патомства, і ў гэтых выпадках тлумачэння трэба шукаць у няправільным спароўванні. Шматлікія прыклады паказваюць, што жывёлы чыстакроўныя маюць большую здольнасць да атрымання ў спадчыну, чым метысы (36, стар. 41).
Многія факты, гаворыць Ален, прымушаюць думкі вопытных жывёлазаводчыкаў схіліцца да таго, што наогул здольнасць быка перадаваць трывала патомству свае асаблівасці і вартасці залежыць ад атрымання ў спадчыну ім гэтых якасцей ад раду продкаў, што маюць тыя-ж якасці. Несумненна, што толькі канцэнтрацыяй спадчыннай сілы можна растлумачыць такую выдатную здольнасць перадаваць свае асаблівасці, якія мы сустракаем у быкоў Камета, Фаварыта і Юлія-Цэзара (32, стар. 107).
Што датычыць конназаводчыкаў, то, паводле слоў Врангеля. значная частка найбольш інтэлігентных з іх прытрымліваюцца
погляду, што для жывёлы, прызначанай для заводскіх мэт, неабходна паходжанне ад добраякасных продкаў на працягу некалькіх генерацый, каб гэтым забяспечыць устойлівую перадачу адзнак яе патомству (164, стар. 235)
На падставе гэтых фактаў старое вучэнне аб канстантнасці нельга не прызнаць да некаторай ступені справядлівым, і калі мы адмаўляем цяпер нязменную канстантнасць крыві, то прызнаем існаванне заводскай канстантнасці, якая неабходна для ўсіх заводскіх жывёл, незалежна ад таго, ці паходзілі яны ад змяшання некалькіх парод ці толькі ад чыстапародных бацькоў. Заводская канстантнасць патрабуе, каб жывёла паходзіла ад гамагеннага спароўвання на працягу некалькіх генерацый, прычым пад гамагеннасцю разумеецца як аднолькавасць паходжання, так, галоўным чынам, падабенства бацькоў па характару і ступені прадукцыйнасці.
Другі конназаводчык указвае на значную спадчынную сілу заводскіх парод яшчэ з большымі падрабязнасцямі і акрэсленасцю. Калі мы падбіраем бацькоў, падобных па ступені сваёй карыснай прадукцыйнасці, то ёсць больш імавернасці, гаворыць ён, што гэтыя адзнакі перададуцца патомству, а прадукт гэтага спароўвання будзе мець здольнасць перадаваць гэтую карысную асаблівасць яшчэ ў большай ступені. Толькі дзякуючы гэтаму працэсу стараннага выбару і спароўвання з мэтай захоўвання пэўных пажаданых якасцей выбару, які праводзіцца на працягу многіх генерацый, славутыя заводчыкі дасягнулі ўтварэння канстантных парод, якія праславілі іх імёны. Пры гэтым неабходна прыняць пад увагу, што самы працэс паляпшэння пароды будзе непараўнана больш цяжкім з гетэрагенным (рознатыповым) матэрыялам. Робячы выбар з мэтай замацаваць новыя асаблівасці ў межах пэўнага тыпу, мы аддадзім перавагу тым асобінам, якія маюць гэтыя адзнакі ў пажаданай ступені і выявілі схільнасць перадаваць гэтыя адзнакі патомству. Ад змешанага гетэрагеннага патомства, якое выяўляе схільнасць да рознастайных варыяцый ад асноўнага тыпу, прагрэс падбору ў пэўным напрамку, нават пры самых спрыяльных умовах, будзе павольны, і вынік у рэдкіх выпадках удалы, але ніколі ў поўнай меры здавальняючы (123, стар. 32).
Выпадкова можа праяўляцца атавізм пры спароўванні жывёл таго-ж тыпу; але, прадаўжаючы падбіраць жывёл у пажаданым напрамку, мы можам утварыць настолькі стойкі тып, што перадача адзнак яго будзе правілам, а неперадача — рэдкім выключэннем; і калі гэты працэс падбору зайшоў так далёка, то ўтварэнне заводскай пароды можна лічыць закончаным.
Такім чынам, як мы бачым, гамагеннае спароўванне на пра-
1 Прыклады, прызедзеныя гр. Лендорфам, пераконваюць яго таксама, што жывёлы, атрыманыя з старых, канстантных заводаў, атрымліваюць у спадчыну лепш, чым метысы (87, стар. 169).
цягу некалькіх генерацый, на думку вопытных жывёлазаводчыкаў, забяспечвае надзейную перадачу адзнак патомству, што зусім узгадняецца з сэнсам закону кансерватыўнай спадчыннасці. Калі заалагічныя адзнакі, відавыя і пародныя, перадаюцца тым больш надзейна, чым яны старэй, то было-б дзіўна думаць, што гэты закон не мае прымянення ў адносінах да адзнак, звязаных з гаспадарчай карыснасцю жывёлы. Цяпер спынімся на разглядзе таго, наколькі метад такога спароўвання можа прымяняцца наогул пры ўдасканаленні парод свойскіх жывёл.
Нягледзячы на ўказаныя перавагі гэтага метаду, якія могуць адмаўляць толькі тэарэтыкі, жывёлаводы некаторай часткі Заходняй Еўропы прытрымліваліся калі не выключна, то пераважна іншага метаду — метаду ўраўноўвання. Гэты апошні спосаб мы будзем, па прыкладу некаторых аўтараў, называць таксама гетэрагенным спароўваннем.
Жывёлазаводчыкі Англіі, Амерыкі, Францыі і Аўстраліі, а таксама некаторыя з авечкаводаў Расіі, якія даказалі сваё ўменне выдатнымі вынікамі, ніколі не карысталіся метадам ураўноўвання для ўсяго статка і, калі звярталіся да яго, то толькі ў выключных выпадках. Наадварот, нямецкія жывёлазаводчыкі, асабліва ўладальнікі тонкарунных статкаў і баніцёры, узвялі гэты метад у цэлае вучэнне, якое атрымала шырокае практычнае прымяненне з часу з’яўлення ў Германіі вядомага баніцёра Эдуарда Кунітца.
Як разумеюць нямецкія авечкаводы метад ураўноўвання і якое значэнне яны надаюць яму ва ўдасканаленні тонкарунных авечак,. лепш за ўсё паказваюць наступныя словы Мічке-Коландэ, узятыя з аднаго яго артыкула.
У воўнавым мерыносавым статку, які разводзіцца для племянных мэт, гаворыць ён, у рэдкіх выпадках і толькі для зусім асаблівых мэт спароўваюць роўнае з роўным, калі гэты выраз разумець у прамым сэнсе; наадварот, асабліва важна праз вывучэнне спадчыннай здольнасці асобных фамілій утварыць гетэрагенным спароўваннем такі гарманічны заводскі матэрыял, які магчыма бліжэй стаяў-бы да ідэалу (71).
Годам пазней, крытыкуючы твор Зетэгаста, які спароўванню падобнага з падобным не надае ўжо зусім ніякага значэння і нават выказвае думку, што, за выключэннем рэдкіх выпадкаў, яно не дае колькі-небудзь здавальняючых вынікаў, Мічке-Коландэ. амаль супярэчыць сказанаму ім вышэй. Хоць мы, гаворыць ён, праз спароўванне няроўнага імкнемся да выраўноўвання, але ўсё-такі мы заўсёды павінны імкнуцца да спароўвання індывідуумаў, як мага больш падобных. Гэты пункт гледжання мае пры развядзенні кожнага чыстакроўнага статка асаблівае значэнне, паколькі спадчынная сіла племянных жывёл тым больш значная,
чым больш гамагеннымі былі бацькі гэтых індывідуумаў. Калі,
напрыклад, мы хочам атрымаць патомства з болын доўгім воласам і больш густой воўнай, то несумненна, што баран, прызначаны для такога паляпшэння павінен паходзіць ад бацькоў, якія абодва мелі б або доўгі волас, або густое руно. Калі Зетэгаст і гаворыць, што пры куплі аднаго племяннога барана жывёла павінна быць асабліва дасканалай, а вялікая колькасць жывёл аблягчае падбор, то з гэтым мы можам толькі згадзіцца, зазначае Мічке, і дадаць, што пры высоказаводскім развядзенні ў статках найбольш ураўнаваных вялікая колькасць вытворнікаў важна таму, што мы гетэрагенным спароўваннем можам палепшыць са мыя драбнейшыя недахопы руна. Вось чаму для статка ў 50 матак, для якіх дастаткова аднаго барана, мы думаем, што гаспадар зробіць лепш, калі купіць двух бараноў, таму што тут мы можам прыняць пад увагу недахопы руна матак, выпраўленне якіх цяжка гіравесці пры дапамозе аднаго барана (72).
Такім чынам, выказаўшыся ў пачатку гэтага артыкула ў карысць гамагеннага спароўвання, Мічке заканчвае зноў прызнаннем вартасцей метаду ўраўноўвання і дае найменш удалы практычны прыклад.
Калі статак у 50 матак складзен з веданнем справы, г. зн. у яго ўваходзяць аднародныя, тыповыя для свайго напрамку жывёлы, то нават і з пункту гледжання гетэрагеннага спароўвання ім не трэба больш аднаго барана, таму што авечкавод перш за ўсё павінен мець на ўвазе паляпшэнне або выпраўленне адной з галоўных заган; выправіць-жа ўсе найдрабнейшыя індывідуальныя недахопы магчыма толькі ў тым выпадку, калі кожнай матцы будзе прызначан асобны баран. Такім чынам, авечкаводу такога статка будзе больш практычна на грошы, прызначаныя для куплі двух бараноў, купіць аднаго, але такога, які ўладае ў вышэйшай ступені важнейшымі якасцямі і з’яўляецца найбольш свабодным ад недахопаў.
Маючы, галоўным чынам, на ўвазе выпраўленне недахопаў, нямецкія авечкаводы прыйшлі да неабходнасці індывідуальнага падбору, пры якім вартасці і заганы кожнай маткі заносяцца ў спісы. Паводле гэтых спісаў, кожная матка атрымлівае адпаведнага ёй барана, які мае якасці, процілеглыя недахопам матак і, зразумела, недахопы, процілеглыя вартасцям матак. Адсюль і назва выпраўляючых, або карэгіруючых бараноў. Каб быць упэўненым, што ў статку размнажаюцца толькі добрыя ўласцівасці, гаворыць Шмідт, і каб мала-памалу выкараніць у ім кепскія, неабходна для кожнай асобнай авечкі прызначаць у злучку барана, які быў-бы, адпаведна з мэтай развядзення, асабліва прыгодны для яе (29, стар. 139).
Запісы вартасцей і недахопы матак пры дапамозе асаблівых знакаў, прынятых для скарачэння, атрымалі назву банітыроўк.1 пры дапамозе ключа.