Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Першы вопыт аказаўся вельмі ўдалым; але пры развядзенні метысаў паміж сабой было знойдзена, што воўна з кожным пакаленнем рабілася ўсё горшай і горшай у параўнанні з воўнай іспанскай авечкі, а вынослівасць, правільнасць форм і здольнасць да адкормлівання, уласцівыя англійскім пародам, страчваліся. Метысы пры далейшым развядзенні вельмі здрабнелі, і, такім чынам, уся праца, затрачаная на гэтыя доследы, аказалася страчанай непрадукцыйна (94). Нават адзін з найбольш ярых абаронцаў метаду скрыжавання, Спунер, гаворыць з гэтага поваду наступнае: трэба мець яшчэ на ўвазе, што пры скрыжаванні часам зусім не ўдаецца злучыць у пажаданай ступені асаблівасці абодвух бацькоў. Пры правільным падборы жывёл, адпавядаючых мэце, вельмі часта ўдаецца пасля некалькіх генерацый з метысаў утварыць такі статак, які можна разводзіць без далейшай прымесі паляпшаючай крыві. Але ўсё-ж неабходна працяглы час падтрымліваць строгую бракоўку статка, бо адзнакі некультурнай пароды, якія зніклі ў першых генерацыях, маюць схільнасць зноў узнаўляцца.
Хоць скрыжаванне і ёсць спосаб ненадзейны і небяспечны, але практыка даволі пераканаўча даказвае яго прымяняльнасць. Абаронцы яго ўказваюць на Беквеля, уменнем якога створана новая лестэрская парода авечак. Указвалася нават, што Беквель стварыў свой статак як з кароткашэрсных, так і з доўгашэрсных парод; хоць удзел першых і сумніцельны, усё-ж справядліва, што Беквель купляў жывёл усюды, дзе толькі мог знайсці падыходзячых. Далейшая гісторыя статка Беквеля паказвае, што ён карыстаўся, нават яшчэ ў болыпай ступені, развядзеннем у сабе і сваяцкім развядзеннем, так што яго практыка служыць доказам прымяняльнасці абодвух метадаў, калі толькі заводскі падбор вядзецца ўмела і з адпаведнымі перасцярогамі.
Калі спароўваюцца дзве жывёліны, якія ўладаюць процілеглымі якасцямі, то патомства не будзе падобна ні да аднаго з бацькоў, і недахопы аднаго або абодвух бацькоў могуць праявіцца ў другой або трэцяй генерацыі. Лепш за ўсё вопыт скрыжавання правесці над нязначнай часткай статка. Самым удалым, гаворыць, нарэшце, Спунер, скрыжаванне аказваецца ў тых выпадках, калі старая парода шматразовым спароўваннем з самцамі культурнай пароды ператвараецца праз некалькі генерацый у гэтую апошнюю. Прыклад аўстралійскай мерыносавай авечкагадоўлі і многія іншыя выпадкі паказваюць таксама, што гэты спосаб найбольш танны, так сказаць, гаспадарчы. Але калі мэтай скрыжавання будзе выводзідь авечак для мяснога рынку, то лепш спыніцца на поўкроўнай авечкагадоўлі (136, стар. 150).
Апошняя думка Спунера ў поўнай меры супадае з поглядамі лепшых авечкаводаў і пісьменнікаў па жывёлазаводству і разам з тым вызначае шлях, па якому павінны ісці практыкі-гаспадары пры метызацыі парод для мэт паляпшэш-ія адной пароды другою. Калі гаспадар мае на мэце шляхам метызацыі палепшыць мясныя якасці жывёл, здольнасць да малочнасці, да работы і т. д., то метысы, якія служаць для непасрэдных гаспадарчых мэт, аказваюцца ў большасці выпадкаў больш карыснымі жывёламі, чым дрэнныя мясныя пароды; але тыя-ж метысы, прызначаныя для развядзення ў сабе, даюць жывёл ніжэйшай якасці, чым яны самі. Гэты апошні спосаб, які называецца на французскай мове metissage, а на англійскай grading, прызнаецца большасцю пісьменнікаў і жывёлазаводчыкаў самым ненадзейным, і Сансон, напрыклад, нягледзячы на сцвярджэнне некаторых жывёлазаводчыкаў Францыі, не лічыць магчымым развядзеннем метысаў саміх у сабе ўтварыць сярэднюю паміж тыпамі пароду, якая магла-б зрабіцца канстантнай нават пасля доўгага раду генерацый.
Гісторыя англійскай авечкагадоўлі ўказвае яшчэ на прыгоднасць метаду паглынання крыві палепшанай пароды пародай непалепшанай і наадварот. Першым спосабам утварыліся сучасная катсвольдская, лінкольнская, чывіёцкая, дэвонская, рамнеймаршская і многія іншыя пароды, якія маюць толькі нязначную прымесь крыві лестэрскай авечкі. Гэты метад, пры якім амаль нязменна захоўваецца тып старой пароды, а паляпшаецца толькі гаспадарчая карыснасць жывёл, англічане называюць палепшаннем (improving) або прыліццём некалькіх кропель крыві (giving some drops of blood). Паглынанне-ж крыві непалепшанай пароды пародаю палепшанай абазначаецца ў англічан выразам high grading, г. зн. спароўваннем метысаў, атрыманых ад шматразовага скрыжавання з чыстакроўнымі самцамі культурнай пароды. Англійскі скакавы конь, мерыносы ў большай частцы еўрапейскіх статкаў, многія англійскія пароды авечак даюць пераканаўчы
доказ прыгоднасці такога скрыжавання. У наступным раздзеле гэтае пытанне будзе выкладзена болып падрабязна.
Авечкі аксфардшырдаунскай пароды вельмі мала гавораць за прыгоднасць развядзення метысаў першых генерацый саміх у сабе для ўтварэння новай пароды, хоць іх звычайна прыводзяць для доказу прыгоднасці гэтага метаду скрыжавання. Па-першае, як ужо было ўказана, пры развядзенні аксфардшырдаунаў пастаянна выяўляюцца выпадкі атавізма, і, па-другое, авечкаводы, стварыўшыя гэтую пароду, звярталіся на працягу некалькіх пакаленняў да шматразовага скрыжоўвання сваіх авечак з чыстакроўнымі баранамі кароткашэрснай пароды, на якую гэтыя метысы і больш падобны, чым на доўгашэрсных авечак. Наогул можна сказаць, што ніводнага ўдалага прыкладу атрымання новай пароды развядзеннем метысаў першых генерацый саміх у сабе мы ў авечкагадоўлі н-э маем (73, стар. 140).
Калі Г. Натузіус і раіць спароўванне поўкроўных авечак паміж сабою і думае, што пры некаторых умовах і ў руках вопытных заводчыкаў гэты спосаб можа аказацца прыгодным, то думцы Натузіуса ў гэтым выпадку бадай ці можна надаваць якое-небудзь значэнне, бо ён сам прызнаецца, што на практыцы не разводзіў метысаў саміх у сабе (110, стар. 42).
Развядзенне метысаў саміх у сабе практыкуецца асабліва часта ў конегадоўлі, але з такімі вынікамі, гаворыць Сансон, якія не даюць падставы рэкамендаваць гэты метад. Асобныя ўдалыя экземпляры сустракаюцца пры гэтым, але яны нічога не даказваюць, бо большая частка жывёл бывае звычайна нездавальняючая (124, стар. 260).
Шварцнекер і іншыя нямецкія іполагі, якіх трэба далучыць да паслядоўнікаў Зетэгаста, указваюць на арлоўскіх рысакоў, на нармандскіх, альдэнбургскіх і іншых поўкроўных коней, як на канстантных метысаў, якія прадстаўляюць сярэдняе паміж чыстымі пародамі (126, стар. 452). Але ўжо факты, прыведзеныя вышэй, паказваюць, што гэтыя поўкроўныя коні не ўладаюць ні аднатыповасцю, ні дастатковай канстантнасцю ў перадачы сваіх адзнак; а значыцца, прыведзеныя прыклады трэба прызнаць даказваючымі адваротнае.
Граф Врангель, які вывучыў з вялікай грунтоўнасцю поўкроўную конегадоўлю, прыходзіць таксама, як і Сансон, да вываду, што спароўванне метысаў паміж сабой толькі ў выключных выпадках давала добрых жывёл (164, стар. 439).
8 Зак. 47$
Р а з д з е л п я т ы
СКРЫЖАВАННЕ
Вызначэнне паняцця.— Значэнне скрыжавання па Бюфону.— Думкі іншых вучоных аб скрыжаванні.— Выпадкі, у якіх скрыжаванне прымяняецца найчасцей.—■ Скрыжаванне ў авечкагадоўлі.—• Прычыны частага карыстання гэтым метадам.— Скрыжаванне ў шарсцяной авечкагадоўлі. — Прыклады парод авечак, атрыманых скрыжаваннем.— Гісторыя ўтварэння англійскіх культурных парод. — Прыклады з птушкагадоўлі. — Уплыў скрыжавання на моцнасць канстытуцыі, пладавітасць, здольнасць да адкорму і малочную прадукцыйнасць. — Скрыжаванне тыпаў адной і той-жа пароды. — Заключэнне.
У раздзеле аб атавізме намі ўжо было ўказана, што частыя выпадкі яго, нават у жывёл, якія атрымаліся ад даўняга скрыжавання, перашкаджаюць стварэнню гэтым шляхам заводскіх парод з пэўнымі заалагічнымі адзнакамі і пэўнай прадукцыйнасцю. Цяпер пераходзім да разгляду пытання аб скрыжаванні з практычнага пункту гледжання, прычым спынімся, галоўным чынам, на фактах, узятых з авечкагадоўлі, дзе скрыжаванне практыкавалася, як відаць, нават у большым размеры, чым у іншых галінах жывёлагадоўлі.
Ужо даўно англійскімі жывёлаводамі пад скрыжаваннем разумеецца не толькі спароўванне жывёл двух розных парод, але таксама і спароўванне жывёл двух розных фамілій або напрамкаў адной і той-жа пароды.
Тэрмін «скрыжаванне» ўжываецца ў тым выпадку, гаворыць Рандаль, калі спароўваюць дзве розныя пароды, тыпы або фаміліі, але яно ўжываецца і тады, калі спароўваюць жывёл адной і той-жа фаміліі, але з розных статкаў (119, стар. 123).
Скрыжаванне, паводле Майльса, ёсць спароўванне жывёл, якія належаць да двух розных парод, і ў гэтым абмежаваным сэнсе яно ўяўляе процілегласць кроўнаму развядзенню. Тэрміны: скрыжаванне, метызацыя і змяшанне крывей (out-breeding) ужываюцца часам для абазначэння спароўвання жывёл, якія належаць да розных фамілій або тыпаў адной і той-жа пароды.
Паколькі прынцып у тым і другім выпадку застаецца адзін і
той-жа, то наўрад ці патрабуецца больш дакладнае вызначэнне гэтых розных відаў скрыжавання розных парод паміж сабой і розных фамілій адной і той-жа пароды (107, стар. 190).
У гэтакім-жа самым сэнсе скрыжаванне разумеюць і нямецкія жывёлаводы, як напрыклад, Зетэгаст, Родэ і Натузіус. Апошні з іх наступным чынам вызначае скрыжаванне. Мы разумеем пад скрыжаваннем, гаворыць ён, па-першае, спароўванне жывёл розных парод; але мы ўжываем гэтае слова і паняцце таксама і тады, калі спароўваюцца паміж сабой жывёлы, неаднародныя ў якіхнебудзь іншых адносінах, значыцца тады, калі неаднароднасць датычыць і іншых уласцівасцей, а не адной прыналежнасці да пэўнай пароды (18, стар. 150).
У літаратуры па скрыжаванню цікавым з’яўляецца той факт, што адны з аўтараў даказваюць неабходнасць скрыжавання, якое, па іх думцы, дае магчымасць у адной жывёле злучыць якасці двух або некалькіх парод; другія-ж пісьменнікі, наадварот, упэўнены ў тым, што існуючыя цяпер культурныя пароды цалкам адпавядаюць самі па сабе ўсім гаспадарчым патрабаванням і што, значыцца, няма неабходнасці метызацыяй выводзіць новыя тыпы або напрамкі. Несумненна, што першая з ідэй атрымала асаблівае распаўсюджанне з часу паяўлення ў свет кнігі Бюфона, які ў наступных выразах даказваў неабходнасць і карысць скрыжавання. с
У кожным відзе, гаворыць Бюфон, існуе свой першавобраз, які з’яўляевда ідэалам для кожнага віду або роду жывёл. Гэты прататып дасканалага і выдатнага рассеян па ўсёй зямлі, і ў кожнай краіне свету існуе толькі частка гэтага ідэалу, якая, аднак, заўсёды імкнецца да выраджэння да таго часу, пакуль не злучаць яе з другой часткай, уласцівай расліне або жывёле таго-ж віду, але існуючай у іншай краіне. Такім чынам, прадаўжае далей Бюфон, каб атрымаць выдатнага каня, сабаку або іншую якую-небудзь жывёлу, неабходна самак мясцовай пароды спароўваць з самцамі пароды чужаземнай і наадварот, чым не толькі спыняецца выраджэнне, але пастаянным узнаўленнем крыві і змяшаннем парод паміж сабой жывёлы ўдасканальваюцца і дасягаюць найвышэйшай карыснасці. Вось чаму неабходна скрыжоўваць пароды, замест таго каб трымаць іх у чыстаце.