• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    «Кожпаму заводчыку, які меў выпадак аперыраваць з вялікай колькасцю прадуктаў скрыжавання, — адзначае Бом, — вядома, што толькі нямногія экземпляры з усіх метысаў прадстаўляюць сапраўды сярэдняе, г. зн. выроўніванне якасцей абодвух парод; болыпая частка індывідуумаў будзе падобна больш да аднаго з бацькоў, і асобныя жывёлы будуць прадстаўляць амаль нязменны тып мацярынскай або бацькоўскай пароды. Таму палажэнне Зетэгаста, што пры спароўванні няроўнага з няроўным адбываецца выроўніванне, трэба змяніць такім чынам: пры спароўванні няроўнага з няроўным толькі ў выключных выпадках атрымліваецца выроўніванне» (35, т. 2, стар. 246).
    Тое-ж самае пацвярджае Бом у сваім пазнейшым творы аб індывідуальнай патэнцыі, дадаючы да гэтага, што факты аднабаковага атрымання ў спадчыну настолькі вядомы кожнаму колькі-небудзь назіральнаму заводчыку, што не патрабуюць ніякіх доказаў. Такія назіранні сустракаюцца і ў тым выпадку, калі адна парода пераўтвараецца пры дапамозе другой шляхам скрыжавання з кроўнымі экземплярамі паляпшаючай пароды, прычым заўсёды назіраецца з’яўленне экземпляраў пароды, якая паляпшаецца (36, стар. 17).
    Адносна перавагі бацькі або маткі ў перадачы пэўных адзнак нічога станоўчага невядома. Лічылі, што пэўныя часткі цела ў
    сярэднім перадаваліся больш ад бацькі, а другія ад маткі, або што бацька перадае пярэднюю частку цела, а матка заднюю. Наогулжа вопытны заводчык не можа прыняць гэтых гіпотэз, а павінен прызнаць, што абодва полы ў перадачы па спадчыне іх асаблівасцей наогул маюць роўны ўплыў на патомства (35, т. 2, стар. 233).
    Апошні выраз Бома ніколькі, зразумела, не супярэчыць таму, што ім было сказана аб перавазе аднабаковага атрымання ў спадчыну над двухбаковым. Бом, таксама як і іншыя вопытныя жывёлазаводчыкі, прызнае, што кожны з полаў можа перадаваць усе ўласцівыя яму адзнакі, што, зразумела, ніколькі не выключае таго, што ў кожным асобным выпадку назіраецца перавага адзнак то бацькі, то маткі.
    Бахмен, які карыстаецца ў Амерыцы рэпутацыяй вядомага натураліста, паведамляе аб выніках скрыжавання ангорскай казы са звычайнай. «Бадай ці знойдзецца, — гаворыць ён, —• іншая жывёла, здольная з такой сілай перадаваць свае якасці, як ангорская каза. Можна сказаць, што 9/ю усіх метысаў маюць большае падабенства да бацькі (ангорскага казла), чым да маткі простай пароды». Такім чынам, мы тут маем яркі прыклад патэнцыі ў цэлай пародзе. Гэты вывад пацвярджае цалкам Рычард з Канталя (47,стар. 144).
    Булье, перадаючы аб выніках скрыжавання простых чорных коз з белымі ангорскімі казламі, пацвярджае таксама, што ўжо метысы першага пакалення маюць выдатную воўну і колер яе толькі злёгку захоўвае жаўтаватае адценне, але каб адзнакі простай пароды зусім зніклі, а асаблівасці пароды ангорскай перадаваліся стойка, патрэбна пяць генерацый пастаяннага скрыжавання метысаў з чыстакроўнымі ангорскімі самцамі (47, стар. 56).
    Хутчэй за ўсё, зазначае адзін з англійскіх жывёлазаводчыкаў, ні адна жывёла ніколі не прадстаўляла паўнейшай копіі аднаго з сваіх бацькоў, што натуральна вынікае з таго, што кожны патомак паходзіць ад злучэння элементаў абодвух бацькоў. Вельмі часта адзін з бацькоў мае значна большы ўплыў на патомства, чым другі; часам адна якасць атрымліваецца ў спадчыну ад аднаго бацькі, а другія — ад другога, і нярэдка патомства заключае ў сабе зліццё ў сярэдняй ступені якасцей абодвух бацькоў. Гэтыя факты складаюць практычныя правілы жывёлазаводчыкаў, і наогул вопыт вучыць, што спароўванне жывёл, якія рэзка адрозніваюцца па сваіх якасцях, не дае добрых вынікаў і яго можна ўжываць толькі ў тым выпадку, калі мы не маем іншага матэрыялу (40).
    Вельмі цяжка, адзначае Сандэрс, вызначыць правілы перадачы некаторых асаблівасцей, і наогул праяўленні спадчыннасці вельмі цікавыя; але мы рэдка знаходзім, каб патомак меў асаблівасці бацькоў у роўных адносінах, як гэта можна было-б тэарэтычна дапускаць. У доказ гэтага мы маглі-б прывесці факты з практыкі,
    але яны настолькі вядомы кожнаму конназаводчыку, што гэта зусім лішняе (123, стар. 29).
    Доследы скрыжавання бараноў чывіёцкай пароды, праведзеныя ў Англіі, паводле сведчання таксга вядомага авечкавода, як Гог, выявілі, што прадукт першай і нават некалькіх наступных генерацый распадаўся на дзве палавіны, з якіх адна была больш слабая, далікатная і па воўне і па формах была падобнай да чывіёцкіх бараноў, між тым як ягняты, буйныя і моцныя, утрымлівалі асаблівасці горнай чорнагаловай пароды (107, стар. 193).
    Усе намеры выпрацаваць пэўную сярэднюю пароду паміж мерыносамі і мяснымі авечкамі скончыліся ў Амерыцы паўнейшай няўдачай: або адна або другая парода праяўляюць большую перавагу ў патомстве і часцей за ўсё мерыносавая. Гэтая акалічнасць і з’яўляецца галоўнай перашкодай да атрымання сярэдніх вынікаў. Уласцівасці воўны мерыносаў не толькі стойка перадаюцца, але і праяўляюць упорную схільнасць да атавізма (119, стар. 124).
    Скрыжаванне паміж джэрзейскімі быкамі і айршырскімі каровамі дае ў выніку выдатную малочную жывёлу. Але гэтая метызацыя да гэтай пары, нягледзячы на тое, што яна практыкуецца ўжо многа гадоў у Амерыцы, не стварыла сярэдняй па тыпу пароды, бо метысы звычайна больш падобны да аднаго з бацькоў (31, стар. 177).
    Пры скрыжаванні індзейскай пароды курэй азіль з чырвонапярэстымі банцовымі атрымліваюцца метысы з выдатнай якасцю мяса, але ў атрыманні ў спадчыну масці і іншых асаблівасцей заўважаецца паміж патомкамі такая дзівосная рознастайнасць, што цяжка сказаць, які з тыпаў тут больш пераважае (31, стар. 242).
    Амерыканцы Браун і Гейс на падставе сваёй шматгадовай практыкі рашуча адвяргаюць магчымасць утварэння стойкага тыпу шляхам скрыжавання мерыносавай пароды з іншымі авечкамі, бо жывёл сярэдніх паміж скрыжаванымі пародам’ атрымліваецца мала і адзнакі іх захоўваюцца не стойка ў пазнейшых генерацыях. Праф. Сансон, як вядома, гэтае правіла пашырае на ўсе выпадкі скрыжавання, лічачы ўтварэнне новай пароды з метысных жывёл неажыццявімай хімерай (124, стар. 412).
    Спунер, адзін з гарачых абаронцаў метаду скрыжавання, згаджаецца поўнасцю з Ло, што пры скрыжаванні некаторых парод гаспадару зусім не ўдаецца злучыць у метысах карысныя асаблівасці бацькоў. Указваючы далей, як на факт, што пры скрыжаванні лестэрскіх бараноў з авечкамі іншых парод метысы першых генерацый былі больш падобны да бацькі, чым да маткі, Спунер адзначае, што ўтварэнне скрыжаваннем сярэдняй пароды паміж тымі пародамі, якія змешваюцца, удаецца толькі ў тым
    выпадку, калі заводчык адзначаецца вялікай вопытнасцю і мае на ўвазе дакладна вызначаную мэту.(136, стар. 138)
    Утварэнне парод сярэдніх па якасцях паміж бацькамі, гаворыць Янке, за выключэннем, можа быць, аксфардшырдаунскай пароды, у рэдкіх выпадках аказваецца ўдалым і часцей за ўсё метысы ператвараюцца або ў пароду бацькі, або ў пароду маткі. Скрыжаванне ў Германіі мерыпосавых матак з лестэрскімі баранамі дае звычайна буйных жывёл, якія ў сярэднім стаяць бліжэй да тыпу бацькі, чым да тыпу маткі, дасягаючы жывой вагі 120 нямецкіх ф., пры вазе руна ў 4 ф. у матакіб'А ф. у бараноў. Пры метызацыі мерыносавых матак з саутсдаунскімі баранамі метысы адзначаюцца значнай скораспеласцю і зноў-такі болып падобны да бацькі, чым да маткі (73, стар. 140).
    Грунтоўныя доследы Натузіуса ўказваюць таксама не толькі на праяўленне аднабаковага атрымання ў спадчыну пры скрыжаванні парод, але і на рашучую перавагу адзнак адной з іх. Саутсдаунска-мерыносавыя метысы, гаворыць Натузіус, ва ўсіх сваіх асаблівасцях мелі большае падабенства да бацькі, чым да маткі (110, стар. 38).
    Некаторыя з доследаў метызацыі розных парод авечак у нас. у Расіі пацвярджаюць з дастатковай пераканальнасцю пераважаючы ўплыў некаторых з парод і няздольнасць пэўных адзнак да 'зліцця. Адзін з гаспадароў Яраслаўскай губерні Сабанееў, займаючыся метызацыяй раманаўскіх авечак з мерыносамі, прыйшоў да вельмі несуцяшальных вынікаў у практычных адносінах. Рысунак саутсдаунска-раманаўскага метыса Сабанеева па афарбоўцы галавы, канечнасцей, форме чэрапа і нават па штапелю руна вельмі нагадвае саутсдауна, але сваёй высоканогасцю метыс больш набліжаецца да раманаўскай авечкі (8, стар. 25).
    Вопыты скрыжавання каракульскіх бараноў з валошскімі маткамі, праведзеныя на Марыінскай сельскагаспадарчай ферме, гавораць аб тым, што першая парода мае, як відаць, болыпую спадчынную сілу, чым другая. Для злучкі былі ўзяты чорныя каракульскія бараны і белыя валошскія маткі. Усе 23 ягняці, атрыманыя пры гэтым, мелі чорны колер воўны, і толькі два ягняці мелі невялікія белыя меткі на ілбе. Смушкі таксама выйшлі ў прыплодзе значна лепш, чым у ягнят чыстай валошскай пароды: апрача болынай кучаравасці воўны, з’явіўся бляск у воласе. Потым вушы зрабіліся болып ці менш вісячымі; хвост у ягнят страціў характэрную для валошскіх ягнят асаблівасць: замест тлустага хваста, які паступова звужваўся ад кораня яго да канца, у ягнят з’явіўся тлусты хвосцік з перахватам, г. зн. амаль такі-ж, як у чыстакроўных каракуляў.
    1	Як на прыклад немагчымасці злучыць карысныя асаблівасці двух парод, Ло ўказвае на метызацыю чорнагаловых горных авечак з чыбіёцкімі.
    У маёнтку вядомага авечкавода Васаля праводзіліся доследы скрыжавання валошскіх і чундукскіх матак з мерыносавымі баранамі. Найбольш'падрабязна выкладзены вынікі скрыжавання валошскіх авечак з мерыносамі. У першым пакаленні ад такога спароўвання атрымліваюцца авечкі нязграбныя, у якіх ясна відаць нязлітыя адзнакі двух зусім розных парод: галава ў метыса яшчэ валошская, хвост тонкі і падобны да мерыносавага, руно змяшанае, як з шарсцінак мерыносавых, так і з грубай, белай, глянцавітай восці валошскай авечкі. У 2-м пакаленні, г. зн. у метысаў, 3/4 мерыносавай крыві, агульны выгляд нагадвае гэтую пароду, і метысы становяцца падобнымі да цыгайскай авечкі. У 3-м пакаленні адзнакі валошскай пароды згладжваюцца яшчэ больш, а з 6-га і 7-га зусім знікаюць, так што па знадворнаму выгляду такі метыс нічым не адрозніваецца ад чыстакроўнага мерыноса, уступаючы яму толькі меншай здольнасцю ўтрымліваць свае якасці, а без адпаведнага падбору — здольнасцю да выраджэння (11, стар. 158).
    У дадатак да гэтых фактаў прыводзім падрабязнае апісанне метысаў англамерыносавай і англатушынскай пароды, атрыманых у 1887 г. у маёнтках барона Р. В. Штэйнгеля ў Кубанскай вобласці і Г. Н. Вельямінава ў Тамбоўскай губ. Мы ўжо гаварылі аб тым, што па колеру галавы і канечнасцей уплыў бацькі пераважаў у гэтых метысаў; далей, што сярэдніх жывёл, г. зн. з рыжай, шэрай і пярэстай афарбоўкай галавы атрымалася менні палавіны, а жывёл зусім белагаловых, як мерыносавыя маткі, атрымалася ўсяго толькі 5%. Што датычыць перадачы ўсіх галоўнейшых заалагічных і гаспадарчых адзнак, то метысаў-англамерыносаў можна было падзяліць на дзве крайнія групы, з паступовым пераходам ад адной да другой. У першаіі групе, больш шматлікай, вельмі ясна выражана кроў аксфардшырдаунаў, да таго ясна, што на першы погляд, метысаў можна прыняць за чыстакроўных англійскіх авечак. Жывёлы гэтай групы мелі вельмі цёмную або зусім чорную галаву і чорныя ногі; склад тварнай часткі галавы, ганашэй быў такі-ж, як у аксфардшырдаунаў; шыя тоўстая, кароткая; грудзі шырокія; спіна прамая і таксама шырокая; зад некалькі вышэйшы за перад і рост значна большы, чым у мерыносаў. Касцяк галавы і ног добра развіты; галава і ногі мала аброслыя, і скура зусім без складак; воўна некалькі грубая, менш высокародная, чым у мерыносаў, і прадстаўляе сабой моцную камволь з малой колькасцю тлустага поту. Асабліва добра ў гэтых ягнят перадалася ў спадчыну форма ныркавай часткі і кумпякоў, так што ў некаторых ягнят формы гэтых частак былі ніколькі не горшымі, чым у чыстакроўных англійскіх ягнят.