Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Да ўсяго гэтага дададзім яшчэ, што з’яўленне выпадкаў атавізма будзе мець непараўнана большае значэнне для племяннога жывёлазаводства, чым для жывёлагадоўлі карыстальнай. Для заводаў з каштоўным племянным складам, як, напрыклад, для заводаў скакавых коней, шартгорнаў, мерыносавых авечак і т. д., асабліва важна, каб племянны вытворнік меў як мага меншую схільнасць да праяўлення выпадкаў звароту ў сваім патомстве, і несумненна, што вытворнік, які атрымаўся ад нядаўняга скрыжавання, прычыніць уладальніку добрага племяннога статка вялікія страты. Адсюль зразумела тое значэнне, якое надаюць жывёлазаводчыкі чыстакроўнай жывёлы і яе родаслоўнай.
Вучоныя нямецкай школы, у асаблівасці Зетэгаст, наадварот, надаюць атавізму вельмі малое практычнае значэнне, стараючыся ўпэўніць сваіх чытачоў, што метысы, якія разводзяцца самі ў сабе, пры правільным падборы і бракоўцы, або ў 1-й генерацыі, або не пазней як пасля 5—6-й генерацый, не выяўляюць атавізма таксама, як і кроўныя жывёлы, якія разводзяцца ў чыстаце на працягу многіх генерацый.
На стар. 200 пятага выдання Жывёлагадоўлі Згтэгаста прыведзен схематычны рысунак гісторыі аксфардшырдаунскай па-
роды авечак, якія атрымаліся, як вядома, ад скрыжавання авечак доўгашэрснага тыпу з кароткашэрсным. У гэтай схематычнай табліцы Зетэгаст паказвае, што атавізм у метысаў, якія разводзяцца самі ў сабе, у першым пакаленні дасягаў 70%, а ў восьмым раўняўся 0, значыцца, метысы восьмага пакалення давалі ў поўнай меры аднародны прадукт. Гэты прыклад Зетэгаста хоць і паказвае, што Зетэгаст прызнае існаванне атавізма, але самы прыклад грунтуецца на чыстай выдумцы, бо мы маем сведчанне людзей непараўнана больш вопытных, што аксфардшыры і да гэтага часу не адзначаюцца аднатыповасцю, ухіляючыся пастаянна ў бок то кароткашэрснай, то доўгашэрснай пароды. Колер галавы, канечнасцей, а таксама і ўласцівасці воўны аксфардшырдаунаў, гаворыць Бом, вар'іруюць значна, у залежнасці ад таго, якая з парод, што паслужылі для іх утварэння, з’яўляецца пераважаючай. Тое-ж самае пацвердзілася пазней Бемерам і, галоўным чынам, англійскімі пісьменнікамі (35, стар. 837) *.
Праф. Сансон указвае на многія прыклады атавізма ў метысных пародах даволі даўняга паходжання і ў пацверджанне сваіх назіранняў дае вельмі добрыя рысункі, знятыя з натуры. Так, напрыклад, у метыснай пародзе коней, якая вядома ў Францыі пад назвай нармандскай і ўтварылася ад даўняга скрыжавання кароткагаловага тыпу з доўгагаловым, пастаянна назіраецца, што патомства гэтых коней падобна або да продкаў бацькі, або да продкаў маткі. Варта толькі, гаворыць Сансон, агледзець адзін з французскіх кавалерыйскіх палкоў, каб пераканацца ў гэтым. 3 33 коней, даследаваных ім, 7 з’яўляліся крайнім тыпам нізіннага каня, 9 складалі як-бы сярэднюю форму, a 17 былі падобны да англійскага каня, г. зн. да ўсходняга кароткагаловага тыпу.
Другі прыклад прадстаўляе айршырская парода, якая паляпшаецца з канца мінулага стагоддзя ў адносінах мяснасці скрыжаваннем з шартгорнамі. Жывёлы гэтай пароды праяўляюць сваё метыснае паходжанне, у чым Сансон пераканаўся, аглядаючы кароў, якія належаць Грыньёнскай школе. Практыкі-авечкаводы ўказваюць на дзве пароды, якія хоць і атрымаліся ад скрыжавання, але ўладаюць быццам-бы вялікай канстантнасцю ў атрыманні ў спадчыну адзнак. Найбольш старая з гэтых парод — дышлейска-мерыносавая; другая-ж называецца шармуаскай пародай. Авечкі дышлейска-мерыносавыя былі ўтвораны ў 1839 годзе п. Плюшэ шляхам скрыжавання матак рамбулье з дышлейскімі баранамі. Поўкроўных бараноў спускалі з мерыносавымі маткамі, а поўкроўных матак спароўвалі з баранамі, якія маюць 3Д англійскай крыві, так што атрыманае патомства мела % дышлейскай і 5/в мерыносавай крыві.
1 Да гэтага часу, гавораць Друс і Гобс, можна бачыць адрозненні ў тыпе паміж аксфардшырскімі баранамі, якія выстаўляюцца на выстаўках.
У далейшым развядзенні п. Плюшэ выбіраў племянных жывёл выключна з метысаў і, спароўваючы іх паміж сабой, ён стварыў такім чынам новы тып авечак. Авечкі, прадстаўленыя п. Плюшэ на выстаўку ў Версаль у 1865 г., з відавочнасцю паказалі, гаворыць Сансон, што ў дышлейска-мерыносавых метысах не існуе ніякай аднаформеннасці і што адны з іх падобны амаль зусім да чыстакроўных дышлейскіх авечак, а другія да мерыносаў.
Авечкі шармуаскай пароды, створанай намаганнямі Малінж’е, паходзяць ад авечак туземнай берышонскай пароды, якая разводзіцца ў аколіцах Бюзансе, і бараноў рамнеймаршскай пароды. Першая парода па формах чэрапа належыць да доўгагаловых, а другая да кароткагаловых, і даследчыку лёгка вырашыць, да якога з гэтых двух тыпаў набліжаюцца метысы. Рысункі, прыкладзеныя да твора Сансона, наглядна паказваюць, што авечкі шармуаскай пароды пастаянна ўхіляюцца то ў бок чыстакроўных прабацькаў бацькі, то ў бок чыстакроўных прабацькаў маткі
Свінні палепшаных парод, гаворыць Сансон, пастаянна выяўляюць праяўленне звароту то да азіяцкага, то неапалітанскага, то да еўрапейскага тыпаў. 3 35 лестэрнскіх свіней, прэміраваных першымі ўзнагародамі на выстаўцы ў Парыжы, 10 належалі да азіяцкага тыпу, 20 да неапалітанскага і толькі 5 з’яўляліся жывёламі з формамі сярэднімі для змешаных парод.
Недастатковая аднатыповасць англанарманаў і нявернасць гэтай пароды коней у атрыманні ў спадчыну ў выніку частых выпадкаў атавізма, паводле слоў графа Врангеля, даказваецца шматлікімі доследамі метызацыі жарабцоў гэтай пароды з мясцовымі коньмі Германіі, Аўстрыі і< Швецыі, дзе англанарманы цяпер не
1 Звесткі, паданыя Сансонам, маюць значэнне несумненнага факту, бо прыкладзеныя да твора рысункі пераканаўча гавораць, што вывады Сансона аб існаванні атавізма ў памянёных парод грунтуюцца на сапраўдных назіраннях.
Але наколькі няпэўным з’яўляецца паняіше аб аднаформеннасці, або канстантнасці пароды, сведчыць паведамленне Зетэгаста аб аддзеле жывёлагадоўлі на Парыжскай міжнароднай выстаўцы 1878 г. «Парода шармуаская,— піша Зетэгаст,— якая атрымалася ад скрыжавання розных туземных французскіх парод (?) з баранамі н’юкентскай пароды, пацвярджае на выстаўленых экземплярах думку французскіх авечкаводаў, што гэтая новаўтвораная парода такая-ж самастойная і канстантная, як і ўсякая іншая старая заводская парода. Шармуаская парода ясна даказвае магутнасць з водскага майстэрства, якое нам нагадвае майстэрства Беквеля, і, гледзячы на выдатных жывёл шармуаскай пароды, мімаволі пранікаешся ўдзячнасцю да стваральніка гэтай пароды п. Малінж’е» (129, стар. 41).
Гэтыя словы Зетэгаста настолькі-ж красамоўныя, наколькі малапераканаўчыя. Авечкі з шармуаскай пароды маглі быць прыгожымі па формах і практычнымі жывёламі, як гаворьшь Зетэггст; але ён не прыводзіць ніякіх доказаў, што гэтыя авечкі адзначаліся аднатыповасцю ў формах чэрапа, ва ўласцівасцях воўны і ў экстэр'еры наогул. Толькі апошняга роду факты і маглі-б пераканаць, што водзыў Зетэгаста аб шармуаскіх авечках аб'ектыўны і не служыць толькі для акруглення тэорыі гэтага вучонага зоатэхніка.
карыстаюцца рэпутацыяй заводскай пароды (164, стар. 309) Да гэтага гр. Врангель, у № 11, 1888 г., часопіса Hippologische Revue, дадае наступнае: пры скрыжаванні з англанарманамі вынікі з кожнай наступнай генерацыі робяцца ўсё горшымі і горшымі, і, у заключэнне, атрымліваецца карыкатура каня. 3 гэтага ясна вынікае, што ўказаныя метысы не маюць у дастатковай ступені спадчыннай сілы.
Арлоўскі рысісты конь можа служыць таксама выдатным дапаўненнем да тоіі серыі прыкладаў, якія прадставіў Сансон і іншыя.
Хоць прайшло больш 100 гадоў з таго часу, як гр. Арловым была праведзена метызацыя ўсходніх коней з конямі сырых нізінных парод, але і да гэтага часу ў арлоўскіх рысаках гэтыя дзве крыві не зліліся настолькі, каб утварыць аднародны, тыповы па якасці прадукт. У межах рысістай пароды заўсёды існавала схільнасць да ўтварэння двух тыпаў: або больш набліжанага да ўсходняга каня, або да нізіннага, г. зн. да парод галандскай або дацкай. Першага^тыпу коні адзначаюцца большай сухасцю, прыгожым складам цела, больш лёгкай галавой з прамалінейным профілем, кароткай шаўкавістай грывай і чыстымі без шчотак нагамі. Коні другога тыпу больш буйныя, масіўней па складу цела, з цяжкай, часта гарбаносай галавой, доўгай грывай, густым хвастом і значнымі шчоткамі на нагах. Шляхам падбору было дасягнута, што ў некаторых заводах пераважаў лёгкі, высокародны тып рысака, у другіх-жа прытрымліваліся больш цяжкага тыпу карэтнага каня. Але большая частка нашых рысістых заводаў складзена з коней надзвычай рознатыповых. Завод
1 Гайо, гаворачы, што англанармандская парода можа быць створана толькі пры дапамозе кроўных жарабцоў і нармандскіх кабыл, дадае: зразумела, першае скрыжаванне не дае англанарманаў, але гэтак-жа сама і пры наступным скрыжаванні не атрымліваецца аднароднай гамагеннай пароды, здольнай пры дапамозе стараннага падбору разводзіцца і паляпшацца ў сабе (61). Масці ў коней гэтай пароды пацвярджаюць правіла аднабаковзга атрымання ў спадчыну. У артыкуле «La Race chevaline Anglonormande» Гайо прыводзіць у лічбах размеркаванне масці ў англанарманаў, узятае з вядомага «Dictionnaire genealogique des etalons», апублікаванага Ногпег’ам. Адносіны масцей у працэнтах наступныя:
Вараной . . • 3,62 ]
‘ 79,29%
Гнядой 76,67 )
Рыжай 16,00%
3,61 )
Белай і шэрай
Рыжавата-буланай і чалай . . . 1,10 J
4,71%
Цёмная і гнядая масці атрымліваліся ў спадчыну патомствам ад нарманаў, рыжая ад поўкроўнага жарабца, завезенага з Англіі ў 1840 г. і пакінуўшага пасля сябе шматлікае патомства, дзякуючы сваім выдатным^ формам. Масці белая і шэрая запазычаны патомствам ад усходніх жарабцоў, а рыжавата-буланая і чалая — ад нарфольскіх вытворнікаў (61, стар. 625).
В. П. Ахотнікава можа служыць прадстаўніком першага з напрамкаў, г. зн. тыпу рысакоў, якія набліжаюцца да ўсходняга каня. Многія з коней В. П. Ахотнікава, якія паступілі на Хрэнаўскі завод, не вышэй 2—3 вяршкоў, сухія, шэрай масці і вельмі нагадваюць арабскага каня. Сюды-ж трэба аднесці заводы братоў Барысаўскіх, князя Галіцына і некаторыя іншыя, а да заводаў цяжкага тыпу — заводы В. Я. Тулінава, князя Орлова, Кудашова і іншыя.
3 доследу над англійскімі і мерыносавымі авечкамі трэба прызнаць за правіла, што прадукт першага скрыжавання, як паміж двума кроўнымі пародамі, так і паміж пародай заводскай і простай, бывае непараўнана лепшай якасці, чым пры далейшым развядзенні метысаў саміх у сабе, бо ў апошнім выпадку настае выраджэнне, або, дакладней, узмоцнены атавізм адзнак непалепшанай пароды (139, стар. 82; 119 і др.).