• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Парода саутсдаунская прызнаецца ўсімі лепшымі аўтарытэтамі за чыстую, выведзеную выключна шляхам падбору ў межах той-жа пароды; але таксама і лестэры, гаворыць Колеман, утварыліся, напэўна, падборам лепшых экземпляраў авечак доўгашэрснай пароды, прычым ён упэўнен, што Беквель не выходзіў з межаў лестэрскай пароды або нават выбіраў вытворнікаў выключна паміж жывёламі свайго статка. Той-жа думкі прытрымліваюцца Юат і Ло, а таму дзіўна, як нямецкія пісьменнікі настойваюць на паходжанні лестэраў ад скрыжавання некалькіх парод. Так, Кертэ ў сваім творы аб мясных авечках думае даказаць гэта спасылкай на пісьмо Беквеля да Чаплена, у якім першы ўпамінае аб сваіх доследах скрыжавання з лінкольнскімі баранамі. Гэтае растлумачэнне ўказанага факту, таксама як і таго паведамлення, што Беквель трымаў скрытым чорнага барана, мы знаходзім у Ло.
    Разбіраючы ўсе меркаванні аб матэрыяле, які паслужыў Беквелю для ўтварэння лестэрскіх авечак, Ло знаходзіць іх зусім безгрунтоўныміЛінколЬнскага барана, як гэта відаць з пісьма Беквеля да Чаплена, ён ужываў адзін раз, але, не атрымаўшы пажаданых вынікаў, больш ім не карыстаўся. Мэта, якую Беквель ставіў, не дае нам ніякай падставы думаць, піша Ло, каб лінкольнская або тысватэрская пароды маглі быць яму прыгоднымі ў якіх-небудзь адносінах. Такім-жа самым неймаверным з’яўляецца меркаванне аб скрыжаванні з саутсдаунскай або райланданскімі пародамі. Усе меркаванні прымушаюць нас прызнаць, піша Ло далей, што асновай для завода Беквеля паслужылі доўгашэрсныя авечкі сярэдніх графстваў Англіі і што з гэтых авечак ён і рабіў
    1	Беквель, па думцы некаторых, карыстаўся скрыжаваннем розных парод; але гэтая думка не мае за сабой ніякіх падстаў, і аўтары, якія сцвярджаюць гэта, не карыстаюцца ніякім аўтарытэтам (164, стар. 314).
    падбор адпаведна яго намерам. Усе гэтыя меркаванні аб змешаным паходжанні беквелеўскіх авечак аснаваны на тымфакце, што Беквель у маладосці рабіў шматлікія доследы скрыжавання; але гэтыя доследы не маюць ніякіх адносін да паходжання яго завода. Тыя асаблівасці, якімі адрозніваюцца яго авечкі ад мясцовых авечак, трэба прыпісаць сістэме падбору або напрамку, якія Беквель ставіў сабе мэтай (94, стар. 68).
    Што датычыць іншых англійскіх парод авечак, то ні ў адной -з іх нельга адмаўляць удзелу, апрача крыві мясцовай пароды, яшчэ і крыві лестэраў або саутсдаунаў, і выраз Дарвіна, што скрыжаванне, таксама як і метадычны падбор, змяніла многія пароды авечак, застаецца зусім справядлівым, калі не прыняць пад увагу самога спосабу, якім вялося гэтае скрыжаванне. Між тым вывучэнне спосабу скрыжавання, якім карысталіся англічане пры вывядзенні сучасных мясных парод авечак, з’яўляецца для практычных мэт асабліва цікавым і важным.
    Узнікшая ў пагранічнай мясцовасці паміж Шатландыяй і Англіяй парода бардэрлестэрская можа служыць прыкладам удалага паглынання мясцовай пароды крывёй лестэраў, якія бесперапынна ўвозіліся ў пагранічныя графствы з 1767 г. Калі ў гэтай мясцовасці і ўжывалі чывіётаў для скрыжавання, гаворыць Ошэр, то лепшыя статкі бардэрлестэраў складаюцца з авечак, якія толькі ростам і вынослівасцю адрозніваюцца ад лестэраў і паходзяць ад апошніх па прамой лініі.
    Карыснасць метызацыі ў гэтым выпадку грунтавалася на большай вынослівасці метысаў, бо чыстыя лестэрскія авечкі могуць з поспехам разводзіцца ў пагранічных графствах толькі ў некаторых, асабліва ўрадлівых, мясцовасцях, ды і да таго-ж метад ператварэння непалепшанай пароды ў пароду культурную з’яўляецца эканамічна больш выгадным, чым стварэнне статка чыстай пароды. Другая доўгашэрсная парода, вельмі вядомая і распаўсюджанаяў Англіі, катсвольдская, наадварот, была палепшана толькі нязначнай прымессю лестэрскай крыві, з прычыны таго, што авечкаводам пажадана было захаваць асабліваЬці і, галоўным чынам, вынослівасць старой катсвольдскай пароды. Колеман, добра знаёмы з авечкагадоўляй у гэтай мясцовасці, паведамляючы аб паходжанні катсвольдскай пароды, гаворыць, што чыстыя лестэры не былі прыгодны для халодных і ўзгоркаватых частак глостэрскага графства і таму гэтая парода там зусім знікла, але прымесь яе крыві палепшыла скораспеласць і здольнасць да адкорму, не змяніушы істотна тыпу старой катсвольдскай пароды. Рост сучаснай катсвольдскай авечкі, даўжыня і якасць воўны і арыгінальная абросласць галавы рашуча гавораць за пераважанне крыві туземнай пароды над лестэрскай.
    Самая цяжкая з доўгашэрсных парод Англіі — лінкольнская, якая разводзіцца на нізінах усходняга ўзбярэжжа, стварылася
    зусім таксама, як і катсвольдская, і іменна асцярожным і разумным прыліццём лестэрскай крыві, але ў такой колькасці, што ўтрымаліся ўласцівасці і вага руна старой пароды, значна-ж змяніліся толькі формы цела і здольнасць да адкладання мяса.
    Ужо Ло ўказвае на шкоду ад лішняга прыліцця крыві лестэрскай пароды ў некаторых статках, і несумненна, што жаданне авечкаводаў захаваць вагу руна і велізарны рост старой лінкольнскай пароды прымусілі іх вельмі асцярожна карыстацца крывёю пароды паляпшаючай. Пераважанне ў лінкольнах крыві старой пароды ясна даказваецца лічбамі: лінкольнскія 2-гадовыя валухі важаць часам да 8 пудоў убойнай вагі, а самыя буйныя лестэры не дасягаюць і палавіны гэтай вагі; вага руна ў лінкольн<жіх бараноў бывае да 24 ф., а ў лестэрскіх— ад 7 да 8 ф. (136, стар. 53 і 67).
    На працягу апошніх 60 гадоў створаная новая дэвонская доўгашэрсная парода паходзіць, паводле слоў Дэрбі, ад скрыжавання мясцовых рамптонскіх авечак з лестэрамі. Самымі лепшымі статкамі, гаворыць ён, трэба лічыць не тыя, якія найбольш набліжаюцца да тылу лестэраў, а тыя, у якіх кроў лестэрскай пароды не ўводзілася на працягу 20 — 30 гадоў і маткі пакрываліся баранамі дэвонскай доўгашэрснай пароды. Гэтая думка аб перавагах старой пароды і аб жаданні захаваць яе кроў пацвярджаюць і іншыя вядомыя авечкаводы, як Андэрнон і Гозегут.
    Што датычыць рамнеймаршскай пароды, то ў ёй тып мясцовай авечкі захаваўся яшчэ больш, чым у іншых пародах, бо акружаючыя ўмовы існавання не дазвалялі разводзіць з поспехам метысаў, якія мелі многа лестэрскай крыві. Адна кропля крыві (a dash of the blood) лестэраў, гаворыць Колеман, змяняе здольнасць да адкормлівання, не шкодзячы сур’ёзна канстытуцыі і вынослівасці, якія характарызуюць туземных авечак маршэй.
    Пераходзячы да авечак кароткашэрсных, палепшаных крывёй саутсдаунаў, мы спынімся толькі на гемпшырскай і шрапшырскай пародах, бо толькі яны прэтэндуюць на самастойнасць і маюць значэнне заводскіх парод.
    Найменш канстантнай з іх трэба лічыць гемпшырскую, бо пры паляпшэнні старой вільдшырскай пароды адны авечкаводы аддавалі перавагу саутсдаунскаму тыпу, пастаянна скрыжоўваючы метысаў з чыстакроўнымі саутсдаунскімі баранамі, другія-ж прылівалі кроў саутсдаунаў у нязначнай колькасці, аддаючы перавагу авечкам старой пароды за іх вагу і вынослівасць. Да гэтага часу, гаворыць Кверы, адны статкі гемпшырскіх авечак набліжаюцца больш да старога тыпу, а другія да саутсдаунаў. Лепшыя заводы, на паходжанне якіх асабліва моцны ўплыў меў статак Гумфрэ, належаць да апошняга з напрамкаў.
    Для ўсякага, хто займаецца вывучэннем гісторыі другой кароткашэрснай пароды, шрапшырскай, нямала цяжкасцей будзе ў
    ацэнцы літаратурнага матэрыялу, асабліва калі прыйдзецца карыстацца як нямецкімі, так і англійскімі крыніцамі. 3 навейшых нямецкіх аўтараў Віт і Кертэ не сумняваюцца ніколькі, што шрапшыры ёсць прадукт скрыжавання многіх парод, і першы з аўтараў нават лічыць, што шрапшыры не могуць зусім лічыцца пародаю, а Кертэ гаворыць, што ні адна з парод Англіі не мае такой рознахарактарнай крыві, як гэтая. Гэтыя думкі нямецкіх пісьменнікаў, якія ва ўсіх пародах шукаюць слядоў метызацыі, грунтуюцца на даных, паведамленых Плімле і прафесарам Вільсанам, даных, якія адносяцда да канца мінулага стагоддзя, а таксама на паведамленні Меры, які, сапраўды, ужываў скрыжаванне з саутсдаунамі, але статак якога на паляпшэнне пароды зрабіў вельмі нязначны ўплыў. Апрача таго, з указанняў, якія мы знаходзім у Віта і Кертэ, ясна вынікае, што яны карысталіся артыкуламі і кнігай Спунера, аднаго з гарачых абаронцаў спосабу скрыжавання (136, стар. 49) L
    Больш блізкае знаёмства з лепшымі англійскімі крыніцамі, як творы Ло, Юата і Колемана, паказвае, сапраўды, што паміж англійскімі пісьменнікамі, апрача Спунера, існуюць і іншыя, якія лічаць шрапшыраў за метысную пароду; але за нямногімі выключэннямі, гэтыя аўтары прыпісваюць саутсдаунам выключны ўдзел у гэтым скрыжаванні са старой мораўскай пародай. Калі ўзяць пад увагу дзейнасць авечкаводаў усёй мясцовасці, то несумненна, што паляпшэнне шрапшыраў вялося і скрыжаваннем, бо гэты метад быў тады ва ўсеагульным ужыванні, але пытанне ў тым, наколькі гэтае скрыжаванне мела ўплыў на ўтварэнне племянных статкаў, якія служаць прадстаўнікамі сучасных шрапшыраў.
    Колеман, абмяркоўваючы багатыя даныя, якія былі ў яго распараджэнні, прыходзіць да вываду, што адны з авечкаводаў, на чале якіх стаяў Меры, мелі на мэце паляпшэнне скрыжаваннем, а Аднэ і многія іншыя паляпшалі старую пароду падборам або толькі нязначным прымешваннем крыві саутсдаунаў.
    Яшчэ болып акрэслена высвятляевда справа грунтоўным артыкулам Манселя, змешчаным у «Live Stock Journal» за 1885 г. Хоць нямногія з пісьменнікаў і сцвярджаюць, гаворыць ён, што саутсдауны скарыстоўваліся пры пачатку паляпшэння мораўскаіі пароды, асабліва для знішчэння рог, але большая частка аўтараў, такіх-жа кампетэнтных, прытрымліваюцца даных, якія даказваюць, што аднатыповасць і дасканалыя формы шрапшырскай пароды дасягнуты падборам лепшых экземпляраў у межах чыстай
    1	Дарвін быў уведзен у з.ман адносна паходжання новай гемпшырскай пароды тым-жа артыкулам Спунера, на які ён толькі на адзін і спасылаецца, гаворачы, што гемпшыры ўтварыліся ад паўторных скрыжаванняў паміж туземнымі авечкамі і саутсдаунамі (53, стар. 73).
    мясцовай пароды. He падлягае сумненню, што многа гадоў назад некаторыя з авечкаводаў карысталіся саутсдаунамі або іншымі кароткашэрснымі пародамі, але вынік быў настолькі неспрыяльны, што ледзь не загубіў гэтыя статкі, і авечкаводы яастараліся хуь чэй вызваліцца ад метысаў (93, стар. 79).